Вы тут

Асэнсоўваючы шматвектарную палітыку


Вы­сту­па­ю­чы ў чац­вер на па­за­чар­го­вай се­сіі пар­ла­мен­та, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што Бе­ла­русь бу­дзе мэ­та­на­кі­ра­ва­на імк­нуц­ца да нар­ма­лі­за­цыі ад­но­сін з кра­і­на­мі За­ха­ду. Пры гэ­тым бе­ла­рус­кі лі­дар за­клі­каў «ні­ко­га не хва­ля­вац­ца» на гэ­ты конт.

Гэ­тая дум­ка Прэ­зі­дэн­та вы­гля­дае до­сыць ці­ка­вай, бо, на пер­шы по­гляд, ні­чо­га над­звы­чай­на­га ў тым, што су­ве­рэн­ная еў­ра­пей­ская кра­і­на імк­нец­ца кі­ра­вац­ца ў сва­ёй знеш­няй па­лі­ты­цы прын­цы­па­мі доб­ра­су­сед­ства і бес­кан­флікт­нас­ці, аб­са­лют­на не пра­гля­да­ец­ца. Зда­ва­ла­ся б, якія мо­гуць быць «хва­ля­ван­ні» і ў ка­го?

Між тым, са­праў­ды тра­ды­цый­ная шмат­век­тар­ная дып­ла­ма­тыя Бе­ла­ру­сі зноў вы­клі­кае цал­кам не­аб­грун­та­ва­ныя «спа­дзе­вы» ў ад­ных і не­ад­па­вед­ныя рэ­ча­іс­нас­ці «па­да­зрэн­ні» ў дру­гіх буй­ных геа­па­лі­тыч­ных гуль­цоў. Та­кія знеш­не­па­лі­тыч­ныя эмо­цыі ў ад­рас на­шай кра­і­ны не толь­кі шко­дзяць імі­джу Бе­ла­ру­сі ў сіс­тэ­ме між­на­род­ных ад­но­сін, але і з'яў­ля­юц­ца не­бяс­печ­ны­мі, та­му і тра­пі­лі ў фо­кус пра­мо­вы кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы.

Пры­яры­тэ­ты даў­но рас­стаў­ле­ны

Спра­ва ў тым, што, ня­гле­дзя­чы на сум­ны гіс­та­рыч­ны во­пыт, па­лі­тыч­ныя элі­ты як Ра­сіі, так і за­ход­ніх кра­ін пра­цяг­ва­юць гу­ляць у кан­ку­рэн­цыю ін­тэ­гра­цый, і са­мае цяж­кае вы­пра­ба­ван­не на якасць і ўстой­лі­васць дзяр­жаў­на­га ла­ду для ма­ла­дых пост­са­вец­кіх рэс­пуб­лік па­ля­гае ў тым, каб вы­тры­маць улас­ную, а не на­вя­за­ную кімсь­ці збо­ку знеш­не­па­лі­тыч­ную лі­нію, за­ста­вац­ца паў­на­праў­ным суб'­ек­там між­на­род­ных ад­но­сін, а не стаць аб'­ек­там геа­па­лі­тыч­най спрэч­кі. Гэ­ты тэ­зіс на­гляд­на пад­ма­цоў­ва­ец­ца тра­гіч­най сі­ту­а­цы­яй у на­шых укра­ін­скіх су­се­дзяў, дзе ўсё па­чы­на­ла­ся з раз­моў аб еў­ра­ін­тэг­ра­цыі, а скон­чы­ла­ся рэ­ва­лю­цы­яй, зме­най ула­ды і гра­ма­дзян­скай вай­ной, у якой лік за­гі­ну­лых ужо ідзе на ты­ся­чы.

