Вы тут

«Сёрфінг на канапе»: падарожжы без рызыкі


(па­ра­ды бы­ва­лых)

Па­гля­дзець свет хо­чац­ца кож­на­му, праў­да, не ва ўсіх для гэ­та­га ёсць фі­нан­са­вая маг­чы­масць. Але ра­шэн­не праб­ле­мы ўжо даў­но знай­шлі — су­пол­кі каў­чсёр­фін­га. Гэ­та сло­ва мож­на лі­та­раль­на пе­ра­клас­ці з анг­лій­скай мо­вы як «ка­на­па­вы сёр­фінг», і азна­чае яно від па­да­рож­жаў, што да­зва­ляе эка­но­міць гро­шы праз пра­па­но­вы ўдзель­ні­каў спы­ніц­ца адзін у ад­на­го на ноч бяс­плат­на. На пер­шы по­гляд — ідэа­льная схе­ма!

Ад­нак та­кія па­да­рож­жы мо­гуць быць не­пры­ем­ны­мі і на­ват не­бяс­печ­ны­мі: нель­га атры­маць ста­пра­цэнт­ную га­ран­тыю та­го, што па­тра­піў­ся ад­каз­ны і доб­ры «хост» — так ся­род каў­чсёр­фе­раў на­зы­ва­юць ча­ла­ве­ка, які за­пра­шае да ся­бе гас­цей з ін­шых кра­ін. Гіс­то­ры­я­мі сва­іх па­ез­дак і сак­рэ­та­мі вы­ба­ру хос­та з «Чыр­вон­кай» па­дзя­лі­ла­ся Але­на Р., што па­да­рож­ні­чае та­кім спо­са­бам ужо трэ­ці год.

15-29

—Упер­шы­ню я па­зна­ё­мі­ла­ся з каў­чсёр­фін­гам ле­там 2012 го­да. З та­го ча­су па­спе­ла па­бы­ваць у Іта­ліі, Чэ­хіі, Поль­шчы, Гер­ма­ніі, Бель­гіі, Пар­ту­га­ліі, Ган­кон­гу, Ма­лай­зіі, Сін­га­пу­ры, В'ет­на­ме. Так­са­ма я зна­ё­мі­ла­ся з людзь­мі з роз­ных кра­ін тут, у Мін­ску. Больш за ўсё за­пом­ні­лі­ся ванд­роў­ні­кі з Га­лан­дыі, ЗША, Літ­вы, Бра­зі­ліі і Гер­ма­ніі.

—Як ад­бы­ло­ся тваё зна­ём­ства з каў­чсёр­фін­гам?

—Я па­еха­ла да сяб­ра Ро­мы ў Іс­па­нію. У мой план ува­хо­дзі­ла па­да­рож­жа па марш­ру­це Бар­се­ло­на — Біль­баа — Рым. У Біль­баа я жы­ла ў ква­тэ­ры сяб­ра і на пра­ця­гу амаль двух тыд­няў ад­да­ва­ла­ся прос­тым ра­дас­цям жыц­ця: спа­ла да апоўд­ня, шпа­цы­ра­ва­ла па пры­го­жых ву­лач­ках, атрым­лі­ва­ла аса­ло­ду ад ар­хі­тэк­ту­ры, сон­ца і доб­рай кам­па­ніі.

Гэ­та бес­кла­пот­насць пе­ра­шка­джа­ла мне па­чаць по­шук га­тэ­ля ў Ры­ме. І вось дні за тры да ад'­ез­ду мы з Ро­мам вы­ра­шы­лі сес­ці і пры­свя­ціць ся­бе по­шу­ку жыт­ла. Та­ды ся­бар, які да та­го мо­ман­ту ўжо быў у за­хап­лен­ні ад каў­чсёр­фін­гу, па­чаў мя­не пад­бі­ваць на па­да­рож­жа ме­на­ві­та та­кім спо­са­бам.

Мы ўсё пад­ра­бяз­на аб­мер­ка­ва­лі, па­мя­таю фі­наль­ны ар­гу­мент Ро­мы ў ад­каз на маю бо­язь: «Каб за­біць ці згвал­ціць ту­рыст­ку, ёсць больш прос­тыя спо­са­бы, чым рэ­гіст­ра­ваць не­са­праўд­ны акаўнт, по­тым з та­кіх жа акаў­нтаў пі­саць са­бе вод­гу­кі і гэ­так да­лей». Так я «за­рэ­гі­ла­ся» на www.couchsurfіng.org. Пер­шае і вель­мі скла­да­нае, што трэ­ба бы­ло зра­біць, — на­пі­саць пра ся­бе. Я ду­маю, у боль­шас­ці лю­дзей гэ­та вы­клі­кае зме­ша­ныя па­чуц­ці, але ўдва­іх з Ро­мам мы спра­ві­лі­ся. Да­рэ­чы, тэкст за два га­ды я так і не змя­ні­ла!

