Вы тут

І насмарк, і кашаль, і тэмпература…


Эпі­дэ­міі гры­пу сё­ле­та ў нас мо­жа і не быць, ад­нак гэ­та не вы­клю­чае рос­ту вост­рых рэ­спі­ра­тор­ных ін­фек­цый

Усё ж та­кі акра­мя ві­ру­саў гры­пу ва­кол нас да­стат­ко­ва ін­шых, кож­ны з якіх яшчэ мае шэ­раг раз­на­від­нас­цяў. Так што ка­лі не зай­мац­ца са­бой, ня­пра­віль­на хар­ча­вац­ца, ку­рыць і г. д., то мож­на хва­рэць з во­се­ні да вяс­ны бяс­кон­ца.

15-36

За­хва­раль­насць на вост­рыя рэ­спі­ра­тор­ныя ві­рус­ныя ін­фек­цыі за­раз зна­хо­дзіц­ца на ніз­кім уз­роў­ні. Пэў­ны рост праг­на­зу­ец­ца тра­ды­цый­на ў кан­цы сту­дзе­ня. Спа­кой­ная сі­ту­а­цыя па гры­пе па­куль і ў Еў­ро­пе, дзе ві­ру­сы хоць і па­ча­лі вы­яў­ляц­ца час­цей, але гэ­та адзін­ка­выя вы­пад­кі, не звя­за­ныя па­між са­бой.

Як вя­до­ма, ві­ру­сы гры­пу рэ­гіст­ру­юц­ца ця­гам уся­го го­да. Але ў ха­лод­ны час (і аж­но да ся­рэ­дзі­ны мая) на­зі­ра­ец­ца кла­січ­ны ўздым се­зон­най рэ­спі­ра­тор­най за­хва­раль­нас­ці. Звы­чай­на па­дзеі раз­ві­ва­юц­ца па­сту­по­ва — ад ніз­ка­га ўзроў­ню за­хва­раль­нас­ці да ся­рэд­ня­га, вы­со­ка­га і над­звы­чай вы­со­ка­га, што і з'яў­ля­ец­ца ўлас­на эпі­дэ­мі­яй. Але на­ват ця­пер не­ка­то­рыя мін­ча­не скар­дзяц­ца на не­маг­чы­масць да­звац­ца ўра­ча на дом, да­зва­ніц­ца ў па­лі­клі­ні­ку. Спе­цы­я­ліс­ты звяз­ва­юць та­кі «ажы­я­таж» з рос­там на­шай свя­до­мас­ці — мы лепш па­ча­лі ра­зу­мець, што ля­чыц­ца без ура­ча са­бе да­ра­жэй.

—Усе пры­зна­чэн­ні па­ві­нен ра­біць урач, — ка­жа на­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла гі­гі­е­ны, эпі­дэ­мі­я­ло­гіі і пра­фі­лак­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Бе­ла­ру­сі Іна КА­РА­БАН.— Ад­нак ка­лі ў па­цы­ен­та тэм­пе­ра­ту­ра пад­ня­ла­ся вы­шэй за 38–38,5 гра­ду­са, і пры гэ­тым у яго ня­ма ней­кіх ін­шых сур'­ёз­ных змен з бо­ку, ска­жам, сар­дэч­на-са­су­дзіс­тай сіс­тэ­мы, то мож­на пры­няць які-не­будзь га­рач­ка­па­ні­жаль­ны сро­дак. Пры ня­знач­ных па­вы­шэн­нях тэм­пе­ра­ту­ры «збі­ваць» яе не рэ­ка­мен­ду­ец­ца: лепш, ка­лі яна бу­дзе зні­жац­ца на­ту­раль­ным чы­нам. Ар­га­нізм пач­не па­сту­по­ва ад­да­ваць цеп­лы­ню, ка­лі па­чаць больш піць цёп­лай вад­ка­сці.

Ка­лі б не пры­шчэп­ка

Вак­цы­на­цыю су­праць гры­пу прай­шлі ўво­сень 42 пра­цэн­ты на­сель­ніц­тва. Рост коль­кас­ці пры­шчэп­ле­ных рас­це год ад го­да дзя­ку­ю­чы ар­га­ні­за­цы­ям і прад­пры­ем­ствам, якія па­ча­лі ак­тыў­на вы­дат­коў­ваць срод­кі на та­ко­га кштал­ту пра­фі­лак­ты­ку. Вак­цы­на­цыя за­ста­ец­ца вель­мі эфек­тыў­най ме­рай. 98 пра­цэн­таў тых, ка­му па ла­ба­ра­тор­ных да­сле­да­ван­нях вы­стаў­ля­ец­ца ды­яг­наз «грып», аказ­ва­юц­ца не пры­шчэп­ле­ны­мі.

Ан­ты­бі­ё­тык пра­пі­ша док­тар

Ура­чы пры­зна­ча­юць ан­ты­бі­ё­ты­кі, у тым лі­ку зна­ка­мі­ты ў вуз­кіх ко­лах «Су­ма­мед», толь­кі ў вы­пад­ках, ка­лі да ві­рус­най ін­фек­цыі да­лу­ча­ец­ца бак­тэ­ры­яль­ная. У са­мым па­чат­ку, ка­лі ёсць па­да­зрэн­не на ві­рус­нае за­хвор­ван­не, пры­маць ан­ты­бі­ё­ты­кі ні ў якім ра­зе нель­га. Бес­кант­роль­нае пры­мя­нен­не ан­ты­бі­ё­ты­каў з ча­сам пры­во­дзіць да та­го, што ўсе вя­до­мыя ан­ты­бі­ё­ты­кі ўжо не да­па­ма­га­юць, а но­выя па­куль не рас­пра­цоў­ва­юц­ца.

