Вы тут

Ініцыятыва канкрэтных крокаў


Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­кі­ра­ваў зва­рот да кі­раў­ні­коў дзяр­жаў — чле­наў Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за ўсу­вя­зі з тым, што на­ша кра­і­на 1 сту­дзе­ня 2015 го­да ўсту­пі­ла ў стар­шын­ства ў Вы­шэй­шым Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ве­це, Еў­ра­зій­скім між­ура­да­вым са­ве­це і Са­ве­це Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі. Аб гэ­тым БЕЛ­ТА па­ве­да­мі­лі ў Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та.

У зва­ро­це ад­зна­ча­ец­ца, што Бе­ла­русь раз­гля­дае ЕА­ЭС у якас­ці най­важ­ней­ша­га ін­тэ­гра­цый­на­га аб'­яд­нан­ня, якое спры­яе за­бес­пя­чэн­ню эка­на­міч­най і са­цы­яль­най ста­біль­нас­ці ў рэ­гі­ё­не. Стар­шын­ства Бе­ла­ру­сі бу­дзе на­кі­ра­ва­на на да­лей­шае ўма­ца­ван­не доб­ра­су­сед­ства, раз­віц­цё эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, са­дзей­ні­чан­не рас­паў­сю­джан­ню ча­ты­рох ас­но­ва­твор­ных эка­на­міч­ных сва­бод са­ю­за: ру­ху та­ва­раў, па­слуг, ка­пі­та­лу і пра­цоў­най сі­лы.

Бе­ла­рус­кі бок на ўсіх эта­пах пад­рых­тоў­кі да­га­во­ра аб ЕА­ЭС пас­ля­доў­на за­яў­ляў пра не­аб­ход­насць мак­сі­маль­най лі­бе­ра­лі­за­цыі ўмоў эка­на­міч­най дзей­нас­ці ў рам­ках ін­тэ­гра­цый­на­га аб'­яд­нан­ня. «Па-ра­ней­ша­му лі­чым, што пад­мур­кам Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за па­він­на стаць поў­ная ад­ме­на вы­клю­чэн­няў і аб­ме­жа­ван­няў у ру­ху та­ва­раў», — га­во­рыц­ца ў зва­ро­це.

У ім так­са­ма ўтрым­лі­ва­ец­ца шэ­раг пра­па­ноў. Яны да­ты­чац­ца пры­няц­ця мер па больш хут­кім пе­ра­хо­дзе да ўзгод­не­най, а ў перс­пек­ты­ве — і да адзі­най пра­мыс­ло­вай і аг­ра­пра­мыс­ло­вай па­лі­ты­кі, па­ска­рэн­ня рас­пра­цоў­кі і пры­няц­ця асноў­ных на­прам­каў пра­мыс­ло­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва ў рам­ках са­ю­за, за­бес­пя­чэн­ня без­умоў­на­га па­чат­ку функ­цы­я­на­ван­ня з 1 сту­дзе­ня 2016 го­да адзі­ных рын­каў ле­ка­вых срод­каў і ме­ды­цын­скіх вы­ра­баў. Акра­мя та­го, пра­па­ну­ец­ца па­чаць прак­тыч­ную рэа­лі­за­цыю па­ла­жэн­няў да­га­во­ра, якія пра­ду­гледж­ва­юць су­мес­ныя дзе­ян­ні па раз­віц­ці экс­пар­ту.

Бе­ла­рус­кі бок так­са­ма на­дае важ­нае зна­чэн­не вы­пра­цоў­цы кан­цэп­цый фар­мі­ра­ван­ня агуль­ных рын­каў элект­ра­энер­гіі, га­зу, наф­ты і наф­та­пра­дук­таў. За­яў­ле­на, што ў пе­ры­яд стар­шын­ства Бе­ла­ру­сі бу­дуць зроб­ле­ныя кан­крэт­ныя кро­кі па раз­віц­ці ін­тэ­гра­цый­ных пра­цэ­саў у сфе­ры па­слуг.

