Вы тут

Лайдакі павінны працаваць


Пра­ект дэ­крэ­та аб сты­му­ля­ван­ні за­ня­тас­ці гра­ма­дзян Прэ­зі­дэнт да­ру­чыў да­пра­ца­ваць на пра­ця­гу ме­ся­ца

Вы­ра­шаць праб­ле­мы эфек­тыў­най пра­цоў­най за­ня­тас­ці не­аб­ход­на, не ад­клад­ва­ю­чы на доў­гі час. Аб гэ­тым Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­явіў на на­ра­дзе, дзе аб­мяр­коў­ваў­ся пра­ект дэ­крэ­та, на­кі­ра­ва­на­га на сты­му­ля­ван­не за­ня­тас­ці гра­ма­дзян. Па вы­ні­ках аб­мер­ка­ван­ня Прэ­зі­дэнт да­ру­чыў на пра­ця­гу ме­ся­ца да­пра­ца­ваць прад­стаў­ле­ны пра­ект дэ­крэ­та, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

На на­ра­ду бы­лі за­про­ша­ны на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Ва­ле­рый Міц­ке­віч, ві­цэ-прэм'­ер На­тал­ля Ка­ча­на­ва, мі­ністр фі­нан­саў Ула­дзі­мір Ама­рын, мі­ністр унут­ра­ных спраў Ігар Шу­не­віч, мі­ністр па па­дат­ках і збо­рах Сяр­гей На­лі­вай­ка, а так­са­ма мі­ністр пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Марыя­на Шчот­кі­на.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­га­даў, што ў каст­рыч­ні­ку мі­ну­ла­га го­да да­ру­чаў ура­ду су­мес­на з Ад­мі­ніст­ра­цы­яй Прэ­зі­дэн­та рас­пра­ца­ваць кан­крэт­ныя ме­ры па ўклю­чэн­ні ў пра­цоў­ную дзей­насць не­пра­цу­ю­чых гра­ма­дзян і спы­нен­ні раз­да­чы дзяр­жаў­ных да­бро­таў так зва­ным лай­да­кам.

У гэ­тым кі­рун­ку, як ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт, у кра­і­не ўжо пры­ня­ты шэ­раг ра­шэн­няў. «Па-пер­шае, па­вя­лі­ча­ны мі­ні­маль­ны пра­цоў­ны стаж для пры­зна­чэн­ня пра­цоў­ных пен­сій з 10 да 15 га­доў. Мы пры­ня­лі та­кое ра­шэн­не. І мы да­мо­ві­лі­ся аб тым, што гэ­та — пер­шы крок. Маг­чы­ма, і не 15, а 20 га­доў. Ад­пра­цуй — по­тым звяр­тай­ся па пен­сію. Але па­куль — 15 га­доў», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Акра­мя та­го, на 5 га­доў па­вя­лі­чыў­ся ўзрост для зва­ро­ту па мі­ні­маль­ную са­цы­яль­ную пен­сію пры ад­сут­нас­ці не­аб­ход­на­га ста­жу пра­цы. «Па­гля­дзім у бу­ду­чы­ні, мо­жа, і тут да­дат­ко­ва зро­бім пэў­ныя кро­кі. Гэ­та да­зво­ліць ад­су­нуць пры­зна­чэн­не пен­сіі тым, хто па жыц­ці ні­я­ка­га ўкла­ду ў эка­но­мі­ку не ўнёс. Ня­хай гэ­тая са­цы­яль­ная пен­сія і не­вя­лі­кая, але ка­лі па­гля­дзець у цэ­лым, то гэ­та міль­яр­ды руб­лёў, а ў га­да­вым вы­лі­чэн­ні, мо­жа, і трыль­ё­ны», — за­ўва­жыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы лі­чыць пра­віль­ным пры­ня­тае ра­шэн­не пра ўзмац­нен­не ўплы­ву пра­цяг­лас­ці пра­цоў­на­га ста­жу на па­мер пры­зна­ча­най пен­сіі.

