Вы тут

Трымай «балгарку», рыцар!


Іна­чай не вы­тры­ма­еш цяж­кай до­лі рэ­кан­струк­та­ра...

Ры­ца­ра­мі сён­ня ні­ко­га не здзі­віш: іх мож­на су­стрэць на га­рад­скіх свя­тах і гіс­та­рыч­ных ве­ча­ры­нах, уба­чыць у рэ­клам­ных ро­лі­ках і кі­на­стуж­ках. На­ват у мет­ро вы­дзя­ля­ец­ца біл­борд з вы­хад­цам Ся­рэд­ня­веч­ча, апра­ну­тым у шлем і да­спе­хі, які аба­ра­няе бес­пры­туль­нае ка­ця­ня. Кур­ту­аз­насць, подз­ві­гі і пры­свя­чэн­ні пры­го­жым да­мам — гу­чыць ра­ман­тыч­на... Ці за­ста­лі­ся на Бе­ла­ру­сі са­праўд­ныя ры­ца­ры? Каб знай­сці ад­каз на гэ­тае пы­тан­не, ка­рэс­пан­дэнт «Чыр­вон­кі» на­ве­да­ла­ся ў гос­ці да ўдзель­ні­каў клу­ба гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цыі «Гі­войт».

[caption id="attachment_67662" align="alignnone" width="600"]Тра­піць у Ся­рэд­ня­веч­ча — лёг­ка! Тра­піць у Ся­рэд­ня­веч­ча — лёг­ка![/caption]

Та­ко­га са­слоўя... не бы­ло?

Май­стэр­ня рэ­кан­струк­та­раў раз­мяс­ці­ла­ся ў па­мяш­кан­нях пры цэнт­ры да­дат­ко­вай аду­ка­цыі дзя­цей і мо­ла­дзі «Эў­ры­ка» ўпраў­лен­ня аду­ка­цыі ад­мі­ніст­ра­цыі Фрун­зен­ска­га ра­ё­на
г. Мін­ска. На па­ды­хо­дзе да бу­дын­ка на­су­страч мне ішоў доў­га­ва­ло­сы хло­пец з... бер­вя­ном у ру­ках. А ка­ля дзвя­рэй су­стрэў ма­ла­ды ча­ла­век з ве­ні­кам. Ака­за­ла­ся, што ўдзель­ні­кі клу­ба ла­дзі­лі ге­не­раль­ную прыбор­ку. Са­ма май­стэр­ня вы­гля­дае як са­праўд­ная цяс­ляр­ная, дзе поў­на ру­бан­каў, дры­ляў, драў­ля­ных на­рых­то­вак для бу­ду­чых шчы­тоў.

— Тут трэ­ба пра­ца­ваць, — тлу­ма­чыць мне адзін са ста­ра­жы­лаў клу­ба Дзміт­рый ПЕРС. — Ма­быць, та­му гіс­та­рыч­ная рэ­кан­струк­цыя ця­пер у за­ня­пад­зе: не кож­ны за­хо­ча «мар­на­ваць час» за бяс­плат­на.

Сам хло­пец прый­шоў у «ры­ца­ры» пяць га­доў та­му — гіс­то­ры­яй ён ці­ка­віў­ся з дзя­цін­ства, а па­ста­ле­ўшы, ад­шу­каў клуб па ін­та­рэ­сах.

— У су­час­най рэ­кан­струк­цыі зболь­ша­га за­ста­юц­ца не ма­ла­дыя, а тыя, ка­му больш за 25 га­доў, — рас­па­вя­дае Дзміт­рый. — У «Гі­вой­це» трыц­цаць рэ­кан­струк­та­раў, а са­мы буй­ны клуб на сён­ня — «Унія» — на­ліч­вае ка­ля ча­ты­рох дзя­сят­каў удзель­ні­каў. Ра­ней у вя­до­мым мно­гім «Кня­жым гу­фе» бы­ло паў­та­ры сот­ні ча­ла­век!

