Вы тут

Жыццё з чыстага ліста


Пен­сі­я­нер­ка з Клец­ка­га ра­ё­на пры­вез­ла да­моў за аса­біс­тыя збе­ра­жэн­ні ўкра­ін­скіх бе­жан­цаў
і да­па­маг­ла ім улад­ка­вац­ца на но­вым мес­цы

Ак­са­на Ду­бо­вік са сва­ім му­жам Дзя­ні­сам і дву­ма не­паў­на­лет­ні­мі дзець­мі па­ча­лі жыц­цё з чыс­та­га ліс­та, у но­вай кра­і­не. Не­вя­до­ма, як бы склаў­ся да­лей­шы лёс сям'і, ка­лі б не шчас­лі­вы вы­па­дак…

[caption id="attachment_68023" align="alignnone" width="600"]Ка­ця­ры­на Смір­но­ва — бе­ла­рус­кая Ма­ці Тэ­рэ­за. Ка­ця­ры­на Смір­но­ва — бе­ла­рус­кая Ма­ці Тэ­рэ­за.[/caption]

Ад­ны спа­чу­ва­юць, ін­шыя да­па­ма­га­юць

Ка­ця­ры­на Смір­но­ва пры­вез­ла і па­ся­лі­ла ў сва­ім до­ме ўкра­ін­скіх бе­жан­цаў — гэ­тая на­ві­на ім­гнен­на аб­ля­це­ла аг­ра­га­ра­док Заа­стра­веч­ча.

Бяс­спрэч­на, учы­нак 76‑га­до­вай пен­сі­я­нер­кі ўра­зіў зем­ля­коў: не па­ба­я­ла­ся ў та­кім уз­рос­це вы­брац­ца ў ня­бліз­кі свет.

Са­праў­ды, што пад­штурх­ну­ла Ка­ця­ры­ну Мац­ве­еў­ну па­ехаць у Рас­тоў-на-До­не?

—Я на­ра­дзі­ла­ся ва Укра­і­не і па паш­пар­це ўкра­ін­ка. У Заа­стра­веч­чы жы­ла мая сяст­ра, якая і пры­ту­лі­ла мя­не — сі­ра­ту. Ка­лі пад­рас­ла, то па­да­ла­ся ва Укра­і­ну да дзядзь­кі, але той ад­даў мя­не ў дзі­ця­чы дом, там і га­да­ва­ла­ся. За­тым вы­ву­чы­ла­ся на тын­коў­шчы­цу і пры­еха­ла зноў у Бе­ла­русь, — рас­па­вя­ла пра сваё жыц­цё Ка­ця­ры­на Мац­ве­еў­на. — У 1958 го­дзе кам­са­моль­ская ар­га­ні­за­цыя на­кі­ра­ва­ла мя­не ў Ка­зах­стан, на асва­ен­не ца­лі­ны. Ад­туль ра­зам з сяб­роў­ка­мі рва­ну­лі на Да­лё­кі Ус­ход — у Кам­са­мольск-на-Аму­ры. Там і вый­шла за­муж за хлоп­ца з Са­ха­лі­на. На вост­ра­ве пра­жы­ла 40 га­доў, пра­ца­ва­ла ў шах­це ма­шы­ніс­там вен­ты­ля­цый­ных уста­но­вак. За­тым вяр­ну­ла­ся ў Аст­ра­веч­ча, ку­пі­ла до­мік…

—Ты ж па сут­нас­ці ка­жы, якая піль­ная па­трэ­ба пры­вя­ла ця­бе ў Рас­тоў-на-До­не, — пе­ра­пы­няе жан­чы­ну су­сед­ка Ва­лян­ці­на.

