Вы тут

Каварны зімовы «калейдаскоп»


Пры змен­лі­вым на­двор'і трэ­ба гля­дзець і ўга­ру, і пад но­гі

Су­ма­ваць гэ­тай зі­мой ня­бес­ная кан­цы­ля­рыя не дае. На­строй у яе мя­ня­ец­ца, як шкель­цы ў ка­лей­да­ско­пе: пе­ры­я­ды ад­лі­гі рап­там змя­ня­юць моц­ны га­ла­лёд ды арк­тыч­ныя ха­ла­ды, якія, у сваю чар­гу, са­сту­па­юць свае па­зі­цыі праз не­каль­кі дзён вет­ра­на­му і сы­ро­му на­двор'ю. Але рэз­кія кід­кі з цяп­ла ў хо­лад і на­зад, якія да та­го ж су­пра­ва­джа­юц­ца ма­гут­ным вет­рам, не заўж­ды бяс­печ­ныя для ча­ла­ве­ка. Пра тое, як жа бяс­печ­на пра­вес­ці са­мы ха­лод­ны і не­прад­ка­заль­ны час го­да, ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­гу­та­рыў з па­моч­ні­кам мі­ніст­ра па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ві­та­лем На­віц­кім.

14-22

«Ру­лет­ка» ле­дзя­шу

Зда­ры­ла­ся гэ­тая гіс­то­рыя га­ды тры та­му ў Мін­ску. Ма­ці з ся­мі­ме­сяч­ным хлоп­чы­кам гу­ля­лі па го­ра­дзе. Пра­хо­дзі­лі па тра­ту­а­ры ка­ля ад­ной кра­мы ўшчыль­ную. Маг­чы­мас­ці ады­сці на бяс­печ­ную ад­лег­ласць не бы­ло: ля кра­мы вель­мі бліз­ка ідзе пра­ез­ная част­ка. І як­раз у гэ­ты мо­мант з да­ху ма­га­зі­на са­рваў­ся ля­дзяш. Ён пра­біў тка­не­вы верх ка­лыс­кі. Аскол­кі па­дра­па­лі дзі­ця. Жан­чы­на тут жа па­спя­ша­ла­ся ў кра­му. Там яна па­ды­шла да ад­мі­ніст­ра­та­ра і па­скар­дзі­ла­ся на тое, што ад­бы­ло­ся. Ка­ляс­ку ёй ад­ра­ман­та­ва­лі ў той жа кра­ме на пер­шым па­вер­се бяс­плат­на. Ле­дзя­шы па­збі­ва­лі на на­ступ­ны дзень. Па­чыс­ці­лі і снег з да­ху... На сця­не кра­мы пры­ля­пі­лі па­пер­ку з над­пі­сам «Асця­рож­на, маг­чы­мае па­дзен­не ле­дзя­шоў і сне­гу». Го­дам паз­ней з'я­віў­ся яшчэ адзін па­пе­рад­жаль­ны над­піс, у якім на маг­чы­мае па­дзен­не зі­мо­вых «сюр­пры­заў» звер­ху па­пя­рэдж­ва­лі кі­роў­цаў.

Дзі­ця, на шчас­це, моц­на не па­цяр­пе­ла. Дра­пі­ны зма­за­лі ан­ты­сеп­ты­кам. Зда­ва­ла­ся б, што доў­га­ча­ка­ны хэ­пі-энд на­сту­піў, але не дае спа­кою ад­но пы­тан­не: што пе­ра­шка­джа­ла па­збі­ваць усе ле­дзя­шы і па­ве­сіць па­пе­рад­жаль­ныя над­пі­сы ра­ней?

— Ле­дзя­шы ўтва­ра­юц­ца на ўчаст­ках фа­са­да бу­дын­каў, якія вы­сту­па­юць, на кар­ні­зах, ад­лі­вах, ка­зыр­ках бал­ко­наў, кра­ях да­ху з-за пе­ра­па­даў тэм­пе­ра­ту­ры за ка­рот­кі тэр­мін ча­су, — рас­каз­вае Ві­таль На­віц­кі. — Ва­га ле­дзя­ной пі­кі мо­жа да­ся­гаць не­каль­кі со­цень кі­ла­гра­маў! Рэ­ка­мен­да­цыя тут толь­кі ад­на — па­ста­рай­це­ся вы­клю­чыць са свай­го марш­ру­ту ву­лі­цы, дзе тра­ту­ар ідзе ўшчыль­ную з да­ма­мі. І не будзь­це абы­яка­вы­мі: ка­лі вы ўба­чы­лі, што звер­ху на­ві­сае ля­дзяш, па­тэ­ле­фа­нуй­це ў мяс­цо­вую жыл­лё­ва-экс­плу­а­та­цый­ную служ­бу або ад­мі­ніст­ра­цыю ра­ё­на і звяр­ні­це ўва­гу на гэ­та. Ка­му­наль­ні­кі па­він­ны ад­рэ­ага­ваць хут­ка.

