Вы тут

Экзамен на сталасць


«Аб­ве­шча­ны кі­раў­ні­ком на­шай дзяр­жа­вы Год мо­ла­дзі ад­кры­вае для ма­ла­дых лю­дзей шы­ро­кія маг­чы­мас­ці для ажыц­цяў­лен­ня сва­іх пра­ек­таў, ідэй, каш­тоў­нас­цяў і пла­наў, — за­явіў жур­на­ліс­там на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Вік­тар ЯК­ЖЫК. — Уліч­ва­ю­чы, што Бе­ла­русь ста­ла на іна­ва­цый­ны шлях раз­віц­ця, а мо­ладзь з'яў­ля­ец­ца га­лоў­ным ка­та­лі­за­та­рам ука­ра­нен­ня ідэй і іні­цы­я­тыў, пры­цяг­нуць ма­ла­дых лю­дзей да ак­тыў­на­га ўдзе­лу ў жыц­ці і раз­віц­ці на­шай кра­і­ны над­звы­чай важ­на. Та­му гэ­та яшчэ і год ад­каз­нас­ці мо­ла­дзі пе­рад дзяр­жа­вай».

IMG_5489

Ма­ла­дыя лю­дзі ва ўзрос­це ад 14 да 31 го­да скла­да­юць у Бе­ла­ру­сі больш за 23% ад агуль­най коль­кас­ці на­сель­ніц­тва. Са­мая шмат­лі­кая ма­ла­дзёж­ная гру­па — ва ўзрос­це 25–30 га­доў: на па­ча­так 2014 го­да — 939,9 ты­ся­чы ча­ла­век (43%). 83,2% ма­ла­дых лю­дзей пра­жы­ва­юць у га­ра­дах і па­сёл­ках га­рад­ско­га ты­пу, і толь­кі 16,8% — у сель­скай мяс­цо­вас­ці. Ка­ля 38% ад агуль­най коль­кас­ці мо­ла­дзі жы­вуць у Мін­ску і Мін­скай воб­лас­ці (831,2 ты­ся­чы).

Най­важ­ней­шым да­ку­мен­там, які вы­зна­чае асно­вы ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі, з'яў­ля­ец­ца За­кон «Аб ас­но­вах дзяр­жаў­най ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі», які быў пры­ня­ты ад­ным з пер­шых у СНД. Ця­пер у Бе­ла­ру­сі ад­но­сі­ны, звя­за­ныя з аба­ро­най пра­воў і ін­та­рэ­саў мо­ла­дзі, рэ­гу­лю­юць Кан­сты­ту­цыя, 8 ко­дэк­саў, 20 за­ко­наў, ка­ля 40 ука­заў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы і больш за 100 па­ста­ноў ура­да. За­ка­на­даў­чая ба­за па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­ва­ец­ца і аб­наў­ля­ец­ца ў ад­па­вед­нас­ці з па­тра­ба­ван­ня­мі ча­су. «Са­мы све­жы прык­лад — указ «Аб да­дат­ко­вых ме­рах дзяр­жаў­най пад­трым­кі сем'­яў, якія вы­хоў­ва­юць дзя­цей». Гэ­ты да­ку­мент уво­дзіць но­вае па­няц­це — ся­мей­ны ка­пі­тал, што за­клі­ка­ны ака­заць пад­трым­ку бе­ла­рус­кім сем'­ям, у тым лі­ку і ма­ла­дым», — ад­зна­чыў на­мес­нік мі­ніст­ра.

Вік­тар Як­жык па­ве­да­міў, што Рэс­пуб­лі­кан­скі план па рэа­лі­за­цыі Го­да мо­ла­дзі ўклю­чае больш за 70 пунк­таў: ме­ра­пры­ем­ствы, пры­све­ча­ныя па­тры­я­тыч­на­му вы­ха­ван­ню мо­ла­дзі, пра­па­ган­дзе зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця, раз­віц­цю ма­са­ва­га спор­ту, пад­трым­цы ма­ла­дых лю­дзей, якія тра­пі­лі ў скла­да­ную жыц­цё­вую сі­ту­а­цыю і г.д.

