Вы тут

«Камбайнеры летась зараблялі па 30—40 мільёнаў. Я не ведаю, дзе яшчэ ёсць такія заробкі»


Для бе­ла­рус­кіх вы­твор­цаў сель­гас­пра­дук­цыі мі­ну­лы год вы­даў­ся ня­прос­тым. Па­гро­за эпі­дэ­міі аф­ры­кан­скай чу­мы ў сві­на­га­доў­лі, за­ба­ро­на экс­пар­ту мяс­ной пра­дук­цыі з бо­ку Ра­сіі, па­сту­по­вае ска­ра­чэн­не дзяр­жаў­най пад­трым­кі, рост кан­ку­рэн­цыі, на­ступ­ствы гла­баль­на­га змя­нен­ня клі­ма­ту... Ды і год, які па­чаў­ся, не абя­цае быць ляг­чэй­шым. Пра тое, на­коль­кі на­ша сель­ская гас­па­дар­ка га­то­ва да но­вых вы­пра­ба­ван­няў, раз­мо­ва з дэ­пу­та­там Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пы­тан­нях эка­ло­гіі, пры­ро­да­ка­ры­стан­ня і чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы Ле­а­ні­дам АПА­НА­СЮ­КОМ.

14-35

— Ле­а­нід Мі­ка­ла­е­віч, як вы ацэнь­ва­е­це раз­віц­цё сель­скай гас­па­дар­кі ў на­шай кра­і­не?

— Я 37 га­доў свай­го жыц­ця ад­даў гэ­тай га­лі­не на­шай эка­но­мі­кі. Па­чы­наў у 1979-м, пры Са­вец­кім Са­ю­зе кі­ра­ваў кал­га­сам «Чыр­во­ная Ар­мія» ў Ра­га­чоў­скім ра­ё­не. Гэ­та бы­ла ад­на з най­буй­ней­шых гас­па­да­рак бы­ло­га Са­ю­за. У нас бы­ло ка­ля 9 ты­сяч га­лоў буй­ной ра­га­тай жы­вё­лы. Умо­вы гас­па­да­ран­ня ў той час ад­роз­ні­ва­лі­ся ўпэў­не­нас­цю ў заўт­раш­нім дні, цвёр­дай і адзі­най ва­лю­тай — са­вец­кім руб­лём, ста­біль­ны­мі цэ­на­мі на сель­гас­пра­дук­цыю, што да­зва­ля­ла па­спя­хо­ва пла­на­ваць сваю дзей­насць у ся­рэд­не­тэр­мі­но­вай перс­пек­ты­ве. Мы па­стаў­ля­лі сваю пра­дук­цыю ў Маск­ву і Ле­нін­град.

Пас­ля раз­ва­лу Са­вец­ка­га Са­ю­за сель­скія гас­па­дар­кі вы­жы­ва­лі як маг­лі. Спа­чат­ку бы­ло вель­мі цяж­ка, бо ў эка­но­мі­цы быў ха­ос, але по­тым вяр­ну­ла­ся дзяр­жаў­нае пла­на­ван­не сель­скай гас­па­дар­кі, бы­ла ака­за­на ма­гут­ная дзяр­жаў­ная пад­трым­ка, за­пра­ца­ва­лі трак­тар­ны, аў­та­ма­біль­ны за­во­ды, Гом­сель­маш. Ма­дэр­ні­за­цыя, су­пер­су­час­ныя тэх­на­ло­гіі пад­штурх­ну­лі раз­віц­цё сель­скай гас­па­дар­кі. Мы ста­лі вы­раб­ляць на­сен­не вы­со­кай кан­ды­цыі. Ця­пер збі­ра­ем 10 млн тон зер­ня, а па­чы­на­лі з трох міль­ё­наў. Не ве­даю, дзе за­раз яшчэ вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца руч­ная пра­ца на фер­ме. Мы па­бу­да­ва­лі су­час­ныя да­іль­ныя за­лы, вы­раб­ля­ем вы­са­ка­я­кас­нае ма­ла­ко. У вы­ні­ку вый­шлі на рын­кі не толь­кі Ра­сіі, пост­са­вец­кай пра­сто­ры, але і ін­шых кра­ін.

