Вы тут

Непасрэднасць з «Алоўкам»


Знай­сці муль­ты­плі­ка­цый­ную сту­дыю «Ало­вак», што раз­мя­шча­ец­ца на дру­гім па­вер­се магілёўскага кі­на­тэ­ат­ра «Кос­мас», не­скла­да­на. Ужо з лес­ві­цы чуваць, у якім з па­ко­яў з'яў­ля­юц­ца на свет дзі­ця­чыя шэ­дэў­ры. На­ват не ве­рыц­ца, што та­кі гам мо­гуць ства­рыць пя­цё­ра муль­ты­плі­ка­та­раў. На­огул, на­вед­валь­ні­каў сту­дыі ў пяць ра­зоў больш. Але ж плён­на атрым­лі­ва­ец­ца пра­ца­ваць вось та­кі­мі не­вя­ліч­кі­мі груп­ка­мі. І зу­сім не праз тое, што шум­на. Кі­раў­нік сту­дыі Ма­рыя Бе­ля­ко­ва лі­чыць, што гэ­та звы­чай­ны твор­чы пра­цэс. Прос­та так ляг­чэй кож­на­му надаць мак­сі­мум ува­гі.

15-6

Дзве ты­ся­чы здым­каў — уся­го ад­на хві­лі­на

Ня­ма ні­чо­га дзіў­на­га ў тым, што муль­ты­плі­ка­цый­ная сту­дыя ўзнік­ла ў ста­лі­цы лю­бі­ма­га дзець­мі «ўсіх кра­ін і на­ро­даў» фес­ты­ва­лю «Ані­ма­ёў­ка». Умо­вы — лепш не пры­ду­ма­еш. За­ня­ткі — бяс­плат­ныя, ва­ло­даць мас­тац­кі­мі здоль­нас­ця­мі не­аба­вяз­ко­ва, па­лёт фан­та­зіі — не­аб­ме­жа­ва­ны. На­ват плас­ты­лін і алоў­кі на­бы­ва­юц­ца за дзяр­жаў­ны кошт. Толь­кі не ля­нуй­ся, ра­бі.

Усё па­ча­ло­ся два га­ды та­му. Ах­вот­ных да­лу­чыц­ца да «най­вя­лік­ша­га з мас­тац­тваў» знай­шло­ся ка­ля 20 ча­ла­век. З пер­шых «ак­са­ка­лаў» за­ста­лі­ся са­мыя ўсед­лі­выя. Гэ­та на сло­вах ра­біць муль­цік лёг­ка і прос­та, а на спра­ве пра­цэс вель­мі ма­руд­ны і доў­гі. Ма­рыя лі­чыць, што зай­мац­ца ў сту­дыі здоль­ны толь­кі тыя, хто га­то­вы ўпар­та іс­ці ва ўсім да кан­ца.

— Спа­чат­ку пры­дум­ля­ем гіс­то­рыю, па­дзею ці, пры­нам­сі, яко­га-не­будзь ге­роя, — пры­ад­кры­вае сак­рэ­ты твор­чай кух­ні Ма­рыя Бе­ля­ко­ва. — По­тым вы­зна­ча­ем­ся: ля­піць ці ма­ля­ваць. Ка­лі дзі­ця не ўмее ра­біць ні тое, ні дру­гое, ву­чу. Ма­ля­ва­ныя муль­ці­кі ро­бім у тэх­ні­цы «пе­ра­клад­ка». Гэ­та ка­лі ге­рой — раз­бор­ны, а ўсе яго склад­ні­кі (ру­кі, но­гі, во­чы...) ма­юць не­каль­кі роз­ных па­зі­цый. На­прык­лад, каб «кар­цін­ка» раз­маў­ля­ла, ёй спат­рэ­біц­ца, як мі­ні­мум, тры ра­ты. Для плос­ка­га мульт­філь­ма (гэ­та больш про­сты ва­ры­янт) не­аб­ход­на на­ма­ля­ваць фон. А вось для аб'­ём­на­га — для не­пра­фе­сі­я­на­лаў гэ­та тэх­ні­ка на­огул вель­мі скла­да­ная, але ма­гі­лёў­скія ані­ма­та­ры па ня­ве­дан­ні па­ча­лі ме­на­ві­та з яе — прый­дзец­ца ра­біць дэ­ка­ра­цыі, як для мі­ні-спек­так­ля.

Але ге­роі і дэ­ка­ра­цыі — гэ­та яшчэ па­ло­ва спра­вы. Пе­рад тым, як па­чаць ман­таж, Ма­рыя ро­біць не­ве­ра­год­ную коль­касць фо­та­здым­каў. Толь­кі для ад­ной хві­лі­ны бу­ду­ча­га тво­ра дзі­ця­ча­га мас­тац­тва іх спат­рэ­біц­ца ка­ля... дзвюх ты­сяч. А доў­жац­ца муль­ці­кі ў ся­рэд­нім ад 1,5 да 6 хві­лін. Доб­ра яшчэ, што кар­цін­кі на эк­ра­не міль­га­юць з хут­ка­сцю не 24 кад­ры ў се­кун­ду, як у звы­чай­ных філь­мах, а ўся­го 5. Не дзі­ва, што за пер­шы год іс­на­ван­ня сту­дыі атры­ма­ла­ся зра­біць толь­кі тры мульт­філь­мы. За­тое цяпер, ка­лі ўсё ста­ла на на­ка­та­ныя рэй­кі, іх коль­касць па­вя­лі­чы­ла­ся да 15.

