Вы тут

Не адзінота


Вось так бы­вае. Толь­кі са­бра­ла­ся на­пі­саць пра адзі­но­ту як спадарожніка ча­ла­ве­ка ў вя­лі­кім го­ра­дзе, але тэр­мі­но­ва спат­рэ­бі­ла­ся па­ехаць на цэнт­раль­ны ры­нак, бо ў ха­ла­дзіль­ні­ку не за­ста­ло­ся і ка­вал­ка мя­са. А га­лод­ная сям'я час­цей за ўсё не спры­яе май­му на­тхнен­ню. Пас­ля той па­езд­кі за­ха­це­ла­ся пі­саць на зу­сім ін­шую тэ­му.

У мяс­ных ра­дах бы­ло не­пры­выч­на ма­ла ганд­ля­роў. Ма­быць, боль­шасць па­спя­ша­лі­ся збыць пра­дук­цыю да Ка­ля­даў. Апош­няе не здзі­ві­ла, здзі­віў го­лас жан­чы­ны, якая рап­там са­рва­ла­ся на крык і па­ча­ла ля­ман­та­ваць. У пер­шы мо­мант міль­га­ну­ла дум­ка, што зда­ры­ла­ся неш­та дрэн­нае. Але гэ­та па­да­зрэн­не да­вя­ло­ся ад­ра­зу ад­кі­нуць. Ся­род рэд­кіх па­куп­ні­коў яе доб­ра бы­ло ві­даць: жан­чы­на ста­я­ла ад­на, раз­мах­ва­ла ру­ка­мі і ўся­ля­кі­мі сло­ва­мі ла­я­ла пра­даў­шчы­цу сві­ні­ны. Пры гэ­тым яна згад­ва­ла баць­коў ма­ла­дзі­цы, ві­на­ва­ці­ла іх у дрэн­ным вы­ха­ван­ні, кры­ча­ла, што тая на­ват дня не ву­чы­ла­ся ў шко­ле, і яшчэ ін­шыя гра­хі пры­піс­ва­ла. Су­се­дзі па пры­лаў­ку ня­сме­ла спра­ба­ва­лі за­сту­піц­ца за ка­лег, але і ім ад­ра­зу ж пе­ра­па­да­ла ад скан­даль­най па­куп­ні­цы. Ака­за­ла­ся, тая ма­ла­дая жан­чы­на, якая ста­я­ла ця­пер чыр­во­ная, ні­бы па­мі­дор, уся­го толь­кі па­пра­сі­ла не ха­паць ру­ка­мі ка­вал­кі мя­са: «Які ска­жа­це, я са­ма па­ка­жу з усіх ба­коў». А клі­ент­ка ні­бы та­го толь­кі і ча­ка­ла. Яна не прос­та сва­ры­ла­ся, а вы­каз­ва­ла сваю па­зі­цыю «ар­гу­мен­та­ва­на», як быц­цам бы дак­лад чы­та­ла, які доў­га і ста­ран­на рых­та­ва­ла. У яе ві­на­ва­ты­мі вы­хо­дзі­лі не толь­кі баць­кі той раз­губ­ле­най ганд­ляр­кі, але і ўсё ма­ла­дое па­ка­лен­не, а так­са­ма гра­мад­ства, што ўсе­агуль­най ня­вы­ха­ва­нас­ці па­ту­рае.

Ста­на­ві­ла­ся яс­на, што ба­зар­най пра­моў­цы па­трэб­на аў­ды­то­рыя слу­ха­чоў. Усе, зда­ец­ца, ад­на­ча­со­ва ад­чу­лі вя­лі­кую ня­ём­касць і вы­ра­шы­лі пе­ра­ча­каць «ура­ган». Ка­лі ні­хто не стаў больш пя­рэ­чыць свар­лі­вай цёт­цы, а слу­ха­чы па­ста­ра­лі­ся не гля­дзець у яе бок, яна хут­ка не­як здзьму­ла­ся і па­ні­зі­ла тон, а по­тым зу­сім змоў­кла. Та­кім чы­нам вы­плес­нуў­шы ў на­ва­коль­ны свет, як ця­пер пры­ня­та га­ва­рыць, сваю дрэн­ную энер­гію, ка­бе­та пай­шла з мяс­ных ра­доў з пе­ра­мож­ным вы­гля­дам. А мы ўсе, свед­кі па ня­во­лі, за­ста­лі­ся з не­пры­ем­ным асад­кам.

