Вы тут

Cтратыфікацыя насення


На­сен­не вя­лі­кай гру­пы рас­лін не здоль­нае да­ваць ус­хо­ды ад­ра­зу пас­ля збо­ру, бо іх за­род­кі зна­хо­дзяц­ца ў ста­не глы­бо­ка­га фі­зі­я­ла­гіч­на­га спа­кою. Пе­ры­яд спа­кою звя­за­ны са зме­най пораў го­да і ўмоў на­двор'я.

14-4

На­прык­лад, у мно­гіх рас­лін уме­ра­на­га клі­ма­ту на­сен­не «спіць» на пра­ця­гу ўсёй во­се­ні і зі­мы. Ка­лі б яны пра­рас­та­лі ад­ра­зу пас­ля аб­сы­пан­ня, то да­лі­кат­ныя ўсхо­ды за­гі­ну­лі б ад ма­ра­зоў. Стан спа­кою за­бяс­печ­ва­юць спе­цы­яль­ныя рэ­чы­вы, якія змя­шча­юц­ца ў на­сен­ні і за­па­воль­ва­юць раз­віц­цё за­род­каў. Іх на­зы­ва­юць бла­ка­та­ра­мі або ін­гі­бі­та­ра­мі рос­ту. У рас­лін уме­ра­най зо­ны пад­час зі­моў­кі пад уз­дзе­ян­нем ніз­кіх тэм­пе­ра­тур коль­касць ін­гі­бі­та­раў па­сту­по­ва зні­жа­ец­ца. Ад­на­ча­со­ва па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­касць сты­му­ля­та­раў рос­ту, якія за­бяс­печ­ва­юць раз­віц­цё за­род­ка.

Так ад­бы­ва­ец­ца ў пры­ро­дзе. Пры вы­рошч­ван­ні рас­лін на са­до­вым участ­ку мы збі­ра­ем на­сен­не і за­хоў­ва­ем яго до­ма. Пад зі­му се­ем рэд­ка. Аль­бо вяс­ной куп­ля­ем на­сен­не ў кра­ме і ад­ра­зу вы­сей­ва­ем яго ў грунт. На­сен­не мно­гіх дэ­ка­ра­тыў­ных куль­тур не ўзы­хо­дзіць, і мы ві­на­ва­цім у гэ­тым вы­твор­цаў. На са­мой спра­ве на­сен­не не ўзы­шло та­му, што яно не прай­шло на­леж­най пад­рых­тоў­кі да пра­рас­тан­ня. Ін­гі­бі­та­ры не раз­бу­ра­ны, і на­сен­не пра­цяг­вае зна­хо­дзіц­ца ў ста­не спа­кою. Час­цей за ўсё яно гі­не, хоць мо­жа пра­рас­ці праз год. Вы­сно­ва: на­сен­ню не­аб­ход­на ства­рыць умо­вы, бліз­кія да на­ту­раль­ных, каб пад уз­дзе­ян­нем хо­ла­ду пе­ра­пы­ніць пе­ры­яд спа­кою і за­бяс­пе­чыць ап­ты­маль­ныя ўмо­вы для раз­віц­ця. У гэ­тым і за­клю­ча­ец­ца за­да­ча стра­ты­фі­ка­цыі. Фак­тыч­на мы «пад­ман­ва­ем» на­сен­не, ства­ра­ю­чы яму штуч­ную зі­му.

Звы­чай­на на па­ку­нач­ку з на­сен­нем па­зна­ча­на, што па­тра­бу­ец­ца стра­ты­фі­ка­цыя.

Усё на­сен­не мож­на ўмоў­на па­дзя­ліць на 3 гру­пы:

— Не па­тра­буе стра­ты­фі­ка­цыі;

— Па­тра­буе цёп­лай ці кам­бі­на­ва­най стра­ты­фі­ка­цыі;

— Па­тра­буе ха­лод­най стра­ты­фі­ка­цыі.

Да пер­шай гру­пы ад­но­сіц­ца на­сен­не рас­лін, якія рас­туць у тра­піч­ным по­ясе і паў­днё­вых ра­ё­нах, дзе ні­ко­лі не бы­вае ха­лод­най зі­мы. А так­са­ма на­сен­не, якое спее ў пер­шай па­ло­ве ле­та і ўжо да во­се­ні дае ўсхо­ды. Та­ко­му на­сен­ню па­тра­бу­ец­ца мі­ні­маль­ная пе­рад­па­сяў­ная пад­рых­тоў­ка — за­моч­ван­не на пра­ця­гу су­так. Мно­гія паў­днё­выя рас­лі­ны ма­юць вель­мі ка­рот­кі пе­ры­яд спа­кою і пра­хо­дзяць яго пад­час за­хоў­ван­ня на­сен­ня да па­се­ву. Та­му цеп­ла­лю­бі­вая га­род­ні­на, та­кая як та­мат, пе­рац, бак­ла­жан, гар­бу­зо­выя куль­ту­ры і ін­шыя, не мае па­трэ­бы ў стра­ты­фі­ка­цыі.

Да дру­гой гру­пы, як пра­ві­ла, ад­но­сяц­ца не­ка­то­рыя на­сель­ні­кі суб­тро­пі­каў — рэ­гі­ё­наў, дзе зі­ма да­во­лі мяк­кая. На­сен­не пас­ля за­моч­ван­ня (пе­рад ха­лод­най стра­ты­фі­ка­цы­яй) змя­шча­юць на цёп­лую стра­ты­фі­ка­цыю, гэ­та зна­чыць, вы­трым­лі­ва­юць пры тэм­пе­ра­ту­ры +15–20°С на пра­ця­гу ад­на­го — двух ме­ся­цаў. Та­кім спо­са­бам для на­сен­ня імі­ту­юць зме­ну пораў го­да. Пры­кла­дам та­кіх рас­лін мо­гуць быць ціс, па­дуб, не­ка­то­рыя ві­ды клё­наў.

