Вы тут

Гурт Navі: сагрэць слухача... роднай мовай


Бе­ла­рус­кі гурт Navі іс­нуе на му­зыч­най пра­сто­ры не так даў­но. Але за паў­та­ра го­да ён па­ра­да­ва­ў пры­хіль­ні­каў мност­вам сва­іх пе­сень і клі­паў. На­пя­рэ­дад­ні на­ва­год­ніх свят вый­шаў яго бе­ла­рус­ка­моў­ны аль­бом «Сон­цам са­грэ­тыя», які, зда­ец­ца, у не­чым пе­ра­клі­ка­ец­ца са све­та­по­гля­дам са­ліс­таў гур­та — Ксе­ніі Жук і Ар­цё­ма Лук'­я­нен­кі. Па іх пры­знан­ні, ім кам­форт­на твор­ча су­іс­на­ваць ра­зам, яны не ба­яц­ца ры­зы­ка­ваць і ап­ты­міс­тыч­на на­стро­е­ны і на­да­лей пра­тор­ваць са­бе да­ро­гу на эст­ра­дзе. Су­стрэў­шы­ся з Ар­цё­мам і Ксе­ні­яй, мы рас­пы­та­лі, як ма­ла­дым ар­тыс­там уда­ец­ца за­ва­ёў­ваць пуб­лі­ку, дзе­ля ка­го яны га­то­вы на ра­ман­тыч­ныя ўчын­кі і як у Маск­ве ўспры­ма­юць бе­ла­рус­кую мо­ву.

15-8

— Аль­бом «Сон­цам са­грэ­тыя» вы пры­свя­ці­лі Глы­боц­кай гім­на­зіі, тэ­ат­ру «Жы­вое сло­ва» і ра­дыё «Ста­лі­ца»...

Ар­цём: Гэ­та, мож­на ска­заць, тры сег­мен­ты, якія паў­плы­ва­лі на ўдас­ка­на­лен­не на­шай бе­ла­рус­кай мо­вы. У пры­ват­нас­ці, я ро­дам з Глы­бо­ка­га, і мне па­шчас­ці­ла ву­чыц­ца ў бе­ла­рус­ка­моў­най гім­на­зіі. По­тым па­сту­піў на фа­куль­тэт жур­на­ліс­ты­кі і ўжо з пер­ша­га кур­са пай­шоў пра­ца­ваць на ра­дыё. Та­му ў знак па­ша­ны і ўдзяч­нас­ці за тое, што бе­ла­рус­кая мо­ва жы­ве ў нас, мы і зра­бі­лі та­кое пры­свя­чэн­не.

Ксе­нія: У ма­ім вы­пад­ку знач­ны ўплыў ака­заў тэ­атр «Жы­вое сло­ва». Мае баць­кі ву­чы­лі­ся ў пе­да­га­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це і бы­лі ўдзель­ні­ка­мі тэ­ат­раль­най тру­пы. Бы­ва­ла, спа­чат­ку да­ва­лі спек­такль, а пас­ля ла­дзі­лі па­ся­дзел­кі з ча­ем, раз­мо­ва­мі і пес­ня­мі. Там і па­ча­ло­ся маё не­па­срэд­нае зна­ём­ства з бе­ла­рус­кай куль­ту­рай. На­прык­лад, пес­ню «Стэф­ка», якая ўвай­шла ў наш но­вы аль­бом, я спа­чат­ку не­ка­лі па­чу­ла ў тэ­ат­раль­най су­по­лцы ў бар­даў­скім вы­ка­нан­ні...

Ар­цём: Мне хо­чац­ца асоб­на вы­лу­чыць сва­іх на­стаў­ні­каў бе­ла­рус­кай мо­вы і гіс­то­рыі, а так­са­ма па­дзя­ка­ваць ды­рэк­та­ру на­шай гім­на­зіі, бо ме­на­ві­та яны пры­ві­лі мне лю­боў і ці­ка­васць да род­най мо­вы... Ра­дуе, што сён­ня стаў­лен­не да яе змя­ня­ец­ца. Яна ста­но­віц­ца мод­най, і гэ­та вя­лі­кі плюс.

15-10

— У ва­шым акру­жэн­ні шмат лю­дзей раз­маў­ля­юць па-бе­ла­рус­ку?

Ар­цём: Ка­лі ка­заць пра род­ных і сяб­роў, то та­кіх лю­дзей ня­ма. Мой баць­ка вель­мі лю­біць мо­ву, але не раз­маў­ляе на ёй... А вось ся­род му­зы­кан­таў і тых, хто нас пад­трым­лі­вае ў твор­час­ці апош­нім ча­сам, та­кія лю­дзі су­стра­ка­юц­ца да­во­лі час­та.

