Вы тут

Слязінка дзіцяці


Хто яе за­ўва­жыць, ка­лі ма­лое яшчэ не хо­дзіць у са­док?

Ста­ры Но­вы год пры­нёс на­ві­ну, ад якой сэр­ца сціс­ну­ла­ся, па­ха­ла­дзе­ла і ўжо вось амаль су­ткі не мо­жа ада­грэц­ца. Упэў­не­на, пры­бліз­на тое са­мае ад­чу­ва­юць мно­гія жан­чы­ны, якія ме­лі ня­шчас­це да­ве­дац­ца пра пад­ра­бяз­нас­ці жу­дас­най зна­ход­кі ў Го­ме­лі. Так, я пра яе — пра ма­лень­кае цель­ца трох­ме­сяч­най дзяў­чын­кі, якое пра­ля­жа­ла ў сва­ім ло­жач­ку ў за­мкну­тай ква­тэ­ры паў­го­да і за гэ­ты час пе­ра­тва­ры­ла­ся ў му­мію.

Коль­кі б яно яшчэ там ля­жа­ла — не­вя­до­ма, ка­лі б не яшчэ ад­но ня­шчас­нае дзі­ця. Не­маў­ля, яко­му не­каль­кі тыд­няў, пад­кі­ну­лі ў пад'­езд го­мель­ска­га шмат­па­вяр­хо­ві­ка. Лю­дзі, якія знай­шлі хлоп­чы­ка, ад­ра­зу за­яві­лі ў мі­лі­цыю. Па­ча­лі раз­бі­рац­ца, і па бір­цы з ра­дзіль­ні, якая бы­ла на ру­цэ ма­ло­га, хут­ка вы­свет­лі­лі, хто ж яго бія­ла­гіч­ная ма­ці. Вы­светлі­ла­ся — ма­ці шмат­дзет­ная, за свае трыц­цаць і адзін год на­ра­дзі­ла ўжо пя­цярых. Што зу­сім не пе­ра­шка­джае ёй п'ян­ства­ваць, лай­да­чыць, ка­ра­цей, «вес­ці аса­цы­яль­ны лад жыц­ця». Трох ста­рэй­шых дзя­цей вы­хоў­вае іх ба­бу­ля, якая пра­па­шчую дач­ку амаль не ба­чыць, на­ват у мі­лі­цыю звяр­та­ла­ся з прось­бай ад­шу­каць, дзе яна ба­дзя­ец­ца… І тут паў­ста­ла пы­тан­не: а дзе ж яшчэ ад­но дзі­ця — дзяў­чын­ка, на­ро­джа­ная ў лю­тым мі­ну­ла­га го­да? Па­еха­лі ў ма­ла­ся­мей­ку на ра­ё­не Сель­маш, дзе ра­ней жы­ла го­ра-мам­ка з су­жы­це­лем, уз­ла­ма­лі дзве­ры — і за­сты­лі ад жа­ху, уба­чыў­шы вы­сах­лае цель­ца ў лож­ку.

Ця­пер «баць­кі» (без дву­кос­ся ў гэ­тым вы­пад­ку ні­як не пі­шац­ца), апраўд­ва­юц­ца: па­кі­ну­лі, маў­ляў, у маі ў ква­тэ­ры жы­вое дзі­ця, спа­дзя­ва­лі­ся, што су­се­дзі па­чу­юць плач, са­мі ўжо паў­го­да там не з'яў­ля­лі­ся. У след­чых ін­шая вер­сія: у тым жа маі дзі­ця пад­час ся­мей­най свар­кі за­ду­шыў баць­ка; сы­хо­дзя­чы з ква­тэ­ры, яны ве­да­лі, што па­кі­да­юць мёрт­вую дач­ку.

