Вы тут

Пра цуд з «коскамі»


Ві­таю, ша­ноў­нае спа­дар­ства, у но­вым го­дзе! Як жар­та­ва­ла ка­ман­да КВЗ «Дэ­тэк­тыў­нае агенц­тва «Ме­ся­ца­вы свет» з Бел­га­ра­да, іра­ні­зу­ю­чы са свай­го ж па­пя­рэд­ня­га вы­ступ­лен­ня, «кос­ці зрас­лі­ся, ку­лі да­ста­лі». У сэн­се, што бы­ло — тое бы­ло. Маг­чы­ма, не ўсім па­да­ба­ла­ся, пра што ці як ця­гам мі­ну­лых га­доў пі­саў аў­тар, але на­ме­ры яго бы­лі да­стат­ко­ва праз­рыс­ты­мі. Як у тым анек­до­це: «Так, муж­чы­на, пры­бя­ры­це свае дум­кі з май­го це­ла!» Та­му мы ру­ха­ем­ся да­лей, зна­чыць, і га­ва­рыць па тра­ды­цыі бу­дзем пра тое, што нас ча­кае. А га­ва­рыць, па­вер­це, ёсць пра што! «Я щас взор­вусь как триста тонн тротила,/ Во мне за­ряд не­твор­чес­ко­го зла...» Ка­неш­не, пес­ня Ула­дзі­мі­ра Вы­соц­ка­га зу­сім пра ін­шае, але ме­на­ві­та гэ­тыя сло­вы як нель­га лепш па­ды­хо­дзяць да сі­ту­а­цыі.

15-11

Але на­па­чат­ку я рас­ка­жу вам пра адзін жах, які ад­быў­ся са мной не­як. Не ў сне, а на­яве. Зна­чыць, ле­та, спё­ка, ва­гон мет­ро... На ад­ным з пры­пын­каў за­хо­дзіць сім­па­тыч­ная дзяў­чы­на ў вя­сё­лень­кім са­ра­фан­чы­ку, пра­цяг­вае ру­ку, каб уха­піц­ца за па­рэ­нчы... Аў­тар гэ­тых рад­коў у гэ­ты мо­мант кі­дае вы­пад­ко­вы по­зірк... Ну, як вы­пад­ко­вы... Як у анек­до­це: «Ка­лі пас­ля пра­цы вы ўсё яшчэ пра­цяг­ва­е­це за­гля­дац­ца на жан­чын, зна­чыць, пра­ца вас за­да­валь­няе не цал­кам». Але мне мож­на: я як­раз па той «са­май» пра­цы. Дык вось. Кі­даю по­зірк і лі­та­раль­на слу­пя­нею! У гэ­та­га мі­ла­га ства­рэн­ня з пад­па­хі тыр­чыць (пра­бач­це, сло­вы з пес­ні не вы­кі­неш) ...доб­рая та­кая пас­ма ва­ла­соў а-ля «кон­скі хвост». Не ска­жу, што ўсё жыц­цё ў гэ­ты мо­мант пра­ля­це­ла пе­рад ва­чы­ма, але анек­дот я пры­га­даць па­спеў. «Не спя­шай­це­ся на­зы­ваць ча­ла­ве­ка анё­лам. Пры­гля­дай­це­ся: маг­чы­ма, гэ­та чар­го­вы цуд у пё­рах». Там, праў­да, усё ака­за­ла­ся на­шмат пра­сцей. У той дзяў­чы­ны бы­лі доў­гія пры­го­жыя ва­ла­сы, і ад­на па­смач­ка прос­та па­тра­пі­ла ёй пад ру­ку. Ну, а мой ра­курс і буй­ная фан­та­зія ім­гнен­на да­поў­ні­лі «ма­лю­нак» («За­ча­пі­ла сён­ня на ву­лі­цы не­зна­рок муж­чы­ну пля­чом. Ён да мя­не «з на­ез­дам»: «Праб­ле­мы?» Ну, я ўзя­ла, ды і рас­ка­за­ла ўсё, як ёсць. Ся­дзім за­раз, ра­зам пла­чам».).

Дык да ча­го я пад­вод­жу? Да на­ві­ны, якая, мяк­ка ка­жу­чы, ша­кі­ра­ва­ла. Аказ­ва­ец­ца, сё­ле­та ў мо­дзе бу­дзе аку­рат­на пад­стры­жа­ная і па­фар­ба­ва­ная ў яр­кі ко­лер (эх, тры­май­це мя­не ся­мё­ра!)... рас­лін­насць у пад­па­хах. Ка­ля­ро­выя пад­мыш­кі — но­вы трэнд, якія на­бы­вае ў прад­стаў­ніц пры­го­жа­га по­лу ўсё боль­шую па­пу­ляр­насць. Пры­нам­сі, так сцвяр­джае вя­до­мая «Гар­дзі­ян». Як пі­ша вы­дан­не, «кіс­лот­ны ко­лер мо­жа гар­ма­ні­ра­ваць з ва­ла­са­мі і да­паў­няць воб­раз». Так і хо­чац­ца ска­заць у ад­каз неш­та кштал­ту: «Ра­нак, на­вош­та ты па­чаў­ся? Нар­маль­на ж спа­лі»... Дзяў­ча­ты, трэ­ба ве­даць кла­сі­ку — яна дрэн­на­му не на­ву­чыць. Па­мя­та­е­це, што ска­заў ге­рой Мі­ка­лая Рыб­ні­ка­ва ге­ра­і­ні Іны Ма­ка­ра­вай у са­вец­кай кі­на­стуж­цы «Вы­шы­ня» пра яе строй, у якім яна збі­ра­ла­ся іс­ці на спат­кан­не? Па­да­віў­шы смя­шок і ад­клаў­шы гі­та­ру, ён здо­леў вы­ма­віць неш­та пра дэ­фі­ле су­кен­кі-«свят­ла­фо­ра», «якая толь­кі для Рыа-дэ-Жа­ней­ра па­ды­хо­дзіць ці для ін­шых га­ра­доў Ла­цін­скай Аме­ры­кі». Вось ня­хай там і фар­бу­юць, што хо­чуць, у тон на­ва­коль­на­му ася­род­дзю. У іх там, як у жар­це. «Доб­рая зі­ма. Даж­джы цёп­лыя».

