Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У пер­шай па­ло­ве маг­чы­мыя не­да­лё­кія па­езд­кі, якія да­дуць маг­чы­масць вы­ра­шыць на­за­па­ша­ныя за мі­ну­лы час спра­вы. Ад­но­сі­ны з бліз­кі­мі людзь­мі склад­ва­юц­ца доб­ра, так­са­ма мож­на ча­каць цёп­лай ат­мас­фе­ры ў ка­лек­ты­ве. У па­чат­ку тыд­ня мо­жа з'я­віц­ца вя­лі­кая коль­касць па­пя­ро­вай пра­цы, будзь­це ўваж­лі­выя да да­ку­мен­таў у роз­на­га кшталту здзел­ках. Ма­тэ­ры­яль­нае ста­но­ві­шча ста­біль­нае.

ЦЯ­ЛЕЦ. Мо­жа­це па­чаць ад­чу­ваць ся­бе адзі­но­кім, сваё жыц­цё — бес­сэн­соў­ным і гэ­так да­лей, што не ада­б'ец­ца ста­ноў­ча на аса­біс­тым жыц­ці. Ве­ра­год­на, вар­та ад­па­чыць ад хат­ніх кло­па­таў, ад са­міх ад­но­сін і пе­ра­клю­чыц­ца на якія-не­будзь ін­шыя спра­вы, тым больш што на гэ­тым тыд­ні пе­рад ва­мі ад­кры­ва­юц­ца но­выя за­да­чы ў ра­бо­це, кар'­е­ры і ма­тэ­ры­яль­най сфе­ры. Гэ­та доб­рая маг­чы­масць за­няц­ца на­дзён­ны­мі спра­ва­мі і атры­маць ад гэ­та­га прак­тыч­ную ка­рысць. У хут­кім ча­се ду­шэў­ная гар­мо­нія бу­дзе ад­ноў­ле­на.

БЛІЗ­НЯ­ТЫ. Асаб­лі­ва ба­га­ты ты­дзень бу­дзе на па­дзеі ў аса­біс­тым жыц­ці, пры­чым як у ад­но­сі­нах з бліз­кім ча­ла­ве­кам, так і ў сяб­роў­скай кам­па­ніі. На­зі­ра­ец­ца ста­ноў­чая тэн­дэн­цыя па гэ­тых на­прам­ках: маг­чы­мыя но­выя зна­ём­ствы, на­ладж­ван­не кан­так­таў, якія ў да­лей­шым мо­гуць вель­мі спат­рэ­біц­ца; ума­ца­ван­не ад­но­сін. На­яў­ныя ад­но­сі­ны на­бу­дуць асаб­лі­вую тры­ва­ласць і бу­дуць вы­клі­каць да­вер, што да­зво­ліць пла­на­ваць свае кро­кі на бу­ду­чы­ню па іх раз­віц­ці.

РАК. Не­ка­то­рая на­пру­жа­насць, якая бу­дзе на­зі­рац­ца ў пер­шыя дні тыд­ня, мо­жа пры­вес­ці да та­го, што вы бу­дзе­це ня­стрым­аны­мі ў сло­вах і ўчын­ках, а гэ­та ў сваю чар­гу пры­вя­дзе да кан­флік­таў і не­пры­ем­ных сі­ту­а­цый. У вас на­за­па­сі­ла­ся шмат спраў, та­му лепш аку­нуц­ца з га­ла­вой у іх, а кан­так­ты з на­ва­коль­ны­мі звес­ці да мі­ні­му­му. У пра­цы вы мо­жа­це пра­явіць ся­бе да­стат­ко­ва доб­ра. Ёсць шан­цы па­леп­шыць сваё ма­тэ­ры­яль­нае ста­но­ві­шча.

ЛЕЎ. Спры­яль­ны час для па­ляп­шэн­ня свай­го ма­тэ­ры­яль­на­га ста­но­ві­шча. Мож­на раз­ліч­ваць як на гра­шо­выя па­ступ­лен­ні, так і на з'яў­лен­не но­вых маг­чы­мас­цяў для пра­соў­ван­ня па кар'­ер­най лес­ві­цы. З'я­віц­ца маг­чы­масць для рэа­лі­за­цыі сва­іх ідэй, ста­рых жа­дан­няў і ма­раў. У аса­біс­тым жыц­ці ўсё ад­нос­на спа­кой­на, хут­чэй за ўсё, вы бу­дзе­це до­сыць ску­пыя на эмо­цыі і не ста­не­це на­да­ваць асаб­лі­вай ува­гі ад­но­сі­нам.

ДЗЕ­ВА. Ак­тыў­ны ты­дзень поў­ны кло­па­таў, але спра­вы бу­дуць пра­ця­каць пла­на­ва, да­зва­ля­ю­чы вам па­сту­по­ва з усім спраў­ляц­ца. Доб­ры час для вы­ра­шэн­ня праб­лем, асаб­лі­ва ка­лі яны звя­за­ны з які­мі-не­будзь да­ку­мен­та­мі і ін­стан­цы­я­мі, а так­са­ма для пра­явы ся­бе на пра­цы. Пры­ліў сіл, эн­ту­зі­яз­му і све­жыя ідэі да­зво­ляць дзей­ні­чаць вель­мі эфек­тыў­на. На аса­біс­тым фрон­це мож­на ча­каць па­ляп­шэн­няў, але не вель­мі знач­ных. Фі­нан­са­вы стан за­ста­ец­ца на ра­ней­шым уз­роў­ні.