Бе­ла­рус­кае кі­раў­ніц­тва заўж­ды ўда­ла рас­стаў­ля­ла пры­яры­тэ­ты ай­чын­най знеш­няй па­лі­ты­кі. Асноў­най за­да­чай заўж­ды бы­ло ўзнаў­лен­не раз­бу­ра­на­га па­тэн­цы­я­лу адзін­ства на пост­са­вец­кай пра­сто­ры і ін­тэ­гра­цый­ныя пра­ек­ты най­перш з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй. Ме­на­ві­та афі­цый­ны Мінск яшчэ на па­чат­ку 1990-х пер­шым агу­чыў не­аб­ход­насць і мэ­та­згод­насць но­вых са­юзаў бы­лых са­вец­кіх рэс­пуб­лік, уз­наў­лен­ня су­вя­зяў і пра­мыс­ло­вай ка­а­пе­ра­цыі. Ла­гіч­ным вы­ні­кам гэ­тых на­ма­ган­няў бе­ла­рус­кай дып­ла­ма­тыі ста­ла Са­юз­ная Дзяр­жа­ва Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, што да­зва­ляе на­шай кра­і­не ста­біль­на зна­хо­дзіц­ца ся­род дзе­ся­ці вя­ду­чых ганд­лё­ва-эка­на­міч­ных парт­нё­раў ра­сій­скай эка­но­мі­кі з аб'­ёмам рын­ку больш за 140 міль­ё­наў ча­ла­век. Дру­гім вы­ні­кам стаў удзел на­шай кра­і­ны ў за­сна­ван­ні Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, дзе ў рам­ках адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры аб'­яд­на­ны маг­чы­мас­ці Ра­сіі, Бе­ла­ру­сі, Ка­зах­ста­на і Ар­ме­ніі.

Ло­гі­ка шмат­век­тар­нас­ці

Ад­нак вы­ра­шэн­не пер­ша­чар­го­вых за­дач ні­як не ад­маў­ляе тое, што Бе­ла­русь му­сіць імк­нуц­ца да ўста­ля­ван­ня кан­струк­тыў­ных парт­нёр­скіх ад­но­сін з ін­шы­мі кра­і­на­мі све­ту, шу­ка­ю­чы для ся­бе па­лі­тыч­ную пад­трым­ку, ін­вес­ты­цыі, су­поль­ныя пра­ек­ты і рын­кі збы­ту. Тая са­мая ай­чын­ная шмат­век­тар­насць на­ўпрост вы­ні­кае з ана­лі­зу эка­на­міч­най ма­дэ­лі кра­і­ны: ін­дуст­ры­яль­ная, не­ба­га­тая на сы­ра­він­ныя рэ­сур­сы, бе­ла­рус­кая дзяр­жа­ва му­сіць увесь час кла­па­ціц­ца аб ін­та­рэ­сах улас­на­га экс­пар­ту, што азна­чае па­ста­ян­ную кан­ку­рэн­цыю на знеш­ніх рын­ках за якасць пра­дук­цыі. Та­му і атрым­лі­ва­ец­ца, што сфе­ры ін­та­рэ­саў Бе­ла­ру­сі не­па­раў­наль­ныя з ад­нос­на не­вя­лі­кім па­ме­рам на­шай кра­і­ны на па­лі­тыч­най кар­це. Бе­ла­рус­кія пра­ек­ты ў Ла­цін­скай Аме­ры­цы, Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі, Аф­ры­цы вы­гля­да­юць до­сыць не­звы­чай­на на­ват для са­міх ра­да­вых жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі, не ка­жу­чы пра тое, што гэ­та не­да­сяж­ная ве­лі­чы­ня, ска­жам, для на­шых пры­бал­тый­скіх су­се­дзяў. Але та­кія пра­ек­ты не толь­кі іс­ну­юць, але з'яў­ля­юц­ца эфек­тыў­ны­мі і пры­быт­ко­вы­мі: на­прык­лад, ма­ла хто ве­дае, што на­ват у да­лё­кім В'ет­на­ме іс­нуе збо­рач­ная вы­твор­часць аў­та­ма­бі­ляў «МАЗ», а ста­ноў­чае саль­да ганд­лю для на­шай кра­і­ны скла­ла­ся ў па­ме­ры больш за 100 міль­ё­наў до­ла­раў ЗША.

Су­час­ная рэ­цэ­сія ра­сій­скай эка­но­мі­кі яшчэ раз па­цвер­дзі­ла пра­віль­насць шмат­век­тар­нас­ці і не­аб­ход­насць по­шу­ку но­вых рын­каў для пра­дук­цыі бе­ла­рус­кай ін­дуст­рыі. За­леж­насць ад маг­чы­мас­цяў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі вель­мі не­га­тыў­на ад­бі­ва­ец­ца на ай­чын­най эка­но­мі­цы, ка­лі нас фак­тыч­на на­кры­ла хва­ляй кры­зі­су з су­сед­няй кра­і­ны. Як бы праг­ма­тыч­на гэ­та ні гу­ча­ла, але бе­ла­рус­кія дып­ла­ма­ты і су­пра­цоў­ні­кі знеш­не­ганд­лё­вых ад­дзе­лаў на­шых пра­мыс­ло­вых флаг­ма­наў му­сяць жыць згод­на з пры­маўк­ай «ваў­ка но­гі кор­мяць», бо ча­каць, па­куль «па­вы­сіц­ца ца­на на наф­ту», як гэ­та ця­пер пры­ня­та ў на­шых ра­сій­скіх са­юз­ні­каў, у Бе­ла­ру­сі ня­ма ні ча­су, ні рэ­зер­ваў.