Па­чуў­шы ад мя­не сло­ва «ры­цар», Дзміт­рый цярп­лі­ва тлу­ма­чыць: та­ко­га са­слоўя на Бе­ла­ру­сі ні­ко­лі не бы­ло. Ва­я­ва­лі ба­я­ры, шлях­та і маг­на­ты. Яны маг­лі ся­бе на­зы­ваць ры­ца­ра­мі, бо ўдзель­ні­ча­лі ў тур­ні­рах. У «Гі­вой­це» зай­ма­юц­ца рэ­кан­струк­цы­яй эпо­хі Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га. Наз­вай «ры­цар­ская рэ­кан­струк­цыя» клу­бы ка­рыс­та­юц­ца для та­го, каб зра­зу­ме­лі абы­ва­це­лі. На­са­мрэч, іс­ну­юць ва­ен­на-гіс­та­рыч­ныя клу­бы, для якіх асноў­нае — гэ­та ва­ен­ная тэ­ма­ты­ка, ба­таль­ныя сцэ­ны. А ёсць і та­кія, дзе ро­бяць ухіл на по­быт, звы­чаі, но­ра­вы, куль­тур­ныя ад­мет­нас­ці кан­крэт­най эпо­хі.

— Наш клуб раз­ві­ва­ец­ца ўсе­ба­ко­ва, — пад­крэс­лі­вае яго кі­раў­нік Ула­дзі­мір ЛІЧ­КО. — Ёсць ся­род удзель­ні­каў хлоп­цы, якія ва­ю­юць: зай­ма­юц­ца фі­зіч­най пад­рых­тоў­кай і ўжо ез­дзі­лі на «Біт­ву На­цый» (чэмпі­я­нат све­ту па гіс­та­рыч­ным ся­рэд­ня­веч­ным баі). Асноў­ным на­прам­кам «Гі­вой­та» за­ста­ец­ца «lіvіng hіstоrу» (жы­вая гіс­то­рыя, дзе рэ­кан­струк­та­ры за­ня­ты ад­наў­лен­нем ра­ней­шай ма­тэ­ры­яль­най куль­ту­ры).

Гіс­то­рыя — сва­і­мі ру­ка­мі

Мы пе­ра­хо­дзім у па­рад­ную за­лу, дзе вы­стаў­ле­ны да­спе­хі, мя­чы, шчы­ты. На сця­не ві­сіць сцяг з вы­явай сім­ва­ла клу­ба — свя­шчэн­на­га ў ста­ра­даў­няй Літ­ве ву­жа Гі­вой­та. У са­мо­га Ула­дзі­мі­ра за­хап­лен­не рэ­кан­струк­цы­яй па­ча­ла­ся са зброі: ён на­быў меч, ка­лі зай­маў­ся фех­та­ван­нем. Дзміт­рый па­каз­вае на да­спе­хі ў вы­гля­дзе ча­шуі — ка­ра­цэ­на ста­ла яго пер­шым ство­ра­ным «ар­тэ­фак­там». Ду­бо­вы стол і ла­вы — вы­нік агуль­най пра­цы. Май­стры клу­ба вы­раб­ля­юць сва­і­мі ру­ка­мі мно­гія гіс­та­рыч­ныя прад­ме­ты: зброю, адзен­не і абу­так, мэб­лю, му­зыч­ныя ін­стру­мен­ты. А тое, што па­куль не мо­гуць зра­біць са­ма­стой­на, мя­ня­юць: ке­ра­міч­ны по­суд мож­на ўзяць бар­тэ­рам у ін­шых рэ­кан­струк­та­раў. Гэ­та са­праўд­ная ма­ну­фак­ту­ра, дзе лю­бая рэч каш­туе на­шмат больш, чым про­сіць за яе май­стар. На­прык­лад, на адзін шлем май­стар вы­дат­коў­вае цэ­лы ме­сяц. А яго кошт — дзвес­це до­ла­раў.