Ві­рус­ная ці бак­тэ­ры­яль­ная?

Сімп­то­мы ві­рус­на­га і бак­тэ­ры­яль­на­га ін­фі­цы­ра­ван­ня вель­мі па­доб­ныя. Най­час­цей у якас­ці бак­тэ­ры­яль­най ін­фек­цыі пра­яў­ля­ец­ца пнеў­ма­нія. Ад­нак яна бы­вае і ві­рус­най. Та­му, ка­лі ўрач па­чы­нае па­да­зра­ваць раз­віц­цё гэ­тай па­та­ло­гіі, не абы­сці­ся без да­дат­ко­ва­га аб­сле­да­ван­ня. Са­мае важ­нае — ана­ліз кры­ві, які дак­лад­на па­каз­вае спе­цы­я­ліс­ту па­хо­джан­не ін­фек­цыі. Біць тры­во­гу мож­на, ка­лі праз ты­дзень за­хвор­ван­ня па­цы­ент не пай­шоў на па­праў­ку. Ці на­ват ста­ла горш. За­цяг­ван­не хва­ро­бы мо­жа ўяў­ляць пэў­ную па­гро­зу. Каб пра­ду­хі­ліць гэ­та, так­са­ма трэ­ба аб­сле­да­вац­ца. І толь­кі пас­ля — пры­няць ля­чэн­не.

Сам са­бе іму­на­ма­ду­ля­тар

З асця­рож­нас­цю не­аб­ход­на ста­віц­ца і да іму­на­ма­ду­ля­та­раў. Дзіў­на, на­коль­кі агрэ­сіў­на не­ка­то­рыя з нас ста­вяц­ца да вак­цы­на­цыі, па­коль­кі гэ­та ні­бы­та «шко­дзіць іму­ні­тэ­ту», і ад­на­ча­со­ва з лёг­кас­цю за­кід­ва­юць у ся­бе са­мыя роз­ныя іму­на­ма­ду­ля­та­ры. Быц­цам гэ­та ві­та­мін­кі! Хоць і да іх трэ­ба па­ды­хо­дзіць з ро­зу­мам. Як мож­на бес­кант­роль­на «сты­му­ля­ваць» імун­ную сіс­тэ­му, ка­лі ні­чо­га не ве­да­еш пра яе стан? Пры­хіль­ні­кі іму­на­ма­ду­ля­та­раў не мо­гуць быць упэў­не­ны­мі, што ад­ной­чы ім не спат­рэ­біц­ца мед­да­па­мо­га ін­ша­га ха­рак­та­ру.

Мна­га­ва­та аген­таў

Рэ­спі­ра­тор­ныя за­хвор­ван­ні мо­гуць быць вы­клі­ка­ны ві­рус­ны­мі і бак­тэ­ры­яль­ны­мі аген­та­мі, якіх ка­ля 200. «Вось за­раз вель­мі шы­ро­ка цыр­ку­лю­юць ры­на­ві­ру­сы, да якіх мы ставімся з пэў­най лёг­кас­цю, але і яны мо­гуць вы­клі­каць пнеў­ма­нію, — тлу­ма­чыць кі­раў­нік На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра па гры­пе На­тал­ля ГРЫБ­КО­ВА.— Ры­на­ві­ру­сы ма­юць ка­ля сот­ні ты­паў, і кож­ны вы­клі­кае за­хвор­ван­не. Пра­яў­ля­ец­ца яно не толь­кі праз на­смарк, як мно­гія лі­чаць, па­цяр­пець мо­гуць і ніж­нія ад­дзе­лы ды­халь­ных шля­хоў, што пра­явіц­ца праз ка­шаль. Праў­да, та­кое ця­чэн­не хва­ро­бы больш ха­рак­тэр­нае для дзя­цей. Яны на­огул схіль­ныя хва­рэць. Але гэ­та не ка­та­стро­фа. Так ад­бы­ва­ец­ца на­ту­раль­ная іму­ні­за­цыя».

Вы­праў­ляй­це па­мыл­кі!

Да­рос­лыя лі­чаць, што ад­ноль­ка­ва з дзець­мі ад­чу­ва­юць хо­лад, та­му апра­на­юць і ся­бе, і ма­лое ў ад­ноль­ка­вую коль­касць сла­ёў адзен­ня. Ад­нак у дзя­цей цеп­ла­аб­мен вы­шэй­шы, вось ча­му яны не ма­юць па­трэ­бы ў праз­мер­ным ухут­ван­ні. Ма­лыя, якіх апра­на­юць так, што ні га­ла­вой, ні шы­яй нель­га па­ва­ру­шыць, хва­рэ­юць на­ват час­цей і ця­жэй за тых, ка­му па­кі­да­юць не­вя­ліч­кі до­ступ па­вет­ра. Ка­лі пра­цяг­лы час пе­ра­гра­ваць гор­ла, то пас­ля да­стат­ко­ва на­ват ня­знач­на­га пе­ра­аха­лодж­ван­ня, каб тут жа за­хва­рэць. Ві­ру­сы та­кім чы­нам вель­мі хут­ка пра­ні­ка­юць у клет­ку.

Ідэа­льны ва­ры­янт про­ці­ста­ян­ня ві­ру­сам і мік­ро­бам — па­сту­по­вае за­гар­тоў­ван­не. На­огул зда­ро­вы лад жыц­ця, уклю­ча­ю­чы зба­лан­са­ва­нае хар­ча­ван­не, ства­рае ўмо­вы для та­го, каб мы не так лёг­ка пад­да­ва­лі­ся рэ­спі­ра­тор­ным ін­фек­цы­ям.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.