Вы тут

Непапраўны аптыміст па жыцці


Са­праўд­ны ся­бар, роз­на­ба­ко­вая твор­чая асо­ба, лі­дар па жыц­ці — усі­мі гэ­ты­мі якас­ця­мі ва­ло­дае Іван Жу­каў, бы­лы ву­чань на­шай шко­лы. Мне не раз да­во­дзі­ла­ся чуць толь­кі са­мыя доб­рыя вод­гу­кі пра гэ­та­га хлоп­ца ад яго на­стаў­ні­каў і сяб­роў. І я вель­мі за­ха­це­ла па­гу­та­рыць з ча­ла­ве­кам, які так мэ­та­на­кі­ра­ва­на і ўпэў­не­на кро­чыць да сва­ёй ма­ры.

Скон­чыў­шы Па­раф'­я­наў­скую ся­рэд­нюю шко­лу, Іван па­сту­піў на геа­гра­фіч­ны фа­куль­тэт Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та на спе­цы­яль­насць «Геа­эка­ло­гія». Яшчэ са шко­лы стаў за­хап­ляц­ца сцэ­най: на­вед­ваў дра­ма­тыч­ны гур­ток, удзель­ні­чаў у роз­ных школь­ных і ра­ён­ных кон­кур­сах, вёў кан­цэр­ты, па­ра­лель­на зай­маў­ся ў му­зыч­най шко­ле па кла­се акар­дэ­о­на. Ва ўні­вер­сі­тэ­це стаў удзель­ні­кам тэ­атра-сту­дыі «На філ­фа­ку», у скла­дзе якога пры­маў удзел у Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі сту­дэнц­кіх тэ­ат­раў «Тэ­ат­раль­ны ку­фар». Та­ды ён упер­шы­ню па­спра­ба­ваў ся­бе ў ро­лі мі­ма, пас­ля ча­го са­браў гру­пу ад­на­дум­цаў, што пе­ра­рас­ла ў ка­лек­тыў «Твор­чая сту­дыя «MіM-BSU», кі­раў­ні­ком якой Іван ця­пер і з'яў­ля­ец­ца. Сту­дыя пры­мае ўдзел ва ўсіх уні­вер­сі­тэц­кіх ме­ра­пры­ем­ствах, а так­са­ма ў між­на­род­ных і рэс­пуб­лі­кан­скіх фес­ты­ва­лях. Пас­ля тэ­ат­ра ён быў за­дзей­ні­ча­ны ў КВЗ. У скла­дзе ка­ман­ды «Вя­чэр­ні Мінск» пры­маў удзел у Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі Кі­ВіН у Со­чы, у шмат­лі­кіх бе­ла­рус­кіх лі­гах, на­прык­лад, Між­рэ­гі­я­наль­най лі­зе «Па­лес­се» ў Го­ме­лі, Бе­ла­рус­кай прэм'­ер-лі­зе, Ад­кры­тай лі­зе КВЗ БДУ і ін­шых.

Ужо на дру­гім кур­се Іван ста­но­віц­ца ак­ты­віс­там БРСМ БДУ, а пас­ля трэ­ця­га — ува­хо­дзіць у ка­мі­тэт. Зай­ма­ец­ца ар­га­ні­за­цы­яй агуль­на­ўні­вер­сі­тэц­кіх ме­ра­пры­ем­стваў, роз­ных фес­ты­ва­ляў, ак­цый, сту­дэнц­кіх злё­таў, кан­цэр­таў. Акра­мя та­го, час­та з'яў­ля­ец­ца на сцэ­не ў ро­лі вя­ду­ча­га. Яго ак­тыў­ную гра­мад­скую дзей­насць за­ўва­жы­лі і на­пры­кан­цы на­ву­чан­ня пра­па­на­ва­лі за­стац­ца пра­ца­ваць у БДУ. Ця­пер Іван Жу­каў — ме­та­дыст ад­дзе­ла ма­ла­дзёж­ных пра­грам і пра­ек­таў упраў­лен­ня вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты з мо­лад­дзю БДУ.

Не за­бы­ва­ец­ца Іван і на свой род­ны дом. Вель­мі час­та пра­во­дзіць у мяс­цо­вым До­ме куль­ту­ры кан­цэр­ты на 8 Са­ка­ві­ка, Но­вы год, Дзень ма­ці, удзель­ні­чае ў роз­ных спек­так­лях. Што вель­мі ці­ка­ва, Іван пры­маў удзел у шоу «На­смя­шы ко­мі­ка» на ка­на­ле «1+1».

—Іван, якое ў ця­бе жыц­цё­вае крэ­да?

—Ра­ней я час­та лю­біў паў­та­раць: «Што ні ро­біц­ца, усё да леп­ша­га». А на­огул, я не­па­праў­ны ап­ты­міст па жыц­ці, у лю­бой сі­ту­а­цыі спра­бую знай­сці ста­ноў­чыя ба­кі. А яшчэ мне ка­жуць, што я здоль­ны за­ра­джаць ап­ты­міз­мам на­ва­коль­ных. Маг­чы­ма, ме­на­ві­та гэ­та мне і да­па­ма­гае да­ма­гац­ца та­го, што ха­чу. Га­лоў­нае — дзей­ні­чаць. Ні­ко­лі не лю­біў прос­та ся­дзець і ні­чо­га не ра­біць.

—Ці ёсць у тва­ім жыц­ці лю­дзі, з якіх ты бя­рэш прык­лад?

