Вы тут

Сапсаваны прадукт да спажыўца не дойдзе


Спецыялісты абмеркавалі сітуацыю з захаваннем са­ні­тар­ных нор­маў і пра­ві­лаў у сфе­ры роз­ніч­на­га ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня

Ця­пер, згод­на з Ука­зам №567 «Аб да­дат­ко­вых ме­рах па аба­ро­не пра­воў спа­жыў­цоў», на­мес­нік мі­ніст­ра ахо­вы зда­роўя — га­лоў­ны дзяр­жаў­ны са­ні­тар­ны ўрач кра­і­ны — атры­маў да­дат­ко­выя паў­на­моц­твы па кант­ро­лі за вы­ка­нан­нем са­ні­тар­ных нор­маў і пра­ві­лаў у сфе­ры роз­ніч­на­га ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. Сён­ня са­ні­тар­ныя служ­бы на­дзе­ле­ны пра­вам пры­маць ра­шэн­ні аб пры­пы­нен­ні пра­цы аб'­ек­таў ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня ў вы­пад­ку вы­яў­лен­ня па­ру­шэн­няў пра­ві­лаў утры­ман­ня вы­твор­чых і ганд­лё­вых па­мяш­кан­няў, рэа­лі­за­цыі та­ва­раў са скон­ча­ным тэр­мі­нам пры­дат­нас­ці, без мар­кі­роў­кі і су­пра­ва­джаль­ных да­ку­мен­таў, якія па­каз­ва­юць па­хо­джан­не і тэр­мі­ны рэа­лі­за­цыі. Згод­на з да­ку­мен­там га­лоў­ны са­ні­тар­ны ўрач так­са­ма мае пра­ва пры­маць ра­шэн­ні аб за­ба­ро­не ўво­зу на тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі ці аба­ра­чэн­ня на яе тэ­ры­то­рыі пра­дук­цыі, якая не ад­па­вя­дае па­тра­ба­ван­ням за­ка­на­даў­ства ў га­лі­не са­ні­тар­на-эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­на­га даб­ра­бы­ту на­сель­ніц­тва. Пад­час ан­лайн-кан­фе­рэн­цыі на сайце БЕЛТА га­лоў­ны дзяр­жаў­ны са­ні­тар­ны ўрач кра­і­ны Ігар Га­еў­скі рас­ка­заў пра пер­шыя вы­ні­кі пра­цы ў ад­па­вед­нас­ці з но­вы­мі паў­на­моц­тва­мі.

16-34

За­крыц­цё аб'­ек­таў ганд­лю — край­няя ме­ра

На­мес­нік мі­ніст­ра па­ве­да­міў, што за ме­сяц дзей­нас­ці Ука­за №567, якім бы­лі на­да­дзе­ныя да­дат­ко­выя паў­на­моц­твы, са­ні­тар­ныя служ­бы вы­нес­лі 240 ра­шэн­няў аб пры­пы­нен­ні пра­цы аб'­ек­таў ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. Ды­на­мі­ка та­кая: ад­бы­ва­ец­ца па-роз­на­му, але ў цэ­лым на­зі­ра­ец­ца тэн­дэн­цыя да змян­шэн­ня закрыццяў.

Ігар Га­еў­скі лі­чыць, што ў ганд­лі сён­ня да­во­лі ня­прос­ты пе­ры­яд, бо за­вяр­шы­лі­ся на­ва­год­нія свя­ты. Лю­дзі ўжо ку­пі­лі тое, што ха­це­лі, та­му ак­тыў­насць спа­жыў­цоў зні­жа­ец­ца. Ганд­лё­выя прад­пры­ем­ствы да свя­таў маг­лі функ­цы­я­на­ваць з пэў­ным за­па­сам, а ў вы­ні­ку ней­кія пра­дук­ты за­ста­лі­ся ня­куп­ле­ны­мі. Та­му ў нас гэ­ты пе­ры­яд лі­чыц­ца ад­каз­ным. Трэ­ба не да­пус­ціць, каб са­пса­ва­ны та­вар тра­піў да па­куп­ні­коў. Сён­ня ад­па­вед­ныя служ­бы піль­на со­чаць за дзей­нас­цю прад­пры­ем­стваў ганд­лю і кант­ра­лю­юць, каб та­кіх та­ва­раў у рэа­лі­за­цыі не бы­ло.

