Вы тут

ВАЙНА ДАГАНЯЛА НАС...


Ішоў апош­ні год вай­ны. Яшчэ све­жы­мі бы­лі ўра­жан­ні ад пе­ра­жы­тых жа­хаў фа­шысц­кай аку­па­цыі, не за­ціх сму­так па бяз­він­на за­губ­ле­ных, рас­стра­ля­ных і спа­ле­ных жы­вы­мі жы­ха­рах су­сед­ніх вё­сак. Да­ча­ка­лі­ся дня вы­зва­лен­ня, ка­лі на на­шай вяс­ко­вай ву­лі­цы, аба­пал якой яшчэ не астыў по­пел на мес­цах спа­ле­ных хат і гас­па­дар­чых бу­дын­каў, су­стра­ка­лі са сля­за­мі на ва­чах чыр­во­на­ар­мей­цаў у пра­пы­ле­ных гім­нас­цёр­ках.

Сям'і на­шай, у якой бы­ло вась­мё­ра дзя­цей, па­шан­ца­ва­ла: з ня­хіт­ры­мі па­жыт­ка­мі знай­шлі пры­ту­лак ва ўца­ле­лай лес­ні­чоў­цы, што ста­я­ла на ўскра­і­не спа­ле­най вёс­кі. На­шых жа ад­на­вяс­коў­цаў дай­маў усе­агуль­ны кло­пат: як зай­мець хоць які дах над га­ла­вой? На­дзея бы­ла ў асноў­ным на хла­пе­чыя ды ста­рэ­чыя ру­кі, бо пра­ца­здоль­ных муж­чын ма­бі­лі­за­ва­лі ў ар­мію і яны зма­га­лі­ся на фрон­це, які ад­ка­ціў­ся на за­хад. Стаў во­і­нам-фран­та­ві­ком і наш су­сед па лес­ні­чоў­цы дзядзь­ка Пят­рок, які час ад ча­су да­сы­лаў ску­пыя пісь­мы. Хлоп­цы ж яго­ныя, амаль мае ра­вес­ні­кі Ян­ка і Гры­ша, лю­бі­лі па­хва­ліц­ца пад­зяч­ны­мі ліс­та­мі ад імя Вяр­хоў­на­га Га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­ча­га, якія да­сы­лаў іх баць­ка ра­зам з фран­та­вы­мі ліс­та­мі.

Ця­пер толь­кі пры­хо­дзіц­ца здзіў­ляц­ца, на­коль­кі мы, пе­ра­жыў­шы ва­ен­ную на­ва­лу, не да­ра­жы­лі сва­і­мі жыц­ця­мі. Бо столь­кі зна­хо­дзі­лі не­бяс­печ­ных «ца­цак», якіх бы­ла спа­ку­са не тое што па­ма­цаць, а і вы­пра­ба­ваць на спра­ве. Бед­ныя маці, за­ня­тыя сва­і­мі што­дзён­ны­мі кло­па­та­мі пра ка­ва­лак хле­ба, толь­кі вы­му­ша­ны бы­лі гор­ка ўзды­хаць і ду­маць: дзе яны пра­па­да­юць, не­слу­хі, ці жы­выя ха­ця?

А мы, бяз­дум­ныя ры­зы­кан­ты, ледзь не з са­май ра­ні­цы вы­праў­ля­лі­ся ў які-не­будзь бліз­кі ці да­ле­ка­ва­ты лес. Там не скла­да­ла асаб­лі­вай цяж­кас­ці ад­шу­каць лю­быя бо­еп­ры­па­сы: гра­на­ты, сна­ра­ды, па­тро­ны для ка­ра­бі­наў і піс­та­ле­таў, ра­ке­ты і ды­ма­выя шаш­кі. Ар­ты­ле­рый­скія сна­ра­ды на­лаў­чы­лі­ся лёг­ка ад­дзя­ляць ад гіль­заў, каб да­стаць па­ра­ха­вы за­рад — у шаў­ко­вых мя­шэч­ках ці ў вы­гля­дзе доў­гіх «ма­ка­ро­нін», якія лю­бі­лі пад­паль­ваць, на­ладж­ва­лі свое­асаб­лі­выя фе­ер­вер­кі. Іш­лі ў спра­ву мі­на­мёт­ныя мі­ны, каб зда­бы­ваць з іх да­па­мо­гай ры­бу ў ра­чул­цы, што пра­ця­ка­ла за вёс­кай.