— З «рэ­кан­струк­цыі» вы­хо­дзяць вы­дат­ныя май­стры, — кан­ста­туе Ула­дзі­мір. — Мож­на доў­гі час вы­раб­ляць для па­трэб клу­баў доб­рую зброю і рыш­ту­нак, а пас­ля пе­ра­клю­чыц­ца і на неш­та больш ма­са­вае — рэ­чы для «абы­ва­це­ляў». Не­ка­то­рыя па­чы­на­юць зай­мац­ца страль­бой з лу­ка, а пас­ля пе­ра­хо­дзяць у пра­фе­сій­ны спорт. Рэ­кан­струк­цыя — гэ­та і са­ма­раз­віц­цё, бо вы ву­чы­це­ся пра­ца­ваць ру­ка­мі. Мно­гія ма­ла­дыя хлоп­цы, ка­лі пры­хо­дзяць да нас, у май­стэр­ні ўпер­шы­ню бя­руць у ру­кі «бал­гар­ку», дрыль. Да­во­дзіц­ца ву­чыць іх пра­віль­на абы­хо­дзіц­ца з ін­стру­мен­та­мі.

[caption id="attachment_67663" align="alignnone" width="600"]«Ры­цар­скі ад­па­чы­нак» — у ча­кан­ні кіп­ню. «Ры­цар­скі ад­па­чы­нак» — у ча­кан­ні кіп­ню.[/caption]

Сам Ула­дзі­мір скон­чыў гіс­та­рыч­ны фа­куль­тэт БДУ, але ён упэў­не­ны: лю­боў да рэ­кан­струк­цыі не за­ле­жыць ад про­фі­лю аду­ка­цыі. Са­праў­ды, ся­род удзель­ні­каў клу­ба зболь­ша­га «тэх­на­ры», а з гіс­то­ры­каў — толь­кі кі­раў­нік. На яго дум­ку, іх па­ка­лен­не бы­ло вы­ха­ва­на на ра­ман­тыч­най тра­ды­цыі: хлоп­чы­кі чы­та­лі шмат кніг, звя­за­ных з ры­цар­ствам, на­кшталт «Ай­вен­га».

«Гі­войт» іс­нуе цал­кам за ўлас­ныя срод­кі. Па­вод­ле слоў Ула­дзі­мі­ра, ця­пер усе клу­бы вы­сту­па­юць на кар­па­ра­ты­вах і вя­сел­лях, здым­ках гіс­та­рыч­ных ро­лі­каў і філь­маў. Так­са­ма мож­на за­раб­ляць на про­да­жы зроб­ле­ных рэ­чаў.

— Лю­дзі з гра­шы­ма мо­гуць ад­ра­зу на­быць са­бе кам­плект «аб­мун­дзі­ра­ван­ня», — рас­па­вя­дае Ула­дзі­мір. — Ін­шыя ез­дзяць па фес­ты­ва­лях, пе­ра­ма­га­юць у спа­бор­ніц­твах, дзе атрым­лі­ва­юць рэ­чы ў якас­ці вый­гры­шу.

Па­між спор­там і по­бы­там

У рэ­кан­струк­та­раў шчыль­ны гра­фік: яны збі­ра­юц­ца па­ста­ян­на па два ра­зы на ты­дзень. На су­стрэ­чах кож­ны зай­ма­ец­ца сва­ёй спра­вай аль­бо вы­кон­вае агуль­на­ка­рыс­ную пра­цу — за­шы­вае кас­цю­мы, чыс­ціць ла­ты, пры­бі­рае па­мяш­кан­ні. Пра­вод­зяц­ца так­са­ма фі­зіч­ныя трэ­ні­роў­кі па гіс­та­рыч­ным ся­рэд­ня­веч­ным баі — гэ­та да­во­лі ма­ла­ды від спор­ту, які ўяў­я­ляе са­бой са­праўд­ную біт­ву на не­за­вост­ра­най зброі.

