Вы тут

Цэны павінны «стаяць» і надалей


У су­вя­зі з час­ты­мі зва­ро­та­мі суб'­ек­таў прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці па пы­тан­ні дзе­ян­ня ма­ра­то­рыю на рост цэн у пе­рад­свя­точ­ныя і свя­точ­ныя дні, Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю вы­сту­пі­ла з тлу­ма­чэн­нем: яны не па­він­ны па­вы­шац­ца і пас­ля 15 сту­дзе­ня.

— Па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 19 снеж­ня 2014 го­да №1207 «Аб не­ка­то­рых пы­тан­нях спа­жы­вец­ка­га рын­ку» ўста­ноў­ле­на за­ба­ро­на на па­вы­шэн­не цэн. Пры гэ­тым тэр­мін яе дзе­ян­ня не аб­ме­жа­ва­ны ча­са­вы­мі рам­ка­мі, — па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба мі­ніс­тэр­ства. — Та­кім чы­нам, суб'­ек­ты прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці пры фар­мі­ра­ван­ні цэн на спа­жы­вец­кія та­ва­ры аба­вя­за­ны кі­ра­вац­ца дзей­ным за­ка­на­даў­ствам аб цэ­на­ўтва­рэн­ні, у тым лі­ку і па­ста­но­вай №1207.

Пры гэ­тым, пад­крэс­лі­ва­юць у Мін­ганд­лю, пе­ра­вы­шэн­не роз­ніч­ных цэн на та­ва­ры ў па­раў­на­нні з цэ­на­мі, што дзей­ні­ча­лі на 18 снеж­ня 2014 го­да, у ад­па­вед­нас­ці з вы­шэй­на­зва­най па­ста­но­вай, ад­но­сіц­ца да гру­ба­га па­ру­шэн­ня пра­віл ганд­лю, што цяг­не за са­бой на­ступ­ствы ў ад­па­вед­нас­ці з Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 5 снеж­ня 2014 го­да №567 «Аб да­дат­ко­вых ме­рах па аба­ро­не пра­воў спа­жыў­цоў».

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».