Вы тут

Бяспека перш за ўсё


На­пя­рэ­дад­ні Дня ра­та­валь­ні­ка ў Ма­гі­лё­ве ад­кры­ла­ся но­вая па­жар­ная часць

Двух­па­вяр­хо­вы бу­ды­нак з'я­віў­ся як­раз на мя­жы двух буй­ных мік­ра­ра­ё­наў го­ра­да — Ка­зі­мі­раў­кі і Спа­да­рож­ні­ка. Тут пры­жы­вае пры­клад­на шос­тая част­ка на­сель­ніц­тва аб­лас­но­га цэнт­ра — ка­ля 60 ты­сяч ча­ла­век. І абод­ва мік­ра­ра­ё­ны ак­тыў­на за­бу­доў­ва­юц­ца. Толь­кі ў Спа­да­рож­ні­ку пра­ду­гле­джа­на ўзвя­дзен­не 46 жы­лых да­моў, 2 агуль­на­аду­ка­цый­ных школ, 5 дзі­ця­чых сад­коў, ін­шых са­цы­яль­на знач­ных аб'­ек­таў.

— У на­шай дзяр­жа­ве ўсё ро­біц­ца для та­го, каб кам­форт­на жы­ло­ся ча­ла­ве­ку, — ад­зна­чыў пад­час ад­крыц­ця стар­шы­ня Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Да­ма­неў­скі. — І но­вае па­жар­нае дэ­по доб­ры прык­лад гэ­та­му. Мы па­він­ны пры­маць усе ме­ры па аба­ро­не на­сель­ніц­тва. Пра ста­ноў­чы вы­нік пра­цы ра­та­валь­ні­каў свед­чыць тое, што коль­касць лю­дзей, якія загінулі на па­жа­рах, што­год па­мян­ша­ец­ца.

Да­рэ­чы, уз­вя­дзен­не дэ­по бы­ло пра­ду­гле­джа­на ін­вес­ты­цый­най пра­гра­май Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці на 2013-2014 га­ды. На яго бу­даў­ніц­тва вы­дат­ка­ва­ны 21 міль­ярд руб­лёў. На ўзбра­ен­ні час­ці но­вая па­жар­ная тэх­ні­ка, у тым лі­ку пад'­ём­нік з вы­шы­нёй 48 мет­раў, які да­зво­ліць апе­ра­тыў­на да­бі­рац­ца на вы­со­кія па­вер­хі жы­лых да­моў. Ба­я­вую вах­ту на но­вым аб'­ек­це бу­дуць вес­ці ад­на­ча­со­ва 10 ра­та­валь­ні­каў. Для іх пра­цы і ад­па­чын­ку тут ство­ра­ны ўсе ўмо­вы.

— Пы­тан­ням бяс­пе­кі на­сель­ніц­тва ў нас на­да­ец­ца шмат ува­гі, — пад­крэс­ліў мі­ністр МНС кра­і­ны Ула­дзі­мір Ва­шчан­ка. — Без­умоў­на, лю­дзі так­са­ма па­він­ны ва­ло­даць на­вы­ка­мі су­праць­па­жар­най аба­ро­ны. Трэ­ба ак­тыў­на вес­ці тлу­ма­чаль­ную пра­цу ся­род гра­ма­дзян, па­ста­ян­на на­гад­ваць аб пра­ві­лах па­во­дзін у над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях і не­аб­ход­нас­ці іх вы­кон­ваць. І тое, што ўсе ор­га­ны ўла­ды пра­цу­юць у цес­ным уза­е­ма­дзе­ян­ні, толь­кі на ка­рысць агуль­най спра­ве. Мы ра­зам шу­ка­ем больш дас­ка­на­лыя фор­мы і ме­та­ды пра­цы.

У якас­ці па­да­рун­ка ад аб­лас­ной ула­ды но­вая па­жар­ная часць атры­ма­ла па­жар­ную аў­та­цыс­тэр­ну.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».