Вы тут

Апантаныя «Апантанасцю»


Як фес­ты­валь­ная кі­на­кар­ці­на ўтрым­лі­вае гле­да­чоў

У мін­скім пра­ка­це пра­гу­ча­ла ма­гут­нае рэ­ха між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю «Ліс­та­пад». Най­леп­шы фільм пра­гра­мы (на дум­ку ста­ліч­най пуб­лі­кі) — «брон­за» мінск­ага фо­ру­му, «хва­лю­ю­чы» і «цу­доў­ны», ула­даль­нік гран-пры фес­ты­ва­лю не­за­леж­на­га кі­но «Сан­дэнс» — фільм «Апан­та­насць» Дэ­м'е­на Ша­зэ­ла.

kinopoisk.ru

На 72‑й цы­ры­мо­ніі ўру­чэн­ня ўзна­га­род ад Аса­цы­я­цыі за­меж­най прэ­сы Га­лі­ву­да «За­ла­ты гло­бус», якая прай­шла ў мі­ну­лую ня­дзе­лю, ак­цёр Дж.К.Сі­манс атры­маў «Гло­бус» за най­леп­шую ро­лю дру­го­га пла­ну. Але гэ­та яшчэ не ўсё: у чац­вер на­зва­лі на­мі­нан­таў на прэ­мію «Ос­кар». «Апан­та­насць» на­мі­на­ва­на як «Най­леп­шы фільм го­да», «Най­леп­шы адап­та­ва­ны сцэ­на­рый», «Най­леп­шы ман­таж», «Най­леп­шы гук», Дж.К.Сі­манс мо­жа атры­маць уз­на­га­ро­ду — зноў жа — за «Най­леп­шую муж­чын­скую ро­лю дру­го­га пла­ну».

Не­здар­ма гле­да­чы «Ліс­та­па­да» пры­зна­лі кар­ці­ну пер­шай, не­здар­ма фес­ты­валь­ны, аў­тар­скі, больш за тое, не­за­леж­ны фільм з пос­пе­хам ішоў у пра­ка­це два тыд­ні. Боль­шасць сту­жак гэ­тай ні­шы ў Мін­ску пра­валь­ва­ец­ца (як, да­рэ­чы, і ў Ра­сіі). На­ват ка­лі гэ­та фільм-ула­даль­нік За­ла­той паль­ма­вай га­лі­ны Кан­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю «Зі­мо­вая спяч­ка» Ну­ры Біль­ге Джэй­ла­на, які па­каз­ваў­ся на вя­лі­кім эк­ра­не ста­лі­цы ў ве­рас­ні мі­ну­ла­га го­да ў амаль пус­той за­ле. А тут, зда­ец­ца, толь­кі «Сан­дэнс», ма­ла­ды не­вя­до­мы рэ­жы­сёр, а рэ­за­нанс у срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі мож­на су­ад­нес­ці з вэр­ха­лам ва­кол кан­ска­га пе­ра­мож­цы… У чым сак­рэт «Апан­та­нас­ці»?

Гэ­ты фільм прый­шоў­ся да­спа­до­бы як «спа­жыў­цам», так і кі­на­ма­нам, фес­ты­валь­ным ад­бор­шчы­кам, пра­фе­сі­я­на­лам кі­не­ма­то­гра­фа. «Апан­та­насць» да­каз­вае, што ка­тэ­го­рыя аў­тар­ска­га, не­ка­мер­цый­на­га кі­но мо­жа якас­на пе­ра­ся­кац­ца з жан­ра­вым па­пу­ляр­ным. Пуб­лі­ка яго па­лю­бі­ла і між­во­лі пе­ра­ха­пі­ла яго энер­гію. Фільм лёг­ка ска­рыў гле­да­чоў кі­на­тэ­ат­раў і стаў яр­кім прад­стаў­ні­ком ад­на­го з апош­ніх куль­тур­на-са­цы­яль­ных трэн­даў (ка­лі не ска­заць больш) — ан­ты­ге­да­ніз­му (ад­мо­вы ад ра­дас­ці і за­да­валь­нен­ня) у кі­но, што вель­мі свое­ча­со­ва вы­лу­чыў кі­на­кры­тык Thе Nеw Yоrkеr Ры­чард Броў­дзі. У гэ­тую тэн­дэн­цыю ўпіс­ва­ец­ца і «Ін­тэр­стэ­лар», апош­ні фільм Крыс­та­фе­ра Но­ла­на, у якім га­лоў­ны ге­рой га­то­вы ах­вя­ра­ваць са­бой і сва­і­мі па­чуц­ця­мі дзе­ля вы­ра­та­ван­ня све­ту. Але ўсё ж «Ін­тэр­стэ­лар» — не тое. Ён пра­вад­нік па­фас­на­га ге­ра­із­му, ня­змен­на­га ў па­пу­ляр­ных га­лі­вуд­скіх ба­е­ві­ках яшчэ са скры­ваў­ле­на­га Бру­са Уі­лі­са ў «Моц­ным арэш­ку», які ба­са­нож і з ку­ля­мі ў жыц­цё­ва важ­ных ор­га­нах вы­ра­тоў­вае су­гра­ма­дзян, свет і су­свет.

