Вы тут

Стаўка на маладых


За мі­ну­лы год у краіне з'я­ві­ла­ся ка­ля 200 но­вых кніг айчынных пісьменнікаў

Пра гэ­та па­ве­да­міў стар­шы­ня Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі Мі­ка­лай ЧАР­ГІ­НЕЦ, пад­вод­зя­чы вы­ні­кі мі­ну­ла­га го­да і агуч­ва­ю­чы пла­ны ар­га­ні­за­цыі на на­ступ­ны.

Стар­шы­ня пісь­мен­ніц­кага аб'яднання з за­да­валь­нен­нем ад­зна­чыў, што ле­тась сяб­ра­мі Са­ю­за ста­лі над­звы­чай ці­ка­выя лі­та­ра­та­ры, ся­род якіх, што асаб­лі­ва пры­ем­на, ня­ма­ла ма­ла­дых паэ­таў і пра­за­ікаў.

За мі­ну­лы год лі­та­ра­та­ры СПБ вы­да­лі ка­ля 200 кніг. Най­больш яр­кія з іх ста­лі пе­ра­мож­ца­мі рэс­пуб­лі­кан­ска­га лі­та­ра­тур­на­га кон­кур­су на леп­шы твор го­да. «Мы вель­мі ра­ды, што ся­род пе­ра­мож­цаў усё больш з'яў­ля­ец­ца ма­ла­дых аў­та­раў», — за­ўва­жыў Мі­ка­лай Чар­гі­нец. Як па­ве­да­міў стар­шы­ня СПБ, што­год ар­га­ні­за­цыя з улас­ных срод­каў вы­плоч­вае сты­пен­дыі 10 ма­ла­дым хлоп­цам і дзяў­ча­там, якія зай­ма­юц­ца лі­та­ра­тур­най дзей­нас­цю.

Га­во­ра­чы пра дзей­насць Са­ю­за за мі­ну­лы год, Мі­ка­лай Чар­гі­нец уз­га­даў ак­тыў­нае твор­чае асвят­лен­не 100-год­дзя з па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны, ства­рэн­не грамадскага ін­сты­ту­та лі­та­ра­тур­най кры­ты­кі, а так­са­ма ўдзел у су­мес­най з Мі­ніс­тэр­ствам ін­фар­ма­цыі ак­цыі «Ле­та з доб­рай кні­гай», у якой са­мым ак­тыў­ным чы­нам удзель­ні­чаў Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да». Апроч та­го, за 2014 год СПБ пад­пі­саў да­га­во­ры аб су­пра­цоў­ніц­тве з 30 пісь­мен­ні­ка­мі ін­шых кра­ін.

«Ле­тась ад­быў­ся са­праўд­ны ўсплёск ра­бо­ты ў аб­лас­цях, — за­ўва­жыў Мі­ка­лай Чар­гі­нец. — Ра­ней усё лі­та­ра­тур­нае жыц­цё зво­дзі­ла­ся да ста­лі­цы. А ця­пер у нас у рэ­гі­ё­нах з'я­ві­лі­ся лі­та­ра­тур­ныя сі­лы, якія ўдзель­ні­ча­юць у ме­ра­пры­ем­ствах, у тым лі­ку між­на­род­на­га па­рад­ку».

З бу­ду­чы­няй у Са­ю­за пісь­мен­ні­каў так­са­ма звя­за­на ня­ма­ла спа­дзя­ван­няў. Як рас­ка­заў стар­шы­ня ар­га­ні­за­цыі, у Маск­ве на гэ­ты год за­пла­на­ва­на ад­крыц­цё дзе­ла­во­га і куль­тур­на­га комп­лек­су па­соль­ства Бе­ла­ру­сі ў Ра­сіі. «Там бу­дзе гла­баль­ная ін­фар­ма­цыя аб усёй дзей­нас­ці кра­і­ны. І мы ра­ды, што нам пра­да­стаў­ле­ны го­нар быць пер­шы­мі прад­стаў­ні­ка­мі ў па­ка­зе бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры ў Ра­сіі».

