Вы тут

Андрэй Кабякоў адказаў на пытанні дэпутатаў


Пе­рад га­ла­са­ван­нем, пад­час яко­га пар­ла­мен­та­рыі маг­лі пры­няць або ад­хі­ліць кан­ды­да­ту­ру но­ва­га прэм'­е­ра, дэ­пу­та­ты Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў за­да­лі Анд­рэю Ка­бя­ко­ву шэ­раг пы­тан­няў.

16-421

16-421

 

Ары­ен­та­цыя на вы­нік

Ві­таль БУСЬ­КО, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па між­на­род­ных спра­вах, спы­таў пра стра­тэ­гію ўра­да па па­ве­лі­чэн­ні экс­пар­ту і ды­вер­сі­фі­ка­цыі рын­каў.

Анд­рэй Ка­бя­коў у пер­шую чар­гу ад­зна­чыў, што асноў­ны ры­нак для на­шай кра­і­ны — Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя, кра­і­ны Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за.

— Але вы цу­доў­на ра­зу­ме­е­це, што стан эка­но­мі­кі на­шых геа­гра­фіч­на бліз­кіх парт­нё­раў да­стат­ко­ва скла­да­ны, — звяр­нуў ува­гу ён. — На­рас­ціць фі­зіч­ныя аб'­ёмы экс­пар­ту там бу­дзе ня­прос­та: трэ­ба пра­ца­ваць і над са­бе­кош­там, і над за­тра­та­мі, і над якас­цю ўлас­най пра­дук­цыі.

Але асноў­ны рэ­зерв, на якім у нас ёсць маг­чы­масць за­ра­біць, — гэ­та кра­і­ны «даль­няй ду­гі»: азі­яц­кія — Кі­тай, В'ет­нам, Ін­да­не­зія, Ін­дыя, аф­ры­кан­скія і ла­ці­на­-
а­ме­ры­кан­скія.

— На­ту­раль­на, што ў кра­і­нах, якія раз­ві­ва­юц­ца, ёсць ні­шы, дзе мы мо­жам і аба­вя­за­ны за­няць сваё мес­ца. Па рэ­ка­мен­да­цы­ях на­шых за­меж­ных прад­стаў­ніц­тваў, у пер­шым квар­та­ле 2015 го­да пла­ну­ец­ца больш за 60 ві­зі­таў на­шых кі­раў­ні­коў мі­ніс­тэр­стваў, ве­дам­стваў, абл­вы­кан­ка­маў амаль у 40 кра­ін. Га­лоў­нае — не прос­та па­ехаць ад­зна­чыц­ца і су­стрэц­ца, а атры­маць вы­нік: кант­рак­ты, па­стаў­кі, гро­шы. Та­му па­стаў­ле­на за­да­ча не прос­та за­бяс­пе­чыць ад­па­вед­ны пра­цэс, але і атры­маць пэў­ныя вы­ні­кі.

«Ка­му­нал­ка» бу­дзе рас­ці па­ра­лель­на з да­хо­да­мі

На­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па ахо­ве зда­роўя, фі­зіч­най куль­ту­ры, спор­це, ся­мей­най і ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­цы Але­на ША­МАЛЬ па­ці­ка­ві­ла­ся, ці ад­мо­віц­ца кра­і­на ад пе­ра­кры­жа­ва­на­га суб­сі­дзі­ра­ван­ня, ка­лі прад­пры­ем­ствы аплач­ва­юць част­ку кош­ту ка­му­наль­ных па­слуг, ака­за­ных на­сель­ніц­тву. Пар­ла­мен­та­рый на­га­да­ла, што ў сфе­рах элект­ра- і цеп­ла­энер­ге­ты­кі ўрад спа­дзя­ваў­ся ўжо сё­ле­та ады­сці ад та­ко­га ме­та­ду апла­ты ка­му­наль­ных па­слуг.

— Тэ­ма гэ­та ня­прос­тая і, на­ту­раль­на, ад пе­ра­кры­жа­ва­на­га суб­сі­дзі­ра­ван­ня ў перс­пек­ты­ве не­аб­ход­на ады­хо­дзіць, — упэў­не­ны Анд­рэй Ка­бя­коў. — Але ёсць па­тра­ба­ван­ні кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы пра тое, што гэ­та праб­ле­ма па­він­на вы­ра­шац­ца па­ра­лель­на рос­ту да­хо­даў на­сель­ніц­тва.