Сель­ская гас­па­дар­ка ў Бе­ла­ру­сі мае вы­со­кія па­каз­чы­кі па вы­твор­час­ці пра­цы, якас­ці пра­дук­цыі, тэм­пах рос­ту. У рэа­лі­за­цыі сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі мы на­блі­жа­ем­ся да ліч­бы ў 7 млрд до­ла­раў ЗША.

— І тут мы су­тык­ну­лі­ся з пе­ра­шко­дай ін­ша­га па­рад­ку — за­ба­ро­най Рас­сель­гас­на­гля­ду.

— Згод­ны з мер­ка­ван­нем, што са­праўд­най пры­чы­най за­ба­ро­ны па­ста­вак на­шай пра­дук­цыі ў Ра­сію ў кан­цы мі­ну­ла­га го­да ста­ла ня­доб­ра­сум­лен­ная кан­ку­рэн­цыя. У вы­пад­ках уз­нік­нен­ня прэ­тэн­зій да ад­на­го з ба­коў за стол пе­ра­моў па­він­ны са­дзіц­ца ве­дам­ствы — гэ­та не па­він­на пе­ра­ўтва­рац­ца ў праб­ле­му ад­но­сін па­між кра­і­на­мі.

Вель­мі важ­най умо­вай пос­пе­ху ра­бо­ты Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, які ўжо па­чаў сваю пра­цу, з'яў­ля­ец­ца да­вер па­між яго ўдзель­ні­ка­мі. Мі­ніс­тэр­ствы сель­скай гас­па­дар­кі, ве­тэ­ры­нар­ныя служ­бы ча­ты­рох кра­ін па­він­ны ўзгад­ніць сваю па­лі­ты­ку, свае па­тра­ба­ван­ні да якас­ці.

— Ня­гле­дзя­чы на ві­да­воч­ныя пос­пе­хі аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су на­шай кра­і­ны, до­ля хра­ніч­на страт­ных гас­па­да­рак за­ста­ец­ца знач­най — 30% ад агуль­най коль­кас­ці. У чым, на ваш по­гляд, пры­чы­на?

— Ду­маю, спра­ва ў кад­рах. Той кі­раў­нік, які лі­чыць гро­шы, не ча­кае бюд­жэт­ных улі­ван­няў, а сам пра­цуе, па­вы­шае вы­твор­часць пра­цы, цэ­ніць спе­цы­я­ліс­таў, ства­рае ка­ман­ду, той атрым­лі­вае доб­ры вы­нік. Дзяр­жа­ва да­па­ма­гае вёс­цы з па­лі­вам, срод­ка­мі аба­ро­ны рас­лін, угнаеннямі, на­сен­нем, тэх­ні­кай, усё ас­тат­няе за­ле­жыць ад кі­раў­ніц­тва. Доб­ры кі­раў­нік вы­рошч­вае тое, што больш вы­гад­на. На­прык­лад, на бед­ных зем­лях доб­ра рас­це ку­ку­ру­за, а ку­ку­ру­зай мож­на на­кар­міць жы­вёл. Стар­шы­ня СВК па­ві­нен раз­ва­жаць, зна­хо­дзіць вый­сце. Не пры­но­сяць да­ход ка­ро­вы — га­дуй ку­рэй.

14-36

— Ад­нак для гэ­та­га па­трэб­на пэў­ная сва­бо­да ма­неў­ра­ван­ня. Ці ма­юць яе на­шы кі­раў­ні­кі СВК?

— Маг­чы­масць для ма­неў­ра­ван­ня ёсць. Але, на жаль, не ха­пае іні­цы­я­ты­вы.

— На­коль­кі на­ша сель­ская гас­па­дар­ка за­ле­жыць ад пры­род­ных умоў?

— На­ват унут­ры кра­і­ны іс­ну­юць вель­мі роз­ныя клі­ма­тыч­ныя ўмо­вы. У Гро­дзен­скай воб­лас­ці ба­га­тыя зем­лі, яна са­мая цёп­лая з усіх, і там вы­па­дае ап­ты­маль­ная коль­касць апад­каў. На Го­мель­шчы­не гле­ба скла­да­ец­ца з пяс­коў, вы­пра­ца­ва­ных тар­фя­ні­каў, за­су­ха там — звы­чай­ная спра­ва, а ма­ра­зы на па­чат­ку гэ­тай бяс­снеж­най зі­мы бы­лі боль­шыя, чым у Мін­ску. І ка­лі ў ад­ным рэ­гі­ё­не ў за­роб­ле­ны ру­бель трэ­ба ўклас­ці ад­ну су­му, то ў дру­гім — зу­сім ін­шую.

