Вы тут

Лёс горада — у нашых руках


У Мін­ску вы­ра­ша­юць, дзе з'я­вяц­ца но­выя да­мы, ганд­лё­выя комп­лек­сы і са­цы­яль­ныя аб'­ек­ты

Но­вы год пры­но­сіць но­выя спа­дзя­ван­ні і, без­умоў­на, но­выя гран­ды­ёз­ныя пла­ны. Не аб­мі­на­юць яны і сфе­ру го­ра­да­бу­даў­ніц­тва, пры­нам­сі ў ста­ліч­ным рэ­гі­ё­не. Не­ка­то­рыя но­ва­ўвя­дзен­ні, як, на­прык­лад, пе­ра­ўтва­рэн­не Мін­ска ў го­рад біз­нес­ме­наў і ша­па­го­лі­каў, яшчэ толь­кі пла­ну­юц­ца, а вось па­зна­ё­міц­ца з пра­ек­та­мі за­бу­до­вы Пар­ты­зан­ска­га і Пер­ша­май­ска­га ра­ё­наў і ўнес­ці свае пра­па­но­вы ўсе ах­вот­ныя мо­гуць ужо ця­пер.

15-39

У зга­да­ных ра­ё­нах па­ча­лі­ся гра­мад­скія аб­мер­ка­ван­ні двух буй­ных го­ра­да­бу­даў­ні­чых пра­ек­таў.

У Пар­ты­зан­скім ра­ё­не на мес­цы двух пры­ват­ных до­ма­ўла­дан­няў (№№ 4 і 6 па пра­ез­дзе Ме­та­ліс­таў), якія па­він­ны пай­сці пад знос, пла­ну­ец­ца па­бу­да­ваць жы­лы дом і дзі­ця­чы са­док, раз­лі­ча­ны на 115 вы­ха­ван­цаў. На мес­цы лаз­ні на ву­лі­цы Баг­ра­ці­ё­на, што аб­слу­гоў­ва­ла ў пер­шую чар­гу ся­дзіб­ныя да­мы, пра­па­ну­ец­ца ўзвес­ці спар­тыў­на-азда­раў­лен­чы цэнтр, дзе мо­гуць быць і ба­сейн, і трэ­на­жор­ная за­ла, і лаз­не­вы комп­лекс. Гэ­та ін­вес­ты­цый­ная пля­цоў­ка.

«На скры­жа­ван­ні ву­ліц Фі­лі­мо­на­ва і За­па­рож­скай бу­дзе но­вая за­бу­до­ва, каб ства­рыць з бо­ку За­па­рож­скай пло­шчы вы­раз­ны ар­хі­тэк­тур­ны ан­самбль, — рас­па­вёў га­лоў­ны ар­хі­тэк­тар пра­ек­та Аляк­сандр БАН­ДАР­ЧЫК. — Пры гэ­тым пла­ну­ец­ца знес­ці не­ка­то­рыя бу­дын­кі ба­зы «Рам­буд», а так­са­ма не­каль­кі ста­рых крам, ка­фэ, ве­тап­тэ­ку. Але ўсе функ­цыі аб­слу­гоў­ван­ня за­ха­ва­юц­ца ў но­вых аб'­ек­тах.

Імі мо­жа стаць комп­лекс ін­тэр­на­таў для адзі­но­кіх гра­ма­дзян. На дум­ку Аляк­санд­ра Бан­дар­чы­ка, ін­тэр­на­ты ў гэ­тым мес­цы мо­гуць быць за­па­тра­ба­ва­ныя, бо по­бач зна­хо­дзяц­ца буй­ныя пра­мыс­ло­выя прад­пры­ем­ствы. Мяр­ку­ец­ца, што гэ­тая пля­цоў­ка так­са­ма бу­дзе ін­вес­ты­цый­най.