ША­ЛІ. Ка­лі ў ва­шых ад­но­сі­нах да гэ­та­га ча­су штось­ці бы­ло не так, то на­ды­шоў час пры­вес­ці ўсё ў на­леж­ны вы­гляд. На гэ­тым тыд­ні ёсць усе шан­цы ад­на­віць ста­рыя ад­но­сі­ны, на­ла­дзіць доб­ры кан­такт з бліз­кім ча­ла­ве­кам. Так­са­ма вы­со­кая ве­ра­год­насць знайсці дру­гую па­ла­ві­ну для тых, хто ця­пер адзі­но­кі. Для ра­ман­тыч­на­га фрон­ту ты­дзень вель­мі спры­яль­ны, а вось у ін­шых ба­ках жыц­ця ўсё не так глад­ка. У пра­цы мо­жа спат­рэ­біц­ца шмат сіл, з-за ча­го вы бу­дзе­це ад­чу­ваць ся­бе стом­ле­ны­мі і раз­губ­ле­ны­мі. Збя­ры­це­ся з ду­хам — усё атры­ма­ец­ца.

СКАР­ПІ­ЁН. Уда­лы і спры­яль­ны час як для аса­біс­та­га жыц­ця, так і для пра­явы ся­бе ў пра­цы. На гэ­тым тыд­ні доб­ра здзяйс­няць па­езд­кі ці пра­яў­ляць ак­тыў­насць і на­стой­лі­васць у да­сяг­нен­ні па­стаў­ле­най пе­рад са­бой мэ­ты. У сям'і, ад­но­сі­нах з ка­ха­ным ча­ла­ве­кам і бліз­кі­мі людзь­мі на­зі­ра­ец­ца і гар­мо­нія. Вас ча­кае пос­пех у лю­бых спра­вах, ка­лі яны не су­пя­рэ­чаць ва­шым улас­ным жа­дан­ням, ду­шэў­на­му на­строю і не вы­клі­ка­юць дыс­кам­фор­ту. Ча­ка­юц­ца не­вя­лі­кія гра­шо­выя па­ступ­лен­ні, якія бу­дуць вель­мі да­рэ­чы.

СТРА­ЛЕЦ. Ты­дзень вель­мі ак­тыў­ны, што ста­ноў­ча ада­б'ец­ца на пра­цоў­ным ста­но­ві­шчы і фі­нан­са­вай сі­ту­а­цыі. Мо­жа­це раз­ліч­ваць на гра­шо­выя па­ступ­лен­ні. Як за­слу­жа­ныя, так і ў якас­ці па­да­рун­ка. З'яў­ля­юц­ца но­выя маг­чы­мас­ці для пра­соў­ван­ня на­пе­рад. У ад­но­сі­нах з ін­шы­мі людзь­мі ча­ка­ец­ца спа­кой­ны пе­ры­яд су­пра­цоў­ніц­тва, а вось на ра­ман­тыч­ныя пра­явы раз­ліч­ваць не вар­та, бо ты­дзень не вель­мі спры­яль­ны да пра­явы па­чуц­цяў і эмо­цый, у тым лі­ку і з ва­ша­га бо­ку.

КА­ЗЯ­РОГ. Эма­цый­ныя ўсплёс­кі на па­чат­ку тыд­ня ўвойдуць у мір­нае рэ­чы­шча, што да­зво­ліць на­ла­дзіць ад­но­сі­ны. Вы­со­кая ве­ра­год­насць но­вых не­ча­ка­ных зна­ём­стваў і ад­крыц­цяў. Спры­яль­ны пе­ры­яд для па­бу­до­вы но­вых ад­но­сін і ўма­ца­ван­ня ста­рых. Мож­на ча­каць знач­на­га па­ляп­шэн­ня ма­тэ­ры­яль­на­га ста­но­ві­шча ў вы­гля­дзе гра­шо­вых па­ступ­лен­няў або атры­ман­ня вы­гад­ных пра­па­ноў. Аба­вяз­ко­ва пра­яў­ляй­це ўлас­ную іні­цы­я­ты­ву — у спра­вах вам спа­да­рож­ні­чае пос­пех.

ВА­ДА­ЛЕЙ. Вель­мі спа­кой­ны ты­дзень. Вы­ра­шац­ца даў­нія кан­флік­ты і спрэч­кі — гэ­та прой­дзе до­сыць глад­ка, без ліш­ніх цяж­кас­цяў, што да­зво­ліць у ней­кай сту­пе­ні на­ла­дзіць ад­но­сі­ны і пры­вес­ці ў па­ра­дак свой эма­цый­ны стан. Хоць асаб­лі­вай ра­дас­ці і па­зі­тыў­на­га на­строю гэ­та не пры­ня­се. Доб­ры час, каб зра­біць вы­сно­вы са сва­іх улас­ных дзе­ян­няў і ўчын­каў, узва­жыць усё і аб­ду­маць.

РЫ­БЫ. Ты­дзень у асноў­ным прой­дзе ў пра­цоў­ных буд­нях, што да­зво­ліць ра­за­браць на­за­па­ша­ныя спра­вы, па­леп­шыць сваё ста­но­ві­шча на пра­цы. Не­ка­то­рым на­ват пашчасціць вый­граць для ся­бе больш кам­форт­ныя ўмо­вы або «намацаць» сцеж­ку для кар'­ер­на­га рос­ту. У аса­біс­тых ад­но­сі­нах бу­дуць па­на­ваць спа­кой і гар­мо­нія, што доб­ра для ста­лых. Тым, хто яшчэ шу­кае сваю дру­гую па­ло­ву, да­вя­дзец­ца пры­клас­ці больш на­ма­ган­няў, бо на вы­пад­ко­выя зна­ём­ствы раз­ліч­ваць не вар­та.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.