Вы тут

Прэзентацыя каталога “Афішы да спектакля “Паўлінка” па аднайменнай п’есе Янкі Купалы”


20 студзеня 2015 года а 17 гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на прэзентацыю каталога “Афішы да спектакля “Паўлінка” па аднайменнай п’есе Янкі Купалы”.

Каталог з’яўляецца першай спробай прадставіць у адным выданні захаваныя ў фондах Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы афішы, якія створаны да пастановак п’есы “Паўлінка” на працягу 100 гадоў, з 1913 па 2013.

Выданне адлюстроўвае цесную сувязь паміж жыццём і творчасцю Янкі Купалы і стварэннем і развіццём аднаго з вядучых беларускіх тэатральных калектываў – Першага беларускага дзяржаўнага тэатра (сёння – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), які ў 2014 годзе адзначыў 70-годдзе з моманту надання яму імя Янкі Купалы, а ў 2015 – 95-годдзе з дня адкрыцця. Калі б існавала Кніга тэатральных рэкордаў, спектакль “Паўлінка” першым бы трапіў у яе: нідзе ў свеце пастаноўка не жыве на адной сцэне больш за 70 гадоў, выхоўваючы новыя і новыя пакаленні гледачоў і артыстаў. “Паўлінка” – гэта легенда беларускага тэатра, якая кожнай хвілінай сцэнічнага дзеяння далучае да нацыянальнай культуры.

Інфармацыя, размешчаная ў каталогу, з’яўляецца каштоўным гісторыка-культурным матэрыялам, які адлюстроўвае сцэнічны лёс п’есы Янкі Купалы, гісторыю яе ўвасаблення  на сцэне прафесійных і аматарскіх тэатраў у Беларусі і па-за яе межамі.

Спалучэнне выявы афішы з успамінамі, фатаграфіямі, дакументальнымі матэрыяламі робіць дадзены каталог выданнем, якое будзе цікавым як для спецыялістаў, так і для шырокіх чытацкіх колаў.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.