«Але ўсе гэ­тыя ме­ры ка­лі і здоль­ныя ака­заць ста­ноў­чы ўплыў на коль­касць пра­цоў­ных рэ­сур­саў, то толь­кі ў ад­да­ле­най перс­пек­ты­ве. А нам не­аб­ход­на вы­ра­шаць праб­ле­мы эфек­тыў­най пра­цоў­най за­ня­тас­ці, не ад­кла­да­ю­чы на доў­гі час», — за­явіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Па­вод­ле звес­так, пра­да­стаў­ле­ных кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы, ка­ля 500 ты­сяч пра­ца­здоль­ных гра­ма­дзян у Бе­ла­ру­сі афі­цый­на ні­дзе не пра­цу­юць, не пла­цяць па­да­ткі, але пры гэ­тым ка­рыс­та­юц­ца са­цы­яль­ны­мі вы­го­да­мі, якія да­юц­ца дзяр­жа­вай: бяс­плат­най ме­ды­цы­най і аду­ка­цы­яй, суб­сі­дзі­ру­е­мы­мі та­ры­фа­мі на ЖКГ і транс­парт. «Дзяр­жа­ва мае пра­ва ў іх за­пы­тац­ца: за чый кошт вы, спа­да­ры, бу­дзе­це жыць? Гэ­тыя лю­дзі па­він­ны пра­ца­ваць, пла­ціць па­да­ткі і жыць за свой кошт. Са­цы­яль­на­га ўтры­ман­ства быць не па­він­на», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар. У той жа час ён ад­зна­чыў, што дзяр­жа­ва бу­дзе аказ­ваць да­па­мо­гу тым, хто з аб'­ек­тыў­ных пры­чы­н не мо­жа гэ­та­га ра­біць, на­прык­лад, ін­ва­лі­дам.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­явіў, што ў пра­ек­це дэ­крэ­та га­вор­ка перш за ўсё вя­дзец­ца пра тых лю­дзей, якія не пла­цяць па­да­ткі ў бюд­жэт. «Яны, мо­жа, не­дзе і пра­цу­юць на ся­бе, але не на дзяр­жа­ву. Та­му га­вор­ка ідзе пра не­пла­цель­шчы­каў па­дат­каў. Гэ­та і дар­ма­е­ды, якія ні­чо­га не ро­бяць, не пра­цу­юць, а, мо­жа быць, з'яў­ля­юц­ца «клі­ен­та­мі» МУС, здзяйс­ня­ючы тыя ці ін­шыя пра­ва­па­ру­шэн­ні. Гэ­та і тыя, хто пад пло­там ва­ля­ец­ца п'я­ным, і тыя, хто за­быў­ся, што ру­кі і но­гі ў яго для та­го, каб прый­сці на пра­цу і неш­та зра­біць, за­пла­ціў­шы па­да­ткі дзяр­жа­ве», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў не­аб­ход­насць уваж­лі­ва пра­ана­лі­за­ваць, на­коль­кі пад­рых­та­ва­ны пра­ект дэ­крэ­та да­па­мо­жа па­ста­віць на­дзей­ны за­слон са­цы­яль­на­му ўтры­ман­ству, як на прак­ты­цы бу­дуць пра­ца­ваць ме­ха­ніз­мы, скі­ра­ва­ныя су­праць дар­ма­ед­ства і ін­шых не­га­тыў­ных з'яў у гра­мад­стве.

«Вы — пра­фе­сі­я­на­лы, спе­цы­я­ліс­ты і па­він­ны бы­лі пра­па­на­ваць вы­чар­паль­ны пра­ект дэ­крэ­та без уся­ля­кай па­лі­ты­кі: як на нас па­гля­дзіць ней­кая пя­тая ка­ло­на ў Бе­ла­ру­сі ці як ра­сій­скія і ін­шыя СМІ нас па­кры­ты­ку­юць за гэ­та, — ска­заў Прэ­зі­дэнт, звяр­та­ю­чы­ся да ўдзель­ні­каў на­ра­ды. — Пы­тан­ні па­лі­ты­кі вы, ка­лі лас­ка, ад­рас­уй­це мне. Я бу­ду пры­маць ра­шэн­не і ўліч­ваць па­лі­тыч­ныя ню­ан­сы. Без іх не абы­сці­ся. Ва­ша спра­ва — пра­фе­сій­на пад­рых­та­ваць пра­ект дэ­крэ­та, каб мы праз не­ка­то­ры час не вы­яві­лі, што неш­та ўпус­ці­лі».

«Пра­ект дэ­крэ­та па­ві­нен быць аб­са­лют­на адэ­кват­ны аб­ста­ноў­цы, якая склад­ва­ец­ца ў гэ­тай сфе­ры. Не трэ­ба ні­чо­га ба­яц­ца. Дар­ма­е­ды, лай­да­кі па­він­ны пра­ца­ваць. Хто не пла­ціць па­да­ткі — па­ві­нен пла­ціць. Гэ­та нар­маль­ная, цы­ві­лі­за­ва­ная нор­ма», — лі­чыць бе­ла­рус­кі лі­дар.

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што та­кая з'я­ва, як дар­ма­ед­ства, пры­но­сіць вя­лі­кую шко­ду гра­мад­ству. «Тыя, хто пра­цу­юць сум­лен­на, час­та за­да­юць са­бе пы­тан­не: ча­му я па­ві­нен пра­ца­ваць дзень і ноч, а ён прак­тыч­на мае тое ж са­мае, ні­чо­га не ро­бя­чы? Гэ­та сур'­ёз­ная праб­ле­ма, і мы яе па­він­ны вы­ра­шаць, зы­хо­дзя­чы з та­го, як яна склад­ва­ец­ца ў на­шай дзяр­жа­ве», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Што нам гля­дзець па ба­ках? Па­гля­дзі­це, як сён­ня, ка­лі ўда­рыў кры­зіс, дзей­ні­ча­юць тыя, хто нас кры­ты­ка­ваў: і кош­ты рэ­гу­лю­юць, і ў ад­кры­тую ка­жуць пра руч­ное кі­ра­ван­не эка­но­мі­кай, — за­ўва­жыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Та­му нам трэ­ба менш за ўсё на гэ­та зва­жаць і вы­ра­шаць праб­ле­мы, якія сён­ня ста­яць ру­бам пе­рад на­шым гра­мад­ствам і дзяр­жа­вай».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».