Да трэ­цяй гру­пы ад­но­сяц­ца ўсе рас­лі­ны, якія рас­туць за ме­жа­мі тра­піч­на­га по­яса — гэ­та зна­чыць, там, дзе зі­ма (ня­хай і цёп­лая) з'яў­ля­ец­ца нар­маль­най з'я­вай. У гэ­та­га на­сен­ня ёсць вы­ра­жа­ны пе­ры­яд спа­кою, і стра­ты­фі­ка­цыя па­трэб­на, каб яго абу­дзіць. Гэ­та са­мая шы­ро­кая гру­па рас­лін, і боль­шасць з іх — ві­ды ўме­ра­на­га клі­ма­ту. Пас­ля за­моч­ван­ня на­сен­ня па­трэб­на ха­лод­ная стра­ты­фі­ка­цыя — вы­трым­лі­ван­не пры ніз­кай тэм­пе­ра­ту­ры (0 – +5°C) ад ад­на­го да шас­ці ме­ся­цаў.

Ёсць і та­кія рас­лі­ны, якім не­аб­ход­на прай­сці абод­ва ві­ды стра­ты­фі­ка­цыі: спа­чат­ку цёп­лую, а за­тым — ха­лод­ную. Гэ­тую пра­цэ­ду­ру па­чы­на­юць за 3–4 ме­ся­цы да па­се­ву.

На­сен­не на ча­ты­ры дні змя­шча­юць у мя­шоч­кі з мар­лі аль­бо ў кап­ро­на­вую пан­чо­ху, за­вя­заў­шы і пры­ма­ца­ваў­шы эты­кет­ку. Пер­шыя трое су­так іх тры­ма­юць у ва­дзе, пе­ры­я­дыч­на яе змя­ня­ю­чы, а за­тым — у ру­жо­вым рас­тво­ры мар­ган­цоў­кі.

Пас­ля гэ­та­га мя­шо­чак з на­сен­нем, аку­рат­на рас­пра­віў­шы, кла­дуць у скры­ню з суб­стра­там — тор­фам, мо­хам або на­па­ле­ным пяс­ком. Гэ­тым жа суб­стра­там іх пры­сы­па­юць. Ён па­ві­нен быць віль­гот­ным як зні­зу, так і звер­ху.

Скры­ню з на­сен­нем да па­се­ву ста­вяць у ха­лод­ны склеп. На­прык­лад, ча­рам­ша пра­хо­дзіць стра­ты­фі­ка­цыю 80–100 дзён пры 0–3°C.

Ка­лі на­сен­ня ня­шмат, для стра­ты­фі­ка­цыі лепш узяць пра­се­я­ны і на­па­ле­ны пя­сок у су­ад­но­сі­нах 3:1. Та­ды яго мож­на на­сы­паць у мя­шоч­кі з на­сен­нем.

Іх уклад­ва­юць у кан­тэй­нер і за­хоў­ва­юць у ха­ла­дзіль­ні­ку пры 0–5°C. Раз на ты­дзень на­сен­не вы­ма­юць, 10 хві­лін пра­вет­ры­ва­юць, со­чаць, каб яно не за­пляс­не­ла і не пе­ра­сох­ла. Блі­жэй да вяс­ны мя­шоч­кі мож­на за­ка­паць у снег.

Рэ­гу­ляр­на пра­вя­раць на­сен­не трэ­ба і та­му, што не­ка­то­рыя ві­ды рас­лін не ма­юць па­трэ­бы ў пра­цяг­лай стра­ты­фі­ка­цыі, і іх на­сен­не мо­жа пра­рас­ці ўжо ў ха­ла­дзіль­ні­ку. Ка­лі та­кое ад­бы­ло­ся, яго не­ад­клад­на вы­сей­ва­юць. З грун­ту на­сен­не вы­бі­ра­юць пін­цэ­там або вы­сы­па­юць яго ра­зам з грун­там на па­верх­ню гле­бы ў скры­нач­цы і раз­раў­ноў­ва­юць.

Пас­ля за­кан­чэн­ня пе­ры­я­ду стра­ты­фі­ка­цыі на­сен­не, ка­лі яно яшчэ не пра­рас­ло, мож­на за­ма­чыць у сты­му­ля­та­ры рос­ту (эпін, цыр­кон), пас­ля ча­го вы­сей­ваць. Пра­рос­лае на­сен­не ні ў якой да­дат­ко­вай апра­цоў­цы не мае па­трэ­бы.

Час ха­лод­най апра­цоў­кі — ад 30 да 200 дзён. Для мно­гіх ві­даў на­сен­ня «пе­ра­трым­ка» ў хо­ла­дзе не страш­ная, па­коль­кі яно пра­рас­тае толь­кі вяс­ной, ака­заў­шы­ся ў спры­яль­ных умо­вах. Ча­сам на­сен­не, яко­му па­тра­бу­ец­ца ха­лод­ная стра­ты­фі­ка­цыя, мо­жа пра­рас­ці і без вы­трым­лі­ван­ня пры па­ні­жа­най тэм­пе­ра­ту­ры. Але яно лепш узы­хо­дзіць пас­ля зна­хо­джан­ня на пра­ця­гу ме­ся­ца пры ніз­кай тэм­пе­ра­ту­ры.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.