—Вя­до­ма ёсць, у пер­шую чар­гу гэ­та мае баць­кі. Я час­та за­ўва­жаю, што мно­гае ўзяў ме­на­ві­та ад іх. На­прык­лад, мая ма­ма вель­мі лю­біць вы­сту­паць на сцэ­не, а та­та — са­праўд­ны ве­ся­лун. У ма­ім жыц­ці ёсць яшчэ адзін ча­ла­век, які на­ву­чыў мя­не вель­мі мно­га­му, — гэ­та брат ма­ёй ба­бу­лі, дра­ма­тург, пісь­мен­нік Фё­дар Ан­то­на­віч Па­ла­ча­нін. А на­огул, кож­ны ча­ла­век для мя­не — у пэў­ным сэн­се на­стаў­нік.

—Я ве­даю, што ты вель­мі доб­ры ак­цёр. Рас­ка­жы пра свае да­сяг­нен­ні і пос­пе­хі…

—Да «доб­ра­га» мне, на­пэў­на, яшчэ да­лё­ка, ха­ця я ўвесь час спра­бую ўдас­ка­наль­вац­ца. Мне вель­мі па­да­ба­ец­ца сцэ­на, па­да­ба­ец­ца пе­ра­ўва­саб­ляц­ца ў ін­шыя воб­ра­зы, бо ме­на­ві­та так я ма­гу стаць кім за­ўгод­на. Спа­чат­ку гэ­та быў сту­дэнц­кі тэ­атр «На філ­фа­ку», дзе мне па­ста­ян­на да­ста­ва­лі­ся ка­міч­ныя ро­лі. На­пэў­на, та­му я вель­мі хут­ка тра­піў у КВЗ: па­да­ба­ец­ца ве­ся­ліць гле­да­ча. У скла­дзе дра­ма­тыч­на­га ка­лек­ты­ву Па­раф'­я­наў­ска­га СДК вы­сту­паў на агля­дзе тэ­ат­раў Ві­цеб­скай воб­лас­ці, дзе за ро­лю Мі­кі­ты ў спек­так­лі «Мі­кі­таў ла­паць» атры­маў дып­лом за най­леп­шую муж­чын­скую ро­лю.

Ка­лі шчы­ра, у мя­не да гэ­та­га ча­су ёсць хва­ля­ван­не пе­рад сцэ­най. Яшчэ мне па­да­ба­ец­ца ар­га­ні­зоў­ваць ме­ра­пры­ем­ствы. Трэ­ба шмат ча­го ўмець і не ўпус­ціць на­ват са­мыя дроб­ныя дэ­та­лі. Да пад­рых­тоў­кі я стаў­лю­ся твор­ча. Ідэі пры­хо­дзяць у лю­бы час, та­му са мной заў­сё­ды на­тат­нік.

—Чым ты зай­маў­ся ў БРСМ і чым да­во­дзіц­ца зай­мац­ца за­раз?

—Па­чы­наў прэс-сак­ра­та­ром, пі­саў ар­ты­ку­лы, анон­сы, асвят­ляў роз­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, але по­тым хут­ка стаў рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам. Спа­чат­ку на сва­ім фа­куль­тэ­це, а по­тым ва ўсім БДУ. На сва­ёй но­вай па­са­дзе зай­ма­ю­ся амаль тым жа, чым і ў БРСМ: ар­га­ні­за­цы­яй ме­ра­пры­ем­стваў, кон­кур­саў, а так­са­ма пра­ект­най дзей­нас­цю.

—Якія ў ця­бе пла­ны на бу­ду­чы­ню?

—Рых­тую но­выя пра­ек­ты і вель­мі ха­чу хут­чэй вяр­нуц­ца на сцэ­ну. Я люб­лю ім­пра­ві­за­цыю, га­лоў­нае — ру­хац­ца і не ста­яць на мес­цы.

Юлія ЯНУ­КО­ВІЧ,
ву­ча­ні­ца 11 кла­са Па­раф'­я­наў­скай
СШ Док­шыц­ка­га ра­ё­на.

Пра аў­та­ра

Юліі — 16 га­доў. Дзяў­чы­на скон­чы­ла му­зыч­ную шко­лу па кла­се акар­дэ­о­на, лю­біць спя­ваць. Ак­тыў­на ўдзель­ні­чае ва ўсіх школь­ных ме­ра­пры­ем­ствах. З'яў­ля­ец­ца пе­ра­мож­цам рэс­пуб­лі­кан­скіх твор­чых кон­кур­саў. У воль­ны час лю­біць чы­таць, пі­саць вер­шы. Яшчэ Юля за­хап­ля­ец­ца гіс­то­ры­яй.

—Я дак­лад­на ве­даю, што ха­чу стаць жур­на­ліс­там, і гэ­тым ле­там па­спра­бую па­сту­піць у Ін­сты­тут жур­на­ліс­ты­кі БДУ, — ка­жа са­ма дзяў­чы­на. Да­рэ­чы, ра­ней Юля ўжо дру­ка­ва­ла­ся на ста­рон­ках «Звяз­ды». — Лі­чу, што на­ват з са­май цяж­кай сі­ту­а­цыі мож­на знай­сці вый­сце. Га­лоў­нае — не па­даць ду­хам і заў­сё­ды ве­рыць у свае сі­лы. Маё жыц­цё­вае крэ­да: «Там, дзе ёсць мэ­та, ня­ма мес­ца ня­ўда­чам!»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.