Вы­пад­кі, ка­лі ма­гут­ныя ле­дзя­шы ўтва­ра­юц­ца за не­каль­кі га­дзін, для на­ша­га клі­ма­ту ўсё ж вель­мі рэд­кія. Звы­чай­на га­вор­ка ідзе пра не­каль­кі дзён. Та­му лепш не спа­дзя­вац­ца на тое, што ка­му­наль­ныя служ­бы за­ўва­жаць ля­дзяш, а па­тэ­ле­фа­на­ваць са­мім. Асаб­лі­ва про­сім ра­біць гэ­та ста­ра­жы­лаў: яны ўжо між­во­лі ве­да­юць мес­цы, дзе звы­чай­на фар­мі­ру­юц­ца ле­дзя­шы. І не­бяс­печ­ную ігол­ку ва­гой у не­каль­кі цэнт­не­раў са­б'юць пра­фе­сі­я­на­лы.

На­прык­лад, ля­дзяш, які ля­ціць з вы­шы­ні 3-4 па­вер­ха, звы­чай­ны шы­фер­ны ка­зы­рок пад'­ез­да пра­б'е вель­мі лёг­ка. Цэ­лым за­ста­нец­ца хі­ба толь­кі бе­тон­ны.

Ад ле­дзя­шоў мо­гуць дэ­фар­ма­вац­ца і ва­да­сцё­ка­выя тру­бы. Та­лая ва­да, якая за­ця­кае ту­ды ў со­неч­ны дзень, за­мяр­зае, утва­ра­ец­ца вя­лі­кі ку­сок лё­ду, які па­чы­нае рас­пі­раць тру­бу і ла­мае яе, у тым лі­ку і на вы­шы­ні не­каль­кіх па­вер­хаў. Та­му, ка­лі вы ўба­чы­лі, што ўвер­се це­ля­па­ец­ца ка­ва­лак ва­да­сцё­ку — так­са­ма па­тэ­ле­фа­нуй­це ў аб­слу­го­вую служ­бу.

14-231

Стан­дарт­ны «на­бор» зі­мы: пе­ра­аха­ла­джэн­не, га­ла­лёд, аб­ма­ра­жэн­не...

З 5 па 10 сту­дзе­ня толь­кі ў Мін­ску ад га­ла­лё­ду па­цяр­пе­лі 123 ча­ла­ве­кі. 23 з іх да­вя­ло­ся шпі­та­лі­за­ваць. Са­мыя рас­паў­сю­джа­ныя траў­мы — гэ­та пе­ра­ло­мы шчы­ка­ла­так, кас­цей га­лё­нак, пе­рад­плеч­ча і рэ­браў...

— Вель­мі піль­на па­ды­дзі­це да на­бы­цця но­ва­га зі­мо­ва­га абут­ку, — ра­іць Ві­таль На­віц­кі. — Не га­ні­це­ся за зніж­ка­мі, а лепш вы­бе­ры­це бо­ты на ня­сліз­кай па­дэ­шве. На край­ні вы­па­дак, на­ват сліз­кі абу­так мож­на апра­ца­ваць з да­па­мо­гай шмат­лі­кіх на­род­ных ме­та­даў. Будзь­це асаб­лі­ва ўваж­лі­вы­мі на спус­ках, пад'­ёмах, на лес­ві­цах...

