Вы тут

Беларусам таксама цікава


У На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кні­гі пра­фе­са­ра Рэ­дфард­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та (ЗША) Ры­го­ра Іо­фэ «Reassessіng Lukashenka». Яна скла­да­ец­ца з раз­ваг аме­ры­кан­ска­га ву­чо­на­га пра геа­па­лі­тыч­ны лёс бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы і двух вя­лі­кіх ін­тэр­в'ю аў­та­ра з Прэ­зі­дэн­там Бе­ла­ру­сі, якія ад­бы­лі­ся ў 2011 го­дзе.

15-35

Прэ­зен­та­цыю ар­га­ні­за­ва­ла ін­фар­ма­цый­на-тэх­на­ла­гіч­ная ўста­но­ва «Эка­на­міч­ны по­люс» (не­дзяр­жаў­ная экс­перт­на-ана­лі­тыч­ная су­пол­ка «Цы­та­дэль»). У ме­ра­пры­ем­стве ўзя­лі ўдзел прад­стаў­ні­кі дып­ла­ма­тыч­на­га кор­пу­са Еў­ра­са­ю­за, Поль­шчы, Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, Укра­і­ны, Бе­ла­ру­сі, Ін­фар­ма­цый­на-ана­лі­тыч­на­га цэнт­ра пры Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та, Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў, мі­ніс­тэр­стваў эка­но­мі­кі, ін­фар­ма­цыі і экс­перт­най су­пол­кі Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма жур­на­ліс­ты.

«Мая спро­ба на­пі­саць гэ­тую кні­гу — пра­тэст су­праць та­таль­най прад­узя­тас­ці. Гэ­та зу­сім не спро­ба прад­ста­віць Лу­ка­шэн­ку ў вы­гля­дзе ме­сіі, і так­са­ма не спро­ба ле­гі­мі­ты­за­ваць аў­та­ры­та­рызм сам па са­бе, не­за­леж­на ад гіс­та­рыч­на­га і са­цы­яль­на­га кан­тэкс­ту. Праб­ле­ма за­клю­ча­ец­ца ў тым, што не толь­кі аў­та­ры­та­рызм, са­ма дэ­ма­кра­тыя так­са­ма кан­тэкс­ту­аль­ная, яна не па­дае з не­ба, не фар­мі­ру­ец­ца на­ма­ган­ня­мі знеш­ніх гуль­цоў... І аў­та­ры­та­рызм, і дэ­ма­кра­тыя ма­юць пра­ва на жыц­цё. І мне хо­чац­ца ду­маць, што мой ана­ліз фі­гу­ры Лу­ка­шэн­кі зба­лан­са­ва­ны», — ска­заў аў­тар на прэ­зен­та­цыі.

У прад­стаў­лен­ні кні­гі так­са­ма ўзя­ла ўдзел мі­ністр ін­фар­ма­цыі Бе­ла­русі Лі­лія Ана­ніч, якая за­ўва­жы­ла, што тэ­ма сур'­ёз­най кні­гі пра Бе­ла­русь, якая за­кра­нае асо­бу Прэ­зі­дэн­та на­шай кра­і­ны, ці­ка­віць не толь­кі яе як кі­раў­ні­ка мі­ніс­тэр­ства, і не толь­кі апа­не­нтаў бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы, але і кож­на­га бе­ла­ру­са.

«Сён­ня час асэн­са­ван­ня не толь­кі ро­лі Бе­ла­ру­сі ў па­лі­тыч­ных, эка­на­міч­ных пра­цэ­сах гла­баль­на­га све­ту, — ска­за­ла мі­ністр. — Мы ба­чым гэ­та на пры­кла­дзе яр­кіх дыс­ку­сій пад­час між­на­род­на­га ме­ды­я­фо­ру­му, які пра­хо­дзіў у Мін­ску, ка­лі да нас пры­яз­джа­юць экс­пер­ты з роз­ны­мі по­гля­да­мі, ацэн­ка­мі. Яны спра­бу­юць праз асэн­са­ван­не Бе­ла­ру­сі асэн­соў­ваць пра­цэ­сы, якія ў цэ­лым ад­бы­ва­юц­ца ў све­це».

Лі­лія Ана­ніч вы­ка­за­ла за­ці­каў­ле­насць аб­мер­ка­ваць аў­тар­скія пра­вы на кні­гу з тым, каб бе­ла­ру­сы ме­лі маг­чы­масць атры­маць яе вер­сію на лю­бой з дзяр­жаў­ных моў. Яна за­пэў­ні­ла, што ў кра­і­не да­стат­ко­ва вы­да­вец­тваў, якія пры жа­дан­ні і маг­чы­мас­ці аў­та­ра знай­сці па­ра­зу­мен­не на­бу­дуць аў­тар­скія пра­вы на кні­гу, пе­ра­кла­дуць яе і вы­да­дуць.

Мі­ністр ін­фар­ма­цыі так­са­ма за­ўва­жы­ла, што ў Бе­ла­ру­сі тэ­ма кні­гі гу­чыць да­стат­ко­ва важ­ка. Яна зга­да­ла сло­вы кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы на ня­даў­няй су­стрэ­чы з пісь­мен­ні­ка­мі пра не­аб­ход­насць асэн­са­ван­ня су­час­на­га жыц­ця кра­і­ны. Лі­лія Ана­ніч за­пра­сі­ла Ры­го­ра Іо­фэ да ўдзе­лу ў XXІІ Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­ста­ве-кір­ма­шы і між­на­род­ным лі­та­ра­тур­ным сім­по­зі­у­ме «Пісь­мен­нік і час», які бу­дзе пра­во­дзіц­ца ў Бе­ла­ру­сі ўпер­шы­ню.

Пра­фе­сар пад­тры­маў пра­па­но­ву пра пе­ра­клад кні­гі. Да­рэ­чы, анг­ла­моў­нае вы­дан­не, ска­заў аў­тар, па­він­на з'я­віц­ца ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі праз паў­та­ра ме­ся­ца.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.