Вы тут

Служыць такі хлопец


Бе­ла­рус­кі ан­го­лец пра­хо­дзіць тэр­мі­но­вую служ­бу ў Ба­ры­са­ве

Пас­ля пра­ве­дзе­на­га так­ты­ка-спе­цы­яль­на­га ву­чэн­ня ў лі­ку тых, хто вы­лу­чыў­ся, — ка­ман­дзір ін­жы­нер­на­га да­рож­на-мос­та­бу­даў­ні­ча­га ба­таль­ё­на пад­пал­коў­нік Сяр­гей Са­ма­ро­каў­скі на­зваў проз­ві­шча ма­лод­ша­га сяр­жан­та Па­тры­ка дэ Кан­ды­да Мі­халь­ска­га-Ан­то­ніа.

[caption id="attachment_67487" align="alignnone" width="600"]14-20 На­мес­нік ка­ман­дзі­ра ін­жы­нер­на-да­рож­на­га ўзво­да ма­лод­шы сяр­жант Па­трык Мі­халь­скі-Ан­то­ніа.[/caption]

— Пра­ца­ві­ты, ста­ран­ны, гра­мат­ны ма­лод­шы ка­ман­дзір. Ду­ша во­ін­ска­га ка­лек­ты­ву, — аха­рак­та­ры­за­ваў свай­го пад­на­ча­ле­на­га і ка­ман­дзір ін­жы­нер­най да­рож­най ро­ты ка­пі­тан Дзміт­рый Рым­ко і тут жа да­даў: — Да­рэ­чы, хло­пец ан­го­лец на­па­ло­ву...

Цем­на­ску­ры юнак у па­го­нах ма­лод­ша­га сяр­жан­та быў кры­ху збян­тэ­жа­ны: на­вош­та, маў­ляў, да яго та­кая ўва­га. Раз­га­ва­ры­лі­ся. Як вы­свет­лі­ла­ся, не­звы­чай­нае двай­ное проз­ві­шча, якое но­сіць бе­ла­рус­кі во­ін, да­ста­ла­ся яму ад ма­мы, ура­джэн­кі го­ра­да Бе­ра­зі­но, і баць­кі, які ця­пер жы­ве ў Ан­го­ле. Яшчэ ў кан­цы 80-х га­доў ма­ма Па­тры­ка пад­час на­ву­чан­ня ў пе­да­га­гіч­най ВНУ па­зна­ё­мі­ла­ся з ан­голь­скім сту­дэн­там Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Ма­ла­дыя лю­дзі па­ка­ха­лі ад­но ад­на­го, а ў 1990 го­дзе на свет з'я­віў­ся ма­лень­кі Па­трык. Не­ўза­ба­ве пас­ля за­кан­чэн­ня вы­шэй­шай на­ву­чаль­най уста­но­вы яны ўсёй сям'­ёй па­еха­лі ў Лу­ан­ду, на ра­дзі­му баць­кі. У ста­лі­цы Ан­го­лы пра­жы­лі амаль пяць га­доў. Па­чат­ко­выя кла­сы Па­трык на­вед­ваў у рус­кай шко­ле пры па­соль­стве. Але да­лей­шае су­мес­нае жыц­цё ў баць­коў не скла­ла­ся, і ма­ці з сы­нам пе­ра­еха­лі жыць у Бе­ла­русь, у Бе­ра­зі­но.

Па­трык пра­цяг­нуў ву­чо­бу ў мяс­цо­вай гім­на­зіі, да­па­ма­гаў ба­бу­лі з дзя­ду­лем па гас­па­дар­цы. Доб­ра ву­чыў­ся, сур'­ёз­на зай­маў­ся бас­кет­бо­лам, тай­ланд­скім бок­сам і ін­шы­мі ўсход­ні­мі адзі­на­бор­ства­мі. Атры­маў­шы ся­рэд­нюю аду­ка­цыю, кем­лі­вы юнак лёг­ка па­сту­піў у Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэх­на­ла­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт на фа­куль­тэт вы­да­вец­кай спра­вы і па­лі­гра­фіі. Сту­дэнц­кія га­ды пра­ля­це­лі не­пры­кмет­на. Атры­маў­шы дып­лом спе­цы­я­ліс­та па па­лі­гра­фіч­ным аб­ста­ля­ван­ні, Па­трык ка­ля го­да пра­пра­ца­ваў ін­жы­не­рам-ме­ха­ні­кам на ад­ным з прад­пры­ем­стваў ста­лі­цы. У маі 2014 го­да 24-га­до­ва­га хлоп­ца пры­зва­лі ў вой­ска.