— Ці вы­ра­шае праб­ле­му ўзбуй­нен­не гас­па­да­рак?

— Ка­лі аб'­яд­ноў­ва­юц­ца сла­быя, плё­ну ня­ма. Але ка­лі да моц­най гас­па­дар­кі да­лу­ча­ец­ца не­вя­лі­кая, то вы­га­ду атрым­лі­ва­юць абод­ва ба­кі. Пер­шая па­вя­ліч­вае пло­шчы для вы­рошч­ван­ня, ска­жам, кар­моў, і та­кім чы­нам мо­жа па­вя­лі­чыць па­га­лоўе стат­ка, а ў дру­гой з'яў­ля­юц­ца за­роб­кі, пад­трым­лі­ва­ец­ца інф­ра­струк­ту­ра.

— Якое ва­ша мер­ка­ван­не пра раз­віц­цё фер­мер­ства ў Бе­ла­ру­сі?

— Ста­ноў­чае. У кан­цы 1980-х сам вы­ву­чаў во­пыт фран­цуз­скіх фер­ме­раў. Ця­пер у нас ство­ра­ны ўсе ўмо­вы для раз­віц­ця та­кіх гас­па­да­рак: мож­на ўзяць зям­лю, атры­маць крэ­дыт на на­быц­цё тэх­ні­кі... Але і тут усё за­ле­жыць ад здоль­нас­цяў кі­раў­ні­ка. З 1990 го­да ў нас бы­ло ство­ра­на ка­ля 7 ты­сяч фер­мер­скіх гас­па­да­рак, з іх больш за па­ло­ву — ка­ля 4,5 ты­ся­чы — спы­ні­лі сваю дзей­насць. Ра­зам з тым, у 2013 го­дзе но­вых гас­па­да­рак з'я­ві­ла­ся ў паў­та­ра ра­за больш, чым за­кры­ла­ся. За­ста­юц­ца тыя, хто мо­жа пра­ца­ваць.

Яск­ра­вы прык­лад — гас­па­дар­ка Мі­ха­і­ла Шру­бы ў Жыт­ка­віц­кім ра­ё­не. Ён па­чы­наў з 20 гек­та­раў, праз 10 га­доў да яго да­лу­чы­лі страт­ны кал­гас — і ўжо ў 2010-м фер­мер меў больш за 1800 га сель­гас­угод­дзяў, з якіх больш за 800 — во­ры­ва. Ця­пер гас­па­дар­ка Шру­бы — адзін з са­мых буй­ных вы­твор­цаў га­род­ні­ны і буль­бы ў Бе­ла­ру­сі. Ся­рэд­ні за­ро­бак яго ра­бот­ні­каў (а па­ста­ян­на там пра­цу­юць 120 ча­ла­век) роў­ны 680 до­ла­рам.

У нас ка­ля 2,5 ты­ся­чы ся­лян­ска-фер­мер­скіх гас­па­да­рак. Ці­ка­ва, што ў па­раў­на­нні з 2010 го­дам вы­руч­ка фер­мер­скіх гас­па­да­рак па­вя­лі­чы­ла­ся больш, чым у 4 ра­зы, гэ­так жа ўзрос і чыс­ты пры­бы­так. Так што та­кая пра­ца ста­ла пры­но­сіць больш гро­шай.

— На­коль­кі ця­пер мо­ла­дзі ці­ка­ва пра­ца­ваць на вёс­цы?