Зме­ны да­ты­чац­ца і ўчаст­ка, дзе зна­хо­дзіц­ца АЗС. За­пра­ва­чную стан­цыю пра­па­ну­ец­ца ўклю­чыць у но­вы аб'­ект, дзе, маг­чы­ма, так­са­ма з'я­вяц­ца кра­мы спа­да­рож­ных та­ва­раў і га­раж для аў­та­ма­бі­ляў жы­ха­роў. Але гэ­та толь­кі пры на­яў­нас­ці за­ці­каў­ле­на­га ў та­кім пе­ра­ўтва­рэн­ні ін­вес­та­ра. Па­зна­ё­міц­ца з пра­ек­там дэ­та­лё­ва­га пла­на­ван­ня тэ­ры­то­рыі ў ра­ё­не ву­ліц Фі­лі­мо­на­ва — За­па­рож­ская — Ана­е­ва мож­на ў бу­дын­ку ад­мі­ніст­ра­цыі Пар­ты­зан­ска­га ра­ё­на.

Тэ­ры­то­рыя бу­ду­чай за­бу­до­вы па­сёл­ка Ус­ход­ні ў Пер­ша­май­скім ра­ё­не зна­хо­дзіц­ца ў ме­жах ле­са­пар­ка, пра­спек­та Не­за­леж­нас­ці, ву­ліц Ра­га­чоў­скай і Пра­ек­та­ва­най №1, ва­ен­на­га га­рад­ка № 72 і ўчаст­ка пом­па­вай стан­цыі, а так­са­ма іс­ну­ю­чай за­бу­до­вы дру­го­га і сё­ма­га мік­ра­ра­ё­наў па ву­лі­цах 50 га­доў Пе­ра­мо­гі і Ге­ро­яў 120-й Ды­ві­зіі. Пер­ша­па­чат­ко­ва пла­на­ва­ла­ся трэ­ці і чац­вёр­ты мік­ра­ра­ё­ны за­бу­доў­ваць жыл­лём (за­каз­чы­кам вы­сту­пі­ла кам­па­нія «Трайпл»). Паз­ней вы­яві­ла­ся, што бу­да­ваць жы­лыя да­мы ўздоўж пра­спек­та не­мэ­та­згод­на, па­коль­кі ад да­ро­гі ідзе шум і шкод­ныя вы­кі­ды. Ця­пер тут за­вер­ша­на бу­даў­ніц­тва двух аў­та­цэнт­раў на ба­зе іс­ну­ю­ча­га комп­лек­су «Фаль­ксва­ген», вы­дзе­ле­ны ўчаст­кі для аў­та­цэнт­ра «Аў­дзі», гі­пер­мар­ке­та «Пра­стор» і АЗС. Ме­на­ві­та та­му з'я­ві­ла­ся не­аб­ход­насць унес­ці зме­ны ў дэ­та­лё­вы план, рас­пра­ца­ва­ны ра­ней.

У но­вым ва­ры­ян­це жыл­лё па­кі­да­ец­ца толь­кі ў трэ­цім мік­ра­ра­ё­не, больш ад­да­ле­ным ад пра­спек­та. Тут уз­доўж но­вай ву­лі­цы, якую яшчэ трэ­ба па­бу­да­ваць, з'я­вяц­ца шэсць
19-па­вяр­хо­вых жы­лых да­моў. Так­са­ма за­ста­лі­ся пля­цоў­кі для дзі­ця­ча­га сад­ка на 190 мес­цаў і ся­рэд­няй шко­лы на 510 на­ву­чэн­цаў. Пра­ду­гле­джа­на бу­даў­ніц­тва шмат­уз­роў­не­вай аў­та­ста­ян­кі на 500 ма­шы­на-мес­цаў і плос­кас­це­вай аў­та­ста­ян­кі на 240 ма­шы­на-мес­цаў у чац­вёр­тым мік­ра­ра­ё­не ка­ля іс­ну­ю­чай АЗС. У ме­жах пе­шай да­ступ­нас­ці раз­мес­цяц­ца і ганд­лё­выя аб'­ек­ты — гі­пер­мар­кет «Пра­стор» з аб'­ек­та­мі не­хар­чо­ва­га ганд­лю (кра­ма бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў). На ўчаст­ку, пры­лег­лым да іс­ну­ю­ча­га ста­ды­ё­на, па­кі­ну­та мес­ца для перс­пек­тыў­на­га бу­даў­ніц­тва шмат­про­філь­най па­лі­клі­ні­кі на 850 на­вед­ван­няў за зме­ну. На пер­шым эта­пе, да 2020 го­да, кам­па­нія «Трайпл» пла­нуе па­бу­да­ваць но­вае жыл­лё, пар­кінг і аў­та­ста­ян­ку, аў­та­цэнтр і гі­пер­мар­кет. За гэ­ты ж тэр­мін на­ме­ча­на і ўзвя­дзен­не шко­лы з дзі­ця­чым сад­ком, праў­да, ужо за кошт га­рад­ско­га бюд­жэ­ту. Дру­гую чар­гу бу­даў­ніц­тва пла­ну­юць рэа­лі­за­ваць да 2030 го­да.