— На ва­шу дум­ку, вяр­тан­не да род­най мо­вы праз трэн­ды — пра­віль­ны шлях?

Ксе­нія: Ёсць у гэ­тым свае ню­ан­сы, але тое, што ад­ра­джэн­не ад­бы­ва­ец­ца — цу­доў­на.

Ар­цём: Ня­хай хоць так. Не ма­гу ска­заць, што па-бе­ла­рус­ку лю­дзі раз­маў­ля­юць толь­кі та­му, што гэ­та мод­на... Прос­та не­ка­то­рыя клу­бы пад­ха­пі­лі тэ­му, ка­лі зра­зу­ме­лі: гэ­та ў трэн­дзе і на гэ­тым мож­на «вы­ехаць»... Але боль­шасць лю­дзей, на маю дум­ку, ка­рыс­та­ец­ца бе­ла­рус­кай мо­вай, бо ад­чу­вае ў ёй па­трэ­бу. Мы ез­дзі­лі на кан­цэрт у Маск­ву і там па­ло­ву пе­сень вы­кон­ва­лі па-бе­ла­рус­ку. Маск­ві­чы ўспры­ма­лі нас аб­са­лют­на адэ­кват­на. Не пе­ра­даць на­шы па­чуц­ці, ка­лі по­тым нам пі­са­лі «Вы нас так са­грэ­лі!», а мы вы­сту­па­лі як­раз у ма­ра­зы...

— Вы зга­да­лі пра па­езд­ку з кан­цэр­та­мі ў Маск­ву, а на­пя­рэ­дад­ні бы­ла прэ­зен­та­цыя аль­бо­ма ў Мін­ску. Мо­жа­це па­раў­наць, як пры­мае вас пуб­лі­ка до­ма і ў ін­шых кра­і­нах?

Ксе­нія: У нас бы­ло больш за па­ло­ву пе­сень на бе­ла­рус­кай мо­ве ў мас­коў­скіх кан­цэр­тах, і ні ў ко­га не ўзнік­ла пы­тан­ня з гэ­тай на­го­ды. Ра­зу­ме­е­це, ка­лі ў нас лю­дзі за­су­ма­ва­лі па род­най мо­ве, то там прос­та ста­мі­лі­ся ад жыц­ця, дзе ўся­го мно­га і ўсё міль­га­ціць на­во­кал. Але ўспры­ман­не ў лю­бым вы­пад­ку ад­роз­ні­ва­ец­ца: там му­зы­ку па­чу­лі, па­ста­я­лі кры­ху і ру­шы­лі да­лей.

Ар­цём: І му­зы­ка там па­пу­ляр­ная кры­ху ін­шая, чым у нас. Маг­чы­ма, лю­дзям не ха­пае ча­гось­ці свет­ла­га і са­праўд­на­га. Ка­лі мы спя­ва­ем, яны спы­ня­юц­ца і ма­лю­юць свае гіс­то­рыі, за­дум­ва­юц­ца — вось гэ­та кру­та... Нам да­во­дзі­ла­ся вы­сту­паць як у Маск­ве, так і блі­жэй да За­ха­ду (Бе­ла­сток), і ска­жу вам — роз­ні­ца вя­лі­кая ва ўспры­ман­ні. У Поль­шчы аў­ды­то­рыя ста­віц­ца да ар­тыс­та больш уваж­лі­ва, пас­ля кан­цэр­та кан­так­туе з му­зы­кан­та­мі, а ў Маск­ве ўба­чаць і на­ват ка­лі спа­да­ба­ец­ца, то па­слу­ха­юць і пой­дуць да­лей.

15-9

Ксе­нія: Але са­мы цёп­лы пры­ём заў­сё­ды ў на­шай бе­ла­рус­кай пуб­лі­кі. На­прык­лад, на апош­нім кан­цэр­це бы­лі мо­ман­ты, ка­лі мы на­огул маг­лі маў­чаць, а пры­сут­ныя спя­ва­лі са­мі ўсе пес­ні. Пры­ем­на ба­чыць і ад­чу­ваць та­кую рэ­ак­цыю.

— Ад­нак, бы­вае, чу­еш ад тых жа ар­тыс­таў, што ў нас не ўме­юць ца­ніць сва­іх і сваё...

