Вы тут

Злачынства... без пакарання


Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» пе­ра­жыў амаль тое ж са­мае, што Рас­коль­ні­каў і не­ка­то­рыя ін­шыя ге­роі Да­ста­еў­ска­га

Вой, толь­кі не па­ду­май­це, ба­буль­ку-пра­цэнт­шчы­цу я не за­бі­ваў. Тым не менш рап­там па­ба­га­цеў: на цэ­лых 9 міль­ё­наў. Але не­дзе праз ты­дзень пас­ля пе­ра­жы­ван­няў ды згры­зот сум­лен­ня вяр­нуў тыя гро­шы. Што ці­ка­ва, у дні ду­шэў­ных па­кут па­зна­ё­міў­ся і з су­час­най… Со­неч­кай Мар­ме­ла­да­вай. Дзяў­чы­на, на жаль, не аца­ні­ла вы­са­ка­род­ны ўчы­нак. Да­рэ­чы, толь­кі адзін ча­ла­век ска­заў, што ня­бё­сы за ўсё ад­пла­цяць, бо да­бры­ня вяр­та­ец­ца. А ас­тат­нія час­цей за ўсё кру­ці­лі паль­цам ля скро­ні: сум­лен­на­га ча­ла­ве­ка па­лі­чы­лі дур­нем.

[caption id="attachment_67865" align="alignnone" width="600"]16-31 Бяз­до­мны з Мас­коў­скай воб­лас­ці, які вяр­нуў ка­ша­лёк.[/caption]

Не мо­жа быць? Мо­жа!

Не бу­ду пад­ра­бяз­на апіс­ваць, як мне за­мест 1 міль­ё­на руб­лёў вы­да­лі цэ­лых 10. Толь­кі ад­зна­чу, што на­пя­рэ­дад­ні на­ва­год­ня­га свя­та брат, які не жы­ве ў Ві­цеб­ску, пе­ра­даў гро­шы. На жаль, не аса­біс­та. Да­мо­ві­лі­ся, што ён па­кі­не іх у кан­то­ры. «На­вар» апош­няй за да­па­мо­гу — не­каль­кі пра­цэн­таў ад су­мы. Ка­лі я прый­шоў, «пра­цэнт­шчы­ца» вы­да­ла мне па­чак гро­шай. Пры гэ­тым, што здзі­ві­ла — не за­пі­са­ла на­ват паш­парт­ныя звест­кі, ні­дзе не па­пра­сі­ла рас­пі­сац­ца. Больш за тое, ёй у той мо­мант, ка­лі я збі­раў­ся пе­ра­лі­чыць гро­шы, па­тэ­ле­фа­на­ва­лі, і жан­чы­на па­пра­сі­ла мя­не па­кі­нуць па­мяш­кан­не, каб не пе­ра­шка­джаў…

Па­ехаў да­до­му. Па­коль­кі ча­су бы­ло ў аб­рэз (трэ­ба бы­ло неш­та па пра­цы да­ра­біць, сы­на ад­вес­ці на гур­ток), гро­шы пе­ра­лічыў толь­кі блі­жэй да поў­на­чы. Ку­пю­ры былі 100-ты­сяч­ныя. 100 па­мна­жа­ем на 100 — гэ­та… Вам смеш­на, а мне ні­як не ве­ры­ла­ся, што ў ру­ках 10 міль­ё­наў за­мест ад­на­го.

Ка­лі зра­зу­меў, што гро­шай у 10 ра­зоў больш, чым трэ­ба, аж пот вы­сту­піў на л­бе. Ві­даць, лёс па­дзя­ка­ваў за неш­та доб­рае? У га­ла­ве ад­ра­зу ж за­кру­ці­лі­ся дум­кі пра тое, што ўрэш­це куп­лю ка­ме­ру для «Скай­па», люст­ру но­вую… Ды ча­го толь­кі не на­ду­маў ку­піць са­бе і дзе­цям. Дак­лад­на, ліш­ніх міль­ё­наў не ха­пі­ла б…

Але по­тым вы­ра­шыў ад­даць тыя гро­шы… Цяг­ну­ла на мес­ца «зла­чын­ства», як Рас­коль­ні­ка­ва. Толь­кі з‑за свя­точ­ных дзён тая кан­то­ра не пра­ца­ва­ла… Не спаў не­каль­кі на­чэй, бо ўсё ду­маў і пе­ра­жы­ваў.

У вы­ні­ку вы­ра­шыў, што ў пер­шы раз у жыц­ці… згу­ляю ў ка­зі­но. Мо, па­тра­ціў­шы тро­хі чу­жых гро­шай, за­ра­біць зма­гу на вый­гры­шы? У ка­зі­но ад­чуў ся­бе ў шку­ры га­лоў­на­га ге­роя ра­ма­на Да­ста­еў­ска­га «Іг­рок». Вы­свет­лі­ла­ся, што я, як і той Аляк­сей Іва­на­віч, вель­мі аза­ртны ча­ла­век. Па­тра­ціў я 1 міль­ён руб­лёў, вый­граў… 800 ты­сяч. Ні­ко­лі не гу­ляй­це ў ка­зі­но!

