Вы тут

Доўгая дарога да джыхаду


Як еў­ра­пей­цы па­паў­ня­юць шэ­ра­гі ба­е­ві­коў-іс­ла­міс­таў

Ня­даў­нія тэ­рак­ты ў Па­ры­жы зноў пры­му­сі­лі За­хад за­да­цца пы­тан­нем: што ра­біць з ты­мі еў­ра­пей­ца­мі, хто ад­пра­віў­ся на вай­ну ў Сі­рыю і ў Ірак, а по­тым вяр­нуў­ся да­до­му? Рас­стрэл жур­на­ліс­таў і за­хоп за­клад­ні­каў па­ка­заў, што гэ­тыя лю­дзі смя­рот­на не­бяс­печ­ныя. За мі­ну­лыя га­ды іс­ла­міс­ты пры па­ту­ран­ні Лон­да­на, Па­ры­жа, Бер­лі­на і Бру­се­ля, якія за­ха­пі­лі­ся гуль­ня­мі ў вя­лі­кую бліз­ка­ўсход­нюю па­лі­ты­ку, ства­ры­лі на тэ­ры­то­рыі еў­ра­пей­скіх дзяр­жаў сет­ку вер­ба­валь­ных ячэ­­ек і на­ла­дзі­лі ка­на­лы пе­ра­праў­кі доб­ра­ах­вот­ні­каў.

16-24

Па­ча­так «вя­лі­ка­га шля­ху»

Боль­шасць бу­ду­чых джы­ха­дыс­таў — ма­ла­дыя вы­хад­цы з іс­лам­скай ды­яс­па­ры, дзе­ці і ўну­кі іміг­ран­таў-му­суль­ман, якія пры­бы­лі ў Еў­ро­пу з кра­ін дру­го­га і трэ­ця­га све­ту ў по­шу­ках леп­шай до­лі. Як пра­ві­ла, іх баць­кі ўпар­та пра­ца­ва­лі і, усве­дам­ля­ю­чы не­тры­ва­ласць свай­го ста­но­ві­шча, усі­мі сі­ла­мі па­збя­га­лі кан­флік­таў з за­ко­нам. Дру­гое-трэ­цяе па­ка­лен­не ды­яс­па­ры ад­чу­вае сур'­ёз­ны кры­зіс ідэн­тыч­нас­ці. На­шчад­кі міг­ран­таў, з ад­на­го бо­ку, рас­туць ужо ў ін­шым, за­ход­нім гра­мад­стве, пе­рай­ма­ю­чы яго звыч­кі і лад жыц­ця; з дру­го­га — яны не мо­гуць цал­кам упі­сац­ца ў гра­мад­ства, па-ра­ней­ша­му за­ста­ю­чы­ся для мяс­цо­вых чу­жын­ца­мі. На гэ­та на­клад­ва­юц­ца юнац­кі мак­сі­ма­лізм і аван­ту­рызм, жа­дан­не знай­сці са­бе мес­ца ў све­це і ідэю, дзе­ля якой вар­та жыць. Па­доб­ныя ма­ты­вы ру­ха­юць і ін­шай знач­най гру­пай — эт­ніч­ны­мі еў­ра­пей­ца­мі, якія пры­ня­лі іс­лам. Як і ўсе неа­фі­ты, яны вы­лу­ча­юц­ца асаб­лі­вым эн­ту­зі­яз­мам.

А ў Еў­ро­пе ха­пае тых, хто на­кі­роў­вае іх за­пал у па­трэб­нае рэ­чы­шча: прак­тыч­на кож­ная буй­ная тэ­ра­рыс­тыч­ная ар­га­ні­за­цыя — «Та­лі­бан», «Іс­лам­ская дзяр­жа­ва», «Аль-Ка­і­да» — мае сваю сет­ку вяр­боў­шчы­каў у за­ход­ніх кра­і­нах. Як пра­ві­ла, яны вы­дат­на ва­ло­да­юць тэх­ні­кай, што пры­мя­ня­ец­ца ў дэ­струк­тыў­ных сек­тах, і, дзей­ні­ча­ю­чы пры мя­чэ­цях і ва ўні­вер­сі­тэц­кіх гурт­ках, ад­соч­ва­юць мо­ладзь, што пра­яў­ляе ці­ка­васць да іс­ла­му. Джы­хад вяр­боў­шчы­кі ма­лю­юць са­мы­мі вя­сёл­ка­вы­мі фар­ба­мі. Маў­ляў, ся­род ба­е­ві­коў па­нуе дух та­ва­рыст­ва і бра­тэр­ства, яны поў­ныя ве­ры ў свае ідэа­лы і дзей­ні­ча­юць у імя агуль­най мэ­ты. Іх смерць — па­кут­ніц­тва ў імя Ала­ха, і пас­ля гі­бе­лі ўсе трап­ля­юць у рай. Гэ­тай пры­ваб­най перс­пек­ты­ве су­праць­пас­таў­ля­ец­ца бес­пра­свет­нае іс­на­ван­не ў гра­мад­стве спа­жы­ван­ня, якое за­гні­вае, з аба­вяз­ко­вай вы­пла­тай па­дат­каў, на якія пра­вод­зяц­ца чар­го­выя ва­ен­ныя апе­ра­цыі су­праць тых, хто зма­га­ец­ца за пе­ра­мо­гу іс­ла­му.