— Яшчэ да пры­зы­ву я ве­даў прос­тыя, але не­аб­ход­ныя для бу­ду­ча­га сал­да­та іс­ці­ны. Ма­раль­на і фі­зіч­на рых­та­ваў­ся да служ­бы са сту­дэнц­кіх га­доў, — па­дзя­ліў­ся ма­лод­шы сяр­жант Мі­халь­скі-Ан­то­ніа. — Як мно­гія на­ва­бран­цы, пер­шы час з цяж­кас­цю пры­вы­каў да вай­ско­ва­га рэ­жы­му: ран­ніх пад'­ёмаў, што­дзён­най за­праў­кі лож­ка, стро­га­га рас­па­рад­ку дня.

Тэр­мі­но­вую служ­бу ра­да­вы Мі­халь­скі-Ан­то­ніа па­чы­наў у 244-м цэнт­ры ра­дыё­элект­рон­най раз­вед­кі, які дыс­ла­ка­ваў­ся ў Ля­дзі­шчах. Праз паў­та­ра ме­ся­ца гэ­тую во­ін­скую часць ска­ра­ці­лі, і на­віч­ка з дып­ло­мам ВНУ пе­ра­вя­лі ў 7-ы То­рунь­скі ін­жы­нер­ны полк (Зя­лё­ны га­ра­док). У ін­жы­нер­на-да­рож­най ро­це, ку­ды на­кі­ра­ва­лі хлоп­ца, аб­жы­ва­цца бы­ло цяж­ка­ва­та: но­вы во­ін­скі ка­лек­тыў, ін­шыя ка­ман­дзі­ры і за­да­чы. Ды і ава­ло­даць та­кой ва­ен­на-ўлі­ко­вай спе­цы­яль­нас­цю, як ка­ман­дзір ад­дзя­лен­ня мос­та­бу­даў­ні­чых срод­каў, — спра­ва ня­прос­тая. І ве­дае пра гэ­та Па­трык не па чут­ках. Гэ­та ён з па­зі­цыі сён­няш­ня­га дня мо­жа ска­заць, што служ­ба ідзе як па мас­ле.

За ка­рот­кі час Мі­халь­скі-Ан­то­ніа не толь­кі спа­сціг асно­вы сва­ёй ва­ен­най спе­цы­яль­нас­ці, але і па­чаў да­па­ма­гаць сва­ім ка­ле­гам у асва­ен­ні штат­най тэх­ні­кі з яе скла­да­ным тэх­на­ла­гіч­ным аб­ста­ля­ван­нем. Не­ўза­ба­ве сал­да­ту, як пе­ра­да­ві­ку ву­чо­бы, пры­сво­і­лі во­ін­скае зван­не ма­лод­ша­га сяр­жан­та. Услед за пер­шай ма­лень­кай пе­ра­мо­гай у рат­най служ­бе да ма­лод­ша­га ка­ман­дзі­ра прый­шлі но­выя, больш важ­кія пос­пе­хі. Спа­сціг ён і пра­муд­рас­ці пе­да­го­гі­кі — стаў са­праўд­ным на­стаў­ні­кам для сва­іх пад­на­ча­ле­ных, уме­лым вы­ха­валь­ні­кам. Ка­ле­гі па­ва­жа­юць свай­го ма­лод­ша­га ка­ман­дзі­ра. А ня­даў­на ма­лод­ша­га сяр­жан­та Мі­халь­ска­га-Ан­то­ніа пры­зна­чы­лі на­мес­ні­кам ка­ман­дзі­ра ін­жы­нер­на-да­рож­на­га ўзво­да і да­ве­ры­лі пра­ца­ваць з но­вым па­паў­нен­нем. Па­трык да­па­ма­гае на­віч­кам асво­іц­ца ў во­ін­скім ка­лек­ты­ве, ах­вот­на і цярп­лі­ва ву­чыць іх спа­сці­гаць сак­рэ­ты ар­мей­скай на­ву­кі, ні­ко­му не ад­маў­ляе ў да­па­мо­зе. Ня­ма су­мнен­ня, што ма­лод­шы сяр­жант Мі­халь­скі-Ан­то­ніа зро­біць усё, што ад яго за­ле­жыць, каб па­ста­віць сва­іх па­да­печ­ных «на кры­ло».

Мі­ка­лай МА­КА­РЭ­ВІЧ.

Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.