[caption id="attachment_67866" align="alignnone" width="600"]16-32 Аме­ры­кан­скі бяз­до­мны, пярс­цё­нак і яго ўла­даль­ні­ца.[/caption]

Да­бры­ня і іс­ці­на вы­ра­ту­юць свет

Пас­ля ка­зі­но, каб вяр­нуць 9 міль­ё­наў, трэ­ба бы­ло да­клас­ці свае 200 ты­сяч кроў­ных! Вы­ра­шыў, што вяр­ну ўсё роў­на, і ні ты­ся­чы са­бе не вазь­му.

Пе­рад гэ­тым ус­пом­ні­лі­ся дзве гіс­то­рыі, якія кан­чат­ко­ва пе­ра­ка­на­лі мя­не ў тым, што трэ­ба за­стац­ца сум­лен­ным ча­ла­ве­кам.

Аме­ры­кан­скі бяз­до­мны вяр­нуў жан­чы­не за­ру­чаль­ны пярс­цё­нак з дыя­мен­там, які тая не­зна­рок вы­сы­па­ла ра­зам з дро­бяз­зю. Блан­дзін­ка, уба­чыў­шы на ву­лі­цы муж­чы­ну, які пра­сіў на жыц­цё, вы­пад­ко­ва кі­ну­ла ў ку­бак для ах­вя­ра­ван­няў ра­зам з ма­не­та­мі пярс­цё­нак. Яна, ка­лі зра­зу­ме­ла, дзе мо­жа быць упры­го­жан­не, на на­ступ­ны дзень па­ды­шла да бяз­до­мна­га. Ка­лі за­пы­та­ла пра пярс­цё­нак, той вяр­нуў… Ка­ха­ны пры­га­жу­ні пра­па­на­ваў у знак па­дзя­кі ар­га­ні­за­ваць праз ін­тэр­нэт збор срод­каў для сум­лен­на­га бяз­до­мна­га. Сам жа па­клаў на ра­ху­нак 20 до­ла­раў. У вы­ні­ку з мно­гіх кра­ін све­ту лю­дзі па­ча­лі пе­ра­лі­чваць гро­шы. І ўжо праз па­ру дзён больш за 6000 ча­ла­век ах­вя­ра­ва­лі ка­ля 150 ты­сяч до­ла­раў (!). Ка­лі сум­лен­на­га бяз­до­мна­га за­пы­та­лі, ча­му ён вяр­нуў за­ру­чаль­ны пярс­цё­нак, бо мог жа пра­даць, ад­ка­заў, што ве­рыць у Бо­га, і да­даў, што яго так вы­ха­ваў дзед-свя­тар.

А бяз­до­мны з Мас­коў­скай воб­лас­ці знай­шоў і ад­даў маск­віч­цы ка­ша­лёк, у якім, акра­мя 1000 ра­сій­скіх руб­лёў, зна­хо­дзі­лі­ся бан­каў­скія карт­кі і PІN-ко­ды, паш­парт, пра­вы, ме­ды­цын­скі по­ліс і ін­шыя да­ку­мен­ты. Бяз­до­мны па паш­пар­це знай­шоў ад­рас да­мы і вяр­нуў згуб­ле­нае.

«…Той муж­чы­на, Сяр­гей, па­га­дзіў­ся тро­хі па­ес­ці, а так­са­ма ўзяць не­вя­лі­кую су­му. У так­сі ён са­дзіў­ся са сля­за­мі на ва­чах, бо не мог па­ве­рыць, што гэ­та са­праў­ды для яго, — здзіў­ля­ла­ся жан­чы­на, рас­каз­ва­ю­чы жур­на­ліс­там пра доб­ра­га бяз­до­мна­га. — Ён вы­ра­та­ваў не толь­кі мае да­ку­мен­ты, ён вы­ра­та­ваў мя­не. Я пер­шы раз су­стрэ­ла та­ко­га ча­ла­ве­ка і зра­зу­ме­ла, што ў нас ёсць па-са­праўд­на­му доб­рыя лю­дзі. Пас­ля су­стрэ­чы з ім я па­ве­ры­ла ў лю­дзей. У нас жа ця­пер усе хо­чуць за­ра­біць. А гэ­ты ча­ла­век не толь­кі ні­чо­га не пра­сіў, але прос­та ка­тэ­га­рыч­на ад­маў­ляў­ся ад гро­шай»…

