Вы тут

І людзей паглядзець, і сябе паказаць


...Каб по­тым за­няць сваё мес­ца

Не­ма­ла­важ­най част­кай сту­дэнц­ка­га жыц­ця, як вя­до­ма, з'яў­ля­ец­ца прак­ты­ка. Не­ка­то­рыя, праў­да, лі­чаць яе пра­ця­гам ка­ні­кул з той роз­ні­цай, што трэ­ба на­ве­дац­ца на пэў­нае прад­пры­ем­ства і «вы­клян­чыць» ха­рак­та­рыс­ты­ку. На шчас­це, та­кіх ло­ды­раў не так ужо і шмат. Звы­чай­на сту­дэн­ты, ка­лі ба­чаць за­ці­каў­ле­насць да сва­ёй пра­цы з бо­ку па­тэн­цы­яль­ных ка­лег, імк­нуц­ца доб­ра ся­бе за­рэ­ка­мен­да­ваць — не столь­кі дзе­ля ха­рак­та­рыс­ты­кі, коль­кі дзе­ля маг­чы­мас­ці ўлад­ка­вац­ца по­тым сю­ды на пра­цу. Ды і ча­сам прак­ты­ка не са­сту­пае па коль­кас­ці ўра­жан­няў ак­тыў­на­му ад­па­чын­ку.

15-5

Гэ­та бы­ла «кру­тая» хі­рур­гія!

Аляк­сандр МА­ЦЭН­КА — бу­ду­чы ста­ма­то­лаг, ву­чыц­ца ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ме­ды­цын­скім уні­вер­сі­тэ­це. Хло­пец ро­дам з Рэ­чы­цы, і та­му, ка­лі да­ве­даў­ся, што на прак­ты­ку яго на­кі­роў­ва­юць у род­ны го­рад, уз­ра­да­ваў­ся. І доб­рыя прад­чу­ван­ні яго не пад­вя­лі.

— Так спа­да­ба­ла­ся, што за­ха­це­ла­ся там жа прай­сці і ін­тэр­на­ту­ру, — пры­зна­ец­ца Са­ша. — А што? Друж­ны ка­лек­тыў, шмат мо­ла­дзі...

Бу­ду­чы ме­дык рас­па­вёў, што ме­сяц прак­ты­кі быў па­дзе­ле­ны на дзве част­кі: хі­рур­гіч­ная ста­ма­та­ло­гія і ар­та­пе­дыч­ная ста­ма­та­ло­гія.

— Пер­шыя два тыд­ні зай­маў­ся хі­рур­гі­яй, бы­ло вель­мі кру­та! — не ха­вае эмо­цый су­раз­моў­ца. — Праў­да, не­ка­то­рыя лю­дзі, ка­лі да­вед­ва­лі­ся, што я яшчэ на­ват не ін­тэрн, а толь­кі сту­дэнт, гля­дзе­лі тро­хі па­да­зро­на. Пра­ца­ваў ра­зам з ура­чом, які мог і па­жар­та­ваць, і ча­мусь­ці на­ву­чыць. Звы­чай­на ён быў по­бач пад­час апе­ра­цыі, штось­ці пад­каз­ваў, не­чым да­па­ма­гаў. Паз­ней, ка­лі зра­зу­меў, што я ве­даю сваю спра­ву, мог цал­кам па­кі­даць па­цы­ен­та на мя­не.

Да­па­маг­чы дзі­ця­ці з'я­віц­ца на свет

Лі­да ТА­РУН за­раз ву­чыц­ца ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це фі­зіч­най куль­ту­ры і па­ра­лель­на пра­цуе ў... ра­дзіль­ным до­ме. Гэ­тую пра­цу дзяў­чы­на атры­ма­ла дзя­ку­ю­чы ўда­ла прой­дзе­най прак­ты­цы.

— Пас­ля за­кан­чэн­ня Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га ка­ле­джа я па­сту­пі­ла ў БДУФК на спе­цы­яль­насць «фі­зіч­ная рэ­абі­лі­та­цыя», — ка­жа ма­ла­дая аку­шэр­ка. — Пад­час ву­чо­бы ў ме­ды­цын­скім ка­ле­джы пра­хо­дзі­ла прак­ты­ку ў баль­ні­цах роз­на­га про­фі­лю — гэ­та і рэ­ані­ма­цыя, і тэ­ра­пеў­тыч­нае ад­дзя­лен­не, і хі­рур­гіч­нае, і не­ўра­ла­гіч­нае...

Але, як за­ўва­жае су­раз­моў­ца, са­май за­па­мі­наль­най бы­ла прак­ты­ка ме­на­ві­та ў рад­до­ме.

— Гэ­та не­пе­ра­да­валь­нае па­чуц­цё, ка­лі на тва­іх ва­чах, а тым больш з тва­ёй да­па­мо­гай, на­ра­джа­ец­ца но­вае жыц­цё! Но­ва­на­ро­джа­ныя дзет­кі да­юць та­кі за­рад ба­дзё­рас­ці, па­чуц­цё шчас­ця і за­да­валь­нен­ня ад вы­ка­на­най пра­цы, якое прос­та не пе­ра­ка­заць сло­ва­мі.