Не стаў гор­кім уро­кам тра­гіч­ны вы­па­дак, што зда­рыў­ся з на­шым ра­вес­ні­кам Ан­ці­кам. Ка­лі той ва­зіў­ся з фаў­стпат­ро­нам, спра­бу­ю­чы да­стаць за­рад з труб­кі, якую за­ціс­нуў па­між ног, ад­быў­ся вы­бух. Бед­ны Ан­цік, здоль­ны гар­ма­ніст-са­ма­вуч­ка, быў смя­рот­на па­ра­не­ны і праз якую га­дзі­ну па­мёр.

Мы та­ды яшчэ за­ста­ва­лі­ся за­клад­ні­ка­мі вай­ны. Яна зна­хо­дзі­ла, да­га­ня­ла нас, як быц­цам ма­ла бы­ло для яе люд­скіх ах­вяр. Ледзь не за­бра­ла яна і ста­рэй­ша­га май­го бра­та Паў­ла, на пле­чы яко­га лёг кло­пат па хат­няй гас­па­дар­цы. Су­сед­скія хлоп­цы змай­стра­ва­лі то­ла­вы за­рад, ма­ю­чы на­мер раз­да­быць ры­бы. У апош­ні мо­мант здрэй­фі­лі, прад­чу­ва­ю­чы штось­ці ня­лад­нае. І та­ды пад­ах­во­ціў­ся брат: ір­ва­нуў за шну­рок — і ў той міг раз­даў­ся аглу­шаль­ны вы­бух. Да мес­ца зда­рэн­ня кі­нуў­ся су­сед. Ляс­нік За­хар'я пад­ха­піў бес­пры­том­на­га, цяж­ка па­ра­не­на­га бра­та, пе­ра­вя­заў зня­ве­ча­ныя ру­кі, да­па­мог на пад­вод­зе ад­вез­ці ў рай­цэнтр. У баль­ні­цы Паў­лу ам­пу­та­ва­лі па ло­каць пра­вую ру­ку, на ле­вай за­ста­лі­ся два паль­цы...

Ля­чэн­не бы­ло пра­цяг­лым, ра­ны па­ма­лу за­га­і­лі­ся. Брат быў у ад­чаі, стаў раз­драж­нё­ным, бо лі­чыў ся­бе стра­ча­ным ча­ла­ве­кам. Але ўсё ж змог пе­ра­сі­ліць сваё ня­шчас­це. Ма­раль­на пад­тры­ма­ла яго па­ва­жа­ная на­стаў­ні­ца, пры­му­сі­ла па­ве­рыць у свае маг­чы­мас­ці. Во­сен­ню Па­вел зноў пай­шоў у шко­лу, з ней­ма­вер­ны­мі цяж­кас­ця­мі на­лаў­чыў­ся пі­саць дву­ма паль­ца­мі і ў ву­чо­бе зраў­няў­ся з ад­на­клас­ні­ка­мі. Змог па­спя­хо­ва скон­чыць шко­лу, за­воч­на — пе­дінс­ты­тут, стаў су­пра­цоў­ні­кам ра­ён­най га­зе­ты. Сло­вам, знай­шоў сваё мес­ца ў жыц­ці.