Спе­цы­я­ліст упэў­не­ны, што на­зва­ны пе­ры­яд не бу­дзе доў­гім. Са­ні­тар­ныя служ­бы ад­зна­ча­юць, што суб'­ек­ты гас­па­да­ран­ня вель­мі сур'­ёз­на за­кла­по­ча­ны і ста­лі ра­біць пра­віль­ныя вы­сно­вы, пры­маць пра­віль­ныя кі­раў­ні­чыя ра­шэн­ні. Ры­зы­ка быць за­чы­не­ным ні­ко­му не па­да­ба­ец­ца. Больш за тое, не­ка­то­рыя юра­со­бы ўпэў­не­ны, што іх па­крыў­дзі­лі не­аб­грун­та­ва­на. На імя на­мес­ні­ка мі­ніст­ра на­кі­роў­ва­юц­ца зва­ро­ты з бо­ку ганд­лё­вых се­так, якія лі­чаць: са­ні­тар­ныя служ­бы ча­сам не­дзе праз­мер­на жорст­ка па­ды­хо­дзяць да тых ці ін­шых сі­ту­а­цы­й і пры­пы­ня­юць пра­цу аб'­ек­та там, дзе мож­на бы­ло б гэ­та­га не ра­біць. Ігар Га­еў­скі за­пэў­ніў, што з па­доб­ны­мі вы­пад­ка­мі на­да­лей спе­цы­я­ліс­ты бу­дуць раз­бі­рац­ца больш уваж­лі­ва. За­крыц­цё, па сут­нас­ці, ні­ко­му не трэ­ба. Гэ­та пры­во­дзіць да та­го, што лю­дзі не атрым­лі­ва­юць зар­пла­ту, не вы­плач­ва­юц­ца па­да­ткі, па­ку­ту­юць спажыўцы, якія пры­вык­лі да гэ­та­га аб'­ек­та. «Не­га­тыў­ных мо­ман­таў шмат, та­му мы да за­крыц­ця ста­вім­ся як да край­няй ме­ры, што вы­му­ша­ны ўжы­ваць, ка­лі ас­тат­нія не пры­но­сяць жа­да­на­га вы­ні­ку», — ад­зна­чае Ігар Га­еў­скі.

Да­дат­ко­вых паў­на­моц­тваў, звыш та­го, што на­да­дзе­ны ўка­зам, сан­служ­бам не трэ­ба. Але ра­ней гэ­та­га да­ку­мен­та ім у сва­ёй дзей­нас­ці не ха­па­ла. Па­куль іс­нуе пэў­ная коль­касць ня­доб­ра­сум­лен­ных юры­дыч­ных і служ­бо­вых асоб, што спа­чат­ку пла­цяць штра­фы, а толь­кі по­тым гля­дзяць, якая вы­га­да ад та­го, што ў іх ня­ма да­дат­ко­ва­га шта­ту, які со­чыць за тэр­мі­на­мі рэа­лі­за­цыі та­ва­ру. Яны ба­чы­лі, што вы­пла­та штра­фаў больш вы­гад­ная, чым вы­ка­нан­не за­ка­на­даў­ства ад А да Я. Ця­пер сі­ту­а­цыя змя­ні­ла­ся, бо ка­лі па­гра­жае за­крыц­цё, пра якую вы­га­ду мо­жа іс­ці га­вор­ка. Пры закрыцці аб'­ек­та ні­я­кай вы­га­ды ня­ма ў прын­цы­пе. Гэ­та вы­дат­на да­па­ма­гае кі­ра­ваць сі­ту­а­цы­яй на спа­жы­вец­кім рын­ку ў пла­не вы­ка­нан­ня за­ка­на­даў­ства.

Мець ідэа­льную кух­ню

На ан­лайн-ка­фе­рэн­цыі ўзды­ма­ла­ся пы­тан­не аб якас­ці ай­чын­ных рэ­ста­ра­наў і ка­фэ. На гэ­ты конт га­лоў­ны дзяр­жаў­ны са­ні­тар­ны ўрач Мін­ска На­тал­ля Жу­ка­ва ад­зна­чы­ла, што ле­тась бы­ло вы­не­се­на 224 па­ста­но­вы аб пры­пы­нен­ні дзей­нас­ці мін­скіх аб'­ек­таў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. Штра­фаў бы­ло знач­на больш. Да­рэ­чы, у ста­ліч­ных аб'­ек­тах бы­ло за­бра­ка­ва­на ка­ля 2,6 то­ны пра­дук­цыі не­га­ран­та­ва­най якас­ці: аль­бо са скон­ча­ным тэр­мі­нам пры­дат­нас­ці, аль­бо без да­ку­мен­таў, якія свед­чы­лі б, ад­куль атры­ма­ны та­вар.

Мно­гія ўла­даль­ні­кі рэ­ста­ра­наў і кавярняў скар­дзяц­ца на жорст­кія са­ні­тар­ныя нор­мы, што іс­ну­юць у нас. «На­прык­лад, на­вош­та два ха­ла­дзіль­ні­кі на га­то­вую і сы­рую пра­дук­цыю? Мы ж до­ма так не ро­бім і не атруч­ва­ем­ся», — абу­ра­юц­ца час­та яны. І та­кіх скар­гаў вель­мі шмат. Пры гэ­тым мно­гія сцвяр­джа­юць, што ў той жа Поль­шчы та­кіх жорст­кіх па­тра­ба­ван­няў ня­ма. І гэ­та ад­на з пры­чын, па якіх там бюд­жэт­ных кавярняў і не­вя­лі­кіх за­ку­сач­ных знач­на больш, чым у нас.