І са­ма ад­каз­вае на сваё пы­тан­не: «Сэр­ца ў яе вель­мі доб­рае, ду­ша свет­лая. Ка­ця­ры­на спа­чу­вае чу­жо­му го­ру, пе­ра­жы­вае за ўсіх лю­дзей, як за сва­іх род­ных. Зой­дзе ча­ла­век у ха­ту, дык яна не вы­пус­ціць прос­та так: і па­час­туе, і з са­бой неш­та дасць. Ні­хто так не ве­дае Ка­ця­ры­ну Мац­ве­еў­ну, як я. Жы­вём з ёй па-су­сед­ску 15 га­доў, сяб­ру­ем, да­па­ма­га­ем ад­на ад­ной, чым мо­жам. Яна ж пры­ту­лі­ла не толь­кі Ак­са­ну з сям'­ёй, але і Алу Пад­куй­ку. А яшчэ ад­ну ся­мей­ную па­ру за свае гро­шы пры­вез­ла ў Мінск і ку­пі­ла бі­ле­ты ў Санкт-Пе­цяр­бург. Там жы­вуць іх сяб­ры, тры­ма­юць свой біз­нес, абя­ца­лі да­па­маг­чы і з пра­цай, і з жыл­лём…»

Ка­ця­ры­на Мац­ве­еў­на не маг­ла без слёз гля­дзець на­ві­ны па тэ­ле­ві­за­ры пра тое, што ро­біц­ца на яе Ра­дзі­ме, на па­ку­ты лю­дзей, якія за­ста­лі­ся без да­ху над га­ла­вой, без срод­каў да іс­на­ван­ня. Ад­ной­чы па ней­кім ка­на­ле па­ка­за­лі сю­жэт пра ча­со­вы ла­гер бе­жан­цаў у Рас­то­ве-на-До­не: раз­губ­ле­ныя, стом­ле­ныя лю­дзі. Ні­я­кіх умоў: ні па­мыц­ца, ні па­ес­ці. Жан­чы­на за­пла­ка­ла. Але, як ка­жуць, сля­за­мі го­ру не да­па­мо­жаш. І яна па­ча­ла дзей­ні­чаць. Узя­ла 5 млн руб­лёў, што за­хоў­ва­ла до­ма, яшчэ 10 млн руб­лёў зня­ла з «кніж­кі». А тут і чар­го­вая пен­сія па­да­спе­ла. Праў­да, яе па­кі­ну­ла на ўся­ля­кі вы­па­дак, маў­ляў, пры­вя­зу лю­дзей, дык па пер­шым ча­се трэ­ба бу­дзе кар­міць. Рых­ту­ю­чы­ся да пры­ёму па­тэн­цый­ных ква­та­ран­таў, на­ват ку­пі­ла стол ку­хон­ны ды мяк­кі ку­ток, каб усе па­мяс­ці­лі­ся за абе­дам.

—І не шка­да бы­ло гро­шай, што ад­клад­ва­лі на чор­ны дзень? — пы­та­ю­ся ў су­раз­моў­цы.

—Я жы­ву ад­на, у сва­ёй ха­це, ха­пае і на ежу, і на ін­шыя па­трэ­бы. А там лю­дзі га­ру­юць. Быў бы міль­ён до­ла­раў, я іх са­бра­ла б у мех і ўсіх пе­ра­ся­лен­цаў пры­вез­ла б у Бе­ла­русь. Па кал­га­су раз­вез­ла і ўлад­ка­ва­ла б на ра­бо­ту, — на поў­ным сур'­ё­зе га­во­рыць Ка­ця­ры­на Мац­ве­еў­на.

Бу­ды­нак чы­гу­нач­на­га вак­за­ла ў Рас­то­ве-на-До­не быў пе­ра­поў­не­ным. На дру­гім па­вер­се ў за­ле ча­кан­ня, па сло­вах Ка­ця­ры­ны Смір­но­вай, ту­лі­ла­ся не­дзе ка­ля ты­ся­чы ча­ла­век — уце­ка­чы з Лу­ган­скай і Да­не­цкай аб­лас­цей, мно­гія з дзет­ка­мі. У жан­чы­ны ад жа­лю за­ка­ло­ла ў сэр­цы.

