Вы тут

УЛАДАР


У № 1/2015 «Ма­ла­до­сці» ўпер­шы­ню бу­дуць на­дру­ка­ва­ныя апа­вя­дан­ні Паў­ла Пад­зо­ра­ва. Ён на­ра­дзіў­ся ў 1975 го­дзе ў Баб­руй­ску. Мае вы­шэй­шую аду­ка­цыю. Жа­на­ты, га­дуе двух сы­ноў. З дзя­цін­ства за­хап­ля­ец­ца на­ву­ко­вай фан­тас­ты­кай. Збі­рае біб­лі­я­тэ­ку. Акра­мя лі­та­ра­ту­ры Паў­ла ці­ка­вяць фі­ла­со­фія, ай­кі­до і лаз­ня. Чы­тае кож­ную рэд­кую воль­ную хві­лі­ну (акра­мя та­го ча­су, ка­лі пі­ша). Вель­мі ха­цеў бы, каб у на­шай кра­і­не лю­дзі чы­та­лі больш за ўсіх у све­це.

Ра­ні­ца па­ча­ла­ся як звы­чай­на.

Перш-на­перш па­зна­ё­міў­ся са ста­но­ві­шчам і све­жы­мі на­ві­на­мі. Усё як заў­сё­ды. Сі­ту­а­цыя ў га­ра­дах спа­кой­ная, гра­ма­дзя­не пра­цу­юць, не­за­да­во­ле­ных ха­пае, але па­куль гэ­та не кры­тыч­на… Да­ро­гі бу­ду­юц­ца, па­лі апра­цоў­ва­юц­ца…

Ці­ша ды спа­кой. Ні­чо­га но­ва­га. Ка­чэў­ні­кі, праў­да, ста­но­вяц­ца больш на­хаб­ны­мі… На ад­да­ле­ныя па­се­лі­шчы ўсё час­цей на­бе­гі ро­бяць. Але і гэ­та не праб­ле­ма: ад­праў­лю ту­ды вой­скі — ад­ра­зу ж су­па­ко­яц­ца.

Ту­га…

Спра­ва ў тым, што Я — Адзі­ны і Усе­ма­гут­ны Ула­дар гэ­та­га све­ту! Я кі­рую ўсім. Больш за тое — Я ства­рыў гэ­ты свет. Ён іс­нуе дзя­ку­ю­чы МНЕ і да та­го ча­су, па­куль Я так ха­чу!

Доб­ра, штось­ці ты, Ула­дар, ра­зы­шоў­ся…

Так. Што ў нас да­лей? Ага, да­рад­цы на пры­ём вы­стра­і­лі­ся. На­да­ку­чы­лі яны мне горш за гор­кую рэ­дзьку. Із­ноў гро­шай пра­сіць бу­дуць. А дзе іх, ліш­ніх, узяць? Толь­кі ў ад­на­го за­браць і ін­ша­му ад­даць. Эх, лёс наш цяж­кі… Але і не вы­слу­хаць нель­га.

Я ад­даў да­ру­чэн­ні кі­раў­ні­кам га­ра­доў і па­чаў пры­ём да­рад­цаў.

Як і мер­ка­ваў, усе на­пе­ра­бой па­тра­ба­ва­лі фі­нан­са­ван­ня. І на раз­віц­цё на­ву­кі трэ­ба, і на вой­ска, і на куль­ту­ру… Доб­ра. Ста­но­ві­шча скла­да­нае — куль­ту­ра па­ча­кае. Яшчэ част­ку з ар­ты­ку­ла за­баў для гра­ма­дзян мож­на ад­ха­піць. Не­за­да­во­ле­ных, праў­да, да­дас­ца. Але ні­чо­га, па­тры­ва­юць. Вось на­ла­дзім ганд­лё­выя шля­хі да Да­ві­ла­нян, каз­на па­поў­ніц­ца. Не­каль­кі ка­ра­ва­наў са спе­цы­я­мі, са­да­ві­ной і шоў­кам ужо ў да­ро­зе. Ды і на ўсхо­дзе, у не­да­сле­да­ва­ных зем­лях, па­він­ны па­се­лі­шчы быць. Як толь­кі вой­ска па­вя­лі­чым — ад­пра­вім на по­шук.

Ста­міў­ся я ад дзяр­жаў­ных спраў. А га­лоў­нае — ну­да. Хоць бы на­паў хто. Та­ды і вой­ску спра­ва зной­дзец­ца, і каз­ну па­поў­нім, ды і за­хоп­ле­ныя ў па­лон да мес­ца прый­дуц­ца — даў­но ўжо час паў­ноч­ныя ба­ло­ты асвой­ваць, ру­ду ў га­рах зда­бы­ваць. Вунь, у су­се­дзяў — ме­та­лу ў ліш­ку. І брон­за, і сталь, і, га­лоў­нае, зо­ла­та. На­шы па­кла­ды вы­чэрп­ва­юц­ца па­во­лі.

Хто ў нас тут не­да­лё­ка? Шу­ме­ры. Вось ім вай­ну і аб­вяс­цім. На­го­да, праў­да, трэ­ба. Хоць ча­го доў­га ду­маць? За­па­тра­бу­ем зо­ла­та, а ад­мо­вяц­ца — зна­чыць, ня­доб­ра­зыч­ліў­цы. Во­ра­гі! А во­ра­га трэ­ба зні­шчыць.