Ды, як той ка­заў, бя­да не хо­дзіць ад­на, а вя­дзе за са­бой дру­гую. Гор­кі сэнс гэ­та­га вы­слоўя спаз­на­ла сям'я на­шых су­се­дзяў, на якую аб­ры­ну­ла­ся стра­шэн­ная бя­да. Ста­рэй­шы ў той сям'і быў сын Кос­ця, ра­вес­нік на­ша­га Паў­ла. Пры­го­жы, рос­лы юнак з каш­та­на­вы­мі хва­ліс­ты­мі ва­ла­са­мі. Вы­лу­чаў­ся ён да­бры­нёй і пры­род­ным та­лен­там мас­та­ка. Асаб­лі­ва атрым­лі­ва­лі­ся ў яго ляс­ныя пей­за­жы з за­баў­ны­мі зве­ра­ня­та­мі. І зу­сім на­ту­раль­на, што ва­бі­лі яго вяс­ко­выя пры­га­жу­ні, з які­мі лю­біў пра­во­дзіць час на ве­ча­рын­ках. Ра­ні­цай пас­ля ад­ной з та­кіх гу­ля­нак Кас­тусь па­чаў скар­дзіц­ца ма­ці на моц­ны га­лаў­ны боль. Не да­па­ма­га­лі ні­я­кія на­род­ныя срод­кі. Да­вя­ло­ся тэр­мі­но­ва вез­ці цяж­ка хво­ра­га ў ра­ён­ную баль­ні­цу, дзе ўста­на­ві­лі не­су­ця­шаль­ны ды­яг­наз — ме­нін­гіт. Ме­ды­кі зра­бі­лі ўсё маг­чы­мае для ля­чэн­ня ў тых край­не аб­ме­жа­ва­ных умо­вах і без­на­дзей­на хво­ра­га ад­пра­ві­лі да­до­му.

Стрым­лі­ва­ла ся­бе, гле­дзя­чы на па­ку­ты сы­на, га­рот­ная ма­ці, моц­на пе­ра­жы­ва­лі і мы, су­се­дзі. А Кос­ця кур­чыў­ся ад бо­лю, біў­ся га­ла­вой аб сця­ну. І ады­шоў у не­быц­цё ў адзін з пер­шых май­скіх дзён на­пя­рэ­дад­ні Пе­ра­мо­гі, якую на­блі­жаў і яго баць­ка. Дэ­ма­бі­лі­за­ва­ны ў хут­кім ча­се дзядзь­ка Пят­ро вы­му­ша­ны быў дзя­ліць са сва­і­мі ся­мей­ні­ка­мі ця­жар не­па­праў­най стра­ты.

...Сот­ні ты­сяч дзя­цей і пад­лет­каў ста­лі ах­вя­ра­мі са­май кры­ва­жэр­най у гіс­то­рыі ча­ла­вец­тва вай­ны. Мі­ма­во­лі за­дум­ва­еш­ся: а кім жа яны маг­лі стаць, ка­лі б за­ста­лі­ся ў жы­вых? На­пэў­на ж, і ра­бо­чы­мі-ўмель­ца­мі, ква­лі­фі­ка­ва­ны­мі спе­цы­я­ліс­та­мі, ву­чо­ны­мі, ура­ча­мі і на­стаў­ні­ка­мі, дзея­ча­мі куль­ту­ры і мас­тац­тва. Лё­сам, да­рэ­чы, бы­ло на­ка­на­ва­на за­стац­ца ў жы­вых май­му зем­ля­ку і ра­вес­ні­ку Мі­ка­лаю Ка­за­ке­ві­чу з вёс­кі Ду­ле­бы, ка­лі фа­шысц­кія не­лю­дзі рас­пра­ві­лі­ся з яго баць­ка­мі. Вы­хоў­ваў­ся хлап­чук у дзі­ця­чым до­ме, скон­чыў ся­рэд­нюю шко­лу, атры­маў аду­ка­цыю ў Мін­скім мас­тац­кім ву­чы­лі­шчы і спаў­на рэа­лі­за­ваў свае здоль­нас­ці як мас­так. Ця­пер Мі­ка­лай Ка­за­ке­віч за­слу­жа­ны дзе­яч мас­тац­тваў, жы­ве ў Го­ме­лі.

Маг­чы­ма, стаў бы мас­та­ком-пей­за­жыс­там і той жа су­сед­скі сын Кос­цік, яко­га пад­ка­сіў вы­леч­ны ў наш час ме­нін­гіт, а па­да­рва­ны на фаў­стпат­ро­не ка­ва­лёў сын Ан­цік пра­явіў бы ся­бе як вы­дат­ны гар­ма­ніст-вір­ту­оз.

Вік­тар НЕ­СЦЯ­РО­ВІЧ,

г. Лагойск

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.