Вы тут

«Шчасце, быццам на халяву, Прываліла мужыку…»


Пы­тан­не ар­мян­ска­му ра­дыё: што трэ­ба зра­біць для та­го, каб на­строй уз­ня­ўся? Спро­ба ад­ка­зу: «Ша­ка­лад­ку з'ес­ці ма­ла. Трэ­ба яшчэ і шам­пан­скім за­піць».

17-2

На свя­та наш пры­яцель яго ад­кар­коў­ваў.
І — не па­ве­ры­це — столь­кі спраў ад­ным ма­хам зра­біў… Ну, па-пер­шае, за­гнаў на ша­фу ка­та, па-дру­гое, па­мыў­ся сам, па-трэ­цяе, аб­ліў джынсікі сва­ёй дзяў­чы­не (ска­заў, што іх трэ­ба зды­маць, ка­лі са­дзіш­ся піць шам­пан­скае), вы­цер пад­ло­гу…

Пас­ля гэ­та­га, па­га­дзі­це­ся, грэх бы­ло не вы­піць (тым больш, што ві­но ў бу­тэль­цы яшчэ за­ста­ло­ся), грэх не за­ку­сіць! Той са­май ша­ка­лад­кай…

У ва­шым ба­ры пас­ля свя­таў ні та­го, ні дру­го­га ўжо не за­ста­ло­ся? Не за­сму­чай­це­ся: на­строй — мо­жа стац­ца — па­ды­муць чы­та­чы, якія ў чар­го­вы раз па­спра­ба­ва­лі пры­ду­маць под­пі­сы да пра­па­на­ва­на­га «Звяз­дою» здым­ка.

«Шчы­ра ка­жу­чы, я на ім спа­чат­ку ні­чо­га не ўба­чы­ла, ні­чо­га не зра­зу­ме­ла, — пры­зна­ец­ца спа­да­ры­ня Іры­на Ер­ма­ко­віч з в. Азя­раў­цы Брас­лаў­ска­га ра­ё­на. — Што гэ­та за муж­чы­на, ад­куль ён узяў­ся, ча­му са­бе ву­шы за­ткнуў?.. До­сыць доў­га яго раз­гля­да­ла, аж па­куль ён сам мне ва ўсім не пры­знаў­ся, не па­скар­дзіў­ся:

Як ішоў я да дзяў­чат —

Ме­лі­ся над­зеі!..

А ця­лёп­каў­ся на­зад —

Ву­шы ха­ла­дзе­лі.

З якой пры­чы­ны? Ды:

Ясь лі­чыў, што пуп зям­лі…

Дзеў­кі ўміг «ад­луп» да­лі.

Усе ча­ты­ры? Быць не мо­жа! Бо на здым­ку ж — хло­пец як хло­пец (пры­нам­сі, знеш­не). Анек­дот, да­рэ­чы: «Та­та, усе ка­жуць, што я ла­ша­ра», — скар­дзіц­ца сын. «Не!.. Ну які ж ты ла­ша­ра? — су­ця­шае баць­ка, — пін­жа­чок у што­ні­ках, што­ні­кі ў шкар­пэ­тач­ках, шкар­пэ­тач­кі ў сан­да­лі­ках… Пры­га­жун­чык!»

Наш, са здым­ка (па­гля­дзе­лі яшчэ раз?), дык і са­праў­ды! Асаб­лі­ва ў па­раў­на­нні… Але ж гэ­та, як і вар­та бы­ло ча­каць, не спы­ні­ла чы­та­чоў, не пе­ра­шко­дзі­ла ім ці не ўсіх са­бак на та­го па­ве­сіць. На дум­ку спа­да­ры­ні Ва­лян­ці­ны Гу­дач­ко­вай з Жыт­ка­віч, ён, на­прык­лад, гуль­тай:

У Пят­ро­вай гас­па­дар­цы

Дзень пры дні зда­ра­ец­ца:

Жон­ка жы­лы рве на пра­цы,

А му­жык — ба­дзя­ец­ца.

