Вы тут

Музей чакае статусу


Гра­мад­скі му­зей Ва­сі­ля Бы­ка­ва  ў Грод­не па­тра­буе дзяр­жаў­най пад­трым­кі. Гэ­тае пы­тан­не ўзні­ма­ла­ся ле­тась на Га­ра­дзен­скіх чы­тан­нях, пры­све­ча­ных 90-год­дзю Ва­сі­ля Бы­ка­ва, і атры­ма­ла ня­даў­на пра­цяг пад­час аса­біс­та­га пры­ёму гра­ма­дзян стар­шы­нёй Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­рам Краў­цо­вым.

Пра­фе­сар ка­фед­ры ту­рыз­му і куль­тур­най спад­чы­ны ГрДУ імя Ян­кі Ку­па­лы Аляк­сей Пят­ке­віч за­зна­чыў, што му­зей Ва­сі­ля Бы­ка­ва быў бы ў Грод­не вель­мі ці­ка­вым для шы­ро­кай ма­сы ту­рыс­таў. Ця­пер ёсць му­зей, ство­ра­ны эн­ту­зі­яс­та­мі і пра­цуе на гра­мад­скіх пад­ста­вах, але ён раз­мя­шча­ец­ца ў ад­ным не­вя­лі­кім па­коі, дзе ня­ма маг­чы­мас­ці для на­вед­ван­ня вя­лі­кай гру­пай, зна­ём­ства з экс­па­на­та­мі. Хоць ужо сён­ня там шмат вель­мі важ­ных і ці­ка­вых прад­ме­таў. Ся­род іх і аса­біс­тыя рэ­чы пісь­мен­ні­ка, пе­ра­да­дзе­ныя яго сва­я­ка­мі, і да­ку­мен­ты, і фо­та­здым­кі, і пе­ра­піс­ка пісь­мен­ні­ка. Па не­ка­то­рых ацэн­ках, на­ліч­ва­ец­ца ка­ля 6-7 ты­сяч экс­па­на­таў. Дак­лад­на ска­заць па­куль цяж­ка, бо не­аб­ход­на зра­біць апі­сан­не, паш­пар­ты­за­цыю ўсіх прад­ме­таў, як та­го па­тра­буе су­час­ны ўзро­вень му­зей­най спра­вы. Та­му гэ­та­му му­зею па­трэ­бен дзяр­жаў­ны ста­тус, лі­чыць Аляк­сей Пят­ке­віч.

— Вель­мі каш­тоў­на, што вя­лі­кі пісь­мен­нік у Грод­не столь­кі га­доў жыў і тва­рыў. Я за тое, каб у нас быў та­кі му­зей. І не прос­та дзе­ля па­мя­ці, а каб лю­дзі пры­хо­дзі­лі, зна­ё­мі­лі­ся з экс­па­на­та­мі, асаб­лі­ва мо­ладзь, — ска­заў Ула­дзі­мір Краў­цоў.

Стар­шы­ня абл­вы­кан­ка­ма да­ру­чыў пра­пра­ца­ваць маг­чы­мыя ва­ры­ян­ты раз­мя­шчэн­ня і ста­ту­су му­зея Ва­сі­ля Бы­ка­ва ў Грод­не.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.