Ак­ту­аль­най з'яў­ля­ец­ца мыт­на-та­рыф­ная і не­та­рыф­ная аба­ро­на адзі­най мыт­най пра­сто­ры. У су­вя­зі з гэ­тым Бе­ла­русь ча­кае ад парт­нё­раў ад­кры­тас­ці па пы­тан­нях дыя­ло­гу з СГА.

Акра­мя та­го, пра­па­ну­ец­ца вы­пра­ца­ваць дзейс­ныя ме­ха­ніз­мы функ­цы­я­на­ван­ня ЕА­ЭС ва ўмо­вах пры­мя­нен­ня ад­ным з дзяр­жаў — чле­наў ад­на­ба­ко­вых мер аба­ро­ны рын­ку ў да­чы­нен­ні да трэ­ціх дзяр­жаў. Пры гэ­тым асаб­лі­вую ўва­гу не­аб­ход­на на­даць пы­тан­ням ка­ар­ды­на­цыі ўза­е­ма­дзе­ян­ня ў сфе­ры са­ні­тар­ных, ве­тэ­ры­нар­ных і фі­та­са­ні­тар­ных мер, аба­ро­ны пра­воў спа­жыў­цоў.

Кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы вы­ка­заў над­зею на пад­трым­ку з бо­ку дзяр­жаў — чле­наў ЕА­ЭС у прак­тыч­ным ажыц­цяў­лен­ні бе­ла­рус­кіх іні­цы­я­тыў. «Пе­ра­ка­на­ны, што на­ша цес­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не ста­не ас­но­вай мак­сі­маль­на эфек­тыў­най рэа­лі­за­цыі на­ме­ча­ных пла­наў і па­спя­хо­ва­га ста­наў­лен­ня Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за ў якас­ці са­ма­стой­на­га цэнт­ра ўстой­лі­ва­га эка­на­міч­на­га раз­віц­ця», — ска­за­на ў зва­ро­це.

рэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­кі­ра­ваў зва­рот да кі­раў­ні­коў дзяр­жаў — чле­наў Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за ў су­вя­зі з тым, што на­ша кра­і­на 1 сту­дзе­ня 2015 го­да ўсту­пі­ла ў стар­шын­ства ў Вы­шэй­шым Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ве­це, Еў­ра­зій­скім між­ура­да­вым са­ве­це і Са­ве­це Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі. Аб гэ­тым БЕЛ­ТА па­ве­да­мі­лі ў Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та. У зва­ро­це ад­зна­ча­ец­ца, што Бе­ла­русь раз­гля­дае ЕА­ЭС у якас­ці най­важ­ней­ша­га ін­тэ­гра­цый­на­га аб'­яд­нан­ня, якое спры­яе за­бес­пя­чэн­ню эка­на­міч­най і са­цы­яль­най ста­біль­нас­ці ў рэ­гі­ё­не. Стар­шын­ства Бе­ла­ру­сі бу­дзе на­кі­ра­ва­на на да­лей­шае ўма­ца­ван­не доб­ра­су­сед­ства, раз­віц­цё эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, са­дзей­ні­чан­не рас­паў­сю­джан­ню ча­ты­рох ас­но­ва­твор­ных эка­на­міч­ных сва­бод са­ю­за: ру­ху та­ва­раў, па­слуг, ка­пі­та­лу і пра­цоў­най сі­лы. Бе­ла­рус­кі бок на ўсіх эта­пах пад­рых­тоў­кі да­га­во­ра аб ЕА­ЭС пас­ля­доў­на за­яў­ляў пра не­аб­ход­насць мак­сі­маль­най лі­бе­ра­лі­за­цыі ўмоў эка­на­міч­най дзей­нас­ці ў рам­ках ін­тэ­гра­цый­на­га аб'­яд­нан­ня. «Па-ра­ней­ша­му лі­чым, што пад­мур­кам Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за па­він­на стаць поў­ная ад­ме­на вы­клю­чэн­няў і аб­ме­жа­ван­няў у ру­ху та­ва­раў», — га­во­рыц­ца ў зва­ро­це. У ім так­са­ма ўтрым­лі­ва­ец­ца шэ­раг пра­па­ноў. Яны да­ты­чац­ца пры­няц­ця мер па больш хут­кім пе­ра­хо­дзе да ўзгод­не­най, а ў перс­пек­ты­ве — і да адзі­най пра­мыс­ло­вай і аг­ра­пра­мыс­ло­вай па­лі­ты­кі, па­ска­рэн­ня рас­пра­цоў­кі і пры­няц­ця асноў­ных на­прам­каў пра­мыс­ло­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва ў рам­ках са­ю­за, за­бес­пя­чэн­ня без­умоў­на­га па­чат­ку функ­цы­я­на­ван­ня з 1 сту­дзе­ня 2016 го­да адзі­ных рын­каў ле­ка­вых срод­каў і ме­ды­цын­скіх вы­ра­баў. Акра­мя та­го, пра­па­ну­ец­ца па­чаць прак­тыч­ную рэа­лі­за­цыю па­ла­жэн­няў да­га­во­ра, якія пра­ду­гледж­ва­юць су­мес­ныя дзе­ян­ні па раз­віц­ці экс­пар­ту. Бе­ла­рус­кі бок так­са­ма на­дае важ­нае зна­чэн­не вы­пра­цоў­цы кан­цэп­цый фар­мі­ра­ван­ня агуль­ных рын­каў элект­ра­энер­гіі, га­зу, наф­ты і наф­та­пра­дук­таў. За­яў­ле­на, што ў пе­ры­яд стар­шын­ства Бе­ла­ру­сі бу­дуць зроб­ле­ныя кан­крэт­ныя кро­кі па раз­віц­ці ін­тэ­гра­цый­ных пра­цэ­саў у сфе­ры па­слуг. Ак­ту­аль­най з'яў­ля­ец­ца мыт­на-та­рыф­ная і не­та­рыф­ная аба­ро­на адзі­най мыт­най пра­сто­ры. У су­вя­зі з гэ­тым Бе­ла­русь ча­кае ад парт­нё­раў ад­кры­тас­ці па пы­тан­нях дыя­ло­гу з СГА. Акра­мя та­го, пра­па­ну­ец­ца вы­пра­ца­ваць дзейс­ныя ме­ха­ніз­мы функ­цы­я­на­ван­ня ЕА­ЭС ва ўмо­вах пры­мя­нен­ня ад­ным з дзяр­жаў — чле­наў ад­на­ба­ко­вых мер аба­ро­ны рын­ку ў да­чы­нен­ні да трэ­ціх дзяр­жаў. Пры гэ­тым асаб­лі­вую ўва­гу не­аб­ход­на на­даць пы­тан­ням ка­ар­ды­на­цыі ўза­е­ма­дзе­ян­ня ў сфе­ры са­ні­тар­ных, ве­тэ­ры­нар­ных і фі­та­са­ні­тар­ных мер, аба­ро­ны пра­воў спа­жыў­цоў. Кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы вы­ка­заў над­зею на пад­трым­ку з бо­ку дзяр­жаў — чле­наў ЕА­ЭС у прак­тыч­ным ажыц­цяў­лен­ні бе­ла­рус­кіх іні­цы­я­тыў. «Пе­ра­ка­на­ны, што на­ша цес­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не ста­не ас­но­вай мак­сі­маль­на эфек­тыў­най рэа­лі­за­цыі на­ме­ча­ных пла­наў і па­спя­хо­ва­га ста­наў­лен­ня Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за ў якас­ці са­ма­стой­на­га цэнт­ра ўстой­лі­ва­га эка­на­міч­на­га раз­віц­ця», — ска­за­на ў зва­ро­це.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».