Вы тут

Едзем па-новаму!


Сёння ўсту­па­юць у сі­лу Змя­нен­ні ў Пра­ві­лы да­рож­на­га ру­ху

З 16 сту­дзе­ня ўсту­пае ў сі­лу ўказ №483, які ўно­сіць змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ва ўказ №551 «Аб ме­рах па па­вы­шэн­ні бяс­пе­кі да­рож­на­га ру­ху» ад 28 ліс­та­па­да 2005 го­да, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

16-37

У ад­па­вед­нас­ці з ука­зам №483 ва­дзі­це­лі бу­дуць аба­вя­за­ны пе­ра­во­зіць дзя­цей ва ўзрос­це да 12 га­доў у лег­ка­вым аў­та­ма­бі­лі з вы­ка­ры­стан­нем дзі­ця­чых утрым­лі­ва­ю­чых устрой­стваў або ін­шых срод­каў, якія да­юць маг­чы­масць бяс­печ­на пры­шпі­ліць дзі­ця з да­па­мо­гай ра­мя­нёў бяс­пе­кі. За па­ру­шэн­не гэ­та­га па­тра­ба­ван­ня ва­дзі­це­лям бу­дзе па­гра­жаць штраф да 4 ба­за­вых ве­лі­чынь (1 ба­за­вая ве­лі­чы­ня ця­пер роў­ная Br180 тыс.), за паў­тор­нае па­ру­шэн­не на пра­ця­гу го­да штраф скла­дзе ад 2 да 8 ба­за­вых ве­лі­чынь. Но­ва­ўвя­дзен­не не рас­паў­сюдж­ва­ец­ца на аў­та­ма­бі­лі-так­сі і вы­пад­кі, ка­лі рост дзі­ця­ці пе­ра­вы­шае 150 см.

З 1 снеж­ня па 1 са­ка­ві­ка ста­но­віц­ца аба­вяз­ко­вым вы­ка­рыс­тоў­ваць зі­мо­выя шы­ны на аў­та­ма­бі­лях з тэх­ніч­на да­пу­шчаль­най агуль­най ма­сай да 3,5 т, лег­ка­вых і гру­за­па­са­жыр­скіх аў­та­ма­бі­лях ма­сай боль­шай за 3,5 т, а так­са­ма аў­то­бу­сах ма­сай да 5 т. Ва­дзі­це­лі, якія па­ру­ша­юць ПДР у гэ­тай част­цы, атры­ма­юць па­пя­рэ­джан­не або штраф да 0,5 ба­за­вай ве­лі­чы­ні. Ка­лі зі­мо­вая ры­зі­на не ад­па­вя­дае па­тра­ба­ван­ням (яе пра­тэк­тар мен­шы за 4 мм), гэ­та па­ру­шэн­не пра­ду­гледж­вае па­пя­рэ­джан­не або штраф да 1 ба­за­вай ве­лі­чы­ні. За паў­тор­нае па­ру­шэн­не на пра­ця­гу го­да штраф па­вы­сіц­ца да 2–5 ба­за­вых ве­лі­чынь.

У ад­па­вед­нас­ці з да­ку­мен­там, мі­ні­маль­ная сту­пень свят­ло­пра­пус­кан­ня для вет­ра­во­га шкла транс­парт­на­га срод­ку, пры якой да­пус­ка­ец­ца яго ўдзел у да­рож­ным ру­ху, змя­ня­ец­ца з 75 пра­цэн­таў да 70 пра­цэн­таў. За не­вы­ка­нан­не норм та­ні­ра­ван­ня аў­та­шкла пра­ду­гле­джа­на ад­каз­насць у вы­гля­дзе па­пя­рэ­джан­ня або штра­фу да 1 ба­за­вай ве­лі­чы­ні. За паў­тор­нае па­ру­шэн­не на пра­ця­гу го­да — штраф ад 2 да 5 ба­за­вых ве­лі­чынь.

Змя­нен­ні за­кра­ну­лі і аў­та­шко­лы. Так, з 16 сту­дзе­ня па­вя­ліч­ва­ец­ца час на­ву­чан­ня прак­тыч­на­му ва­джэн­ню аў­та­ма­бі­ля пры пад­рых­тоў­цы ва­дзі­це­ляў ме­ха­ніч­ных транс­парт­ных срод­каў ка­тэ­го­рыі «В» з 40 да 50 га­дзін. Пры гэ­тым аў­та­шко­лам пра­да­стаў­ля­ец­ца ча­ты­рох­ме­сяч­ны тэр­мін для ар­га­ні­за­цыі пад­рых­тоў­кі ва­дзі­це­ляў у ад­па­вед­нас­ці з но­вы­мі па­тра­ба­ван­ня­мі.

Для ар­га­ні­за­цыі ру­ху ве­ла­сі­пе­дыс­таў, а так­са­ма для аба­зна­чэн­ня на­прам­каў ру­ху па па­ло­сах на скры­жа­ван­нях са скла­да­най кан­фі­гу­ра­цы­яй увод­зяц­ца но­выя ві­ды да­рож­най раз­мет­кі.

З 16 сту­дзе­ня, згод­на з ука­зам №483, да эле­мен­таў да­ро­гі бу­дуць ад­не­се­ны раз­ме­шча­ныя на пра­ез­най част­цы да­ро­гі па­са­дач­ныя пля­цоў­кі і аст­раў­кі бяс­пе­кі. Гэ­та дасць маг­чы­масць рас­паў­сю­дзіць аба­вя­зак ула­даль­ні­каў да­рог па ўтры­ман­ні эле­мен­таў да­рог у бяс­печ­ным для ру­ху ста­не на на­зва­ныя збу­да­ван­ні.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».