Ра­зу­мею, «па­крыў­дзіць да­му мо­жа кож­ны, не кож­ны мо­жа ўця­чы»... Але ж заў­сё­ды трэ­ба кі­ра­вац­ца ло­гі­кай (так, я па­мя­таю, што «ка­лі ў спрэч­цы з дзяў­чы­най ты ўзбро­е­ны толь­кі ло­гі­кай, фак­та­мі і зда­ро­вым сэн­сам — у ця­бе ня­ма шан­цаў») — ка­му гэ­та вы­гад­на? Гэ­та як з Днём Свя­то­га Ва­лян­ці­на: мно­гія раз­гля­да­юць яго вы­ключ­на як свя­та за­ка­ха­ных, але ж ін­шыя цу­доў­на ра­зу­ме­юць яго ка­мер­цый­ную па­да­плё­ку. Зда­га­дай­це­ся, хто дык­туе но­вую мо­ду? Цы­руль­ні­ца з Сі­эт­ла! Сты­ліст па­фар­ба­ва­ла пад­па­хі ад­ной са сва­іх клі­ен­так у тон сі­нім ва­ла­сам, а пас­ля раз­мяс­ці­ла фо­та­здым­кі сва­ёй пра­цы і на­пі­са­ла пра яе ў се­ці­ве. Усё гэ­та спа­да­ба­ла­ся аме­ры­кан­скай мо­ла­дзі, і не­ўза­ба­ве ідэя ад­рошч­ваць і фар­ба­ваць «рас­лін­насць» пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў свое­асаб­лі­вы рух (!). А са­ма сты­ліст сцвяр­джае, што ця­пер жан­чы­нам не трэ­ба ха­ваць ад на­ва­коль­ных ня­го­ле­ныя мес­цы на це­ле. (Ага, услед за Ма­дон­най так ро­біць ужо шмат дзяў­чат). Га­лоў­нае — па­фар­ба­ваць іх у ары­гі­наль­ны ко­лер. Маў­ляў, та­ды гэ­та бу­дзе не толь­кі спо­са­бам вы­ка­зац­ца пра аса­біс­тую сва­бо­ду, але і... эс­тэ­тыч­ным экс­пе­ры­мен­там. «Гэ­та пе­ра­мо­га на­ша­га пра­ва ра­біць усвя­дом­ле­ны вы­бар ад­нос­на та­го, што ра­біць са сва­ім це­лам». Ні больш, ні менш. Асаб­лі­ва ка­лі на­са­мрэч ча­гос­ці НЕ хо­чац­ца ра­біць («Доб­ра быць гу­се­ні­цай» — «Ча­му?» — «Ясі-ясі-ясі, по­тым за­хут­ва­еш­ся, спіш-спіш-спіш, пра­чы­на­еш­ся — пры­га­жу­ня!» Ці вось яшчэ ва­ры­янт. «Вы­ра­шы­ла па ра­ні­цах ка­чаць прэс. Уста­ла ў шэсць га­дзін, ляг­ла на пад­ло­гу... Пра­чну­ла­ся — на га­дзін­ні­ку адзі­нац­цаць!»). Я ў най­леп­шым вы­пад­ку на­зваў бы гэ­ты экс­пе­ры­мент гу­ма­рыс­тыч­ным. Ды і тут «паль­ма пер­шын­ства» ўсё роў­на не да­ста­ла­ся б цы­руль­ні­цы з Сі­эт­ла. На­шы хлоп­цы з ка­ман­ды КВЗ БДУ яшчэ шмат га­доў та­му зра­бі­лі на сцэ­не неш­та па­доб­нае. Адзін з іх зняў бей­сбол­ку, па­воль­на апус­ціў га­ла­ву, а там на ма­куш­цы — вы­стры­жа­ныя ў фор­ме ёлач­кі і па­фар­ба­ва­ныя ў зя­лё­ны ко­лер ва­ла­сы. «Ёлач­ка — га­ры!» Ён ту­за­нуў ся­бе за моч­ку ву­ха, і на яе «вер­ха­ві­не» за­га­рэ­ла­ся чыр­во­ная лям­пач­ка... За­ла смя­я­ла­ся...

А на­пры­кан­цы ха­це­ла­ся б па­жа­даць усім прад­стаў­ні­цам пры­го­жа­га по­лу: каб та­ко­га не зда­ры­ла­ся і з ва­мі, будзь­це ў год Ка­зы... са­мі­мі са­бой!

Кас­тусь ХА­ЦЕ­ЛАЎ-ЗМА­ГЕ­ЛАЎ.

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.