Што б там ні бы­ло на са­мой спра­ве — ні­во­дзін з гэ­тых ва­ры­ян­таў не ўпіс­ва­ец­ца ў на­шу та­кую пры­стой­ную і пра­віль­ную рэ­ча­іс­насць, у якой кло­пат пра дзя­цей — зу­сім не пус­тыя сло­вы, а кан­крэт­ныя спра­вы, у якой усмеш­кі ма­лых і цёп­лыя во­чы да­рос­лых — кож­ны дзень і на кож­ным кро­ку. У якой ма­лень­кі ча­ла­ве­чак трап­ляе пад апе­ку яшчэ да свай­го з'яў­лен­ня на свет, у якой смя­рот­насць не­маў­лят дзя­ку­ю­чы на­ла­джа­най сіс­тэ­ме гэ­тай апе­кі — ад­на з са­мых ніз­кіх у све­це… Ма­лень­кае вы­сах­лае цель­ца з го­мель­ска­га ра­ё­на Сель­маш, атрым­лі­ва­ец­ца, ста­віць пад су­мнен­не ўсе гэ­тыя па­няц­ці, якія ў на­шым гра­мад­стве на пра­ця­гу са­ма ме­ней апош­ня­га дзе­ся­ці­год­дзя ўспры­ма­юц­ца ўжо як ак­сі­ё­ма?

Гэ­тая жу­дас­ная і, дзя­ка­ваць Бо­гу, адзін­ка­вая, не­ты­по­вая, «ня­на­ская» тра­ге­дыя па­ста­ві­ла ру­бам пы­тан­ні, на якія нам усім тэр­мі­но­ва трэ­ба знай­сці дак­лад­ныя ад­ка­зы, каб яна так і за­ста­ла­ся адзін­ка­вай і не­ты­по­вай. Я маю на ўва­зе на­ват не ча­ла­ве­чую абы­яка­васць (па­га­дзі­це­ся, пер­шае, што хо­чац­ца спы­таць: дзе бы­лі су­се­дзі, дзе бы­ла тая са­мая ба­бу­ля?). Зу­сім ве­ра­год­на, што су­се­дзі — гэт­кія са­мыя гу­ля­кі і вы­пі­во­хі, якім аб­са­лют­на ня­ма спра­вы да та­го, пла­ча дзі­ця за сця­ной ці рап­тоў­на змоў­кла. Зу­сім ве­ра­год­на, што ба­бу­ля, ужо не­ма­ла­дая жан­чы­на з тра­і­мі ма­лы­мі дзець­мі на ру­ках, што­дня б'ец­ца як ры­ба аб лёд, каб гэ­тыя трое бы­лі на­корм­ле­ныя і апра­ну­тыя; зу­сім ве­ра­год­на, што яна не ве­да­ла, што ў да­чуш­кі, якая дзесь ва­лэн­да­ец­ца, на­ра­дзі­ла­ся яшчэ ад­но…

Ця­пер трэ­ба ад­ка­заць на ін­шае пытанне, у гэ­тым кан­крэт­ным вы­пад­ку — са­мае га­лоў­нае: дзе бы­лі ўсе тыя лю­дзі, якія не па ма­раль­ным — па служ­бо­вым аба­вяз­ку па­він­ны бы­лі ці­ка­віц­ца лё­сам дзі­ця­ці ў праб­лем­най сям'і? Бо не­да­вяр­кі, якія па­кі­ну­лі ма­лую мёрт­вай ці — яшчэ горш! — жывой у за­мкнё­най ква­тэ­ры, па­ча­лі «зло­ўжы­ваць спірт­ным і вес­ці аса­цы­яль­ны лад жыц­ця» не ўчо­ра і не ме­сяц на­зад, свед­чан­не та­му — трое кі­ну­тых імі ста­рэй­шых дзя­цей. Дзе бы­лі са­цы­яль­ныя служ­бы, ор­га­ны апе­кі, участ­ко­вы, на­рэш­це? Не на ху­та­ры, не ў глу­хой вёс­цы — у аб­лас­ным цэнт­ры. «Баць­кі» бяс­след­на пра­па­лі з мая? Але ж ця­пер іх знай­шлі вель­мі хут­ка, яны, атрым­лі­ва­ец­ца, і не ха­ва­лі­ся ні­дзе, прос­та не бы­ло па­трэ­бы іх шу­каць?