Трэ­ба ра­зу­мець, шу­кае ней­кіх пры­год, мар­нуе свой час?

І так гэ­та, і зу­сім не так, па­вод­ле спа­да­ры­ні Та­ма­ры Мар­ку­шэў­скай з в. Пет­ка­ві­чы Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ё­на, бо (не­ча­ка­ная вы­сно­ва):

Ажа­ніц­ца (?) з ма­ла­дой —

Што ў па­лон­ку з га­ла­вой.

Пас­ля зме­ны за стан­ком

На ка­нап­ку б… Ды з піў­ком…

А ня­ма ка­лі ла­жыц­ца —

Трэ­ба «па­свіць» ма­ла­дзі­цу.

Што праў­да, тое праў­да… А по­тым, мо­жа, і дзі­цят­ка яшчэ га­да­ваць.

Ня­лёг­кая гэ­та спра­ва, усе чыс­та ве­да­юць: ка­лі баць­ка пра­ся­дзеў з ма­лым хоць паў­дня, то ён стра­шэн­на ста­міў­ся, а ка­лі ма­ці пра­ся­дзе­ла тры га­ды, то яна ж ні ха­ле­ры не ра­бі­ла:

Ян­ка ве­ры не да­ваў,

Што быц­цё — гар­ко­та:

—До­ма з дзі­цем

            па­ся­дзець —

Гэ­та ж не ра­бо­та!

«Сеў» раз сам — адо­леў жах:

За паў­дня па­ехаў дах!

Вось ад гэ­та­га (як лі­чыць спа­да­ры­ня Ні­на Бур­ко з в. Кап­лан­цы, што на Бя­рэ­зін­шчы­не) і по­за ў му­жы­ка: з лаў­кі пад­ха­піў­ся і, тры­ма­ю­чы «дах» той — ця­гу.

Шчас­це, ка­лі не з кан­ца­мі яшчэ. Хоць мо­жа быць і гэ­та (на дум­ку спа­да­ра Ва­ле­рыя Гаў­ры­ша з Ча­ву­саў):

Іры­на, Ма­ры­на, Ка­ры­на, Алі­на

Ад Ян­кі ха­це­лі спа­чат­ку

            па сы­не.

Ад­на ўжо ка­лы­ша,

            аж трое — у ча­кан­ні…

А баць­ка сы­хо­дзіць,

            сы­хо­дзіць да­зван­ня!

Ёсць мер­ка­ван­ні на тэ­му ча­му. У спа­да­ры­ні Ра­і­сы Ва­сіль­е­вай з Го­ме­ля, на­прык­лад, та­кое:

Ясь меў пэў­ны на­кі­ру­нак —

Нёс ка­хан­цы па­да­ру­нак…

Слу­пам стаў ад не­спа­дзеў­кі:

Мо, яго ча­ка­юць дзеў­кі?..

Як тут сця­міць, што ра­біць!

Аб­мі­нуць? Ці «клін пад­біць»?

Прыт­ча з на­го­ды. Не­як раз па ву­лі­цы іш­ла рэд­кая пры­га­жу­ня! Мно­гія з муж­чын азі­ра­лі­ся на яе. Адзін дык і на­огул — ва­чы­ма «пры­вя­заў­ся» і сле­дам… «На­вош­та вы гэ­та ро­бі­це?» — спы­та­ла ў яго жан­чы­на. «Ды ба­ю­ся згу­біць, — пры­знаў­ся той. — За­ка­хаў­ся я — з пер­ша­га по­зір­ку!» — «А шка­да, — усміх­ну­ла­ся яму жан­чы­на, — бо вунь, на­пе­ра­дзе, ба­чы­це, ідзе мая сяст­ра. Яна ма­ла­дзей­шая за мя­не і ку­ды пры­га­жэй­шая»… Па­чуў гэ­та муж­чы­на і за­мі­ту­сіў­ся: за­бег на­пе­рад, па­гля­дзеў на тую ма­ла­дзей­шую, вяр­нуў­ся на­зад. «Ва­ша сяст­ра, — па­крыў­джа­на ска­заў, — зу­сім не­пры­ваб­ная. — Вы пад­ма­ну­лі мя­не». — «Зна­чыць, мы кві­ты, — су­па­ко­і­ла яго жан­чы­на, — бо вы ж мя­не так­са­ма пад­ма­ну­лі: ка­лі ка­ха­юць, не бе­га­юць гля­дзець на ін­шых».