Ня­рэд­ка бу­ду­чыя джы­ха­дыс­ты, на­гле­дзеў­шы­ся ро­лі­каў у ін­тэр­нэ­це, са­мі свя­до­ма шу­ка­юць вяр­боў­шчы­каў, цвёр­да вы­ра­шыў­шы ад­пра­віц­ца ў Сі­рыю або Ірак. Іс­ла­міс­ты ак­тыў­на ўжы­ва­юць су­час­ныя тэх­на­ло­гіі, вя­дуць поў­на­маш­таб­ную пра­па­ган­ду ў са­цы­яль­ных сет­ках. Асаб­лі­ва вы­лу­ча­ец­ца ў гэ­тым пла­не «Іс­лам­ская дзяр­жа­ва»: яе рэ­клам­ныя ро­лі­кі, у якіх пра­ду­ма­на кож­ная дэ­таль, на­гад­ва­юць трэй­ле­ры да га­лі­вуд­скіх філь­маў. Экс­пер­ты не вы­клю­ча­юць, што ў сум­на вя­до­мым ві­дэа з па­ка­ран­нем смер­цю жур­на­ліс­та Фоў­лі адзін з тэ­ра­рыс­таў — 23‑га­до­вы рэ­пер Джы­хад Джон — на­ўмыс­на пад­крэс­лі­ваў свой бры­тан­скі ак­цэнт, дэ­ман­стру­ю­чы, што пад­да­ных Злу­ча­на­га Ка­ра­леў­ства бу­дуць ра­ды ба­чыць у шэ­ра­гах баевікоў Ісламскай Дзяржавы Ірака і Леванта (ІДІЛ).

Зні­шчыць та­кія вер­ба­валь­ныя сет­кі вель­мі скла­да­на: му­суль­ман­скія су­пол­кі — гэ­та доб­ра­ах­вот­ныя ге­та, ку­ды не­ах­вот­на пус­ка­юць ста­рон­ніх. Вя­до­ма, у вар­та­вых па­рад­ку ёсць свае ін­фар­ма­та­ры, але іх ві­да­воч­на не­да­стат­ко­ва. За­мі­нае і вя­лі­кая па­лі­ты­ка: За­хад не пер­шы год пад­трым­лі­вае сі­рый­скую апа­зі­цыю, і па­лі­цыя вы­му­ша­на за­плюшч­ваць во­чы на тых вяр­боў­шчы­каў, якія на­бі­ра­юць доб­ра­ах­вот­ні­каў для Сва­бод­най Сі­рый­скай ар­міі, якая лі­чыц­ца па­мяр­коў­най, што, на­ту­раль­на, зні­жае эфек­тыў­насць ба­раць­бы з вяр­боў­шчы­ка­мі іс­ла­міс­таў.

На­ступ­ная за­да­ча за­вер­ба­ва­ных джы­ха­дыс­таў — да­брац­ца да мес­ца джы­ха­ду. Як пра­ві­ла, марш­рут узгад­ня­ец­ца з вяр­боў­шчы­кам і пра­хо­дзіць праз Тур­цыю ці Іар­да­нію. Абедз­ве кра­і­ны ма­юць з Сі­ры­яй су­ха­пут­ную мя­жу, праз якую ідуць бе­жан­цы, су­пра­цоў­ні­кі гу­ма­ні­тар­ных ар­га­ні­за­цый і кант­ра­бан­дыс­ты. Для тых, хто жа­дае да­лу­чыц­ца да ІДІЛ у Сі­рыі, блі­жэй­шы — ту­рэц­кі марш­рут, для ах­вот­ных па­ва­я­ваць у Іра­ку — іар­дан­скі: ІДІЛ кант­ра­люе знач­ныя ўчаст­кі мя­жы з гэ­ты­мі кра­і­на­мі. «Фронт ан-Нус­ра» па­паў­ня­ец­ца ў Тур­цыі, Сва­бод­ная Сі­рый­ская ар­мія — і ў Тур­цыі, і ў Іар­да­ніі. На край­ні вы­па­дак ёсць за­па­сны шлях — праз Кіпр: з гэ­та­га вост­ра­ва хо­дзяць суд­ны як у Сі­рыю, так і ў Лі­ван, ад­куль без праб­лем мож­на пе­ра­брац­ца на тэ­ры­то­рыю су­сед­няй дзяр­жа­вы і да­лу­чыц­ца да зма­га­роў су­праць рэ­жы­му Аса­да.

