Вы тут

Зямля пойдзе «з малатка»


Сё­ле­та ў пры­га­рад­най зо­не ста­лі­цы новыя ўчаст­кі для са­да­во­даў прададуць толь­кі праз аў­кцы­ён

Гэ­та рэг­ла­мен­та­ва­на па­ла­жэн­ня­мі Ука­за Прэ­зі­дэн­та № 387 ад 4 жніў­ня 2014 го­да, які па­чаў дзей­ні­чаць з пер­шых дзён 2015 го­да. Акра­мя та­го, уво­дзіц­ца за­ба­ро­на на про­даж участ­каў, якія атры­ма­ны менш за пяць га­доў та­му.

14-9

Па­бу­да­ваць улас­ны дом пад Мінск­ам жа­дае вя­лі­кая коль­касць жы­ха­роў ста­лі­цы і яе пры­га­ра­даў. Ме­на­ві­та ў Мін­скім ра­ё­не ўтва­ры­ла­ся гі­ганц­кая чар­га на зя­мель­ныя ўчаст­кі для бес­ква­тэр­ных і для тых, хто не мае па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў. Сён­ня больш чым 21 ты­ся­ча афі­цый­ных чар­га­ві­коў га­то­вы афор­міць зя­мель­ны ўчас­так у Мін­скім ра­ё­не пад ін­ды­ві­ду­аль­нае жыл­лё­вае бу­даў­ніц­тва. Ад­нак гэ­тая чар­га ця­пер прак­тыч­на не ру­ха­ец­ца.

Услед за пры­ват­ні­ка­мі «за­кры­лі» і дач­ні­каў

Ад­на з нор­маў ранейшага Ука­за № 667 кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы вы­зна­ча­ла, што не менш за 30% з лі­ку сва­бод­ных участ­каў па­він­на рэа­лі­зоў­вац­ца праз аў­кцы­ё­ны. Ця­пер у пры­га­ра­дзе ста­лі­цы ўсе сва­бод­ныя ўчаст­кі рэа­лі­зу­юц­ца толь­кі з да­па­мо­гай аў­кцы­ё­на, а гэ­та не су­пя­рэ­чыць нор­ме пра 30%. «Па­куль пры­ня­та та­кое ра­шэн­не — усе ўчаст­кі ў Мін­скім ра­ё­не раз­мяр­коў­ваць толь­кі з да­па­мо­гай аў­кцы­ё­на», — па­цвер­дзіў на­чаль­нік зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­най служ­бы Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма Вік­тар Ма­не­віч.

Коль­кі бу­дзе доў­жыц­ца гэ­тае «па­куль», дак­лад­на ні­хто не ве­дае. Та­му гэ­тая зям­ля пра­да­ец­ца толь­кі праз аў­кцы­ё­ны, а ад­па­вед­на іс­тот­на па­паў­ня­ец­ца і мяс­цо­вы бюд­жэт. На­чаль­нік зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­най служ­бы Мінск­ага рай­вы­кан­ка­ма Сяр­гей Шы­мук удак­лад­няе, што ле­тась ні­хто з чар­га­ві­коў зям­лю так і не атры­маў. А на аў­кцы­ё­нах бы­ло пра­да­дзе­на 390 зя­мель­ных на­дзе­лаў для жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва на агуль­ную су­му больш за 100 млрд руб­лёў. Аў­кцы­ё­ны да­зво­лі­лі здаць і 34 участ­кі ў арэн­ду, у вы­ні­ку ча­го быў атры­ма­ны да­ход у па­ме­ры 20 млрд руб­лёў.