А вось Ігар Га­еў­скі не згод­ны з тым, што па­тра­ба­ван­ні да аб'­ек­таў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня ў Бе­ла­ру­сі праз­мер­ныя. Ка­лі б гэ­та бы­ло так, то не ад­кры­ва­лі­ся б яны на сціп­лых пло­шчах. А маг­чы­масць ад­крыць не­вя­лі­кую кавярню ёсць заў­сё­ды.

Іс­ну­ю­чыя па­тра­ба­ван­ні не­аб­ход­на ўспры­маць як куль­ту­ру пры­га­та­ван­ня ежы, куль­ту­ру зна­хо­джан­ня на пра­цоў­ным мес­цы пер­са­на­лу і кож­на­га ўдзель­ні­ка гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня аса­біс­та. У ку­ха­раў рэ­ста­ра­наў па­ві­нен быць вы­со­кі ўзро­вень свя­до­мас­ці. Пры­га­та­ваць якас­ную, эс­тэ­тыч­ную і бяс­печ­ную для клі­ен­та стра­ву па-ін­ша­му не­маг­чы­ма. Раз­ва­жаць пра тое, што пра­пі­са­ныя па­тра­ба­ван­ні за­над­та жорст­кія, мо­гуць толь­кі тыя, хто гэ­та не да кан­ца ра­зу­мее, ці тыя, хто не збі­ра­ец­ца са­чыць за па­рад­кам на кух­ні, упэў­не­ны га­лоў­ны дзяр­жаў­ны са­ні­тар­ны ўрач кра­і­ны.

Бе­ла­рус­кія ра­бот­ні­кі сфе­ры гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня ча­сам вы­яз­джа­юць у Поль­шчу, Фран­цыю, Бель­гію і ін­шыя кра­і­ны. Вяр­та­юц­ца і дзе­ляц­ца сва­і­мі ўра­жан­ня­мі. Быў, на­прык­лад, вы­па­дак, ка­лі ў ад­ным з чэш­скіх пры­да­рож­ных рэ­ста­ра­наў на­вед­валь­ні­ка на­кар­мі­лі шклом. Ігар Га­еў­скі лі­чыць, што, ка­лі ча­ла­век кор­міць ін­шых, ён ад­каз­вае за іх зда­роўе. І па­ві­нен ра­зу­мець, якая сту­пень ад­каз­нас­ці ля­жыць на ім. Усім бу­дзе пры­ем­на, на­пэў­на, на­вед­ваць тую ўста­но­ву, дзе пе­рад ва­чы­ма пра­хо­дзіць увесь пра­цэс пад­рых­тоў­кі страў: ка­лі мож­на на­зі­раць, як пра­цу­юць шэф-ку­ха­ры і яго па­моч­ні­кі, як мы­ец­ца по­суд, у якой воп­рат­цы пра­цуе пер­са­нал і якая тэх­на­ло­гія пад­рых­тоў­кі вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца. Та­кія рэ­ста­ра­ны ёсць, і да іх не ўзні­кае ні­вод­на­га пы­тан­ня. «Але ча­сам, ка­лі я за­хо­джу на кух­ню, я на­зі­раю не­пры­ем­ную кар­ці­ну: там бруд­на, ад­сут­ні­чае тэх­на­ло­гія пры­га­та­ван­ня. Мы зма­га­лі­ся і пра­цяг­нем зма­гац­ца з та­кі­мі ўста­но­ва­мі. Я ха­цеў бы, каб нам не бы­ло со­рам­на за бе­ла­рус­кія кавярні», — удак­лад­ніў сваю па­зі­цыю спе­цы­я­ліст.

За­крыць мо­гуць і на су­ткі

Ка­лі ма­га­зін за­крыва­юць, то яго кі­раў­ніц­тва па­чы­нае да­во­лі ак­тыў­на ва­ру­шыц­ца, каб у мі­ні­маль­ны тэр­мін вы­пра­віць усе не­да­хо­пы. Ка­лі за ме­сяц бы­ло вы­не­се­на 240 ра­шэн­няў аб пры­пы­нен­ні дзей­нас­ці аб'­ек­таў ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, то сён­ня ўжо 173 аб'­ек­ты ад­на­ві­лі пра­цу. Тэр­мі­ны пры­пы­нен­ня ва­га­лі­ся ад су­так да 90 дзён. Ка­лі ка­заць пра ста­лі­цу, то за ме­сяц з ліш­кам да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці тут пры­цяг­ну­ты 223 служ­бо­выя асо­бы, пры­пы­ня­ла­ся экс­плу­а­та­цыя 110 прад­пры­ем­стваў. Ця­пер на 15 з іх на­зі­ра­ец­ца ак­тыў­ная ста­дыя па лік­ві­да­цыі па­ру­шэн­няў.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.