Вы тут

Матчы НБА — на канале «Беларусь 5»


Тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь 5» пач­не транс­ля­ваць мат­чы На­цы­я­наль­най бас­кет­боль­най аса­цы­я­цыі ўжо на на­ступ­ным тыд­ні. Пер­шы матч, які ўба­чаць у пра­мым эфі­ры пры­хіль­ні­кі бас­кет­бо­ла 19 сту­дзе­ня, — су­праць­ста­ян­не «Дэт­рой­та» і «Ат­лан­ты», а по­тым пач­нец­ца пра­мая транс­ля­цыя гуль­ні «Мем­фі­са» і «Да­ла­са». Пла­ну­ец­ца, што за ты­дзень «Бе­ла­русь 5» па­ка­жа ў рэ­жы­ме ан­лайн 8 гуль­няў — транс­ля­цыі бу­дуць поз­на ве­ча­рам ці ноч­чу, а так­са­ма ў паў­то­ры ў зруч­ны для гле­да­чоў час.

182415939_Raptors_Nuggets_Ellwood_222

Як пад­крэс­ліў кі­раў­нік тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 5» Па­вел Бу­лац­кі, На­цы­я­наль­ная бас­кет­боль­ная аса­цы­я­цыя ўва­хо­дзіць у пя­цёр­ку са­мых па­пу­ляр­ных ліг у све­це, а яе аў­ды­то­рыя на­ліч­вае больш за міль­ярд ама­та­раў спор­ту: «Там гу­ля­юць су­пер­пра­фе­сі­я­на­лы, і вы­дат­на, што за гуль­нёй та­кіх «зо­рак» бу­дуць на­зі­раць і ба­лель­шчы­кі ў на­шай кра­і­не... «Бе­ла­русь 5» бу­дзе транс­ля­ваць мат­чы ў най­больш зруч­ны для гле­да­чоў час. Спа­дзя­ю­ся, гэ­та ста­не яшчэ ад­ным штурш­ком для раз­віц­ця бас­кет­бо­ла ў на­шай кра­і­не, і я ўдзяч­ны за пад­трым­ку гэ­та­га пра­ек­та Бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі бас­кет­бо­ла, кам­па­ніі «Ма­на­літ-Груп» і кі­раў­ніц­тву БДТРК».

Па­дзя­ліў­ся сва­і­мі дум­ка­мі на гэ­ты конт і стар­шы­ня Бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі бас­кет­бо­ла Мак­сім Ры­жан­коў:

— Я ве­даю, што мно­гія пры­хіль­ні­кі бас­кет­бо­ла ча­ка­лі мо­ман­ту, ка­лі на бе­ла­рус­кім тэ­ле­ба­чан­ні зноў з’я­віц­ца транс­ля­цыя гуль­няў леп­шай бас­кет­боль­най лі­гі све­ту. І гэ­та ця­пер ста­ла маг­чы­мым. Я ўпэў­не­ны, што з’яў­лен­не мат­чаў на «Бе­ла­русь 5» ста­не чар­го­вым ім­пуль­сам для раз­віц­ця бе­ла­рус­ка­га бас­кет­бо­ла і па­вы­ша­на­га ін­та­рэ­су да гэ­та­га ві­ду спор­ту ся­род дзя­цей і мо­ла­дзі. Ві­до­ві­шча і май­стэр­ства, якія дэ­ман­стру­юць гуль­цы НБА, здоль­ны сты­му­ля­ваць за­ці­каў­ле­насць бас­кет­бо­лам. Мы не бу­дзем спы­няц­ца і па­ста­ра­ем­ся ар­га­ні­за­ваць да­лей­шае су­пра­цоў­ніц­тва з На­цы­я­наль­най бас­кет­боль­най аса­цы­я­цы­яй, бу­дзем рэа­лі­зоў­ваць су­мес­ныя пра­ек­ты. У пры­ват­нас­ці, ужо праз не­каль­кі ме­ся­цаў Бе­ла­русь мо­жа на­ве­даць ка­ман­да бы­лых гуль­цоў НБА, якая пра­вя­дзе не­каль­кі па­ка­заль­ных мат­чаў у роз­ных га­ра­дах на­шай кра­і­ны.

Пра­мыя транс­ля­цыі мат­чаў На­цы­я­наль­най бас­кет­боль­най аса­цы­я­цыі на тэ­ле­ка­на­ле ста­лі маг­чы­мы­мі дзя­ку­ю­чы су­мес­най пра­цы Бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі бас­кет­бо­ла і пер­ша­га спар­тыў­на­га на­цы­я­наль­на­га тэ­ле­ка­на­ла кра­і­ны, а так­са­ма пры спон­сар­скай пад­трым­цы ААТ «Ма­на­літ Груп». Аказ­ваць пад­трым­ку Бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі бас­кет­бо­ла кам­па­нія вы­ра­шы­ла пас­ля та­го, як во­сен­ню мі­ну­ла­га го­да па­бы­ва­ла на чэм­пі­я­на­це све­ту ў Тур­цыі, дзе пад­трым­лі­ва­ла на­шу жа­но­чую збор­ную. У рам­ках су­пра­цоў­ніц­тва за­пла­на­ва­на рэа­лі­за­цыя шэ­ра­гу пра­ек­таў, ся­род якіх і ар­га­ні­за­цыя транс­ля­цый НБА ў се­зо­нах 2014/2015 і 2015/2016 на тэ­ле­ка­на­ле «Бе­ла­русь 5».

Алена ДРАПКО.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».