…Спа­чат­ку мне ад­ка­заў да­во­лі па­жы­лы італь­я­нец, які дрэн­на ве­даў анг­лій­скую мо­ву, быў вя­лі­кім фа­на­там дай­він­га і, зра­зу­ме­ла, па­да­рож­жаў. Але, уліч­ва­ю­чы да­во­лі вя­лі­кую роз­ні­цу ва ўзрос­це, я па­ду­ма­ла, што мне бы­ло б з ім не вель­мі ці­ка­ва, та­му спа­чат­ку дзень пра­вя­ла ў хос­тэ­ле, а ўжо на дру­гі мя­не пры­няў ма­ла­ды фа­то­граф, які так­са­ма ад­ка­заў на сай­це. Ён на­ват узяў вы­хад­ны на ра­бо­це, каб па­ка­заць мне Рым! Уво­гу­ле, усё прай­шло вель­мі за­хап­ляль­на і зай­маль­на: ня­гле­дзя­чы на тое, што італь­ян­цы ча­сам па­вод­зяць ся­бе воль­на на ву­лі­цы з не­зна­ём­ца­мі, мой «хост» быў вель­мі па­важ­лі­вы і вы­ха­ва­ны. Пас­ля та­ко­га, вель­мі пры­ем­на­га пер­ша­га па­да­рож­жа, я ўжо не су­мня­ва­ла­ся: каў­чсёр­фінг дае шмат маг­чы­мас­цяў!

—У ця­бе з'я­ві­ла­ся ўлас­ная сіс­тэ­ма вы­ба­ру «хос­та»?

—У пер­шыя ра­зы я прос­та чы­та­ла про­філь ча­ла­ве­ка і, ка­лі ён мне па­да­баў­ся, пі­са­ла яму. За­пы­таў я ада­сла­ла шмат! Праб­ле­ма бы­ла ў ін­шым: у пер­шы раз да май­го пры­быц­ця ў Рым за­ста­ва­ла­ся два-тры дні, а гэ­та не вель­мі зруч­на для бу­ду­чых «хос­таў». Але і слаць за­пы­ты за тры тыд­ні — так­са­ма не са­мая ўда­лая ідэя. Ідэа­льны пра­ме­жак ча­су па­між рас­сыл­кай за­пы­таў і пры­быц­цём на мес­ца — не­дзе 10 дзён, бо еў­ра­пей­цы (асаб­лі­ва з поўд­ня) час­та не ве­да­юць дак­лад­на, чым яны бу­дуць за­ня­тыя праз гэ­тыя тры тыд­ні. Тым не менш, у мя­не быў ста­ноў­чы во­пыт рас­сыл­кі за­пы­ту і за ме­сяц — тут усё за­ле­жыць ад уда­чы.

За­раз я дзей­ні­чаю так: па-пер­шае, вы­бі­раю го­рад, у які збі­ра­ю­ся. Для мя­не важ­на пры­ехаць да тых, у ка­го я са­праў­ды ха­чу за­стац­ца (як і кож­на­му з нас, на­пэў­на). На гэ­тым жа эта­пе я ад­зна­чаю пры­клад­ны ўзрост май­го «хос­та», каб мець больш шан­цаў тра­піць да ча­ла­ве­ка, які мае па­доб­ныя інтарэсы. Па-дру­гое, звяр­таю ўва­гу на ра­док, што ёсць у кож­ным про­фі­лі — «ці га­то­вы вы дзя­ліць ло­жак са сва­ім гос­цем». Ка­лі ба­чу «так» ці «мо­жа быць», ад­ра­зу за­кры­ваю — гэ­та не мой ва­ры­янт.

Да­лей я заў­сё­ды гля­джу на ра­док «пол гос­ця». Па­жа­да­на, каб там бы­ло ўка­за­на «які за­ўгод­на». Я заў­сё­ды за­кры­ваю про­філь ча­ла­ве­ка, ка­лі ён шу­кае ме­на­ві­та дзяў­чат, бо яго ча­кан­ні ад на­шай су­стрэ­чы, хут­чэй за ўсё, не су­па­дуць з ма­і­мі.