Больш за ўсіх ад га­ла­лё­ду цер­пяць па­жы­лыя лю­дзі і дзе­ці. Ка­лі ў лю­дзей ста­ла­га ве­ку траў­мы, звя­за­ныя з па­дзен­нем, зда­ра­юц­ца з-за ма­ла­ру­хо­мас­ці, то дзе­ці, як пра­ві­ла, жва­выя і ня­ўваж­лі­выя. Лю­бяць яны ка­тац­ца з го­рак, у тым лі­ку і по­бач з пра­ез­най част­кай. Та­му лепш пра­вя­дзі­це з дзі­цем ліш­ні раз ін­струк­таж. Рас­тлу­мач­це, ча­му ў гэ­тым мес­цы гу­ляць не­бяс­печ­на, і рас­па­вя­дзі­це пра маг­чы­мыя на­ступ­ствы. І га­лоў­нае, ка­лі ка­жа­це, што тут гу­ляць нель­га, дык па­ка­жы­це, дзе мож­на.

Ад­нак ку­ды час­цей ме­ды­кі су­ты­ка­юц­ца з пе­ра­аха­ла­джэн­ня­мі. Каб яго атры­маць, пры пэў­ных умо­вах да­стат­ко­ва га­дзі­ны-паў­та­ры зна­хо­джан­ня на ву­лі­цы. І за акном зу­сім не па­ві­нен тра­шчаць арк­тыч­ны ма­роз. На­прык­лад,
5 сту­дзе­ня ўве­ча­ры на тэр­мо­мет­ры бы­ло мі­нус 9. А кам­форт­ная тэм­пе­ра­ту­ра — тая, якую ад­чу­вае ча­ла­ве­чае це­ла ў за­леж­нас­ці ад тэм­пе­ра­ту­ры па­вет­ра, вет­ру і віль­гот­нас­ці, — скла­да­ла та­ды мі­нус 21! Да­ве­дац­ца ж пра кам­форт­ную тэм­пе­ра­ту­ру не­скла­да­на. Да­стат­ко­ва толь­кі мець смарт­фон і спе­цы­яль­нае пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не, якое мож­на ўста­на­віць на яго бяс­плат­на...

Та­му пры не­спры­яль­ных умо­вах як ма­га менш зна­ходзь­це­ся на ву­лі­цы. А ка­лі вы­хо­дзі­це на яе, то апра­най­це­ся цяп­лей — гэ­тая па­ра­да мо­жа здац­ца ба­наль­най, але ў той жа час яна са­мая дзейс­ная. Не­ка­то­рыя лю­дзі лю­бяць ге­рой­ства­ваць і вы­скок­ва­юць на ней­кі час на ву­лі­цу ў ад­ной толь­кі май­цы, на­кі­нуў­шы на яе курт­ку. Але зай­мець пе­ра­аха­ладжэн­не тут — ляг­чэй лёг­ка­га, не ка­жу­чы ўжо пра маг­чы­масць аб­ма­ра­жэн­ня.

Ка­лі ж та­кая пры­красць усё ж ад­бы­ла­ся, то не­ад­клад­на звяр­ні­це­ся да ўра­ча. Ён пры­зна­чыць па­трэб­ны курс ля­чэн­ня. Пер­шую ж да­па­мо­гу ака­заць са­бе не­скла­да­на — кры­ху па­ма­са­жы­ра­ваць па­шко­джа­ны ўчас­так ску­ры. Нель­га са­гра­вац­ца ка­ля ба­та­рэй, аба­гра­валь­ні­каў і тым больш у га­ра­чай ва­дзе. І на­гад­ва­ем пра тое, што на лёд сён­ня вы­хо­дзіць край­не не­бяс­печ­на!

Бе­лая пус­ты­ня

Тры га­ды та­му свет аб­ля­це­ла на­ві­на пра не­ве­ра­год­нае вы­ра­та­ван­не муж­чы­ны, які амаль два ме­ся­цы пра­жыў у за­не­се­ным сне­гам аў­та­ма­бі­лі ў швед­скім ле­се. Знай­шлі ма­шы­ну вы­пад­ко­ва мяс­цо­выя жы­ха­ры, якія ка­та­лі­ся на сне­га­хо­дах. Спяр­ша яна зда­ла­ся ім кі­ну­тай — аў­то па­крыў да­во­лі тоў­сты слой сне­гу. Тым не менш лю­дзі вы­ра­шы­лі аў­та­ма­біль ад­ка­паць. І знай­шлі на зад­нім ся­дзен­ні жы­во­га кі­роў­цу, які ля­жаў у спаль­ным мяш­ку. Вель­мі зня­сі­ле­на­га, яго на на­сіл­ках з ма­шы­ны вы­цяг­ну­лі ме­ды­кі і ра­таў­ні­кі. Ужо ў баль­ні­цы ён рас­ка­заў, што хар­ча­ваў­ся толь­кі сне­гам і льдом, які рас­тап­лі­ваў у да­ло­нях. Ус­кос­на яго сло­вы па­цвяр­джа­лі­ся тым, што ка­ля аў­то на глы­бо­кім сне­зе не бы­ло ні­я­кіх сля­доў, па­куль не пры­еха­лі сне­га­хо­ды...