На­прам­кі стра­тэ­гіі

Вя­до­мы тэ­зіс Прэ­зі­дэн­та аб за­леж­нас­ці па­лі­тыч­най сі­ту­а­цыі ад эка­на­міч­най ла­гіч­на па­каз­вае на­прам­кі ай­чын­най знеш­не­па­лі­тыч­най стра­тэ­гіі на блі­жэй­шыя га­ды. Су­свет­ны Банк праг­на­зуе рост ВУП Бе­ла­ру­сі на 2015 год у па­ме­ры ка­ля 1,8%, а пра­мыс­ло­вая пра­дук­цыя му­сіць быць рэа­лі­за­ва­на, а не за­леж­вац­ца на скла­дах.

Та­кім чы­нам, ві­да­воч­на, што бе­ла­рус­кае кі­раў­ніц­тва бу­дзе імк­нуц­ца да атры­ман­ня ўсіх маг­чы­мых бо­ну­саў ад еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі і та­кім жа важ­ным з'яў­ля­ец­ца пра­цяг кур­су на ма­дэр­ні­за­цыю ай­чын­най пра­мыс­ло­вас­ці. Та­кі па­ды­ход ужо пра­дэ­ман­стра­ваў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі ў сва­ім ня­даў­нім зва­ро­це да ка­лег — кі­раў­ні­коў кра­ін ЕА­ЭС, дзе ад­зна­ча­на, што Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь на­стой­вае на фар­ма­ван­ні адзі­на­га рын­ку без аб­ме­жа­ван­няў як ба­за­вай умо­вы пос­пе­ху еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі. Дру­гім мар­кё­рам з'яў­ля­юц­ца да­ру­чэн­ні Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, да­тыч­ныя нар­ма­лі­за­цыі ад­но­сін з ЕС і ЗША, бо ві­да­воч­на, што пе­ра­да­выя тэх­на­ло­гіі, не­аб­ход­ныя для ма­дэр­ні­за­цыі бе­ла­рус­кай пра­мыс­ло­вас­ці, як і ін­вес­ты­цыі, мож­на атры­маць на гэ­тым кі­рун­ку.

Тут за­да­ча для Бе­ла­ру­сі вель­мі ня­прос­тая, бо на пра­ця­гу доў­га­га ча­су кі­раў­ніц­тва Еў­ра­са­ю­за і ЗША пе­рад шчыль­ным эка­на­міч­ным су­пра­цоў­ніц­твам ста­ві­ла па­лі­тыч­ныя па­тра­ба­ван­ні зме­ны дзяр­жаў­на­га ла­ду ў на­шай кра­і­не, ад­нак гэ­тая інер­цыя па­воль­на, але пе­ра­адоль­ва­ец­ца. Бе­ла­рус­кі ін­вес­ты­цый­ны фо­рум у Нью-Ёр­ку, пе­ра­мо­вы з Еў­ра­пей­скім са­юзам аб змяк­чэн­ні ві­за­ва­га рэ­жы­му, транс­гра­ніч­ныя пра­ек­ты Бе­ла­ру­сі і ЕС — усе гэ­тыя па­дзеі бы­лі б не­маг­чы­мыя без зме­ны ўспры­няц­ця воб­ра­зу Бе­ла­ру­сі за­ход­ні­мі па­лі­тыч­ны­мі элі­та­мі. Вя­до­ма, не­аб­грун­та­ва­ная кры­ты­ка ў ад­рас на­шай кра­і­ны па-ра­ней­ша­му мае мес­ца ў ры­то­ры­цы Бру­се­ля і Ва­шынг­то­на, але ха­ця б ця­пер афі­цый­ны Мінск ужо амаль не ўс­пры­ма­ец­ца як па­гро­за для «цы­ві­лі­за­ва­на­га све­ту».