Ка­лі, на­рэш­це, зна­хо­джу па­тэн­цы­яль­на­га «хос­та», яшчэ раз пра­вя­раю, з яко­га ён го­ра­да: сайт — рэч не­на­дзей­ная і, бы­вае, па­мы­ля­ец­ца з по­шу­кам. Ча­сам лю­дзі пі­шуць пра ўмо­вы жыц­ця. Гэ­та доб­ры бо­нус, бо так мож­на быць пад­рых­та­ва­ным да та­го, што ўба­чыш на но­вым мес­цы, і не рас­ча­ра­вац­ца. Ад­ной­чы я ез­дзі­ла ў Ган­конг і, ка­лі яшчэ шу­ка­ла «хос­та», па­тра­пі­ла на ан­ке­ту ад­на­го ка­рыс­таль­ні­ка сай­та, які рас­пі­саў на­ват час, ка­лі мне мож­на пры­маць душ і клас­ці­ся спаць. Вель­мі па-азі­яц­ку!

—Ты кі­ру­еш­ся больш ро­зу­мам, чым сэр­цам?

—Не зу­сім так. Заў­сё­ды, ка­лі чы­таю про­філь ча­ла­ве­ка і ба­чу шмат агуль­ных хо­бі і ін­та­рэ­саў, я ра­зу­мею, што з та­кім но­вым зна­ё­мым мне бу­дзе ці­ка­ва і пі­шу яму. Ча­сам вы­браць «хос­та» да­па­ма­гае фо­та­зды­мак: гля­дзіш на ча­ла­ве­ка, ад­чу­ва­еш энер­ге­ты­ку — і ад­ра­зу ста­но­віц­ца зра­зу­ме­лым, па­ла­дзім мы ці не. Ёсць кан­такт — пі­шы­це! Ня­ма кан­так­ту — не пі­шы­це! Але ўсё ж на пер­шым мес­цы — кры­тэ­рыі, якія да­ты­чац­ца бяс­пе­кі.

—Як за­сце­раг­чы­ся ад не­бяс­печ­ных кан­так­таў ме­на­ві­та дзяў­чы­не?

—У гэ­тым мне да­па­ма­га­юць вод­гу­кі. Я звяр­таю ўва­гу на тыя, што па­кі­ну­лі дзяў­чаты пры­клад­на май­го ўзрос­ту: ка­лі яны па­зі­тыў­ныя, я пі­шу гэ­та­му «хос­ту», ка­лі не — усё зра­зу­ме­ла… Да та­го ж, ка­лі вод­гу­каў ня­ма, я так­са­ма не пі­шу, бо не хо­чац­ца быць пер­ша­пра­ход­цам. Нех­та па­ду­мае, што та­кія вод­гу­кі мож­на сфаль­сі­фі­ка­ваць, але сайт каў­чсёр­фін­га рас­па­знае мес­ца­зна­хо­джан­не ча­ла­ве­ка, ды і ўво­гу­ле сіс­тэ­ма там скла­да­ная і зра­біць фэй­ка­вы акаўнт да­во­лі скла­да­на. Тым не менш, я заў­сё­ды пе­рад ванд­роў­кай пы­та­ю­ся ў «хос­та» на­конт яго дак­лад­на­га ад­ра­са, тэ­ле­фо­на і на­ват ста­рон­кі на facebook. І, вядома, трэ­ба вы­бі­раць «хос­та», які ве­дае анг­лій­скую мо­ву: у ад­ва­рот­ным вы­пад­ку ва­ша раз­мо­ва бу­дзе бед­най і не­ці­ка­вай.

—Ня­гле­дзя­чы на та­кую вы­ве­ра­ную сіс­тэ­му вы­ба­ру, ма­быць, у ця­бе зда­ра­лі­ся не­пры­ем­ныя вы­пад­кі пад­час па­да­рож­жаў?

—У Пар­ту­га­ліі «хост» спра­ба­ваў на­стой­лі­ва дыс­ку­та­ваць са мной на тэ­му па­лі­ты­кі і ін­шыя «ня­ём­кія» тэ­мы. Па вы­ні­ках раз­мо­вы мы да­во­лі рэз­ка ра­зы­шлі­ся ў меркаваннях, пас­ля ча­го я пра­чну­ла­ся ран­кам і зра­зу­ме­ла, што жыць тут больш не ха­чу. Па­кі­ну­ла за­піс­ку, што з'яз­джаю да ін­ша­га «хос­та», і вось так вый­шла з сі­ту­а­цыі. Але трэ­ба заў­сё­ды быць ма­раль­на і фі­нан­са­ва га­то­вым, што мо­жа з'я­віц­ца не­аб­ход­насць зняць га­тэль.

