Вы тут

Час рэальных спраў


«Аб­вяс­ціць Год мо­ла­дзі мож­на, а што за гэ­тым ста­іць? Лі­чу, што па­він­на быць яго на­паў­нен­не рэ­аль­ны­мі спра­ва­мі, па­дзея­мі. Хтось­ці, мо­жа, ча­кае, што дзяр­жа­ва неш­та зро­біць. Але, на маю дум­ку, нам трэ­ба ра­зам кан­струк­тыў­на па­пра­ца­ваць над рэа­лі­за­цы­яй за­дум і пла­наў, якія ёсць у мо­ла­дзі, і пра­па­ноў дзяр­жаў­ных ор­га­наў ула­ды», — ска­заў стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір КРАЎ­ЦОЎ на су­стрэ­чы з дэ­ле­га­та­мі з'ез­да Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі, вы­бра­ны­мі ад Гро­дзен­шчы­ны.

Да­рэ­чы, на гэ­тай су­стрэ­чы пры­сут­ні­чаў ве­тэ­ран кам­са­моль­ска­га ру­ху Ге­ор­гій За­брод­скі, які на­пры­кан­цы 1960-х га­доў удзель­ні­чаў ва ўзвя­дзен­ні ў Грод­не Кур­га­на Сла­вы. Ця­пер Ге­ор­гій Аляк­санд­ра­віч уз­на­чаль­вае га­рад­ское аб'­яд­нан­не ве­тэ­ра­наў-кі­раў­ні­коў, якое ра­зам з ула­да­мі, бу­даў­ні­ка­мі, сён­няш­няй мо­лад­дзю ўдзель­ні­чае ў рэ­кан­струк­цыі гэ­та­га аб'­ек­та.

У кож­ным ра­ё­не воб­лас­ці ёсць та­кія зна­ка­выя мес­цы, і ўсе яны да 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не па­він­ны быць у год­ным ста­не. Тут ёсць по­ле дзей­нас­ці для мо­ла­дзі, за­зна­чыў Ула­дзі­мір Краў­цоў.

Кі­раў­нік воб­лас­ці так­са­ма спа­дзя­ец­ца на пад­трым­ку і ак­тыў­ны ўдзел мо­ла­дзі ў фар­мі­ра­ван­ні зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця. На­прык­лад, ён агу­чыў та­кую пра­па­но­ву:

— Да­вай­це ру­хаць у жыц­цё ло­зунг: «Усе на ве­ла­сі­пед!» Ва ўсім све­це та­кі рух па­шы­ра­ец­ца. І ў нас мно­гае ўжо ро­біц­ца па аб­ста­ля­ван­ні ве­ла­да­ро­жак. Перасоўвацца на ро­ва­ры — гэ­та і для зда­роўя ка­рыс­на, і для эка­ло­гіі го­ра­да, дзе ўсе ву­лі­цы за­поў­не­ны ма­шы­на­мі.

Стар­шы­ня абл­вы­кан­ка­ма так­са­ма даў вы­со­кую ацэн­ку ма­ла­дзёж­на­му кон­кур­су «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі» і за­пэў­ніў, што ці­ка­выя і важ­ныя пра­ек­ты бу­дуць заў­сё­ды пад­трым­лі­вац­ца ўла­дай. Да­рэ­чы, сё­ле­та ў Грод­не бу­дзе рэа­лі­за­ва­на ідэя ства­рэн­ня фі­лі­яла Пар­ка вы­со­кіх тэх­на­ло­гій. На дум­ку Ула­дзі­мі­ра Краў­цо­ва, гэ­та бу­дзе сур'­ёз­ны крок у раз­віц­ці эка­но­мі­кі воб­лас­ці з маг­чы­мас­цю пра­ца­ўлад­ка­ван­ня і рэа­лі­за­цыі сва­іх здоль­нас­цяў най­перш для мо­ла­дзі.

Барыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.