Ра­ней не­ка­то­рыя гра­ма­дзя­не ба­чы­лі вый­сце з жыл­лё­вай праб­ле­мы ў бу­даў­ніц­тве паў­на­вар­тас­на­га до­ма на дач­ным участ­ку. Але ця­пер і «дач­нае» за­ка­на­даў­ства ста­но­віц­ца больш жорст­кім. Ча­му? Гэ­та бы­ла іні­цы­я­ты­ва Мінск­ага аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та, па­тлу­ма­чыў Вік­тар Ма­не­віч, бо ў са­да­во­даў і гра­ма­дзян, якія жа­да­лі атры­маць учас­так для бу­даў­ніц­тва до­ма, бы­ло ня­роў­нае ста­но­ві­шча. Час­та на ўчаст­ках, якія бра­лі­ся для ка­лек­тыў­на­га са­доў­ніц­тва, гра­ма­дзя­не бу­да­ва­лі да­мы, якія па тэх­ніч­ных ха­рак­та­рыс­ты­ках як мі­ні­мум бы­лі роў­ныя жы­лым. У той жа час та­кія ўчаст­кі да­ва­лі дач­ні­кам без аў­кцы­ё­на, а ўчаст­кі для аб­слу­гоў­ван­ня жы­ло­га до­ма — толь­кі праз аў­кцы­ён. І кошт апош­ніх да­хо­дзіў ча­сам да 100 ты­сяч до­ла­раў.

Каб зраў­няць прак­ты­ку, і ўзнік­ла гэ­тая пра­па­но­ва. Ця­пер участ­кі і ў са­доў­ніц­кіх та­ва­рыст­вах бу­дуць пра­да­стаў­ляц­ца толь­кі праз аў­кцы­ё­ны.

Дзе не бу­дзе но­вых та­ва­рыст­ваў?

Да­ку­мент за­ба­ра­няе ства­рэн­не но­вых са­доў­ніц­кіх та­ва­рыст­ваў у пры­га­рад­най зо­не Мін­ска, якая зу­сім не ма­лень­кая. На­га­даю, што гэ­та но­ва­ўвя­дзен­не рас­паў­сюдж­ва­ец­ца на Мін­скі, Дзяр­жын­скі і Сма­ля­віц­кі ра­ё­ны, не­ка­то­рыя сель­са­ве­ты Ві­лей­ска­га, Ва­ло­жын­ска­га, Ла­гой­ска­га, Ма­ла­дзе­чан­ска­га, Пу­ха­віц­ка­га, Стаўб­цоў­ска­га, Уз­дзен­ска­га і Чэр­вен­ска­га ра­ё­наў.

Па­доб­ная за­ба­ро­на звя­за­на з тым, што тэ­ры­то­рыя ва­кол ста­лі­цы і так на­сы­ча­на са­доў­ніц­кі­мі та­ва­рыст­ва­мі, сва­бод­ных ма­сі­ваў прак­тыч­на не за­ста­ло­ся, удак­лад­няе па­зі­цыю абл­вы­кан­ка­ма Вік­тар Ма­не­віч.

Ка­му за­ба­ро­не­на пра­да­ваць участ­кі?

«За­ба­ро­не­на рэа­лі­зоў­ваць зя­мель­ныя ўчаст­кі, пра­да­стаў­ле­ныя для вя­дзен­ня ка­лек­тыў­на­га са­доў­ніц­тва, а так­са­ма ка­пі­таль­ныя па­бу­до­вы (не­за­вер­ша­ныя ў тым лі­ку), раз­ме­шча­ныя на та­кіх участ­ках, на пра­ця­гу 5 га­доў з да­ты дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі ўзнік­нен­ня пра­воў на гэ­тыя зя­мель­ныя ўчаст­кі», — ка­мен­туе ню­ан­сы да­ку­мен­та на­чаль­нік юры­дыч­на­га ўпраў­лен­ня Дзярж­кам­ма­ё­мас­ці Але­на Мі­хай­лоў­ская. Але за­ба­ро­на на ад­чу­жэн­не не рас­паў­сюдж­ва­ец­ца на гра­ма­дзян, якія атры­ма­лі зя­мель­ныя ўчаст­кі ў спад­чы­ну — не­за­леж­на ад тэр­мі­ну іх атры­ман­ня, а так­са­ма на тых, у ка­го мі­нуў пя­ці­га­до­вы тэр­мін з мо­ман­ту рэ­гіст­ра­цыі ўзнік­нен­ня пра­воў на зя­мель­ны ўчас­так.