— Са­ма вёс­ка і ад­но­сі­ны да яе ста­лі мя­няц­ца пас­ля рэа­лі­за­цыі спа­чат­ку Пра­гра­мы са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на 2001—2005 га­ды, по­тым — Дзяр­жаў­най пра­гра­мы ад­ра­джэн­ня і раз­віц­ця ся­ла на 2005—2010 га­ды, і на­рэш­це — Дзяр­жаў­най пра­гра­мы ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця ся­ла, рэа­лі­за­цыя якой па­він­на за­вяр­шыц­ца сё­ле­та. У рам­ках гэ­тых пра­грам вя­лі­кія гро­шы бы­лі ўкла­дзе­ныя ў вап­на­ван­не гле­бы, ме­лі­я­ра­цыю, пле­мян­ную спра­ву і ве­тэ­ры­нар­ную служ­бу, на­сен­не­вод­ства. Вёс­цы бы­лі да­дзе­ны льгот­ныя крэ­ды­ты пад біз­нес-пла­ны на рэ­кан­струк­цыю ма­лоч­ната­вар­ных ферм, жы­вё­ла­га­доў­чых комп­лек­саў, птуш­ка­фаб­рык і пе­ра­пра­цоў­чых прад­пры­ем­стваў, на бу­даў­ніц­тва жыл­ля і на­быц­цё тэх­ні­кі.

Знач­на па­леп­шы­лі­ся ўмо­вы жыц­ця на вёс­цы: жыл­лё га­зі­фі­ку­ец­ца, за­бяс­печ­ва­ец­ца во­да­пра­во­дам, раз­ві­ва­ец­ца са­цы­яль­на-куль­тур­ная сфе­ра. Для мо­ла­дзі гэ­та вель­мі важ­на. Яна з за­да­валь­нен­нем за­ста­ец­ца там, дзе ёсць доб­рыя ўмо­вы і доб­ры за­ро­бак. А кам­бай­нер на сё­лет­няй убор­цы мог за­ра­біць па 30—40 млн руб­лёў за ме­сяц. Дзе яшчэ ёсць та­кія за­роб­кі? Ця­пер пра­ца апе­ра­та­ра ма­шын­на­га да­ен­ня знеш­не па­доб­ная на пра­цу док­та­ра: у бе­лым ха­ла­це, цяп­ле і чыс­ці­ні.

Адзі­нае, не­як у ба­ку ад вяс­ко­ва­га жыц­ця ака­за­ла­ся вяс­ко­вая шко­ла. Ра­ней школь­ні­кі лён на­рых­тоў­ва­лі, бу­ра­кі ўбі­ра­лі, на зер­не­та­ках пра­ца­ва­лі, кам­бай­не­рам да­па­ма­га­лі, да баць­коў на фер­му пры­хо­дзі­лі... Гэ­та да­зва­ля­ла ад­чуць, ува­браць у ся­бе спе­цы­фі­ку ра­бо­ты на зям­лі. На жаль, цяпер гэ­та­га ня­ма.

— Хто тут па­ві­нен паў­плы­ваць на сі­ту­а­цыю: шко­ла або гас­па­дар­ка?

— Ра­зам. Але тут не­аб­ход­на пад­трым­ка Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі.

— Вы са­мі на­ра­дзі­лі­ся ў вя­лі­кай ся­лян­скай сям'і...

— У ма­ёй сям'і бы­ло дзе­сяць бра­тоў і дзве сяст­ры. Мы га­да­ва­лі адно ад­на­го. Ба­буль і дзя­ду­ляў не бы­ло — за­гі­ну­лі ў вай­ну. Баць­ка час­та з'яз­джаў у ка­ман­дзі­роў­кі, ён быў бу­даў­ні­ком. Вы­хоў­ва­ла нас ма­ці. У нас бы­ла вя­лі­кая гас­па­дар­ка, і мы ра­бі­лі ўсю да­рос­лую ра­бо­ту. Ця­пер у на­шай сям'і ёсць дэ­пу­та­ты, ге­не­ра­лы, пал­коў­ні­кі... Мае бра­ты жы­вуць у Маск­ве, Санкт-Пе­цяр­бур­гу, Кры­ме, Ка­зах­ста­не... Гэ­та — пе­ра­ва­гі вя­лі­кай сям'і.

— Ча­му ву­чыць та­кая сям'я?

— Шчы­рас­ці і на­дзей­нас­ці. У нас ні­хто ні­ко­лі не пад­во­дзіў ін­ша­га, і ні­хто не хлу­сіў.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.