Вы тут

Найчасцей «шэрыя» схемы выкарыстоўваюць у сферы гандлю


Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла пер­шы на­мес­нік на­чаль­ні­ка ін­спек­цыі Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах г. Мін­ска На­дзея БОЛ­ДЫ­РА­ВА.

Па­вод­ле слоў спе­цы­я­ліс­та, ся­род са­мых рас­паў­сю­джа­ных сфер іл­жэ­прад­пры­маль­ніц­тва — ган­даль, на які пры­па­дае 66% вы­пад­каў пад­ман­на­га біз­не­су; дру­гое мес­ца зай­мае бу­даў­ніц­тва (13%), і за­мы­кае «трой­ку лі­да­раў» сфе­ра па­слуг, на якую пры­па­дае ка­ля 5% вы­пад­каў «шэ­рых» схем.

«Уся­го ў 2014 го­дзе Мінск па­поў­ніў рэ­естр больш як 2340 суб'­ек­та­мі гас­па­да­ран­ня. З іх 333 суб'­ек­ты бы­лі вы­яў­ле­ны і ўклю­ча­ны ў рэ­естр іл­жэ­прад­пры­маль­ніц­кіх струк­тур пры пер­ша­снай рэ­гіст­ра­цыі», — ска­за­ла На­дзея Бол­ды­ра­ва.

Ка­ля 63% па­ру­шэн­няў, якія вы­яў­ля­юц­ца су­пра­цоў­ні­ка­мі пад­атко­вых ор­га­наў пад­час апе­ра­тыў­ных пра­ве­рак, да­ты­чац­ца па­рад­ку пры­ёму гра­шо­вых срод­каў (час­цей за ўсё не пра­бі­ва­юц­ца чэ­кі на ка­са­вых апа­ра­тах). Па вы­ні­ках ка­ме­раль­на­га кант­ро­лю, у 2014 го­дзе ар­га­ні­за­цы­я­мі і ін­ды­ві­ду­аль­ны­мі прад­пры­маль­ні­ка­мі Мін­ска да­на­лі­ча­на ў бюд­жэт 500 млрд руб­лёў. Эка­на­міч­ны эфект трох ты­сяч апе­ра­тыў­ных пра­ве­рак склаў 70 млрд. Так­са­ма па вы­ні­ках пра­ве­рак да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці пры­цяг­ну­та больш за 3 ты­ся­чы суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня, су­ма штра­фаў скла­ла ка­ля 5 млрд руб­лёў.

Апроч та­го, су­пра­цоў­ні­кі ін­спек­цыі ў 2014 го­дзе вы­яві­лі па­ру­шэн­ні пад­атко­ва­га за­ка­на­даў­ства ў 964 ква­тэ­раз­дат­чы­каў. Па­ру­шаль­ні­кі да­дат­ко­ва вы­пла­ці­лі ў бюд­жэт го­ра­да ка­ля 900 млн руб­лёў. У 2014 го­дзе пад­атко­выя ор­га­ны ста­лі­цы пра­вя­лі 116 апе­ра­тыў­ных пра­ве­рак фі­зіч­ных асоб, якія зай­ма­юц­ца пе­ра­воз­ка­мі па­са­жы­раў. У 54 вы­пад­ках вы­яў­ле­ны паў­тор­ныя фак­ты ажыц­цяў­лен­ня не­за­рэ­гіст­ра­ва­най прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці. Па вы­ні­ках пра­ве­рак арыш­та­ва­ны 53 аў­та­ма­бі­лі, ві­на­ва­тыя за­пла­ці­лі 266 млн руб­лёў штра­фу. Па ра­шэн­ні су­да кан­фіс­ка­ва­на тры ма­шы­ны, у да­ход дзяр­жа­вы звер­ну­та 192 міль­ё­ны.

Пад­вод­зя­чы вы­ні­кі 2014 го­да, На­дзея Бол­ды­ра­ва ад­зна­чы­ла, што ле­тась пад­атко­выя па­ступ­лен­ні ў бюд­жэт Мін­ска па­вя­лі­чы­лі­ся на 2 трлн руб­лёў.

«У 2014 го­дзе га­рад­ской пад­атко­вай служ­бай у бюд­жэт Мін­ска ма­бі­лі­за­ва­на 73,5 трлн руб­лёў. Ка­лі пе­ра­вес­ці гэ­тую су­му ў до­ла­ры, атры­ма­ец­ца 20 млн до­ла­раў за дзень. З улі­кам ін­дэкс-дэ­фля­та­ра су­ма пры­рас­ла на 2 трлн у ад­но­сі­нах да 2013 го­да», — удак­лад­ні­ла яна.

Кан­са­лі­да­ва­ны бюд­жэт ста­лі­цы на 44,5% сфар­мі­ра­ва­ны па­ступ­лен­ня­мі па­да­тку на да­баў­ле­ную вар­тасць, дру­гое мес­ца зай­мае па­да­ход­ны па­да­так, трэ­цяе — па­да­так на пры­бы­так.

«Ха­це­ла­ся б ад­зна­чыць, што па­да­так на пры­бы­так заў­сё­ды зай­маў дру­гое мес­ца, але ў су­вя­зі з сі­ту­а­цы­яй у эка­но­мі­цы зні­зі­ла­ся рэн­та­бель­насць не­ка­то­рых прад­пры­ем­стваў, і гэ­та пры­вя­ло да зні­жэн­ня па­ступ­лен­няў».

У рэй­тын­гу най­буй­ней­шых пла­цель­шчы­каў ста­лі­цы зна­хо­дзяц­ца ААТ «Газ-п­рам транс­газ Бе­ла­русь», ЗТАА «Лу­койл Бе­ла­русь», ТАА «Ты­тунь-ін­вест», ЗАТ «Мін­скі за­вод ві­на­град­ных він», ААТ «Мінск Крыш­таль», РУП «Мінск­энер­га», ЗП «Вел­ком», СТАА «Ма­біль­ныя Тэ­ле­Сіс­тэ­мы», ААТ «БПС-Ашчад­банк» і ААТ «Піў­за­вод Алі­ва­рыя». У Мін­ску больш за 330 ты­сяч пла­цель­шчы­каў па­дат­каў, збо­раў (пош­лін), у тым лі­ку ка­ля 60 ты­сяч ар­га­ні­за­цый і 70,5 ты­ся­чы ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў. У струк­ту­ры па­ступ­лен­няў па ка­тэ­го­ры­ях пла­цель­шчы­каў лі­дзі­ру­юць ар­га­ні­за­цыі не­дзяр­жаў­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі — ка­ля 70%, на ар­га­ні­за­цыі дзяр­жаў­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі пры­па­дае пры­клад­на 25% па­ступ­лен­няў.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».