—Я ме­ла на­мер узяць дзвюх жан­чын, — га­во­рыць пен­сі­я­нер­ка. — Але, як ка­жуць, ча­ла­век за­гад­вае, а Бог ім кі­руе. Я па­ды­шла да рэ­гіст­ра­цый­на­га ста­ла. По­бач з ім ста­я­лі дзве жан­чы­ны. Як по­тым вы­свет­лі­ла­ся, гэ­та бы­лі ва­лан­цёр На­та­ша і пе­ра­ся­лен­ка Ала Пад­куй­ка з па­сёл­ка Бо­ка­ва-Пла­та­ва Ант­ра­цы­таў­ска­га ра­ё­на Лу­ган­скай воб­лас­ці. На­та­ша шу­ка­ла, ку­ды б улад­ка­ваць сваю ча­со­вую ква­та­рант­ку. Ала Мі­хай­лаў­на тры дні жы­ла ў яе, да­па­ма­га­ла га­та­ваць ежу для пе­ра­ся­лен­цаў. За гэ­ты час у до­ме пе­ра­бы­ва­ла шмат лю­дзей, якіх пры­во­дзі­ла На­та­ша, каб тыя пад­сіл­ка­ва­лі­ся, па­мы­лі­ся… І тут Ала спы­та­ла ў мя­не: «А я не па­ды­ду вам?» На што я ад­ка­за­ла: «Ка­лі толь­кі не п'еш, то па­ды­дзеш».

З пер­шай лыж­кі, з пер­ша­га руч­ні­ка

Ак­са­на Ду­бо­вік і яе муж Дзя­ніс з дву­ма дзет­ка­мі на­ча­ва­лі на вак­за­ле ты­дзень.

Ак­са­на згад­вае:

—Да нас звяр­ну­лі­ся ва­лан­цё­рыі: ба­буль­ка з Бе­ла­ру­сі шу­кае ах­вот­ных па­ехаць з ёй. Ці згод­ны вы? Мы з му­жам бы­лі ў шо­ку. Не мо­жа та­ко­га быць. Тут ней­кі пад­ман ці пад­вох. Па­пра­сі­лі кры­ху па­ду­маць. Але ста­но­ві­шча бы­ло бяз­вы­хад­нае: на ру­ках двое дзя­цей — ся­мі­ме­сяч­ны Лёш­ка і трэ­ця­клас­ні­ца Та­ня. Дзя­ніс ка­лісь­ці быў у Бе­ла­ру­сі і ка­жа: «Па­еха­лі. Там мы не пра­па­дзём, ру­кі і га­ла­ва на мес­цы».

Ку­пі­ла Ка­ця­ры­на Мац­ве­еў­на бі­ле­ты сва­ім но­вым сяб­рам, і па­еха­лі ра­зам праз усю Ра­сію ў Заа­стра­веч­ча, пра якое ні­ко­лі не чу­лі. Ды і, на­огул, ці да­ве­да­лі­ся б, што та­кі на­се­ле­ны пункт іс­нуе на кар­це, ка­лі б не ня­шчас­це…

—Вя­лі­кі дзя­куй Ка­ця­ры­не Мац­ве­еў­не, — пра­цяг­вае Ак­са­на Вік­та­раў­на. — Ка­лі б не яна, то не ве­даю, дзе б мы апы­ну­лі­ся. Жы­лі ў яе тры тыд­ні, яна цал­кам узя­ла нас на сваё за­бес­пя­чэн­не. Ні­ко­лі сло­ва дрэн­на­га не ска­за­ла, не па­пра­кну­ла ка­вал­кам хле­ба. А ця­пер жыц­цё па­ці­ху на­ладж­ва­ец­ца.