З на­го­ды ўня­сен­ня зме­наў у дэ­та­лё­вы план за­бу­до­вы па­сёл­ка Ус­ход­ні прай­шло гра­мад­скае аб­мер­ка­ван­не, якое ста­ла ў ста­лі­цы ад­ным з пер­шых. На ім пры­сут­ні­ча­лі кі­раў­нік пра­ек­та Аляк­сандр ПІШЧ, га­лоў­ны ар­хі­тэк­тар Алі­на КУ­ЧЫН­СКАЯ, на­чаль­нік май­стэр­ні «Мінск­пра­ек­та» Юрый КА­МІ­СА­РАЎ, на­чаль­нік упраў­лен­ня ар­хі­тэк­ту­ры і бу­даў­ніц­тва Ад­мі­ніст­ра­цыі Пер­ша­май­ска­га ра­ё­на Мі­ка­лай МА­КА­РЭ­ВІЧ і ка­ля паў­сот­ні жы­ха­роў Уруч­ча.

Лю­дзей хва­ля­ва­лі пы­тан­ні транс­пар­ту ў ра­ё­не, бо ўжо ця­пер тут ак­ту­аль­ная праб­ле­ма за­то­раў на да­ро­гах. Пра­ек­ці­роў­шчы­кі па­ве­да­мі­лі, што па ўсіх ву­лі­цах бу­дзе пу­шча­ны гра­мад­скі транс­парт, апроч та­го, у перс­пек­ты­ве тут з'я­віц­ца стан­цыя мет­ро Сма­лен­ская. Ву­лі­цу Ра­га­чоў­скую да 2020 го­да пла­ну­юць па­шы­рыць да 14 мет­раў за кошт ва­ен­най час­ці, а да 2030 го­да яна ста­не шас­ці­па­лос­най. Так­са­ма пы­тан­ні вы­клі­ка­ла не­аб­ход­насць ссек­чы част­ку ле­су пад бу­ду­чую за­бу­до­ву. Ар­хі­тэк­та­ры ад­ка­за­лі, што пра­ект рас­пра­ца­ва­ны з умо­вай мак­сі­маль­на­га за­ха­ван­ня зя­лё­ных на­са­джэн­няў і ўва­хо­дзіць у ге­не­раль­ны план го­ра­да, за­цвер­джа­ны Ука­зам Прэ­зі­дэн­та № 234.

У жы­ха­роў уз­нік­ла не­каль­кі пра­па­ноў і па­жа­дан­няў, у пры­ват­нас­ці вы­лу­чыць іні­цы­я­тыў­ную гру­пу, ку­ды ўвой­дуць прад­стаў­ні­кі кож­на­га до­ма, што на­кі­руе за­ўва­гі ў вы­кан­кам.

Ма­тэ­ры­я­лы го­ра­да­бу­даў­ні­ча­га пра­ек­та ка­рэк­ту­ры жы­лой за­бу­до­вы па­сёл­ка Ус­ход­ні зна­хо­дзяц­ца ў ся­рэд­няй шко­ле №84 (вул. Па­на­ма­ро­ва, 11). Гра­мад­скія аб­мер­ка­ван­ні пра­ек­таў бу­дуць пра­хо­дзіць да 19 сту­дзе­ня. Свае за­ўва­гі і пра­па­но­вы па пра­ек­тах мін­ча­не мо­гуць па­кі­даць у жур­на­лах у мес­цах раз­мя­шчэн­ня экс­па­зі­цый аль­бо да­сы­лаць пісь­мо­ва ў ад­мі­ніст­ра­цыі Пар­ты­зан­ска­га і Пер­ша­май­ска­га ра­ё­наў да 29 сту­дзе­ня.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.