Ад «Ані­ма­ёў­кі» да... «Бе­ла­русь­філь­ма»?

Сту­дыя зу­сім не прэ­тэн­дуе на мэ­та­на­кі­ра­ва­ную пад­рых­тоў­ку твор­чых кад­раў для бе­ла­рус­ка­га кі­не­ма­то­гра­фа. Гэ­та яшчэ ад­на маг­чы­масць за­ха­піць не­чым дзя­цей, да­лу­чыць іх да пры­го­жа­га, да­па­маг­чы ад­крыць у са­бе сха­ва­ныя та­лен­ты. Са­мыя да­рос­лыя ані­ма­та­ры — вась­мі­клас­ні­кі, ма­лод­шыя ву­чац­ца ў дру­гім кла­се. Усіх сту­дый­цаў аб'­яд­ноў­вае ад­но жа­дан­не — да­ве­дац­ца аб не­чым ці­ка­вым і но­вым для ся­бе. Яны з за­да­валь­нен­нем удзель­ні­ча­юць у кон­кур­сах і на­ват ма­юць уз­на­га­ро­ды.

— Ле­тась у «Ані­ма­ёў­цы» муль­цік Мак­сі­ма Паў­ла­ва «У по­шу­ках шчас­ця» быў пры­зна­ны пе­ра­мож­цам і атры­маў га­лоў­ны прыз — ма­лы крыш­таль­ны ало­вак і дып­лом, а сё­ле­та Ка­ця Мазь­ко са сва­і­мі «Шкод­ны­мі звыч­ка­мі» за­ня­ла дру­гое мес­ца, — ра­ду­ец­ца за сва­іх вы­ха­ван­цаў Ма­рыя Бе­ля­ко­ва.

Уз­на­га­род і на­са­мрэч шмат. Мульт­фільм «У по­шу­ках шчас­ця», на­прык­лад, узяў так­са­ма га­лоў­ны прыз фес­ты­ва­лю «Кі­на-клік» у Яра­слаў­лі. А сё­ле­та ра­сі­я­не ад­зна­чы­лі ма­гі­лёў­скую сту­дыю за ўсе мульт­філь­мы, якія тут ства­ры­лі. Яшчэ адзін дып­лом сту­дый­цы пры­вез­лі ле­тась з фес­ты­ва­лю «Ма­ла­дое кі­но Укра­і­ны», які ад­быў­ся ў Днеп­ра­пят­роў­ску.

Ма­гі­лёў­скіх ства­раль­ні­каў муль­ці­каў мож­на лі­чыць у Бе­ла­ру­сі пер­ша­пра­ход­ца­мі. Ка­лі, вядома, не браць у раз­лік ста­ліч­ныя кур­сы для да­рос­лых ані­ма­та­раў і сту­дыі «Мы — ёсць!», дзе за­ня­ткі пра­вод­зяц­ца з хво­ры­мі дзець­мі. І на­ват ка­лі гля­дзець на спра­ву ў маш­та­бах СНД, мож­на сме­ла ка­заць: ма­гі­лёў­ская сту­дыя знай­шла сваю ні­шу.

[caption id="attachment_67664" align="alignnone" width="600"]Ва­ра Кле­пі­ка­ва, Ар­цём Ка­рыт­кін і Жэ­ня Яс­ке­віч ра­зам са сва­і­мі сяб­ра­мі пры­ду­ма­лі вя­сё­лую на­ва­год­нюю гіс­то­рыю. Ва­ра Кле­пі­ка­ва, Ар­цём Ка­рыт­кін і Жэ­ня Яс­ке­віч ра­зам са сва­і­мі сяб­ра­мі пры­ду­ма­лі вя­сё­лую на­ва­год­нюю гіс­то­рыю.[/caption]

— Мы пад­трым­лі­ва­ем зно­сі­ны з за­меж­ны­мі муль­ты­плі­ка­цый­ны­мі сту­ды­я­мі, у кож­най з іх свая спе­цы­фі­ка. Сё­ле­та да нас за­ві­та­лі ані­ма­та­ры з «Та­тар­філь­ма», якія пры­яз­джа­лі на «Ані­ма­ёў­ку». І на­ша сту­дыя ім спа­да­ба­ла­ся. У іх так­са­ма іс­нуе неш­та па­доб­нае, але для да­рос­лых. І зай­ма­юц­ца яны ў асноў­ным кам­п'ю­тар­най ані­ма­цы­яй, — ка­жа Ма­рыя.