Ка­лі ў клуб пры­хо­дзіць «на­ва­бра­нец», ён трап­ляе ў рас­па­ра­джэн­не да ін­шых удзель­ні­каў. Кож­ны дае яму пра­цу, звы­чай­на, са­мую бруд­ную. Вы­тры­мае «вы­пра­ба­валь­ны пе­ры­яд» — да рэ­кан­струк­цыі пры­дат­ны.

— Толь­кі пра­цу­ю­чы мож­на зра­зу­мець і ад­чуць, што та­кое клуб гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цыі, — упэў­не­на ка­жа Ула­дзі­мір Ліч­ко. — Вя­до­ма, гэ­та не ар­мія, але ве­ні­кам так­са­ма да­во­дзіц­ца па­ма­хаць.

Хлоп­цы раз­бу­ра­юць пры­го­жы міф пра рух: у рэ­кан­струк­цыі ёсць не толь­кі ры­ца­ры і да­мы. Кож­ны вы­бі­рае са­бе ста­тус згод­на са сва­і­мі жа­дан­ня­мі. У «прос­тай ся­лян­кі» ста­тус не­вя­лі­кі, але і па­тра­ба­ваць ад та­ко­га пер­са­на­жа бу­дуць знач­на менш. Ка­лі ж ма­рыш стаць «пры­двор­най да­май», да­вя­дзец­ца і пра кас­цюм па­кла­па­ціц­ца, і пра лі­тыя рэ­чы — да­ра­гі ку­бак, упры­га­жэн­ні. Не­ка­то­рыя мо­гуць да­зво­ліць са­бе на­ват і ло­жак, чым мож­на па­хва­ліц­ца на фес­ты­ва­лі. І ма­ла та­го, па­во­дзіць ся­бе так­са­ма трэ­ба пры­стой­на. Ры­цар па­ві­нен быць кур­ту­аз­ным, а да­ма — вы­ха­ва­най. Праў­да, дзяў­чат у клу­бе ма­ла. Дзміт­рый і Ула­дзі­мір мяр­ку­юць, што жан­чы­ны сы­хо­дзяць з рэ­кан­струк­цыі з пры­чы­ны не­па­пу­ляр­нас­ці ру­ху.

Ся­род тра­ды­цый клу­ба мож­на пе­ра­лі­чыць ад­зна­чэн­не дня на­ро­дзі­наў «Гі­вой­та» і зна­ка­вых для Бе­ла­ру­сі біт­ваў — Грун­валь­дскай, Ар­шан­скай, пад Кірх­голь­мам. Са­мы вя­лі­кі тра­фей, які зда­бы­лі ўдзель­ні­кі клу­ба, — ме­даль за трэ­цяе мес­ца на «Біт­ве На­цый» у скла­дзе збор­най Бе­ла­ру­сі.

Ула­дзі­мір зай­ма­ец­ца рэ­кан­струк­цы­яй на пра­ця­гу ся­мі га­доў і па­пя­рэдж­вае: прый­сці, каб прос­та «па­ту­са­вац­ца», не атры­ма­ец­ца, бо трэ­ба шмат пра­ца­ваць. Рух пе­ра­жы­вае не най­леп­шыя ча­сі­ны: па­куль у бе­ла­рус­кіх рэ­кан­струк­та­раў не атрым­лі­ва­ец­ца са­брац­ца ра­зам і зра­біць неш­та агуль­нае. У прык­лад кі­раў­нік «Гі­вой­та» ста­віць Ра­сію: рэ­кан­струк­цыя там на­шмат больш раз­ві­та. У 1990-я га­ды эн­ту­зі­яс­ты зра­бі­лі вя­лі­кі агуль­ны пар­тал са спа­сыл­ка­мі на рэ­чы за кан­крэт­ныя пе­ры­я­ды. Ёсць там і буй­ныя гіль­дыі май­строў, а ў клу­бах на­ліч­ва­ец­ца па паў­та­ры ты­ся­чы ча­ла­век. Пра та­кое бе­ла­ру­сам за­ста­ец­ца толь­кі ма­рыць...

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Фо­та з ар­хі­ва клу­ба
гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цыі «Гі­войт».

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».