Ар­цём: Ка­лі так ка­жуць са­мі му­зы­кан­ты, то, на маю дум­ку, гэ­та толь­кі ныц­цё аль­бо по­шук апраў­дан­ня са­мім са­бе. У на­шым вы­пад­ку без прад­зю­са­ра, а толь­кі сва­і­мі сі­ла­мі і пры пад­трым­цы ка­ман­ды сяб­роў, мы за паў­та­ра го­да іс­на­ван­ня зра­бі­лі ня­ма­ла. Не вар­та спіх­ваць ві­ну на гле­да­ча, ка­лі неш­та не атрым­лі­ва­ец­ца. Праб­ле­ма перш за ўсё ў твор­час­ці... У нас так­са­ма ха­пае ня­ў-
дач, але мы ве­рым, што на­ша му­зы­ка зной­дзе сва­іх слу­ха­чоў. І яны ўжо ёсць.

— Як вы ста­лі лю­бі­май бе­ла­рус­кай гру­пай Дыя­ны Ар­бе­ні­най?

Ксе­нія: Я па­зна­ё­мі­ла­ся з ёй на фес­ты­ва­лі «КРОК-рок». Пас­ля вы­ступ­лен­ня Дыя­на па­ды­шла да мя­не, зра­бі­ла пэў­ныя за­ўва­гі і да­ла ад­рас сва­ёй пош­ты. Ней­кі час мы пе­ра­піс­ва­лі­ся, і яна ад­зна­ча­ла, што на мо­ве клас­ныя пес­ні атрым­лі­ва­юц­ца. Ка­лі па­ча­ла пра­ца­ваць у гур­це Navі, то ад­пра­ві­ла ёй не­каль­кі кам­па­зі­цый, каб па­чуць яе мер­ка­ван­не. Дыя­не яны спа­да­ба­лі­ся, і яна за­пра­сі­ла нас вы­сту­піць ра­зам з ёй на кан­цэр­це.

Ар­цём: Пры­чым, гэ­та быў не вы­ступ на ра­за­грэ­ве, а паў­на­вар­тас­нае вы­ступ­лен­не пра­ця­гам 45 хві­лін. У за­ле па­гас­ла свят­ло, вый­шла Дыя­на, па­ві­та­ла­ся з пуб­лі­кай і аб'­яві­ла нас...

Ксе­нія: У па­да­ру­нак мы зра­бі­лі ка­вер яе пес­ні «Ка­та­стра­фіч­на» і, ка­лі пас­ля на­ша­га вы­ступ­лен­ня яна ска­за­ла «Бра­ва!», то прос­та му­ра­шы па­бег­лі... По­тым мы вы­сту­па­лі на яе кан­цэр­це ў Кро­кус Сі­ці Хо­ле, па­зна­ё­мі­лі­ся з му­зы­кан­та­мі з гру­пы «Нач­ныя снай­пе­ры». І ця­пер пад­трым­лі­ва­ем су­вязь з яе ба­сіс­там Сяр­ге­ем Ма­ка­ра­вым. Без­умоў­на, нам пры­ем­на, што Дыя­на пра нас ве­дае і ўзгад­вае ў ін­тэр­в'ю. Маг­чы­ма, ад­туль і пай­шло, быц­цам мы «лю­бі­мая гру­па Ар­бе­ні­най».

— Прай­шлі на­ва­год­нія свя­ты. Ці ра­бі­лі для ся­бе ней­кае пад­су­моў­ван­не вы­ні­каў?

Ар­цём: Апош­нія не­ка­ль-
кі га­доў я на­пры­кан­цы кож­на­га азі­ра­ю­ся на зроб­ле­нае. Мне гэ­та дае но­вую кроп­ку ад­лі­ку. Я гля­джу перш за ўсё на тое, дзе я зна­хо­джу­ся і ў якім ду­шэў­ным на­строі. Ле­тась мы бы­лі на Но­вы год у Льво­ве і я ра­зу­меў, што на той час яшчэ ні­чо­га не маю ў пла­не му­зы­кі, а сён­ня ў нас ужо ёсць пэў­ны ба­гаж і мя­не гэ­та ро­біць шчас­лі­вым. І ра­зам з тым я ра­зу­мею, што бу­ду­чы год бу­дзе яшчэ больш скла­да­ным...

Ксе­нія: Я ў па­раў­на­нні з Ар­цё­мам вель­мі спан­тан­ны ча­ла­век. Ка­лі неш­та за­гад­ваю, то, як пра­ві­ла, ні­чо­га не атрым­лі­ва­ец­ца. І вер­ны знак та­го, што я ру­ха­ю­ся ў па­трэб­ным на­прам­ку, — ме­на­ві­та пры­сут­насць у жыц­ці ім­пуль­сіў­нас­ці. За кошт яе ў мя­не з'я­ві­ла­ся ўсё тое, што я ця­пер маю.

Але­на ДРАП­КО.

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.