Для еў­ра­пей­цаў ту­рэц­кі марш­рут най­больш зруч­ны: прак­тыч­на бес­кант­роль­на, ма­ю­чы пры са­бе толь­кі ўнут­ра­ны паш­парт, мож­на да­брац­ца да са­май мя­жы з Сі­ры­яй. Там су­стра­ка­юць аген­ты іс­ла­міс­таў і пе­ра­праў­ля­юць праз мя­жу. Аме­ры­кан­цам, ка­над­цам і аў­стра­лій­цам да­во­дзіц­ца ка­рыс­тац­ца авія­транс­пар­там, каб тра­піць у Тур­цыю і Іар­да­нію, але по­тым усё ідзе па стан­дарт­най схе­ме.

Для адзі­ноч­кі пе­ра­ход мя­жы так­са­ма не скла­дае праб­ле­мы — пры­яз­ныя кант­ра­бан­дыс­ты заў­сё­ды га­то­вы да­па­маг­чы. Да ня­даў­ня­га ча­су Тур­цыя прак­тыч­на ні­як не спра­ба­ва­ла спы­ніць па­ток джы­ха­дыс­таў. У апош­нія ме­ся­цы кант­роль у пры­гра­ніч­ных пра­він­цы­ях пры­кмет­на стаў больш жорст­кім, але гро­шы па-ра­ней­ша­му лёг­ка вы­ра­ша­юць боль­шасць праб­лем.

16-28

Зя­лё­ныя бры­га­ды

Ба­е­ві­кі, якія пры­бы­лі з Еў­ро­пы, звы­чай­на раз­бі­ва­юц­ца па зям­ляц­твах, улі­ва­ю­чы­ся ў «ка­ці­бы». Гэ­тае сло­ва час­та пе­ра­кла­да­юць як «бры­га­ды», хоць ка­ці­бы ма­ла па­доб­ныя да звык­лых вай­ско­вых час­цей. Па не­ка­то­рых звест­ках, у ра­ё­не Але­па дзей­ні­ча­юць 5–6 фран­ка­моў­ных бры­гад, якія скла­да­юц­ца з фран­цу­заў і бель­гій­цаў, а так­са­ма ня­пэў­ны лік ня­мец­ка­моў­ных. Па­доб­ны па­дзел па зям­ляц­твах — вы­му­ша­ная ме­ра. Еў­ра­пей­скія доб­ра­ах­вот­ні­кі, як пра­ві­ла, дрэн­на ве­да­юць араб­скую мо­ву, і іх нель­га раз­мер­ка­ваць па лі­ней­ных пад­раз­дзя­лен­нях. Па апош­ніх звест­ках, у шэ­ра­гах іс­ла­міс­таў сён­ня ва­ю­юць ка­ля 15 ты­сяч гра­ма­дзян роз­ных дзяр­жаў. Боль­шасць ро­дам з іс­лам­скіх кра­ін, але і еў­ра­пей­цаў ня­ма­ла — не­каль­кі ты­сяч.

За­меж­ныя доб­ра­ах­вот­ні­кі час­та міль­га­юць на ві­дэа — яны ах­вот­на па­зі­ру­юць для та­ва­ры­шаў, жар­ту­юць на ка­ме­ру і вы­клад­ва­юць фо­та­здым­кі ў Іnstаgrаm. Сум­ны рэ­корд у гэ­тым пла­не на­ле­жыць пра­сла­ву­та­му Джы­хад Джо­ну, які ад­рэ­заў га­ла­ву аме­ры­кан­цу Фоў­лі. Ён ува­хо­дзіць у ка­ці­бу з ча­ты­рох ча­ла­век. Бры­га­да атры­ма­ла не­афі­цый­ную наз­ву Thе Bеаtlеs таму, што ўсе яе чле­ны га­во­раць па-анг­лій­ску і не ве­да­юць араб­скай, а ба­е­ві­коў пра­зва­лі Джон, Джордж, Рын­га і Пол — па ім­ёнах чле­наў ле­ген­дар­на­га гур­та.

