Вы тут

Водзім рэй на таку


Што­ты­дзень у эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 3» — гуль­ня «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку». Для та­го, каб стаць яе ўдзель­ні­ка­мі, не­аб­ход­на зай­сці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз ба­нер «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку» за­поў­ніць за­яў­ку на ка­ман­ду з трох ча­ла­век. Па­пя­рэд­не ж пра­ве­рыць сваё ве­дан­не род­най мо­вы мож­на з да­па­мо­гай «Звяз­ды». Ці ве­да­лі вы, што:

Дра­бі­ны — пры­стаў­ная лес­ві­ца.

Ка­мі­зэль­ка — адзе­жы­на без ру­ка­воў і каў­ня­ра.

Ка­са­ваць — вы­крэс­лі­ваць, за­крэс­лі­ваць; ад­мя­няць.

Ля­ман­та­ваць — моц­на і пра­цяг­ла кры­чаць.

Лей­цы — ра­мя­ні для кі­ра­ван­ня конь­мі.

Ток — зем­ля­ная пад­ло­га (звы­чай­на глі­ня­ная).

За­стац­ца з но­сам — за­стац­ца ні з чым, пры сва­іх ін­та­рэ­сах, за­стац­ца на ба­бах, за­стац­ца з ма­кам. Па-рус­ку — «ос­тать­ся у разбитого ко­ры­та». Ёсць вер­сія, што не­ка­лі па­да­ру­нак, які пры­но­сіў з са­бой жа­ніх пры сва­тан­ні, на­зы­ваў­ся «нос» — гэ­та зна­чыць вы­куп. І ка­лі баць­кі ня­вес­ты яму ад­маў­ля­лі, то хло­пец (жа­ніх) за­ста­ваў­ся «з но­сам» — са сва­ім па­да­рун­кам.

Вес­ці рэй — быць за­ва­да­та­рам, вер­ха­во­дзіць, пра­віць баль, іг­раць пер­шую скрып­ку. Рус­кі ана­лаг — «ко­ман­до­вать па­ра­дом». «У гуль­ні са­ма рэй во­дзіць, ве­се­ла мір­гае, за­дзіў­ляе усіх чыс­та, як за­ра якая», сказ з паэ­мы Я. Ку­па­лы «Бан­да­роў­на».

Чар­го­выя вы­пус­кі тэ­ле­вік­та­ры­ны гля­дзі­це ў эфі­ры «Бе­ла­русь 3» кож­ную су­бо­ту ў 11.10—11.25.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.