Муд­рая вы­сно­ва, праў­да? Але ж ця­пер, на дум­ку спа­да­ры­ні Лю­бо­ві Чыг­ры­на­вай з в. За­ба­лац­це, што на Ві­лей­шчы­не, кі­ру­юц­ца ёю ня­мно­гія, асаб­лі­ва з муж­чын. Ка­жуць, не мод­на. А што мод­на?

«От, каб мне та­кі га­рэм!» —

Ча­ты­ром ска­заў Ахрэм.

Дзеў­кі так аб­ма­цю­ка­лі,

Што пай­шоў…

            Кру­ціць пе­да­лі…

І — маг­чы­ма? — ра­біць вы­сно­вы, бо яшчэ прод­кі пры­кмя­ча­лі: «Не за­гля­дай­ся на чу­жых жо­нак: не ска­се­еш, дык здур­не­еш».

З та­го ж кан­вер­та:

А ні з ве­ча­ра, ні з ран­ня,

Ні на яве, ні ў сне

Ў Яся дум­ка не міль­гне

Пра ка­хан­не, за­ля­цан­не…

Ба­бы­лю не трэ­ба дзеў­кі,

Яму б… пі­ва — для па­хмел­кі.

Гэ­тую ж ба­лю­чую ал­ка­голь­ную тэ­му год­на пра­цяг­вае спа­дар Мі­ка­лай Ста­рых з Го­ме­ля:

За­лі­ва­еш за каў­нер?

Ты, лі­чы, не ка­ва­лер!

Рая, Лю­да, Зі­на, Ро­за

Не ці­ка­вяц­ца п'ян­то­сам.

І дзі­цят­ку-не­маў­лят­ку

Не­па­трэб­ны гэт­кі тат­ка!

І, на­пэў­на ж, не па­трэб­ны гу­ля­ка, на дум­ку спа­да­ры­ні Ма­рыі Гры­шчан­кі з Дзяр­жын­ска:

Да­па­мо­жа ін­тэр­нэт

Ад­шу­каць хоць сем ка­бет…

Мож­на кас­тын­гі пра­во­дзіць —

Зза­ду, спе­ра­ду аб­хо­дзіць…

Га­ла­ва аж пух­не ў Яся:

«Скуль тут жон­ка ўзя­ла­ся?»

Шка­да не­ба­ра­ку… Як за­ўва­жае спа­дар Ана­толь Га­ра­чоў з в. Даў­на­ры Іў­еў­ска­га ра­ё­на, з ін­шых пры­чын так­са­ма:

Ёсць у на­ша­га Ада­ма

Аж ча­ты­ры Свет­кі…

Пра­кар­міць усіх скла­да­на,

З ад­нае бар­сет­кі.

Ды яшчэ з на­шы­мі цэ­на­мі… Тут хто хо­чаш за га­ла­ву схо­піц­ца! Але ж (ба­ра­ні, Бо­жа) на край­нія ме­ры не пой­дзе?

Хло­пец дзеў­кам так пры­го­жа

Пра ка­хан­не бае,

Сам на су­мач­кі, дзе гро­шы,

Ско­са па­гля­дае…

Рас­паў­сю­джа­ная з'я­ва:

Там кра­дзеж, дзе ёсць ра­зя­ва.