Раз­ва­жа­ю­чы над гэ­тым, я ў «па­рад­ку экс­пе­ры­мен­та» па­тэ­ле­фа­на­ва­ла хрос­най да­чцэ, якая, ме­дык па аду­ка­цыі, ця­пер ся­дзіць з ма­лым у дэ­крэт­ным. Дэ­та­лё­ва рас­пы­та­ла, хто і як ці­ка­віц­ца яе сы­нам, яко­му сем ме­ся­цаў. Пер­шы ме­сяц іх на­вед­ва­ла па­тра­наж­ная мед­сяст­ра, якая за­хо­дзі­ла кож­ны ты­дзень. А пас­ля, ка­лі дзі­цят­ка бес­праб­лем­нае і зда­ро­вае, усё па­кі­да­ец­ца фак­тыч­на на сум­лен­не баць­коў. Так, у ідэа­ле, кож­ны ме­сяц маці з ма­лым па­він­на з'яў­ляц­ца ў па­лі­клі­ні­цы, ха­ця б да го­да. А ка­лі не з'я­віц­ца? «Ну, вось нам на пры­шчэп­ку чар­го­вую трэ­ба бы­ло іс­ці ў кан­цы снеж­ня, але мы та­ды з'е­ха­лі да свек­ры­ві на свя­та і да­гэ­туль у па­лі­клі­ні­ку не вы­бра­лі­ся. І ні­хто па­куль не тэ­ле­фа­на­ваў…» А ка­лі на­ват па­тэ­ле­фа­ну­юць або па­зво­няць у дзве­ры і ні­хто не ад­ка­жа, і не ад­чы­ніць? «Ве­да­еш (гэ­та яна мне ўжо не як ма­ці, а як урач ад­ка­за­ла), на­ўрад ці хто з на­шых пой­дзе га­ва­рыць пра гэ­та ў мі­лі­цыю ці яшчэ ку­ды. Пер­шыя тры ме­ся­цы, ка­лі са­мыя важ­ныя пры­шчэп­кі ро­бяц­ца, — яшчэ маг­чы­ма. А пас­ля… Мы ж не аба­вя­за­ны па­ве­дам­ляць ку­дысь­ці пра ад­сут­насць баць­коў і ма­ло­га. А на ўчаст­ку коль­кі дзя­цей! Хто ж іх змо­жа кант­ра­ля­ваць?»

Вось, зда­ец­ца, і знай­шла­ся сла­бая шас­ця­рэнь­ка ў та­кім ад­ла­джа­ным ме­ха­ніз­ме. Ка­лі ма­лое не з'я­віц­ца ў гру­пе ці кла­се або з'я­віц­ца з за­пла­ка­ны­мі ва­чы­ма і сі­ня­ка­мі — у вы­ха­валь­ні­ка і на­стаў­ні­ка ёсць усе пад­ста­вы біць тры­во­гу. А вось лё­сам дзі­ця­ці ў са­мым кво­лым уз­рос­це, па­чы­на­ю­чы з двух-трох ме­ся­цаў ад на­ра­джэн­ня і да яго з'яў­лен­ня ў дзі­ця­чым сад­ку, ці­ка­вяц­ца (без «сіг­на­лаў» ад су­се­дзяў, на­прык­лад, а па ўлас­най іні­цы­я­ты­ве і служ­бо­вым аба­вяз­ку) вель­мі ма­ла або не ці­ка­вяц­ца ўво­гу­ле. Хто па­ві­нен ці­ка­віц­ца: пе­ды­ятр, участ­ко­вы, су­пра­цоў­нік ор­га­на апе­кі? Клю­ча­вое сло­ва тут — «па­ві­нен», а хто ме­на­ві­та, ужо не так важ­на. Але гэ­та, на­пэў­на, трэ­ба вель­мі дак­лад­на пра­пі­саць у ней­кім нар­ма­тыў­ным ак­це. Іх, гэ­тых ак­таў, у нас ужо і так ці не за­шмат? Але, па­га­дзі­це­ся, каб усё бы­ло так дас­ка­на­ла, як хо­чац­ца ду­маць, не ля­жа­ла б ма­лень­кае цель­ца ў ква­тэ­ры ў вя­лі­кім го­ра­дзе паў­го­да…

…Іван Ка­ра­ма­заў — адзін з са­мых страш­ных і пад­ступ­ных ге­ро­яў Да­ста­еў­ска­га — і той ад­маў­ляў­ся ад па­знан­ня вы­шэй­шай гар­мо­ніі і та­ям­ніц су­све­ту, ка­лі за гэ­тым па­знан­нем ста­іць «сля­зін­ка хоць ад­на­го за­му­ча­на­га дзі­ця­ці». А мы, за­ко­на­па­слух­мя­ныя, сум­лен­ныя і шчы­рыя, гэ­тых сля­зі­нак прос­та не за­ўва­жа­ем? Ці за­ўва­жаць не хо­чам?

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».