Вы тут

Былі б грошы і жаданне


На­ша кра­і­на ра­ты­фі­ка­ва­ла па­гад­нен­ні аб ад­ме­не віз з Бра­зі­лі­яй і Эк­ва­до­рам

На­ша дзяр­жа­ва за­вяр­шы­ла ўнут­ра­ныя пра­цэ­ду­ры па ра­ты­фі­ка­цыі па­гад­нен­няў аб ад­ме­не віз з Бра­зі­лі­яй і Эк­ва­до­рам. Са­мі ра­шэн­ні бы­лі пры­ня­ты ў ліс­та­па­дзе 2013 го­да і ў чэр­ве­ні 2014 го­да ад­па­вед­на. А ў кан­цы мі­ну­ла­га — пар­ла­мент ра­ты­фі­ка­ваў па­гад­нен­ні аб ад­ме­не віз з Бра­зі­лі­яй і Эк­ва­до­рам. Тэкс­ты абод­вух па­гад­нен­няў ужо апуб­лі­ка­ва­ны на На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым ін­тэр­нэт-пар­та­ле.

[caption id="attachment_67861" align="alignnone" width="600"]16-25 У Ан­дах ёсць мес­цы, дзе ўста­ля­ва­ны спе­цы­яль­ныя збу­да­ван­ні для ама­та­раў эк­стры­му: тро­сы для «па­лё­таў» над прор­вай, ва­гон­чы­кі для па­ез­дак над пры­го­жы­мі ва­да­спа­да­мі…[/caption]

У да­ку­мен­це аб ад­ме­не віз з Бра­зі­лі­яй га­во­рыц­ца, што «ўра­ды абедз­вюх кра­ін, жа­да­ю­чы га­ран­та­ваць прын­цып уза­ем­нас­ці і за­бяс­пе­чыць бяз­ві­за­выя па­езд­кі гра­ма­дзян абедз­вюх дзяр­жаў, а так­са­ма для да­лей­ша­га раз­віц­ця сяб­роў­скіх ад­но­сін і пра­ця­гу ўма­ца­ван­ня цес­ных су­вя­зяў да­мо­ві­лі­ся, што гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі і Бра­зі­ліі, якія ма­юць са­праўд­ныя да­ку­мен­ты для вы­ез­ду за мя­жу, мо­гуць уяз­джаць, вы­яз­джаць, ехаць тран­зі­там і зна­хо­дзіц­ца на тэ­ры­то­рыі дру­гой дзяр­жа­вы з ту­рыс­тыч­ны­мі ці дзе­ла­вы­мі мэ­та­мі без віз на пра­ця­гу пе­ры­я­ду, што не пе­ра­вы­шае 90 дзён у ка­лян­дар­ным го­дзе з да­ты пер­ша­га ўез­ду». На­зва­ны пе­ры­яд мо­жа быць пра­доў­жа­ны адзін раз на тэр­мін да 90 дзён кам­пе­тэнт­ны­мі ор­га­на­мі пры­ма­ю­чай дзяр­жа­вы.

Так­са­ма па­гад­нен­нем пра­ду­гле­джа­на, што гра­ма­дзя­не абедз­вюх дзяр­жаў аба­вя­за­ны атры­маць не­аб­ход­ную ві­зу ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам, ка­лі яны ма­юць на­мер зна­хо­дзіц­ца на тэ­ры­то­рыі дру­гой дзяр­жа­вы на пра­ця­гу пе­ры­я­ду, які пе­ра­вы­шае 90 дзён.

Да­ку­мент ус­ту­піць у сі­лу праз 90 дзён з да­ты атры­ман­ня па дып­ла­ма­тыч­ных ка­на­лах апош­ня­га пісь­мо­ва­га па­ве­дам­лен­ня аб вы­ка­нан­ні Бе­ла­рус­сю і Бра­зі­лі­яй унут­ры­дзяр­жаў­ных пра­цэ­дур, не­аб­ход­ных для гэ­тых мэт.

