Вы тут

Яму ўвесь час шанцавала...


Сум­ная на­ві­на дня­мі прый­шла ў рэ­дак­цыю. Пай­шоў з жыц­ця ўдзель­нік дзвюх вой­наў — са­вец­ка-фін­скай і Вя­лі­кай Ай­чын­най — Ні­кі­фар Ку­ту­заў. Мы пі­са­лі пра лёс цёз­кі сла­ву­та­га фельд­мар­ша­ла. У свае га­ды ён не вель­мі лю­біў ус­па­мі­наць вай­ну, але гас­цей усё ж пры­маў. Ве­тэ­ра­ну за­ста­ва­ла­ся ўся­го не­каль­кі ме­ся­цаў да свай­го 105-год­дзя...

[caption id="attachment_67488" align="alignnone" width="600"]14-21 103-га­до­вы Ні­кі­фар Ку­ту­заў з дач­кой Люд­мі­лай раз­гляд­ва­юць фо­та­здым­кі.[/caption]

Пра ня­лёг­кі лёс фран­та­ві­ка рас­каз­ва­ла яго адзі­ная дач­ка — Люд­мі­ла Ні­кі­фа­раў­на. Ад­ной­чы яна і рас­кры­ла сак­рэт даў­га­лец­ця свай­го баць­кі: «Ка­лі вы хо­ча­це па­чуць, што не ку­рыў, не піў, спор­там зай­маў­ся, то не ча­кай­це! Га­лоў­ны сак­рэт у тым, што ён усё жыц­цё пра­ца­ваў, не па­кла­да­ю­чы рук: у ха­це, у по­лі, у са­дзе, ага­ро­дзе... Яшчэ баць­ка цу­доў­на гу­ляў у шах­ма­ты! Мог га­дзі­на­мі пра­се­дзець за шах­мат­най дош­кай, за ра­шэн­нем шах­мат­ных за­дач. Ды і тая за­гар­тоў­ка, якую ён атры­маў пад­час дзвюх вой­наў, не ідзе ў па­раў­на­нне ні з якім ві­дам спор­ту!»

Пер­шае ба­я­вое хры­шчэн­не Ні­кі­фар Ку­ту­заў атры­маў пад­час вай­ны з Фін­лян­ды­яй. Ён, вы­пуск­нік Ле­нін­град­скай ва­ен­на-ін­жы­нер­най шко­лы, быў вы­дат­ным са­пё­рам. Пас­ля за­вяр­шэн­ня фін­скай кам­па­ніі, быў­шы ка­ман­дзі­рам ро­ты 110-га асоб­на­га снай­пер­ска­га ба­таль­ё­на, ства­раў аба­рон­чыя збу­да­ван­ні пад Вы­бар­гам. Пе­рад Вя­лі­кай Ай­чын­най уз­на­чаль­ваў пу­ця­вы ўзвод на­ву­чаль­на­га да­рож­на-экс­плу­а­та­цый­на­га пал­ка, у скла­дзе яко­га і быў ад­праў­ле­ны на фронт. Браў удзел у аба­ро­не бла­кад­на­га Ле­нін­гра­да. Тут на­пат­ка­ла і ва­ро­жая ку­ля: быў цяж­ка па­ра­не­ны ў пля­чо. «Цу­дам уда­ло­ся вы­жыць, — ус­па­мі­наў Ні­кі­фар Ку­ту­заў. — Столь­кі бы­ло па­ра­не­ных! Не ўсе пры­хо­дзі­лі ў ся­бе пас­ля апе­ра­цый: па­мі­ра­лі ад жу­дас­на­га бо­лю...» Пас­ля пра­цяг­ла­га ля­чэн­ня, у кан­цы 1943 го­да вай­ско­вец вяр­нуў­ся ў ар­мей­скія шэ­ра­гі — ад­ра­зу на фронт. У сту­дзе­ні 1944-га ва­я­ваў у скла­дзе вой­скаў су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны, будучы ка­ман­дзі­рам ін­жы­нер­на-ад­наў­лен­чай ро­ты ў Го­ме­лі, ра­зам з са­слу­жыў­ца­мі вы­зва­ляў род­ную зям­лю ад «па­да­рун­каў» вай­ны — не­ра­за­рва­ных бом­баў, мін, ар­ты­ле­рый­скіх сна­ра­даў...

«Жыц­цё лі­та­раль­на ві­се­ла на ва­лас­ку: не раз зда­ва­ла­ся, што тое ці ін­шае раз­мі­ні­ра­ван­не бу­дзе апош­нім», — рас­каз­ваў ве­тэ­ран. А коль­кі аб'­ек­таў яму да­вя­ло­ся раз­мі­ні­ра­ваць ужо пас­ля вай­ны! На ра­хун­ку са­пё­ра — ты­ся­чы зні­шча­ных бо­еп­ры­па­саў, а зна­чыць, і ты­ся­чы вы­ра­та­ва­ных жыц­цяў. Але яму ўвесь час шан­ца­ва­ла... На­пэў­на, каб по­тым яго ўну­кі і праў­ну­кі маг­лі га­на­рыц­ца сва­ім прод­кам, раз­гля­да­ю­чы яго ўзна­га­ро­ды: ор­дэ­ны Ай­чын­най вай­ны І і ІІ сту­пе­ні, ор­дэн Чыр­во­най Зор­кі, ме­да­лі «За аба­ро­ну Ле­нін­гра­да» і «За ба­я­выя за­слу­гі»...

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.