І па­ня­су­цца мае ка­ляс­ні­цы, па­ска­чуць верш­ні­кі, ру­шыць пя­хо­та. Руй­на­ваць во­ра­га, за­хоп­лі­ваць па­се­лі­шчы…

Ну-с, пры­сту­пім…

***

—Ігар… — Я не ад­ра­зу зра­зу­меў, што звяр­та­юц­ца да мя­не.

—Іга­рок! — паў­та­ры­ла жон­ка. — За­кан­чвай свае гуль­ні! На ры­нак трэ­ба сха­дзіць. І соль у мя­не скон­чы­ла­ся.

З уз­ды­хам «за­хоў­ва­ю­ся» і не­ах­вот­на за­кры­ваю «бук».

«Доб­ра, па­шан­ца­ва­ла па­куль шу­ме­рам. Паз­ней з імі раз­бя­ром­ся, пас­ля вя­чэ­ры…»

Дру­гое пры­шэс­це

ЁН агле­дзеў­ся. Та-а‑ак, свет вель­мі змя­ніў­ся. Вя­ліз­ныя да­мы, са­ма­руш­ныя пад­во­ды, лю­дзі ў ней­ма­вер­ных адзен­нях.

Баць­ка па­пя­рэдж­ваў, што бу­дзе скла­да­на. З ча­го па­чаць? О! У кан­цы ву­лі­цы храм! Хут­чэй ту­ды.

Пры­го­жы бу­ды­нак. Ку­па­лы, па­доб­на, за­ла­тыя. Ня­доб­ра гэ­та. Бо ня­тан­на, ба­дай! Ня­ўжо ўсе ба­га­це­я­мі ста­лі?

Па­куль гля­дзеў на ку­па­лы і кры­жы, да яго па­ды­шла ба­буль­ка ў ту­га за­ма­та­най хуст­цы. У па­раў­на­нні з ты­мі, ка­го ба­чыў на ву­лі­цы, апра­ну­тая з вы­клі­кам. Твар су­ро­вы. По­гляд хмур­ны і не­чым не­за­да­во­ле­ны.

—Ты што гэ­та так пры­браў­ся? — стро­га за­пы­та­ла­ся яна. — У гэ­тых лах­ма­нах у Храм Бо­жы хо­чаш? Эх, ты! Ма­ла­ды, зда­ро­вы. Пра­ца­ваць трэ­ба, а не ў меш­ка­ві­не ха­дзіць. Ча­го та­бе тут? Гро­шы хоць на ах­вя­ра­ван­не зной­дуц­ца? Ці на свеч­ку?

ЁН ня­ўцям­на па­гля­дзеў на гроз­ную ба­бу­лю. По­тым па­воль­на ру­шыў у храм. За спі­наю бы­ло чу­ваць не­за­да­во­ле­нае бур­чан­не.

На ўва­хо­дзе ЁН раз­губ­ле­на спы­ніў­ся. Што гэ­та? Усё раз­ма­ля­ва­нае з ня­ў-
яў­най пам­пез­нас­цю. А спра­ва — ЁН не па­ве­рыў сва­ім ва­чам! — ганд­лю­юць свеч­ка­мі. У Хра­ме Бо­жым! Жах­лі­ва!

Зра­біў­шы яшчэ не­каль­кі кро­каў на не­па­слух­мя­ных на­гах, уба­чыў, што ў ку­це ста­я­ла вя­лі­кае рас­пяц­це з пад­па­ле­най лам­пад­кай. Усё ўпры­го­жа­нае, яр­кае. А пе­рад ім на ка­ле­нях ста­я­ла ста­рая ба­бу­ля. Яна ма­лі­ла­ся і ня­спын­на кла­ня­ла­ся рас­пяц­цю.

ЁН кі­нуў­ся да ба­бу­лі:

—Што вы ро­бі­це? Устань­це. На­вош­та? Вам жа цяж­ка, — хут­ка ле­пя­таў ён, спра­бу­ю­чы пад­няць ба­буль­ку з пад­ло­гі.

Але тая толь­кі ад­штурх­ну­ла яго і злос­на пры­крык­ну­ла:

—Ідзі ад­сюль! Бяз­бож­нік.

Праз­мер­на бліс­ку­ча пры­бра­ны слу­жы­цель не­пры­хіль­на гля­дзеў на яго.

І та­ды Ісус кі­нуў­ся да рас­пяц­ця, з усіх сіл уча­піў­ся ў яго, да кры­ві аб­дзі­ра­ю­чы ру­кі, выд­раў і кі­нуў­ся прэч з гэ­та­га бу­дын­ка.

***

У ка­ме­ры бы­ло пус­та, сы­ра і хо­лад­на… ЁН ся­дзеў на пад­ло­зе і ня­спын­на звяр­таў­ся з ма­літ­вай да Ай­ца. ЁН ма­ліў­ся за лю­дзей, за іх пра­свят­лен­не, а ў па­мя­ці ста­я­ла ба­буль­ка на ка­ле­нях.

За кра­та­мі ха­дзі­лі і раз­маў­ля­лі двое.

—Ну і што з гэ­тым ра­біць? Ні да­ку­мен­таў, ні гро­шай…

—Афор­мі ты яго на пят­нац­цаць су­так. А да­лей бач­на бу­дзе…

Па­вел Пад­зо­раў

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.