Рэ­чы (му­шу даць па­ра­ду)

Не кі­дай­це без на­гля­ду.

А тыя дзяў­ча­ты (па­гля­дзі­це — услед за спа­да­ром Мі­ка­ла­ем Ста­рых) і са­праў­ды кі­ну­лі.

На дэ­та­лі (у пры­ват­нас­ці на до­сыць пі­кант­ную пра­вую) звяр­ну­лі ўва­гу і су­жэн­цы Аст­роў­скія з Мін­ска. А по­тым вы­ка­за­лі дум­ку мно­гіх:

Не­маг­чы­ма пры­мі­рыц­ца

З мо­дай бес­тал­ко­вай:

Дзеў­ка — з го­лай па­яс­ні­цай…

Хо­ча быць зда­ро­вай!

А ўсё ча­му? Ма­ла­дая… Шмат ча­го не ве­дае. І, маг­чы­ма, на­ват ве­даць не хо­ча. Для та­кіх — хоць на­мёк (ад спа­да­ры­ні Га­лі­ны Пят­роў­скай з в. Ар­да­шы Смар­гон­ска­га ра­ё­на):

Ледзь да­поўз Іл­ля ў ап­тэ­ку:

Боль тры­ваць ужо не мог...

А па­чуў пра цэ­ны ле­каў —

На ўцё­кі… З усіх ног!

Трэ­ба ра­зу­мець, ад­ра­зу па­пра­віў­ся?

А яно ж не ўсім так шан­цуе. Ін­шы хво­ры, па­вод­ле анек­до­та, док­та­ра ма­ліў: Ха­чу па­жыць яшчэ… Зра­бі­це што-не­будзь!» — «А ў вас гро­шы ёсць?» — пы­та­ец­ца той. «Не». — «Ну і на­вош­та вам та­кое жыц­цё?»

Ёсць пы­тан­не, як той ка­заў. Пры­чым — важ­нае… Як, да­рэ­чы, і вы­сно­вы, ад якіх у ма­ла­дзё­на са здым­ка кру­гам пай­шла га­ла­ва (дум­кі «пад­слу­ха­ла» тая ж спа­да­ры­ня Пят­роў­ская):

Проць­ма ў го­ра­дзе дзяў­ча­так,

Але ж ма­ла «не­па­ча­тых»…

А та­му:

Па­гля­дзеў на ма­ла­дух

У са­мой ста­лі­цы:

«Па­куль ёсць у це­ле дух,

Не пай­ду жа­ніц­ца!»

І што — ге­роем будеш? Нешта выйграеш?

Па вя­лі­кім ра­хун­ку — ні­чо­га. Ва ўся­ля­кім ра­зе не пра яго спа­дар Га­ра­чоў змо­жа на­пі­саць:

Шчас­це, ні­бы на ха­ля­ву,

Пры­ва­лі­ла му­жы­ку:

Ся­дзяць доч­кі — на ўсю ла­ву,

А яшчэ ад­на — у ваз­ку!

Доб­ра! Але ж за гэ­тым і не­па­ра­дак ба­чыц­ца — спа­да­ру Ва­ле­рыю Гаў­ры­шу:

Ма­ця­рын­скі ка­пі­тал,

Ор­дэ­ны, ме­да­лі…

І па­хвал жан­чы­нам — вал!

Толь­кі б на­ра­джа­лі!

…А ка­лі ж гэ­та урад

Му­жы­коў пры­знае ўклад?

Важ­кі, трэ­ба ра­зу­мець? І па­ра́?.. «Та­та, дзе ты ўзяў та­кую доб­рую ма­му?» — пы­та­ец­ца сы­нок у баць­кі. «Вы­ха­ваў…» — сціп­ла пра­маў­ляе той.