— Вы­па­дак гэ­ты мож­на на­зваць уні­каль­ным, — ана­лі­зуе Ві­таль На­віц­кі. — Ад­нак трэ­ба ўсвя­до­міць са­бе, што вя­лі­ка­га сэн­су зна­хо­дзіц­ца ў ле­се ўзім­ку ня­ма. Та­му ўзваж­це ўсе «за» і «су­праць», перш чым ад­пра­віц­ца ту­ды. Ка­лі ж без ванд­роў­кі ў лес ну ні­як не абы­сці­ся, па­ве­да­мі­це род­ным, зна­ё­мым і сяб­рам, у якую част­ку ма­сі­ву вы на­кі­роў­ва­е­це­ся і як хут­ка пла­ну­е­це вяр­нуц­ца. Гэ­ты мо­мант ча­су і ста­не ад­праў­ным пунк­там, пас­ля якога вас пач­нуць шу­каць. Еду­чы ў зі­мо­вы лес на аў­та­ма­бі­лі, аба­вяз­ко­ва пры­ха­пі­це з са­бой ла­па­ту і за­пас пяс­ку — на той вы­па­дак, ка­лі за­бук­су­е­це ў да­ро­зе. Так­са­ма пад ру­кой павінны быць: мі­ні­маль­ны за­пас ва­ды, ежы, ле­каў ад хра­ніч­ных хва­роб і цал­кам за­ра­джа­ны ма­біль­ны тэ­ле­фон. Ка­лі аў­та­ма­біль за­глух так, што скра­нуць яго з мес­ца не атрым­лі­ва­ец­ца, — кі­дай­це яго і ідзі­це да блі­жэй­шай пры­кме­ты цы­ві­лі­за­цыі — да­ро­гі, вёс­кі, чы­гу­нач­най вет­кі... Ме­на­ві­та та­му мы ра­ім не за­бі­рац­ца ў зі­мо­вы лес глы­бей за кі­ла­метр-паў­та­ра. Па да­ро­зе пры­кмя­чай­це ўсе ары­ен­ці­ры, якія трап­ля­юц­ца на во­чы. Гэ­та спат­рэ­біц­ца, ка­лі ўзнік­не не­аб­ход­насць вы­клі­каць ра­таў­ні­коў. У аў­та­ма­бі­лі ж бяс­печ­на зна­хо­дзіц­ца з уклю­ча­най печ­кай і кры­ху апу­шча­ным шкле. Па пер­шае, гэ­та вы­клю­чыць маг­чы­масць атру­чэн­ня чад­ным га­зам. Па-дру­гое, вы па­чу­е­це сіг­на­лы, якія бу­дзе па­да­ваць аў­та­ма­біль МНС. І ка­лі гу­кі раз­да­юц­ца не­да­лё­ка — ідзі­це на іх. За­сы­наць у са­ло­не ні ў якім ра­зе нель­га — ры­зы­ку­е­це больш не пра­чнуц­ца...

Вось та­кія асноў­ныя не­пры­ем­нас­ці мо­гуць пад­сце­ра­гаць ча­ла­ве­ка ў зі­мо­вы пе­ры­яд. Ве­дай­це пра іх — і га­ла­лёд з ха­ла­да­мі не ста­нуць моц­най пе­ра­шко­дай су­стрэць вяс­ну жы­вы­мі і зда­ро­вы­мі.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Падарожжа па Радзіме: дзе можа адпачыць беларус?

Падарожжа па Радзіме: дзе можа адпачыць беларус?

Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент. 

Грамадства

Пачым на рынках прадаюць расаду?

Пачым на рынках прадаюць расаду?

Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».

Грамадства

Як развіваецца прыдарожны сэрвіс краіны?

Як развіваецца прыдарожны сэрвіс краіны?

Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.