Ле­на пад­крэс­лі­ла, што, ня­гле­дзя­чы на та­кую прос­тую, на пер­шы по­гляд, схе­му ванд­ра­ван­ня, ме­тад каў­чсёр­фін­га па­ды­хо­дзіць не ўсім. Ад­сут­насць не­аб­ход­нас­ці пла­ціць за жыл­лё ва­біць мно­гіх лю­дзей, але яны за­бы­ва­юц­ца, што пла­ціць усё роў­на да­вя­дзец­ца — сва­і­мі эмо­цы­я­мі, ча­сам, раз­мо­ва­мі з гас­па­да­ром. Для ін­тра­вер­таў, на­прык­лад, гэ­та скла­да­на, та­му са­праўд­нае за­хап­лен­не ад та­кіх па­да­рож­жаў мо­гуць ад­чуць толь­кі ад­кры­тыя лю­дзі, якім па­да­ба­ец­ца кан­так­та­ваць з ін­шы­мі і заў­сё­ды зна­хо­дзіц­ца ў цэнт­ры па­дзей. Тым, хто ба­іц­ца і не лю­біць пус­каць лю­дзей у аса­біс­тую пра­сто­ру, каў­чсёр­фінг на­ўрад ці спа­да­ба­ец­ца…

І на­пры­кан­цы яшчэ не­каль­кі па­рад ад Ле­ны:

* Пі­саць «хос­там» у част­цы «пра ся­бе» лепш стры­ма­на, на­ват ка­лі ча­ла­век вам вель­мі спа­да­баў­ся: так менш шан­цаў вы­гля­даць гэ­тым са­мым «мань­я­кам», якіх мы са­мі ба­ім­ся. Але ў дру­гой част­цы за­пы­ту трэ­ба рас­крыць ся­бе і па­ка­заць ва­шы кроп­кі су­па­дзен­няў з ча­ла­ве­кам: што вы жа­да­е­це ме­на­ві­та па­сяб­ра­ваць з ім, а не прос­та знай­сці ча­со­вы пры­ту­лак.

* Не пра­пус­каць су­стрэ­чы каў­чсёр­фе­раў, бо гэ­та не­ад'­ем­ная част­ка ру­ху: там мож­на ад­та­чыць свае ве­ды моў, а так­са­ма па­зна­ё­міц­ца з роз­ны­мі людзь­мі і на­ват да­мо­віц­ца з імі на­конт на­ступ­най па­езд­кі!

* Лепш не за­ста­вац­ца ў ад­на­го «хос­та» больш за 3–4 дні: так вы не бу­дзе­це ўспры­мац­ца ім як ця­жар. Ка­лі вы пла­ну­е­це ванд­роў­ку на два тыд­ні, знай­дзі­це не­каль­кі «хос­таў» і пе­ра­соў­вай­це­ся па­між імі.

* Каб ва­ша прось­ба даць тэ­ле­фон або ад­рас не вы­гля­да­ла як да­куч­лі­вая ідэя, ска­жы­це «хос­ту», што гэ­ту ін­фар­ма­цыю па­пра­сі­лі ва­шы баць­кі для свай­го спа­кою. Гэ­та пра­цуе, пра­ве­ра­на! Але ка­лі вы ба­чы­це, што ча­ла­век не­як не­ах­вот­на па­ве­дам­ляе пра свае ка­ар­ды­на­ты, лепш уво­гу­ле ад­мо­віц­ца ад кан­так­ту з ім.

Га­лоў­нае, што мо­жа даць каў­чсёр­фінг — гэ­та маг­чы­масць ад­чуць кра­і­ну знут­ры: стан­дарт­ныя ванд­роў­кі, якія пра­па­ну­юц­ца тур­фір­ма­мі, тут ад­на­знач­на не мо­гуць склас­ці яму кан­ку­рэн­цыю! Ка­лі вы зной­дзе­це ча­со­вае пры­ста­ні­шча ў «пра­віль­на­га» ча­ла­ве­ка і па­сяб­ру­е­це з ім, то ёсць шанц да­ве­дац­ца неш­та «экс­клю­зіў­нае» пра го­рад, які вы збі­ра­е­це­ся для ся­бе ад­крыць.

Ган­на ПЯ­РО­ВА,
сту­дэнт­ка ІІ кур­са
Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.