Іс­нуе яшчэ і па­жыц­цё­вае ва­ло­дан­не ўчаст­кам з ад­па­вед­най рэ­гіст­ра­цы­яй. Па­вод­ле гэ­та­га ме­ха­ніз­му, ка­лі ча­ла­век атры­маў зя­мель­ны ўчас­так у па­жыц­цё­вае ва­ло­дан­не з пра­вам пе­ра­да­чы ў спад­чы­ну больш за 5 га­доў та­му, а пры­ва­ты­за­ваў яго толь­кі ця­пер, то пра­да­ваць та­кі ўчас­так да­зва­ля­ец­ца без якіх-не­будзь аб­ме­жа­ван­няў.

Як жа мін­ча­ні­ну стаць са­да­во­дам?

На дру­гас­ным рын­ку ця­пер іс­нуе ве­лі­зар­ная коль­касць са­до­вых до­мі­каў у ста­рых ма­сі­вах, та­му мож­на ку­піць да­чу ў пры­ват­ні­ка. А яшчэ мож­на на­быць зя­мель­ны ўчас­так на гэ­тыя мэ­ты за ме­жа­мі пры­га­рад­най зо­ны. «Ця­пер у Мін­скай воб­лас­ці ёсць ка­ля 12 ты­сяч сва­бод­ных зя­мель­ных участ­каў, з іх 6800 — у сель­скіх на­се­ле­ных пунк­тах для аб­слу­гоў­ван­ня і бу­даў­ніц­тва жы­ло­га до­ма, 1700 участ­каў — у га­ра­дах, і 3,5 ты­ся­чы — у са­доў­ніц­кіх та­ва­рыст­вах», — пры­во­дзіць ліч­бы Вік­тар Ма­не­віч. Ад­па­вед­ная ін­фар­ма­цыя пра сва­бод­ныя ўчаст­кі ў Мін­скай воб­лас­ці раз­ме­шча­на на сай­це абл­вы­кан­ка­ма, як і звест­кі аб аў­кцы­ё­нах.

Рэ­гі­ён пры­ста­ліч­ча — не гу­ма­вы

Па­вод­ле слоў Сяр­гея Шы­му­ка, у Мін­скім ра­ё­не сён­ня за­рэ­гіст­ра­ва­на 320 са­доў­ніц­кіх та­ва­рыст­ваў з агуль­най коль­кас­цю ка­ля 54 ты­сяч чле­наў. А вось сва­бод­ных участ­каў у іх ня­ма. Сяр­гей Пят­ро­віч уз­га­даў той факт, ка­лі на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да ў Мін­скім ра­ё­не бы­ло вы­яў­ле­на ка­ля 50 участ­каў, якія не вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ўла­даль­ні­ка­мі. «Гра­ма­дзя­нам вы­сла­ны па­ве­дам­лен­ні аб тым, што з па­чат­кам вес­на­во­га пе­ры­я­ду яны аба­вя­за­ны пры­сту­піць да асва­ен­ня сва­іх участ­каў, — ка­жа Сяр­гей Шы­мук. — Ка­лі не пач­нуць, участ­кі бу­дуць кан­фіс­ка­ва­ны».

Які ўчас­так мо­гуць за­браць?

Пра­вер­ка мэ­та­ва­га вы­ка­ры­стан­ня дач­ных участ­каў пад Мінск­ам вя­дзец­ца па­ста­ян­на. Асаб­лі­вая ўва­га на­да­ец­ца та­ва­рыст­вам, якія бы­лі ство­ра­ны ў апош­ні час. Ме­на­ві­та тут і вы­яў­ле­ны ўчаст­кі, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца не­эфек­тыў­на. Пры гэ­тым спе­цы­я­ліс­ты звяр­та­юць ува­гу на тое, што ні­хто не бу­дзе пры­му­шаць вес­ці гас­па­дар­ку на ўчаст­ку зі­мой, але па ме­ры на­блі­жэн­ня дач­на­га се­зо­на та­кі ма­ні­то­рынг бу­дзе пра­ве­дзе­ны.