Што да ад­ме­ны віз з Эк­ва­до­рам, то ўла­даль­ні­кі са­праўд­ных пра­яз­ных да­ку­мен­таў вы­зва­ля­юц­ца ад не­аб­ход­нас­ці атры­ман­ня віз для ўез­ду, вы­ез­ду і тран­зі­ту па тэ­ры­то­рыі дзяр­жа­вы ін­ша­га бо­ку пры ўмо­ве, што «пра­цяг­ласць іх бес­пе­ра­пын­на­га зна­хо­джан­ня на тэ­ры­то­рыі гэ­тай дзяр­жа­вы не пе­ра­вы­шае 30 дзён з да­ты ўез­ду». Пры гэ­тым агуль­ная пра­цяг­ласць іх зна­хо­джан­ня не па­він­на пе­ра­вы­шаць 90 дзён на пра­ця­гу ад­на­го ка­лян­дар­на­га го­да.

У пе­ра­лік да­ку­мен­таў, не­аб­ход­ных для ўза­ем­ных бяз­ві­за­вых па­ез­дак, для бе­ла­ру­саў увай­шлі паш­парт, па­свед­чан­не на вяр­тан­не ў Бе­ла­русь, на­цы­я­наль­нае па­свед­чан­не асо­бы ма­ра­ка і па­свед­чан­не чле­на экі­па­жа па­вет­ра­на­га суд­на. Для гра­ма­дзян Эк­ва­до­ра — звы­чай­ны паш­парт, па­свед­чан­не на вяр­тан­не, спе­цы­яль­ны паш­парт.

У да­ку­мен­це так­са­ма га­во­рыц­ца, што гра­ма­дзя­не, якія ма­юць на­мер зна­хо­дзіц­ца бес­пе­ра­пын­на на тэ­ры­то­рыі дзяр­жа­вы ін­ша­га бо­ку звыш 30 дзён, за вы­клю­чэн­нем чле­наў экі­па­жаў транс­парт­ных срод­каў, што вы­кон­ва­юць між­на­род­ныя пе­ра­воз­кі гру­заў і па­са­жы­раў, аба­вя­за­ны атры­маць ві­зы ў па­рад­ку, пра­ду­гле­джа­ным за­ка­на­даў­ствам.

Да­дзе­нае па­гад­нен­не ўсту­піць у сі­лу праз 30 дзён з дня атры­ман­ня па дып­ла­ма­тыч­ных ка­на­лах апош­ня­га пісь­мо­ва­га па­ве­дам­лен­ня аб вы­ка­нан­ні Бе­ла­рус­сю і Эк­ва­до­рам унут­ры­дзяр­жаў­ных пра­цэ­дур, не­аб­ход­ных для гэ­та­га.

* * *

Да­рэ­чы, гэ­ты на­кі­ру­нак на­шы тур­фір­мы не аб­мі­на­юць ува­гай, і, акра­мя Эк­ва­до­ра і Бра­зі­ліі, бе­ла­рус­кім ту­рыс­там мож­на на­ве­даць Ве­не­су­э­лу, Мек­сі­ку, Ба­лі­вію, Ка­лум­бію, Кос­та-Ры­ку і Ар­ген­ці­ну. Кошт пу­цёў­кі ў Эк­ва­дор з Мін­ска ва­га­ец­ца ад 1670 да 6000 до­ла­раў. Як па­тлу­ма­чы­лі ў ад­ной з тур­фірм, што ар­га­ні­зоў­ва­юць па­езд­кі ў гэ­ту кра­і­ну, на­кі­ру­нак вель­мі ці­ка­вы, а ў су­сед­няй Ра­сіі ён на­ват вель­мі па­пу­ляр­ны. Ца­на ж за­ле­жыць і ад ві­ду ту­ра, і ад яго пра­цяг­лас­ці, і ад та­го, якой авія­кам­па­ні­яй ля­ціць па­да­рож­нік. Тое ж са­мае і з Бра­зі­лі­яй, тыд­нё­вы тур бу­дзе каш­та­ваць пры­клад­на ад 1700 до­ла­раў.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.