Анд­рэй Ка­бя­коў на­га­даў, што дзей­ні­чае Указ кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы № 550, дзе пра­да­стаў­ле­на пра­ва ўра­ду і абл­вы­кан­ка­мам ад­на­мо­ман­та­ва за год па­вя­ліч­ваць та­ры­фы на 5 до­ла­раў у эк­ві­ва­лен­це.

— Ру­хац­ца да­лей у гэ­тым кі­рун­ку бу­дзем у ад­па­вед­нас­ці з маг­чы­мас­ця­мі і па­тэн­цы­я­лам рос­ту да­хо­даў на­сель­ніц­тва. У нас са­цы­яль­ная дзяр­жа­ва, са­цы­яль­на ары­ен­та­ва­ная эка­но­мі­ка. Ад гэ­та­га мы ад­маў­ляц­ца не збі­ра­ем­ся. Ка­лі ж па­гля­дзець больш глы­бо­ка, то не для ўсіх прад­пры­ем­стваў пе­ра­кры­жа­ва­нае суб­сі­дзі­ра­ван­не — гэ­та ад­на­знач­на дрэн­на.

Мы не бе­ра­жом ся­бе?

Дэ­пу­тат Та­ма­ра КРА­СОЎ­СКАЯ, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па пра­вах ча­ла­ве­ка, на­цы­я­наль­ных ад­но­сі­нах і срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, па­ці­ка­ві­ла­ся, якой у най­блі­жэй­шыя га­ды ба­чыць Анд­рэй Ка­бя­коў дэ­ма­гра­фіч­ную сі­ту­а­цыю ў на­шай кра­і­не.

— У мі­ну­лым го­дзе па да­ру­чэн­ні кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы мы рых­та­ва­лі пра­па­но­ву па так зва­ным пра­ек­це «Вя­лі­кая сям'я». Быў пры­ня­ты ад­па­вед­ны ўказ, — па­ве­да­міў вы­сту­поў­ца. — Па­чы­на­ю­чы з 2016 го­да пач­нец­ца яго рэа­лі­за­цыя.

Анд­рэй Ка­бя­коў па­га­дзіў­ся з тым, што кра­і­на мае пэў­ны вы­нік у ра­шэн­ні дэ­ма­гра­фіч­ных праб­лем. У мі­ну­лым го­дзе ўпер­шы­ню за су­ве­рэн­ную гіс­то­рыю на­зі­раў­ся пры­рост на­сель­ніц­тва, праў­да, з улі­кам міг­ра­цыі.

— Але я звяр­нуў бы ўва­гу на яшчэ адзін важ­ны ас­пект, які мы ўсе лі­чым на­ту­раль­ным, але, тым не менш, ён па­тра­буе вель­мі піль­най ува­гі. У мі­ну­лым го­дзе ў нас па пры­чы­нах, якія мож­на пра­ду­хі­ліць, па­мер­ла 10,3 ты­ся­чы ча­ла­век. З іх 1600 — ад атруч­ван­ня ал­ка­го­лем, 1100 — у да­рож­на-транс­парт­ных зда­рэн­нях, 700 — на па­жа­рах, 600 ча­ла­век ута­пі­лі­ся… Склад­ва­ец­ца та­кое ўра­жан­не, што мы, бе­ла­ру­сы, не бе­ра­жом ся­бе!

Анд­рэй Ка­бя­коў за­ўва­жыў, што но­вая дэ­ма­гра­фіч­ная пра­гра­ма не­аб­ход­на. Пад­час пад­рых­тоў­кі ад­па­вед­ных пра­па­ноў урад звер­не ўва­гу і на вы­шэй­на­зва­ныя фак­та­ры. Па сло­вах вы­сту­поў­цы, там ёсць доб­рая перс­пек­ты­ва змен­шыць коль­касць ах­вяр.

* * *

Так­са­ма ўчо­ра Па­ла­та прад­стаў­ні­коў пры­ня­ла ан­ты­нар­ка­тыч­ныя да­ку­мен­ты. Пер­шы за­ко­на­пра­ект быў пры­све­ча­ны Дэ­крэ­ту Прэ­зі­дэн­та № 6 «Аб не­ад­клад­ных ме­рах па про­ці­дзе­ян­ні не­за­кон­на­му аба­ро­ту нар­ко­ты­каў», дру­гі — зме­нам у Кры­мі­наль­ны ко­дэкс, што ро­бяць больш жорст­кі­мі ан­ты­нар­ка­тыч­ныя ме­ры.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.