Ме­ха­ніз­мы кан­фіс­ка­цыі ўчаст­каў пра­пі­са­ны ў дзей­ным за­ка­на­даў­стве. На­прык­лад, ка­лі ўчас­так зна­хо­дзіц­ца ва ўлас­нас­ці, то ён ад­бі­ра­ец­ца ў су­до­вым па­рад­ку. У не­ка­то­рых вы­пад­ках учас­так мо­жа быць за­бра­ны па ра­шэн­ні ра­ён­на­га вы­кан­ка­ма. Кан­фіс­ка­ва­ныя ўчаст­кі бу­дуць вы­стаў­ле­ны на аў­кцы­ён.

На­чаль­нік зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­най служ­бы Мі­набл­вы­кан­ка­ма Вік­тар Ма­не­віч рас­тлу­ма­чыў, што ўла­даль­ні­ку дач­на­га ўчаст­ка, дзе вы­яў­ле­ны па­ру­шэн­ні, бу­дзе на­кі­ра­ва­на прад­пі­сан­не з ука­зан­нем тэр­мі­наў, на пра­ця­гу якіх не­аб­ход­на пры­сту­піць да вы­ка­ры­стан­ня зям­лі па мэ­та­вым пры­зна­чэн­ні. Ка­лі гра­ма­дзя­нін атрым­лі­вае дач­ны ўчас­так, ён па­ві­нен ра­зу­мець, што зям­ля да­ец­ца яму не прос­та так. На пра­ця­гу го­да не­аб­ход­на пры­сту­піць да яе мэ­та­ва­га вы­ка­ры­стан­ня. Ка­лі гэ­та­га не ад­бы­ло­ся, то мож­на за­пус­каць пра­цэ­ду­ру спы­нен­ня пра­воў на гэ­ты ўчас­так.

Цэн­нік «пры­вя­жуць» да ка­даст­ра­ва­га кош­ту

Спа­чат­ку ад­зна­чу, што пра­во­дзіць аў­кцы­ё­ны па про­да­жы са­до­вых участ­каў па­він­ны бу­дуць рай­вы­кан­ка­мы і гар­вы­кан­ка­мы, аль­бо па іх да­ру­чэн­ні — упаў­на­ва­жа­ныя ар­га­ні­за­цыі. Стар­та­вы кошт участ­каў бу­дзе фар­мі­ра­вац­ца на асно­ве ка­даст­ра­ва­га кош­ту та­кой зям­лі, лі­чыць Але­на Мі­хай­лоў­ская. А Сяр­гей Шы­мук удак­лад­няе, што ка­даст­ра­вы кошт зям­лі ў Мін­скім ра­ё­не вар'­і­ру­ец­ца ад 2 да 22 до­ла­раў за квад­рат­ны метр.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Каб са­до­вы ўчас­так не кан­фіс­ка­ва­лі, там не аба­вяз­ко­ва бу­да­ваць дом. Са­да­во­дам гэ­та­га ўво­гу­ле не трэ­ба. Ка­лі ёсць куль­тур­ныя рас­лі­ны, тэ­ры­то­рыя доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­на і ў на­леж­ным са­ні­тар­ным ста­не, то прэ­тэн­зій да ўла­даль­ні­ка не бу­дзе.

За­ўва­жу, што кан­фіс­ка­ваць учас­так, які не вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца, мо­гуць, на­ват ка­лі ён пры­ва­ты­за­ва­ны. Прос­та ра­шэн­не аб кан­фіс­ка­цыі не­пры­ва­ты­за­ва­на­га ўчаст­ка пры­мае мяс­цо­вы рай­вы­кан­кам, а пры­ва­ты­за­ва­на­га — суд. Што ха­рак­тэр­на, дзяр­жа­ва не бу­дзе кам­пен­са­ваць кошт на­ват пры­ва­ты­за­ва­на­га ўчаст­ка.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.