Вы тут

«Мы нацэльваем ратаўнікоў дастукацца да кожнай сям'і»


Коль­касць за­гі­ну­лых на па­жа­рах пра­цяг­вае змян­шац­ца

Ай­чын­ныя ра­таў­ні­кі за­вяр­шы­лі 2014 год на ап­ты­міс­тыч­най но­це: мі­нус амаль 100 па­жа­раў у па­раў­на­нні з па­за­мі­ну­лым го­дам. Ды і коль­касць за­гі­ну­лых за­ўваж­на ска­ра­ці­ла­ся — з 783 да 737. Ад­нак, як бы там ні бы­ло, — гэ­та жыц­ці чы­іхсь­ці сы­ноў, да­чок, баць­коў, бра­тоў, сяс­цёр... І та­му сё­ле­та ра­таў­ні­кі ро­бяць стаў­ку на яшчэ боль­шае ўзмац­нен­не пра­фі­лак­тыч­най і над­зор­най пра­цы.

— Ра­зам з тым змян­ша­ец­ца коль­касць не толь­кі бы­та­вых па­жа­раў, але і на прад­пры­ем­ствах ды ар­га­ні­за­цы­ях, — га­во­рыць мі­ністр па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ула­дзі­мір Ва­шчан­ка. — Хоць пры гэ­тым іх кі­раў­ні­кі спа­сы­ла­юц­ца на да­ра­гоў­лю су­праць­па­жар­ных за­га­ра­дак, сцен, дзвя­рэй, сіс­тэм па­жа­ра­ту­шэн­ня. Але мы ак­цэнт ро­бім на ме­ра­пры­ем­ствах, якія пра­цу­юць перш за ўсё на па­пя­рэ­джан­не па­жа­ру. Якія за­тра­ты па­трэб­ны на тое, каб кі­раў­нік ар­га­ні­за­ваў пра­вя­дзен­не за­ня­ткаў, ін­струк­та­жу, даў увод­ную і трэ­ні­ра­ваў су­пра­цоў­ні­каў на прад­мет уз­нік­нен­ня над­звы­чай­най сі­ту­а­цыі, пад­трым­лі­ваў шля­хі эва­ку­а­цыі ў нар­маль­ным ста­не, на­вёў па­ра­дак на тэ­ры­то­рыі, па­чыс­ціў аб­ста­ля­ван­не, жорст­ка кант­ра­ля­ваў ку­рэн­не і аг­ня­выя ра­бо­ты? Та­му пе­рад на­шы­мі спе­цы­я­ліс­та­мі па­стаў­ле­на за­да­ча ў аба­вяз­ко­вым па­рад­ку пра­вя­раць су­праць­па­жар­ныя ве­ды су­пра­цоў­ні­каў ар­га­ні­за­цый.

Па­ляп­ша­ец­ца і ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ная ба­за ра­таў­ні­коў. Ся­род ін­ша­га, у мі­ну­лым го­дзе мі­ніс­тэр­ства зра­бі­ла пры­яры­тэ­там на­быц­цё цяж­кай тэх­ні­кі. Яе вы­ка­ры­стан­не да­зва­ляе знач­на па­вы­сіць эфек­тыў­насць ту­шэн­ня па­жа­ру і іс­тот­на сэ­ка­но­міць ма­тэ­ры­яль­ныя рэ­сур­сы — за­мест вы­ез­ду не­каль­кіх па­жар­ных аў­та­ма­бі­ляў, дзе вя­лі­кую ро­лю ады­гры­ва­юць і ча­са­вы фак­тар, і за­трат­насць, і ін­шыя ня­зруч­нас­ці, да­стат­ко­ва ад­на­го. Та­му ця­пер «з ко­лаў» апе­ра­тыў­на лік­ві­ду­ец­ца боль­шасць па­жа­раў. Цяж­кай тэх­ні­кай пла­ну­ец­ца асна­шчэн­не ўсіх ра­ё­наў кра­і­ны. Гэ­та да­зво­ліць пе­ра­гле­дзець не­аб­ход­насць бу­даў­ніц­тва спе­цы­яль­ных ва­да­ёмаў ці ва­да­пра­вод­ных се­так для сіс­тэ­мы па­жа­ра­ту­шэн­ня, якія абы­хо­дзяц­ца ў доб­рую ка­пе­еч­ку.

І на­гад­ва­ем, што пры ўзнік­нен­ні па­жа­ру са­мае га­лоў­нае — як ма­га хут­чэй па­кі­нуць яго мес­ца. Сін­тэ­тыч­ныя рэ­чы­вы і ма­тэ­ры­я­лы, якія шы­ро­ка ўжы­ва­юц­ца ў по­бы­це, пры га­рэн­ні вы­дзя­ля­юць вель­мі так­січ­ныя хі­міч­ныя злу­чэн­ні. Пас­ля ўды­хан­ня іх на пра­ця­гу лі­та­раль­на дзвюх-трох хві­лін ча­ла­ве­ку вель­мі скла­да­на да­па­маг­чы. Та­му не ля­нуй­це­ся трэ­ні­ра­вац­ца і ад­пра­цоў­ваць маг­чы­мыя ва­ры­ян­ты раз­віц­ця па­дзей. Хто ве­дае — мо­жа, заўт­ра гэ­та ўра­туе ва­ша жыц­цё?..

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.