Вы тут

Дэпазіты крыху «падрэзалі»


Буй­ныя бан­кі кра­і­ны ад­ра­зу на 5% зні­зі­лі пра­цэнт­ныя стаў­кі па но­вых тэр­мі­но­вых укла­дах у на­цы­я­наль­най ва­лю­це.

Пер­шым гэ­та зра­біў Бе­ла­рус­банк, які з дру­гой дэ­ка­ды сту­дзе­ня па­чаў пры­маць гро­шы ад на­сель­ніц­тва па дэ­па­зі­це «Га­ран­та­ва­ны да­ход» тэр­мі­нам на 35 дзён пад 45% га­да­вых (бы­ло 50%). А з 13 сту­дзе­ня зні­зі­лі руб­лё­вую да­ход­насць па дэ­па­зі­тах Бе­ла­грап­рам­банк і Бел­газп­рам­банк. У Бе­ла­грап­рам­бан­ку ўклад «Вя­лі­кія гро­шы» пра­па­ну­юць пад 45% га­да­вых, а ў Бел­газп­рам­бан­ку дэ­па­зіт «Ра­цы­я­наль­ны» — пад 44% га­да­вых.

Гэ­тае зні­жэн­не дэ­па­зіт­най да­ход­нас­ці па ўкла­дах ад на­сель­ніц­тва тлу­ма­чыц­ца ра­шэн­ня­мі На­цы­я­наль­на­га бан­ка, які зні­зіў з 9 сту­дзе­ня верх­нюю мя­жу пра­цэнт­ных ста­вак па дэ­па­зі­тах юры­дыч­ных асоб з 50% да 40% га­да­вых. Зра­зу­ме­ла, што ўслед за гэ­тым, па ме­ры да­лей­шай ста­бі­лі­за­цыі сі­ту­а­цыі на фі­нан­са­вым рын­ку кра­і­ны, бу­дзе па­мян­шац­ца і верх­няя мя­жа па руб­лё­вых укла­дах фі­зіч­ных асоб.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.