Ад­кры­тае ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва «Заа­стра­веч­ча» аран­дуе для сям'і дом. Ды­рэк­тар Ла­ры­са Аляк­санд­раў­на Ся­ліц­кая вы­дзе­лі­ла дро­вы, буль­бу, да­па­маг­ла афор­міць да­звол на пра­цуу. Дзя­ніс улад­ка­ваў­ся ва­дзі­це­лем у гас­па­дар­ку. Ак­са­на, хоць на ру­ках і ма­лое дзі­ця, пры­бі­рае па­мяш­кан­не кан­то­ры. Па­куль ма­ці на пра­цы, ма­ло­га да­гля­дае су­сед­ка — ба­бу­ля Ва­ля.

—Доб­рыя, спа­гад­лі­выя лю­дзі ў Бе­ла­ру­сі. Заў­сё­ды га­то­выя прый­сці на да­па­мо­гу, пад­тры­маць у цяж­кія хві­лі­ны, — лі­чыць укра­ін­ская гос­ця. — Ва Укра­і­не ўсё інакш. Ёсць гро­шы — ты неш­та зна­чыш. Ня­ма — не ма­еш пра­ва го­ла­су.

Ак­са­на з му­жам — га­ра­джа­не. У Да­не­цку ў іх за­ста­ла­ся трох­па­ка­ё­вая ква­тэ­ра, ма­шы­на.

—Мы ма­ла­дыя, але ні на ка­го не спа­дзя­ва­лі­ся, пра­ца­ва­лі, па­сту­по­ва ста­на­ві­лі­ся на но­гі, на­жы­ва­лі скарб. Безумоўна, я лі­чы­ла, што мно­гія ба­га­цей­шыя за нас. Ха­це­ла­ся і мне больш за тое, што ме­лі, — пры­зна­ец­ца Ак­са­на. — Толь­кі ця­пер зра­зу­ме­ла, што мы жы­лі вель­мі доб­ра.

—Як вы, га­ра­джа­не, спраў­ля­е­це­ся з вяс­ко­вым бы­там? Тут жа і ка­ло­дзеж у два­ры, і печ­ку трэ­ба па­ліць? — па­ці­ка­ві­ла­ся ў Ак­са­ны Ду­бо­вік.

—А ча­го ба­яц­ца? Пас­ля та­го, што мы па­ба­чы­лі, пе­ра­жы­лі, нам ужо ні­чо­га не страш­на, — ад­каз­вае яна. — Са­рва­лі­ся з на­жы­та­га мес­ца толь­кі з са­мым не­аб­ход­ным, паш­пар­та­мі ды па­свед­чан­ня­мі аб на­ра­джэн­ні дзя­цей. Да­вя­ло­ся па­чы­наць усё на­но­ва, як ма­ла­да­жо­нам, з пер­шай лыж­кі, з пер­ша­га руч­ні­ка. Але га­лоў­нае, што ўсе жы­выя, зда­ро­выя, што ва­кол не чут­на вы­стра­лаў.

Стаць на но­гі на дру­гой Ра­дзі­ме

Ма­му пе­ра­пы­няе Та­ня, якая прый­шла са шко­лы. Яна ву­чыц­ца ў трэ­цім кла­се, на­вед­вае гурт­кі, зай­ма­ец­ца вы­шы­ван­нем, лю­біць аздаб­ляць роз­ныя рэ­чы бі­се­рам. Дзяў­чын­ку без праб­лем пры­ня­лі ў шко­лу, хоць у яе і не бы­ло ад­па­вед­ных да­ку­мен­таў, а Лёш­ку ўзя­лі на ўлік у мяс­цо­вым ФА­Пе, за­вя­лі ме­ды­цын­скую карт­ку. Хлоп­чык зна­хо­дзіц­ца пад па­ста­ян­ным на­гля­дам ура­чоў, доб­ра рас­це, раз­ві­ва­ец­ца.

[caption id="attachment_68026" align="alignnone" width="600"]Та­ня і Алё­ша з ма­май: якое шчас­це мець утуль­ны дом. Та­ня і Алё­ша з ма­май:
якое шчас­це мець утуль­ны дом.[/caption]

—Так што, з яко­га бо­ку ні па­гля­дзі, на­ша сям'я аба­ро­не­ная, — усмі­ха­ец­ца ма­ці.