«А мо­жа быць, ва­ро­на, а мо­жа быць...»

Ве­ра­ні­ка Ра­дзі­во­на­ва — та­ле­на­ві­тая не па га­дах. Яна ву­чыц­ца ў дру­гім кла­се, а сту­дыю на­вед­вае ўжо год. Вель­мі лю­біць са­вец­кія мульт­філь­мы пра Ка­лаб­ка і Ча­бу­раш­ку. І, як вы­свет­лі­ла­ся, са­ма мо­жа ства­раць ці­ка­выя гіс­то­рыі. Яе плас­ты­лі­на­выя ге­роі з'яў­ля­юц­ца на свет з не­ве­ра­год­най хут­ка­сцю. За год яна па­спе­ла зра­біць тры муль­ці­кі. Чар­го­вы яе твор пра ля­ні­вае ка­ця­ня, якое ўсё ж та­кі пе­ра­вы­ха­ва­ла­ся.

Не на­віч­кі ў спра­ве Ва­ра Кле­пі­ка­ва і Жэ­ня Яс­ке­віч. А вось Ар­цём Ка­рыт­кін прый­шоў у сту­дыю не так даў­но. Але і яму ёсць чым па­хва­ліц­ца. На пад­акон­ні­ку ўжо ста­іць ка­роб­ка з яго тво­рам на мар­скую тэ­ма­ты­ку. За­раз ён ра­зам з Ва­рай, Жэ­нем і ін­шы­мі сту­дый­ца­мі ро­біць гру­па­вы фільм на на­ва­год­нюю тэ­ма­ты­ку. Дзе­ці з за­хап­лен­нем рас­каз­ва­юць пра тое, як Дзед Ма­роз за­мест свя­та не­ча­ка­на тра­піў у мі­ну­лае да пя­чор­ных лю­дзей і на­ват ледзь не за­гі­нуў. Не тур­буй­це­ся, усё абы­шло­ся. Дзі­ку­ны так­са­ма не за­ста­лі­ся па­крыў­джа­ны­мі, атры­ма­лі па­да­рун­кі і па­ба­чы­лі на­ва­год­нюю ёл­ку.

Гіс­то­рыі ў сту­дый­цаў заў­сё­ды атрым­лі­ва­юц­ца па­ву­чаль­ны­мі. Але, каб на­кі­ра­ваць у «мір­нае» рэ­чы­шча са­мыя сме­лыя фан­та­зіі, ча­сам пры­хо­дзіц­ца іс­ці на хіт­ры­кі. У ба­ку ад ра­бо­чай пля­цоў­кі ля­жаць ней­кія мон­стры, плод ідэй на тэ­му, як па­чва­ры за­ва­я­ва­лі пры­шэль­цаў. Кі­раў­нік не ста­ла рас­ха­лодж­ваць іні­цы­я­та­раў: хай спа­чат­ку зле­пяць тое, што ха­це­лі б уба­чыць. Сю­жэт за гэ­ты час мо­жа змя­ніц­ца не адзін раз.

— Ка­лі муль­цік га­то­вы, мы ўсе ра­зам аб­мяр­коў­ва­ем, што спа­да­ба­ла­ся, а што не, — ка­жа Ма­рыя. — Але звы­чай­на ўсё ўсім па­да­ба­ец­ца. Я так­са­ма ні­ко­га не кры­ты­кую, та­му што са­праў­ды атрым­лі­ва­ец­ца доб­ра.

Пас­ля зды­мак плас­ты­лі­на­выя ге­роі ў кар­дон­ных ка­роб­ках пе­ра­ся­ля­юц­ца ў ша­фу. Зні­шчыць тое, чым жыў на пра­ця­гу не­каль­кіх ме­ся­цаў, ру­ка не па­ды­ма­ец­ца. Гле­дзя­чы на ня­зграб­ныя плас­ты­лі­на­выя фі­гур­кі, па­чы­на­еш пры­гад­ваць ней­кія эпі­зо­ды з гіс­то­рыі іх ства­рэн­ня.

— Сту­дыя — маё пер­шае мес­ца пра­цы пас­ля ўні­вер­сі­тэ­та, — ка­жа Ма­рыя. — І мне па­да­ба­ец­ца тое, чым я зай­ма­ю­ся. Дзі­ця­чая не­па­срэд­насць, све­та­по­гляд, фан­та­зіі — усё гэ­та вель­мі ці­ка­ва. Дзе­ці пра­сцей ста­вяц­ца да ўся­го, та­му, на­пэў­на, іх муль­ці­кі атрым­лі­ва­юц­ца доб­ры­мі і свет­лы­мі. У нас па­куль што ня­ма асоб­на­га па­коя для зды­мак, пра­фе­сій­на­га аб­ста­ля­ван­ня для за­пі­су гу­ку, але не ўсё ж ад­ра­зу. Мы прос­та зай­ма­ем­ся твор­час­цю і ні­я­кіх сур'­ёз­ных мэт не ста­вім. Але ў нас усё яшчэ на­пе­ра­дзе.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».