Вы тут

Хто хоча, той даб’ецца?


Кан­ды­да­там у тэ­ле­вя­ду­чыя да­вя­дзец­ца спа­бор­ні­чаць на ва­чах ва ўсёй кра­і­ны

Пра­ект тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 2» «Ха­чу ў тэ­ле­ві­зар» пе­ра­рас­це ў ад­най­мен­нае маш­таб­нае рэ­алі­ці-шоу. Пер­шыя вы­пус­кі яго гле­да­чы ўба­чаць ужо ў лю­тым.

Апы­нуц­ца па той бок эк­ра­на і вы­пра­ба­ваць свае сі­лы ў якас­ці тэ­ле­вя­ду­чых з мая мі­ну­ла­га го­да па­жа­да­лі больш як 100 ча­ла­век з роз­ных рэ­гі­ё­наў Бе­ла­ру­сі, якія да­сла­лі свае за­яў­кі ў пра­гра­му «Ха­чу ў тэ­ле­ві­зар». Усім ім бы­ла да­дзе­на маг­чы­масць, так бы мо­віць, па­ка­заць та­вар тва­рам і пра­дэ­ман­стра­ваць свае та­лен­ты ў эфі­ры. У вы­ні­ку боль­шасць прэ­тэн­дэн­таў ад­се­я­ла­ся, і стро­гае тэ­ле­ві­зій­нае жу­ры ада­бра­ла толь­кі 25 ча­ла­век для ўдзе­лу ў рэ­алі­ці-шоу. Ця­пер ім ця­гам двух ме­ся­цаў да­вя­дзец­ца па­спра­ба­ваць асво­іць пра­фе­сію тэ­ле­вя­ду­ча­га ў па­ля­вых умо­вах і да­ка­заць сло­вам і спра­вай, што ме­на­ві­та яны — леп­шыя.

«Мы вы­ра­шы­лі па­ка­заць, што тэ­ле­вя­ду­чы — пра­фе­сія, у якую не пры­хо­дзяць з ву­лі­цы, ёй так­са­ма па­трэб­на ву­чыц­ца, і да­лё­ка не кож­ны мо­жа яе за­сво­іць», — так анан­са­ва­лі пра­ект яго ства­раль­ні­кі. І каб удзель­ні­кам жыц­цё мё­дам не па­да­ва­ла­ся, пад­рых­та­ва­лі для іх за­ня­ткі па тэх­ні­цы маў­лен­ня і ак­цёр­скім май­стэр­стве, май­стар-кла­сы, а так­са­ма шэ­раг вы­пра­ба­ван­няў. У ка­го з ах­вот­ных тра­піць у тэ­ле­ві­зар атры­ма­ец­ца прай­сці іх най­больш год­на, вы­ра­шыць жу­ры — пра­фе­сі­я­на­лы тэ­ле­ба­чан­ня на ча­ле з га­лоў­най суд­дзёй і ку­ра­тар­кай рэ­алі­ці-шоу, вя­ду­чай Свят­ла­най Ба­роў­скай. Кож­ны ты­дзень жу­ры бу­дзе ацэнь­ваць про­бы ўдзель­ні­каў і вы­бі­раць тых, хто пра­цяг­не спа­бор­ні­чаць за мес­ца пе­рад ка­ме­рай. Той з прэ­тэн­дэн­таў, хто най­леп­шым чы­нам пра­явіць ся­бе ў фі­на­ле пра­ек­та і ста­не пе­ра­мож­цам, атры­мае працу но­ва­га вя­ду­ча­га на ка­на­ле «Бе­ла­русь 2».

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.