Ле­тась у Еў­ро­пе са­праўд­ную сен­са­цыю ства­рыў ро­лік з ней­кім Абу Ама­рам з «Іс­лам­скай дзяр­жа­вы», ула­даль­ні­кам фран­цуз­ска­га паш­пар­та, які на сва­ім пі­ка­пе пе­ра­во­зіў тру­пы рас­стра­ля­ных мір­ных жы­ха­роў і ба­е­ві­коў з кан­ку­ры­ру­ю­чых ар­га­ні­за­цый. «Ра­ней я ва­зіў гід­ра­цык­лы, ма­та­цык­лы і квад­ра­цык­лы, — усмі­ха­ю­чы­ся, рас­па­вёў Абу Амар, — а ця­пер ва­жу мур­та­даў (ад­ступ­ні­каў) і ка­фі­раў (ня­вер­ных)». Фо­та яшчэ ад­на­го ба­е­ві­ка — нем­ца Мус­та­фы — вы­клаў у Fасеbооk яго та­ва­рыш па джы­ха­дзе, му­суль­ма­нін-неа­фіт Фі­ліп Берг­нер. На здым­ку за­да­во­ле­ны Мус­та­фа па­зі­руе на фо­не за­бі­тых. Як вы­свет­лі­лі ня­мец­кія спец­служ­бы, і Мус­та­фа, і Фі­ліп пра­жы­ва­лі ра­ней у ра­ё­не Ло­берг га­рад­ка Дынс­ла­ке­на зям­лі Паў­ноч­ны Рэйн — Вест­фа­лія. Пры­чым вы­свет­лі­ла­ся, што ў Сі­рыі ва­ю­юць ад­ра­зу сем ча­ла­век з Ло­бер­га, і яны на­ват сфар­міра­ва­лі ўлас­ную ка­ці­бу — «Бры­га­ду Ло­берг». Гэ­та да­ло жур­на­ліс­там пад­ста­ву аб­ві­на­ва­ціць ня­мец­кія спец­служ­бы ва ўтой­ван­ні са­праўд­най ін­фар­ма­цыі. Ло­берг ні­чым не вы­лу­ча­ец­ца з ты­сяч ін­шых ра­ё­наў, і ка­лі з яго ў Сі­рыю ад­пра­ві­лі­ся ся­мё­ра, які ж праў­дзі­вы маш­таб па­то­ку гер­ман­скіх джы­ха­дыс­таў?

Пы­тан­не зу­сім не ры­та­рыч­нае. Ра­на ці поз­на мно­гія з тых, хто аца­лее ў пек­ле вай­ны, за­хо­чуць вяр­нуц­ца да­до­му. Хоць ня­ма­ла джы­ха­дыс­таў ура­чыс­та пе­рад аб'­ек­ты­вам ка­ме­ры спа­лі­лі свае еў­ра­пей­скія паш­пар­ты, жа­да­ю­чы па­ка­заць, што ма­юць на­мер зма­гац­ца да поў­най пе­ра­мо­гі і за­стац­ца по­тым у «ха­лі­фа­це», але так па­сту­па­юць да­лё­ка не ўсе. У ве­рас­ні 2014‑га на­чаль­нік па­лі­цыі Лон­да­на па­ве­да­міў, што ва­ло­дае ін­фар­ма­цы­яй аб 250 пад­да­ных ка­ра­ле­вы, якія вяр­ну­лі­ся ў Вя­лі­ка­бры­та­нію пас­ля ўдзе­лу ў ба­я­вых дзе­ян­нях у Сі­рыі на ба­ку іс­ла­міс­таў. Мэр Лон­да­на Ба­рыс Джон­сан пра­па­на­ваў лю­бо­га, хто быў у зо­не ба­я­вых дзе­ян­няў і не па­ве­да­міў пра гэ­та ўла­дам, лі­чыць тэ­ра­рыс­там. Та­ды гэ­тая ме­ра зда­ла­ся за­над­та ра­ды­каль­най. Не вы­клю­ча­на, што пас­ля тэ­рак­таў у Па­ры­жы по­гля­ды на гэ­та зме­няц­ца.

Аляк­сей Куп­ры­я­наў (www.lеntа.ru)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».