Толь­кі вяр­ну­ла­ся да­моў, тэ­ле­фа­нуе ўсхва­ля­ва­ная сяб­роў­ка. Яна ледзь не тра­пі­ла ў ава­рыю на ажыў­ле­ным скры­жа­ван­ні. Яе «Аў­дзі» пад­рэ­заў ма­ла­ды хам на да­ра­гім аў­то, яна дак­лад­на ба­чы­ла гэ­та. Па­вод­ле слоў сяб­роў­кі, да су­тык­нен­ня за­ста­ваў­ся лі­та­раль­на сан­ты­метр, і та­ды яна ўда­ры­ла б ін­шую ма­шы­ну. Чым бы ўсё скон­чы­ла­ся, на­ват уя­віць страш­на. Ён яшчэ так на­хаб­на ўсмі­хаў­ся… А яе дзве га­дзі­ны до­ма ад­пой­ва­ла ле­ка­мі дач­ка-ўрач. По­тым яна за­да­ва­ла мне ры­та­рыч­ныя пы­тан­ні: «Ча­му лю­дзі та­кія злыя і на­хаб­ныя? Толь­кі што ўсе свят­ка­ва­лі, він­ша­ва­лі ад­но ад­на­го. А вы­хо­дзя­чы за па­рог ква­тэ­ры, хі­ба па­кі­да­юць до­ма свой ча­ла­ве­чы твар? Ці не­ка­то­рыя кан­чат­ко­ва згу­бі­лі ро­зум, га­ня­ю­чы­ся да до­ла­ра­мі ў апош­нія дні го­да?» Я сяк-так ста­ра­ла­ся су­па­ко­іць даў­нюю сяб­роў­ку, га­ва­ры­ла стан­дарт­ныя фра­зы пра не­аб­ход­насць тры­маць ся­бе ў ру­ках, пра ўмен­не ад­га­родж­вац­ца ад чу­жо­га цы­ніз­му і абы­хо­дзіць дрэн­ных лю­дзей, на­коль­кі гэ­та маг­чы­ма. Але пра­цяг­ваць га­вор­ку нам ста­на­ві­ла­ся ўсё ця­жэй. Пе­ра­шка­джаў гру­кат. Су­сед звер­ху па­чаў свой веч­ны ра­монт.

Шос­ты год жы­вём у гэ­тай ква­тэ­ры, і шос­ты год гэ­та мо­жа спа­сціг­нуць у лю­бы час су­так. Як толь­кі су­сед па­сва­рыц­ца з жон­кай, ён бя­рэц­ца сту­каць па пад­ло­зе. Мяр­ку­ю­чы па пра­цяг­лас­ці та­го ра­мон­ту, у яго ўжо па­ві­нен быць ве­не­цы­ян­скі пар­кет, па­кла­дзе­ны са­мы­мі муд­ра­ге­ліс­ты­мі ўзо­ра­мі. Увесь пад'­езд даў­но зра­зу­меў, што ча­ла­век та­кім чы­нам зды­мае стрэс, пра­віль­ней ска­заць, шчод­ра дзе­ліц­ца ім з на­сель­ні­ка­мі су­сед­ніх ква­тэр. Ад­стаў­ны пал­коў­нік, што жы­ве на вось­мым па­вер­се, коль­кі ра­зоў вы­веш­ваў ля ліф­та пра­ві­лы па­во­дзі­наў у шмат­ква­тэр­ных да­мах, дзе зя­лё­ным мар­ке­рам пад­крэс­ле­ны штраф­ныя санк­цыі за шум і гру­кат у вя­чэр­ні і нач­ны час. Ні­чо­га не да­па­ма­гае. Дзень-дру­гі бы­вае спа­кой­на, а по­тым зноў, вось як і на гэ­ты раз. Стук чар­гу­ец­ца з пра­цяг­лы­мі гу­ка­мі, ні­бы неш­та моц­на скле­е­нае ад­дзі­ра­юць.

Ста­ла кан­чат­ко­ва зра­зу­ме­ла, што ў гэ­ты ве­чар я не вазь­му­ся пі­саць пра адзі­но­ту. А мо­жа, усё, пра што ска­за­на вы­шэй, і ёсць пра­явы ча­ла­ве­чай адзі­но­ты?

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.