Ся­род ін­шых зна­ка­вых лі­та­ра­тур­ных па­дзей 2015 го­да Мі­ка­лай Чар­гі­нец вы­лу­чыў удзел у ХХІІ Між­на­род­най кніж­най вы­ста­ве-кір­ма­шы, якая прой­дзе з 10 па 15 лю­та­га. Пла­ну­ец­ца, што на ёй бу­дуць пры­сут­ні­чаць шмат­лі­кія дэ­ле­га­цыі вы­даў­цоў і лі­та­ра­та­раў з роз­ных кра­ін. Апроч гэ­та­га, прой­дзе шэ­раг «круг­лых ста­лоў», прэ­зен­та­цый і кан­фе­рэн­цый, пры­све­ча­ных роз­ным тэ­мам. Яшчэ ад­ной важ­най па­дзе­яй у лі­та­ра­тур­ным жыц­ці кра­і­ны ста­не кон­курс, пры­све­ча­ны 70-год­дзю Пе­ра­мо­гі. Не змо­гуць абы­сці лі­та­ра­та­ры і іншыя знач­ныя да­ты: 525-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, 175-год­дзе Фран­ціш­ка Ба­гу­шэ­ві­ча, 110-год­дзе Пет­ру­ся Броў­кі і Пят­ра Глеб­кі.

Упер­шы­ню Са­юз пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі возь­ме ак­тыў­ны ўдзел у свят­ка­ван­ні Між­на­род­на­га дня род­най мо­вы. Між тым па­куль што ся­род тво­раў, якія вы­да­юц­ца, пе­ра­ва­жа­юць рус­ка­моў­ныя: іх до­ля скла­дае больш за 60%. «У нас прын­цып: на якой мо­ве на­пі­са­на кні­га, на той і вы­да­ём», — ад­зна­чыў Мі­ка­лай Чар­гі­нец. — Мы, як пісь­мен­ні­кі, аба­вя­за­ны ўзмац­няць на­шу мо­ву. Мы што­год уно­сім пра­па­но­вы кі­раў­ніц­тву кра­і­ны, што мож­на зра­біць для гэ­та­га». Ся­род іх стар­шы­ня ар­га­ні­за­цыі на­зваў па­ве­лі­чэн­не га­на­ра­раў аў­та­рам, што пі­шуць па-бе­ла­рус­ку. «Трэ­ба менш ля­ман­там зай­мац­ца, ле­пей на­пі­шы на роднай мо­ве ра­ман ці кні­гу, і лю­дзі бу­дуць чы­таць», — пе­ра­ка­на­ны Мі­ка­лай Чар­гі­нец. А стар­шы­ня Мінск­ага га­рад­ско­га ад­дзя­лен­ня СПБ Мі­ха­сь ПА­ЗНЯ­КОЎ за­ўва­жыў, што пры гэ­тым не па­він­на быць штуч­нас­ці.

«Ка­лі га­ва­рыць пра пад­трым­ку бе­ла­рус­кай мо­вы і юных пісь­мен­ні­каў, хо­чац­ца на­га­даць, што з гэ­та­га го­да як са­ма­стой­нае вы­дан­не па­чы­нае вы­хо­дзіць ча­со­піс «Бя­роз­ка», — да­даў на­мес­нік ды­рэк­та­ра Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да», га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «По­лы­мя» Алесь БА­ДАК. Па яго сло­вах, ка­лі ў «Вя­сёл­ку» пі­шуць зу­сім ма­лыя дзе­ці, у «Ма­ла­до­сці» дру­ку­юц­ца сту­дэн­ты, то «Бя­роз­ка» — па­меж­жа сярод гэ­ты­х узрос­та­вы­х ка­тэ­го­ры­й. Ад­мет­на, што пас­ля да­во­лі пра­цяг­ла­га пе­ра­пын­ку ў «Бя­роз­кі» доб­рая пад­піс­ка — больш за 1000 эк­зэмп­ля­раў.

Агу­лам за мі­ну­лы год пісь­мен­ні­кі вы­сту­пі­лі пе­рад на­сель­ніц­твам больш за 15 ты­сяч ра­зоў, пры гэ­тым Мі­ка­лай Чар­гі­нец пад­крэс­ліў, што не­аб­ход­на пра­па­ноў­ваць лю­дзям больш тво­раў гу­ма­ру і са­ты­ры, ба­ла­зе, ёсць ня­ма­ла аў­та­раў, якія іх пі­шуць, але ма­ла вы­сту­па­юць з імі.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».