…На пры­печ­ку грэ­ец­ца ка­ця­ня.

—Гэ­та Ціш­ка, — пе­ра­ха­пі­ла мой по­гляд Ак­са­на. — Пер­шым па­ві­нен пе­ра­сту­піць па­рог но­ва­га жыт­ла кот.

На пад­вор­ку ку­дах­чуць ку­ры, між імі важ­на хо­дзіць пе­вень.

—Ня­су­шак нам пры­вёз Сяр­гей Кім, муж унуч­кі Ка­ця­ры­ны Мац­ве­еў­ны, — тлу­ма­чыць гас­па­ды­ня. — Ён да­па­мог нам і ўлад­ка­вац­ца на но­вым мес­цы.

Як толь­кі Ка­ця­ры­на Мац­ве­еў­на пры­вез­ла пе­ра­ся­лен­цаў у свой дом, ра­ні­цай ад­ра­зу ж па­тэ­ле­фа­на­ва­ла Сяр­гею, які пра­цуе спе­цы­я­ліс­там па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це Клец­ка­га прад­пры­ем­ства ме­лі­я­ра­цый­ных сіс­тэм. Маў­ляў, ты ж у нас аду­ка­ва­ны хло­пец, доб­ра раз­бі­ра­еш­ся ў да­ку­мен­тах, да­па­ма­жы ўкра­ін­цам афор­міць усё як след. І той не ад­мо­віў­ся, па­вёз гас­цей у Клецк, каб зра­біць ча­со­вую рэ­гіст­ра­цыю.

Да­рэ­чы, «УКан­так­це» Сяр­гей Мі­хай­ла­віч мае сваю ста­рон­ку, пе­ра­піс­ва­ец­ца з укра­ін­скі­мі бе­жан­ца­мі, ра­іць ім пры­яз­джаць у Бе­ла­русь. Для доб­рых пра­цаў­ні­коў, спе­цы­я­ліс­таў у аг­ра­га­рад­ках зной­дзец­ца і ра­бо­та, і жыл­лё. Праз ін­тэр­нэт ён знай­шоў і сва­я­коў Алы Пад­куй­кі. Жан­чы­на ця­пер раз­маў­ляе з імі па скай­пе.

Вяс­ной Ак­са­на Ду­бо­вік пла­нуе за­вес­ці ка­чак, ін­ды­коў, па­рсюч­коў, па­са­дзіць ага­род. Ёсць ве­ра­год­насць, што з ця­гам ча­су ім вы­дзя­ляць аса­біс­тае жыл­лё. Вяр­тац­ца на­зад у Да­нецк Дзя­ніс з Ак­са­най не збі­ра­юц­ца, спа­дзя­юц­ца моц­на стаць на но­гі на Клеч­чы­не. А па­куль на ўсе жа­дан­ні гро­шай не ха­пае. Та­ня, на­прык­лад, хо­ча кам­п'ю­тар. Але дзяў­чын­ка ра­зу­мее, што для сям'і ў ця­пе­раш­няй сі­ту­а­цыі больш важ­ныя ін­шыя рэ­чы. Да­рэ­чы, яна на­пі­са­ла ліст Дзе­ду Ма­ро­зу, дзе прасіла для бра­ці­ка кан­струк­тар, а для ся­бе (не, не кам­п'ю­тар), а бі­сер для вы­шы­ван­ня.

А вось Ала Пад­куй­ка, якая так­са­ма пра­жы­вае ў аран­да­ва­ным гас­па­дар­кай до­ме, мае ра­бо­ту, усё ж та­кі ма­рыць вяр­нуц­ца ва Укра­і­ну.

Тым ча­сам Ка­ця­ры­на Мац­ве­еў­на бу­дуе но­выя пла­ны: па­ехаць у Да­не­цкі дзі­ця­чы дом, каб узяць двух пад­лет­каў. «Вя­до­ма, ка­лі ад­да­дуць», — ка­жа яна.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.