Дзя­цей та­ты вы­хоў­ва­юць так­са­ма. Хоць ча­сам — як мяр­куе спа­да­ры­ня Але­на Му­ляр з Баб­руй­ска — з да­па­мо­гай ін­шых. Гэ­ты вось, са здым­ка:

Меў ня­шчас­це па­пы­таць:

Як сын­ка за­ка­лы­хаць?

На­збя­га­ла­ся дзяў­чат,

Што ця­пер і сам не рад…

Чац­вё­ра ка­лы­шуць… А яму, ві­даць, ска­за­лі: «Гу­ляй…» Бо:

Ёсць у на­шых ха­так

Вок­ны, дзве­ры, ган­кі…

А ў не­маў­ля­так —

Па ча­ты­ры нянь­кі!

Па­лі­чыў іх спа­дар Га­ра­чоў.
І, што важ­на, усе яны (як за­ўва­жы­лі су­жэн­цы Аст­роў­скія):

Як на­ле­жыць па се­зо­не,

Но­сяць курт­кі з ка­пю­шо­нам,

А хто гэ­та­кай не мае,

Узім­ку лок­ці­кі ку­сае.

Дык вось ад­куль по­за — ку­фэ­рак прос­та ад­чы­няў­ся! І та­му ў кон­курс­ным агля­дзе мож­на па­ста­віць кроп­ку? Са­праў­ды…

17-3

За­ста­ец­ца хі­ба да­даць, што на па­пя­рэд­нім здым­ку («Звяз­да», 22 ліс­та­па­да 2014 го­да) бы­ло слаў­нае трох­га­до­вае дзі­цят­ка з… 11 «А» кла­са, і най­леп­шыя рад­кі пра яго, на дум­ку вя­лі­ка­га чы­тац­ка­га жу­ры, скла­лі спа­да­ры Ана­толь Га­ра­чоў з Іў­еў­шчы­ны, Сця­пан Не­фі­до­віч з Лу­ні­неч­чы­ны, Мі­ка­лай Ста­рых з Го­ме­ля, Ва­ле­рый Гаў­рыш з Ча­ву­саў, спа­да­ры­ні Ва­лян­ці­на Гу­дач­ко­ва з Жыт­ка­ві­чаў, Соф'я Ку­сян­ко­ва з Ра­га­чоў­шчы­ны, Ма­рыя Гры­шчан­ка з Дзяр­жын­ска, Лю­боў Чыг­ры­на­ва з Ві­лей­шчы­ны, Та­ма­ра Мар­ку­шэў­ская з Ба­ра­на­віч­чы­ны і Ра­і­са Ва­сіль­е­ва з Го­ме­ля.

З гэ­тым апош­нім мер­ка­ван­нем па­га­дзі­ла­ся і жу­ры ма­лень­кае — рэ­дак­цый­нае. Та­му прыз у вы­гля­дзе бяс­плат­най пад­піс­кі на да­ра­гую сэр­цу «Звяз­ду» (на дру­гі квар­тал бя­гу­ча­га го­да) на­кі­роў­вац­ца ў Го­мель.

Зайз­дрос­ці­це? Хо­ча­це, каб да вас? Та­ды ўваж­лі­ва гля­дзі­це на но­вы кон­курс­ны зды­мак, пры­дум­вай­це под­піс (не больш чым з вась­мі рад­коў, коль­касць ва­ры­ян­таў не аб­ме­жа­ва­ная) і да­сы­лай­це ў рэ­дак­цыю. Бу­дзем ча­каць. Бу­дзем чы­таць: най­ці­ка­вей­шыя ва­ры­ян­ты — на­ват ра­зам. І зноў жа ра­зам бу­дзем вы­зна­чаць пе­ра­мож­цу. Пі­шы­це. І, ка­лі лас­ка, усмі­хай­це­ся: не­ка­му — шчы­ра, не­ка­му — на­зло!

Ва­лян­ці­на Доў­нар.

Фо­та Ана­то­ля Кле­шчу­ка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.