19–20 сту­дзе­ня ў Мін­ску прой­дзе 42 з'езд БРСМ. Яны ад­бы­ва­юц­ца раз на тры га­ды. Чар­го­вы з'езд прой­дзе ў фар­ма­це ад­кры­та­га дыя­ло­гу. Як па­ве­да­міў дру­гі сак­ра­тар Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та БРСМ Анд­рэй Бе­ля­коў, у маш­таб­ным фо­ру­ме возь­муць удзел ка­ля 3 ты­сяч ча­ла­век.

20 сту­дзе­ня ў Па­ла­цы Рэс­пуб­лі­кі раз­гор­нец­ца вы­ста­ва па­тры­я­тыч­най фа­та­гра­фіі «Ра­зам дом па­бу­ду­ем», на якой бу­дуць прад­стаў­ле­ны най­больш яр­кія мо­ман­ты з жыц­ця ар­га­ні­за­цыі. Пад­час цэнт­раль­на­га ме­ра­пры­ем­ства з'ез­да — ад­кры­та­га дыя­ло­гу «Мо­ладзь Бе­ла­ру­сі: тра­ды­цыі і бу­ду­чы­ня» — бу­дуць пад­ве­дзе­ны вы­ні­кі пра­цы ар­га­ні­за­цыі за тры га­ды, а так­са­ма вы­зна­ча­на стра­тэ­гія раз­віц­ця на най­блі­жэй­шыя не­каль­кі га­доў. «2015 год для нас асаб­лі­вы: гэ­та Год мо­ла­дзі, год свят­ка­ван­ня 70‑год­дзя Пе­ра­мо­гі, год вы­ба­раў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. Мы іні­цы­ю­ем раз­гляд пы­тан­няў па раз­віц­ці ма­ла­дзёжна­га ру­ху з кан­крэт­ны­мі пра­па­но­ва­мі для ўня­сен­ня ў ад­па­вед­ныя пра­гра­мы і нар­ма­тыў­на-пра­ва­выя ак­ты», — пад­крэс­ліў Анд­рэй Бе­ля­коў.

Па яго сло­вах, у рам­ках «Ад­кры­та­га дыя­ло­гу» на пра­ця­гу не­каль­кіх мес­цаў у роз­ных га­ра­дах і на­се­ле­ных пунк­тах кра­і­ны ад­бы­ло­ся ка­ля 5 ты­сяч су­стрэч, пад­час якіх ма­ла­ды­мі людзь­мі бы­ло вы­ка­за­на шмат слуш­ных пра­па­ноў. Ёсць ідэі, што па­тра­бу­юць пад­трым­кі на ўзроў­ні мяс­цо­вых ула­даў, але ёсць і больш гла­баль­ныя пра­па­но­вы. Ад­на з апош­ніх — аб­вяс­ціць бу­даў­ніц­тва ма­ла­дзёжна­га па­тры­я­тыч­на­га цэнт­ра на тэ­ры­то­рыі Брэсц­кай крэ­пас­ці. Ства­рэн­не цэнт­ра на ба­зе Брэсц­кай крэ­пас­ці як нель­га лепш ад­па­вя­дае трэн­ду бя­гу­ча­га го­да. Іні­цы­я­ты­ва пе­ра­клі­ка­ец­ца і з 70‑год­дзем Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі, і з Го­дам мо­ла­дзі.

Га­во­ра­чы пра пла­ны на 2015 год, Анд­рэй Бе­ля­коў пад­крэс­ліў, што ад­ным з клю­ча­вых кі­рун­каў пра­цы ар­га­ні­за­цыі за­ста­нец­ца гра­ма­дзян­ска-па­тры­я­тыч­ная тэ­ма­ты­ка. «На­ша за­да­ча — дай­сці да кож­на­га ве­тэ­ра­на, да­па­маг­чы, пад­тры­маць, вы­слу­хаць гіс­то­рыі гэ­тых лю­дзей. Та­му рэа­лі­зу­ец­ца шэ­раг пра­ек­таў: «70 га­доў мі­ру», «Ге­роі Пе­ра­мо­гі». Бу­дзе раз­ві­вац­ца да­лей ва­лан­цёр­скі рух. Яшчэ ад­на тэ­ма — ма­ла­дзёжныя іні­цы­я­ты­вы. Пра­цяг­нец­ца і пра­ект «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі». Да­рэ­чы, у 2016 го­дзе пад ку­ра­тар­ствам бе­ла­рус­ка­га бо­ку ад­бу­дзец­ца фі­нал кон­кур­су «100 ідэй для СНД».

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».