Лі­да пага­джа­ец­ца, што пра­ца аку­шэр­кі — вель­мі скла­да­ная і ад­каз­ная. Ча­сам у тры га­дзі­ны но­чы ўжо прос­та за­плюшч­ва­юц­ца во­чы, не ве­да­еш, якія гэ­та ро­ды за зме­ну, а ў га­ла­ве тры­ма­еш: «Ты па­він­на да­па­маг­чы!» І вось дзі­ця на­ра­дзі­ла­ся, і на тва­ім тва­ры са­ма са­бой з'яў­ля­ец­ца ўсмеш­ка. А стом­ле­нас­ці — як і не бы­ло!

Школь­ні­кі ма­ла­дых па­ва­жа­юць

Ві­ка БЕ­ЖА­ЛЕ­ВА ўжо скон­чы­ла фі­ла­ла­гіч­ны фа­куль­тэт Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Апош­нюю прак­ты­ку, пе­рад­дып­лом­ную, дзяў­чы­на прай­шла ў ад­ной з мін­скіх гім­на­зій.

— Вы­кла­да­ла рус­кую мо­ву і лі­та­ра­ту­ру ў двух вось­мых кла­сах. Прак­ты­ка да­ла вель­мі шмат. Я на­ву­чы­ла­ся пра­ца­ваць над са­бой, хут­ка пе­ра­бу­доў­вац­ца, не крыў­дзіц­ца на дро­бя­зі і ра­біць вы­сно­вы з кры­ты­кі.

У ты­дзень Ві­ка пра­во­дзі­ла пры­клад­на па во­сем уро­каў.

— Па да­па­мо­гу звяр­та­ла­ся да на­стаў­ні­цы рус­кай мо­вы, за якой бы­ла за­ма­ца­ва­на. Яна заў­сё­ды неш­та ра­і­ла, да­па­ма­га­ла вы­пра­віць не­да­хо­пы ў ма­іх уро­ках.

На маё пы­тан­не, як ста­вяц­ца школь­ні­кі да на­стаў­ні­цы-прак­ты­кант­кі, Ві­ка за­ўва­жы­ла, што звы­чай­на пад­лет­кі доб­ра ідуць на кан­такт, ма­ла­дую вы­клад­чы­цу па­ва­жа­юць.

На прак­ты­цы знай­сці... су­жэн­ца

Сту­дэн­ты ле­са­гас­па­дар­ча­га фа­куль­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ча­ка­юць прак­ты­кі. Бу­ду­чым лес­ні­кам, су­пра­цоў­ні­кам служ­бы ахо­вы пры­ро­ды, спе­цы­я­ліс­там у га­лі­не эка­ла­гіч­на­га ту­рыз­му пры­хо­дзіц­ца вы­ву­чаць тэ­о­рыю: хі­мію і бія­ло­гію, спе­цы­яль­ныя прад­ме­ты, се­лек­цыю... Шмат ін­фар­ма­цыі трэ­ба прос­та ве­даць на па­мяць. Та­му тыд­ні прак­ты­кі — гэ­та тое, ча­го яны ча­ка­юць на пра­ця­гу ўся­го се­мест­ра.

Яна ШЫ­КАЛЬ­СКАЯ за­кан­чвае вы­ву­чаць эка­ла­гіч­ны ту­рызм. Для яе гру­пы мінулай вяс­ной ар­га­ні­зоў­ва­ла­ся двух­тыд­нё­вая па­езд­ка ў Літ­ву, пад­час якой яны на­ве­да­лі на­цы­я­наль­ныя пар­кі гэ­тай кра­і­ны, па­зна­ё­мі­лі­ся з ню­ан­са­мі «зя­лё­на­га ту­рыз­му» ў пры­бал­тый­скіх га­ра­дах.

— Гэ­тая па­езд­ка бы­ла для нас част­кай прак­ты­кі, — рас­ка­за­ла мне Яна. — Цэ­лы ты­дзень мы пра­вя­лі на ўзбя­рэж­жы Бал­тый­ска­га мо­ра: вы­ву­ча­лі раз­на­від­нас­ці дрэў, якія там рас­туць, уплыў на іх мар­ско­га клі­ма­ту.

Яе ад­на­курс­ні­ца Та­ня ЯР­МО­ЛЕН­КА ў хут­кім ча­се ста­не вы­пуск­ні­цай ка­фед­ры ляс­ных куль­тур і гле­ба­знаў­ства. Дзяў­чы­на пры­гад­вае, што ка­лісь­ці на пер­шым кур­се на­ву­чаль­ны год па­чаў­ся з... прак­ты­кі. Іх гру­пу ра­зам з ін­шы­мі на­кі­ра­ва­лі ў Не­га­рэ­лае — не­вя­лі­кі па­сё­лак у Дзяр­жын­скім ра­ё­не, дзе лек­цыі пе­ра­мя­жа­лі­ся з прак­ты­кай у мяс­цо­вым ву­чэб­на-во­пыт­ным ляс­га­се.

— Гэ­та не­за­быў­ныя ўра­жан­ні! — дзе­ліц­ца Та­ня. — У воль­ны час мы ар­га­ні­зоў­ва­лі пік­ні­кі або ве­ча­ры­ны, на якія збі­ра­лі­ся ўсе на­шы прак­ты­кан­ты. Не важ­на, хто на якой спе­цы­яль­нас­ці ву­чыц­ца і на якім кур­се: свя­та ро­біц­ца ўсі­мі і для ўсіх. Не­га­рэ­лае зра­бі­ла ўсіх на­шых сту­дэн­таў са­праўд­ны­мі сяб­ра­мі, а мно­гія ме­на­ві­та там су­стрэ­лі свай­го бу­ду­ча­га му­жа або жон­ку.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».