Ду­ма­ец­ца, што та­кая зме­на па­зі­цыі ў да­чы­нен­ні да Бе­ла­ру­сі аб­грун­тоў­ва­ец­ца на­ступ­ны­мі дум­ка­мі: па-пер­шае, укра­ін­скі кры­зіс і дэ­ман­стра­тыў­на мі­ра­твор­чая лі­нія ай­чын­най дып­ла­ма­тыі ў гэ­тым пы­тан­ні на­гляд­на пра­дэ­ман­стра­ва­лі, што бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ма­дэль не толь­кі ўстой­лі­вая, але і мо­жа быць вы­ка­ры­ста­на су­свет­ны­мі гуль­ца­мі як фак­тар рэ­гі­я­наль­най ста­біль­нас­ці і па­рад­ку; па-дру­гое, да­маў­ля­ю­чы­ся аб зо­не сва­бод­на­га ганд­лю з ЗША, увод­зя­чы да­дат­ко­выя санк­цыі су­праць Ра­сіі, пэў­ныя ко­лы Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за не жа­да­юць кан­чат­ко­ва стра­ціць ра­сій­скі ры­нак. У гэ­тым вы­пад­ку Бе­ла­русь, як част­ка ЕА­ЭС, мо­жа стаць той бра­май, праз якую ўсё ж бу­дуць пры­цяг­вац­ца за­ход­нія тэх­на­ло­гіі і ін­вес­ты­цыі ў Ра­сію. Кры­зіс сы­ра­він­най, экс­тэн­сіў­най эка­на­міч­най ма­дэ­лі ў РФ так­са­ма ўказ­вае на тое, што праз не­ка­то­ры час, на­ват у ін­та­рэ­сах за­ха­ван­ня дзяр­жа­вы, фі­нан­са­ва-па­лі­тыч­ныя элі­ты Ра­сіі прый­дуць да вы­сно­вы пра не­аб­ход­насць кам­пра­мі­су з За­ха­дам і ін­вес­ты­цый у раз­віц­цё пра­мыс­ло­ва­га па­тэн­цы­я­лу Еў­ра­зій­ска­га са­ю­за.

Шчы­рая па­лі­ты­ка

Гэ­та зна­чыць, што мэ­та для Бе­ла­ру­сі яс­ная, але яна па­тра­буе пэў­на­га май­стэр­ства і якас­ці вы­кан­ня: трэ­ба ўжо сён­ня ўсвя­до­міць сваё мес­ца ў гла­баль­ных пра­цэ­сах і яс­на вы­ка­зац­ца аб пры­яры­тэ­тах, па­тлу­ма­чыў­шы іх парт­нё­рам. Вы­ступ­лен­не Прэ­зі­дэн­та на па­за­чар­го­вай се­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў з'я­ві­ла­ся ме­на­ві­та та­кім кро­кам — звяр­та­ю­чы­ся да за­ход­ніх кра­ін, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­явіў, што «ні­хто ні­ко­лі не змо­жа за­мя­ніць нам Ра­сію»; а звяр­та­ю­чы­ся да Ра­сіі, Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што «не трэ­ба на­пруж­вац­ца на­конт ад­но­сін Бе­ла­ру­сі з ЕС і ЗША. Гэ­та кры­ху ін­шыя ад­но­сі­ны, бо ў нас з імі вя­лі­кі та­ва­ра­зва­рот».

Та­кім чы­нам, Прэ­зі­дэнт даў зра­зу­мець, што Бе­ла­русь ад­кры­тая да эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва з кра­і­на­мі За­ха­ду, ад­нак пэў­ным ко­лам не трэ­ба це­шыць ся­бе ілю­зі­яй, што гэ­тым шля­хам на­шу дзяр­жа­ву мож­на «ада­рваць» ад са­ю­за з Ра­сі­яй; гэ­так жа і ў Ра­сіі трэ­ба ра­зу­мець шы­ро­кі спектр бе­ла­рус­кіх эка­на­міч­ных ін­та­рэ­саў, а не шу­каць кан­спі­ра­тыў­ныя змо­вы ды та­ям­ні­цы.

Ад­кры­тасць бе­ла­рус­кай па­лі­ты­кі, не­цяр­пі­масць кі­раў­ніц­тва кра­і­ны да ўся­ка­га ро­ду «па­ся­рэд­ніц­тваў» і «мыш­ка­ван­ня» ча­сам не вель­мі зра­зу­ме­лая як кан­ку­рэн­там Бе­ла­ру­сі, так і яе парт­нё­рам. Між тым шмат­век­тар­ная бе­ла­рус­кая па­лі­ты­ка з'яў­ля­ец­ца до­сыць прос­тай, з яс­на рас­стаў­ле­най іе­рар­хі­яй між­на­род­ных ад­но­сін: трэ­ба толь­кі ўваж­лі­ва ана­лі­за­ваць тое, што га­во­рыць бе­ла­рус­кі бок, а не імк­нуц­ца гля­дзець на на­шу кра­і­ну праз прыз­му ўлас­ных ам­бі­цый.

Аляк­сандр ШПА­КОЎ­СКІ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.