Ка­рыс­таль­ні­кі са­цы­яль­ных сет­ак ім­гнен­на рас­паў­сю­дзі­лі гэтую гіс­то­рыю. Лю­дзі, кра­ну­тыя па­во­дзі­на­мі Сяр­гея, ста­лі пра­па­ноў­ваць сваю да­па­мо­гу. Не­ка­то­рыя за­яві­лі пра га­тоў­насць ку­піць яму но­вую курт­ку. Ін­шыя ста­лі за­клі­каць ас­тат­ніх скі­нуц­ца на ква­тэ­ру…

І за «дзя­куй» дзя­куй

Ка­лі я пра сваю «знаходку» на­пі­саў на элект­рон­ны ад­рас кан­то­ры, дзе мне да­лі ліш­нія гро­шы, у ад­ка­зе на­мя­ка­лі на тое, што па­дзя­ку­юць і ма­тэ­ры­яль­на. У вы­ні­ку жан­чы­на, якая на не­каль­кі дзён зра­бі­ла мя­не ба­га­це­ем, пры­зна­ла­ся, што не ве­дае, як та­кое зда­ры­ла­ся. Па­він­ша­ва­ла са свя­та­мі — і ўсё…

Ужо по­тым, каб пра­ве­рыць рэ­ак­цыю, я па­чаў рас­каз­ваць зна­ё­мым пра тое, што ад­бы­ло­ся са мной. Ад­ны ра­і­лі мне больш та­ко­га не ра­біць, бо ўсё роў­на не ацэ­ніць ні­хто. Ін­шыя га­ва­ры­лі, што я ду­рань з‑за та­го, што не ку­піў до­ла­ры ад­ра­зу, як атры­маў гро­шы. Бо на­ват за ты­дзень мог бы за­ра­біць на скач­ках кош­ту ва­лю­ты. У іх ва­чах я, ві­даць, стаў па­доб­ным на іды­ё­та з ад­най­мен­на­га ра­ма­на Да­ста­еў­ска­га. Не па­ве­ры­це, па­зна­ё­міў­ся ня­даў­на з су­час­най прад­стаў­ні­цай та­го «ты­пу» дам, якія да рэ­ва­лю­цыі за­раб­ля­лі на жыц­цё па жоў­тым бі­ле­це. Со­ня Мар­ме­ла­да­ва XXІ ста­год­дзя ска­за­ла, што… ёй гэ­та не ці­ка­ва. А па ва­чах я зра­зу­меў, што так­са­ма асу­джае мой учы­нак.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

А як з пунк­ту гле­джан­ня за­ко­ну? Што бы­ло б, ка­лі б «пра­цэнт­шчы­ца» звяр­ну­ла­ся па да­па­мо­гу ў мі­лі­цыю?

Гіс­то­рыю пра­ка­мен­та­ва­лі ў пра­ку­ра­ту­ры Ві­цеб­скай воб­лас­ці:

Апі­са­ныя пра­ва­ад­но­сі­ны рэ­гу­лю­юц­ца раз­дзе­лам 59 Гра­ма­дзян­ска­га ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аба­вя­за­цель­ствы з пры­чы­ны бес­пад­стаў­на­га ўзба­га­чэн­ня».

Асо­ба, якая без вы­зна­ча­ных за­ка­на­даў­ствам або здзел­кай пад­стаў на­бы­ла або збе­раг­ла ма­ё­масць за кошт ін­шай асо­бы, аба­вя­за­на вяр­нуць апош­ня­й бес­пад­стаў­на на­бы­тую або за­ха­ва­ную ма­ё­масць (бес­пад­стаў­нае ўзба­га­чэн­не).

На­зва­ныя пра­ві­лы пры­мя­ня­юц­ца не­за­леж­на ад та­го, ці з'я­ві­ла­ся та­кое ўзба­га­чэн­не вы­ні­кам па­во­дзін на­быт­чы­ка ма­ё­мас­ці, са­мо­га па­цяр­пе­ла­га, трэ­ціх асоб, або ад­бы­ло­ся не па іх во­лі.

Вар­та мець на ўва­зе, што не пад­ля­га­юць вяр­тан­ню ў якас­ці бес­пад­стаў­на­га ўзба­га­чэн­ня за­ра­бот­ная пла­та, пен­сіі і ін­шыя гра­шо­выя су­мы, да­дзе­ныя гра­ма­дзя­ні­ну ў якас­ці срод­ку да іс­на­ван­ня, пры ад­сут­нас­ці ня­доб­ра­сум­лен­нас­ці з яго бо­ку і пад­лі­ко­вай па­мыл­кі.

У на­шым вы­пад­ку га­вор­ка ідзе ме­на­ві­та пра пад­лі­ко­вую па­мыл­ку ча­ла­ве­ка, які вы­даў гра­шо­выя срод­кі клі­ен­та. У су­вя­зі з гэ­тым гро­шы па­він­ны быць вер­ну­ты.

У ін­шым вы­пад­ку на­ды­хо­дзіць гра­ма­дзян­ска-пра­ва­вая ад­каз­насць, і су­ма спа­га­ня­ец­ца ў су­до­вым па­рад­ку.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.