Вы тут

«Каханне і галубы»


30 га­доў та­му, у сту­дзе­ні 1985 го­да, на эк­ра­ны кра­і­ны вый­шаў фільм рэ­жы­сё­ра Ула­дзі­мі­ра Мянь­шо­ва «Ка­хан­не і га­лу­бы». Гэ­тую кар­ці­ну, якая пас­ля ста­ла сла­ву­тай, не­каль­кі ра­зоў вяр­та­лі на да­пра­цоў­ку, ла­я­лі, ка­за­лі, што Мянь­шо­ву здра­дзі­ла па­чуц­цё гус­ту... Дзярж­кі­но ад­мо­ві­ла­ся пры­няць кар­ці­ну, па­лі­чыў­шы, што ў ёй шмат п'ян­ства. Ад­нак Мянь­шоў ста­яў на сва­ім, і пас­ля доў­гіх спрэ­чак і ня­знач­ных па­пра­вак фільм ­пус­ці­лі ў пра­кат. Ва­шай ува­зе — ці­ка­выя фак­ты пра яго.

16-6

Сцэ­на­рый філь­ма на­пі­саў ак­цёр, рэ­жы­сёр, дра­ма­тург, член Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Ра­сіі, га­на­ро­вы жы­хар го­ра­да Ча­ром­ха­ва Ула­дзі­мір Гур­кін. У асно­ве сю­жэ­ту — рэ­аль­ная гіс­то­рыя сям'і Ва­сі­ля і Над­зеі Ку­зя­кі­ных, якія жы­лі на ра­дзі­ме аў­та­ра сцэ­на­рыя. Спа­чат­ку гэ­та бы­ла п'е­са, якая па­спя­хо­ва іш­ла ў мно­гіх тэ­ат­рах кра­і­ны. Там яе, да­рэ­чы, і ўба­чыў Мянь­шоў, які шу­каў ідэю для но­ва­га філь­ма. Гур­кін па­мёр ле­там 2010 го­да, а ў 2011 го­дзе ў Ча­ром­ха­ва быў уста­ноў­ле­ны пом­нік ге­ро­ям філь­ма.

Па сцэ­на­рыі На­дзея — жан­чы­на ся­рэд­ніх га­доў, а ба­ба Шу­ра — ста­рая-пен­сі­я­нер­ка. Ад­нак акт­ры­са Ні­на Да­ро­шы­на, вы­ка­наў­ца ро­лі Над­зеі, на 10 га­доў ста­рэй­шая за На­тал­лю Це­ня­ко­ву, якая сыг­ра­ла ба­бу Шу­ру. На час зды­мак Да­ро­шы­най бы­ло 50 га­доў, а Це­ня­ко­вай толь­кі 40.

Ба­ба Шу­ра (Це­ня­ко­ва) і дзядзь­ка Мі­ця (Сяр­гей Юр­скі) і ў жыц­ці муж і жон­ка. Гэ­та ад­на з са­мых ін­тэ­лі­гент­ных пар Санкт-Пе­цяр­бур­га, і ўдвая дзіў­на, як доб­ра яны сыг­ра­лі вяс­ко­вых жы­ха­роў. У вы­ка­нан­ні Сяр­гея Юр­ска­га, яко­му та­ды яшчэ і 50 га­доў не бы­ло, вяс­ко­вы дзед атры­маў­ся вель­мі смеш­ным і тэ­ат­раль­ным.

У сцэ­не, ка­лі з дзвя­рэй ха­ты Мі­хай­лаў па­дае пра­ма ў ва­ду, ва­да­ла­зы ў ва­дзе зды­ма­лі з яго кас­цюм, каб ак­цёр вы­ныр­нуў і ад­ра­зу тэкст ка­заў. У дру­гім дуб­лі пад ва­дой уз­нік­лі праб­ле­мы з галь­шту­кам, ак­цёр ледзь не па­та­нуў, і по­тым галь­штук да­вя­ло­ся раз­ра­заць. Да­рэ­чы, «спя­кот­нае мо­ра» зды­ма­лі хоць і ў Ба­ту­мі, але ў ліс­та­па­дзе — у ха­лод­най 14-гра­дус­най ва­дзе.

З філь­ма цэн­зу­рай бы­ло вы­ра­за­на мност­ва ці­ка­вых сцэн. На­прык­лад, тая, у якой вы­пад­ко­вы мінак на пір­се да­пі­ваў пі­ва з ку­фляў дзядзь­кі Мі­ці і Ва­сі­ля. У фільм увай­шоў кадр, дзе ён толь­кі пры­сту­пае да «спра­вы». Са­мае ці­ка­вае, што ў мяс­цо­ва­га жы­ха­ра, спе­цы­яль­на зной­дзе­на­га для зды­мак сцэ­ны, атры­ма­ла­ся вы­піць 5 куф­ляў лі­та­раль­на за лі­ча­ныя се­кун­ды.

Зна­ка­мі­тыя фра­зы з філь­ма:

— Шы­ба­ну­ла ва­ша­га баць­ку, Люд­ка! Усё, ця­пер так і за­ста­нец­ца...

— Што за­ста­нец­ца?

— Што-што! Ка­са­во­касць!

— Страш­ную вест­ку пры­нёс я ў твой дом, На­дзея. Кліч дзя­цей...

— Ін­фаркт мі­кар­ду! Вось та­кі ру­бец! Ус­крыц­цё па­ка­за­ла...

— Пра­бач­це, што пе­ра­шко­дзіў вам гро­шы ха­ваць.

— Ну вось... Дзень узяц­ця Бас­ты­ліі мар­на прай­шоў!

— Ах ты, суч­ка фар­ба­ва­ная!

— Ча­му ж фар­ба­ва­ная? Гэ­та мой на­ту­раль­ны ко­лер!

— Кі­кі­мар я не ра­зу­мею! Па­збаў­ся ад яе, На­дзея!

— Гэ­та ад­куль да нас та­ко­га пры­го­жа­га дзя­дзеч­ку за­мя­ло? Ці ча­го за­быў­ся, ска­заць прый­шоў? Вой, глянь­це, у во­чы не гля­дзіць: на­пэў­на, двой­ку атры­маў!

— Дзяў­ча­ты, утай­муй­це ва­шу ма­ці!

— Людк, а Людк! Цьфу! Дзя­рэў­ня!

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».