«Апан­та­насць» Ша­зэ­ла не ста­віць за­да­валь­нен­не і аса­ло­ду ў спіс за­га­наў, але і не пры­му­шае ах­вя­ра­ваць са­бой дзе­ля ай­чы­ны. Га­лоў­ны ге­рой га­то­вы пра­ца­ваць да зня­мо­гі, ад­мо­віц­ца ад аса­біс­та­га жыц­ця, каб атры­маць аса­ло­ду ін­ша­га па­рад­ку: быць не прос­та хлоп­цам — стаць ле­ген­дай, вя­лі­кім. Так, кар­ці­на мо­жа стаць пі­лю­ляй ад ля­но­ты і спа­дзя­ван­ня на най­вы­шэй­шыя сі­лы ва ўлад­ка­ван­ні свай­го жыц­ця.

Сту­дэн­та кан­сер­ва­то­рыі, удар­ні­ка Энд­ру (Майлз Тэ­лер) му­зы­кант-ге­ній Тэ­рэнс Флэт­чар (Дж. К. Сі­манс) за­пра­шае на проб­нае пра­слу­хоў­ван­не ў свой ар­кестр, па ле­ген­дзе філь­ма — пер­шы ў кра­і­не. Ад­ра­зу ві­даць: адзін другому пратаганіст. З пер­шых му­зыч­ных акор­даў па­чы­на­ец­ца су­праць­ста­ян­не ды­ры­жо­ра і ўдар­ні­ка: імк­нен­ня пры­ціс­нуць і ня­стрым­на­га жа­дан­ня стаць вар­тым зна­ка­мі­та­га ар­кест­ра.

Але ча­го гэ­та каш­туе? Энд­ру, з вы­гля­ду звы­чай­ны хло­пец у джын­сах і фут­бол­цы, які хо­дзіць у кі­на­тэ­атр з баць­кам, куп­ляе адзін і той жа па­пкорн, са­ро­ме­ец­ца за­га­ва­рыць з дзяў­чы­най, аказ­ва­ец­ца ня­стом­ным пра­цаў­ні­ком і амаль фа­на­ты­кам на шля­ху да сва­ёй мэ­ты. Рэ­пе­та­ваць, рэ­пе­та­ваць і рэ­пе­та­ваць, ад­бі­ваць такт, ад­пра­цоў­ваць тэмп да зня­мо­гі і сцёр­тых да кры­ві рук. Кад­ры з кры­вёю на ба­ра­ба­нах ураж­ва­юць не толь­кі ак­тыў­най сэн­са­вай на­груз­кай, але і (не зра­зу­мей­це мя­не ня­пра­віль­на) эс­тэ­тыч­най пры­га­жос­цю. Агрэ­сіў­ны чыр­во­ны на ідэа­льным крэ­ма­вым па­лат­не да­ра­го­га, бліс­ку­ча­га, дас­ка­на­ла­га му­зыч­на­га ін­стру­мен­та — фан­тас­ты­ка. У гэ­тым ма­гія «Апан­та­нас­ці»: яе энер­гія ў спа­лу­чэн­ні ма­гут­ных сю­жэт­ных круч­коў з эс­тэ­ты­кай кад­ра. Эс­тэ­ты­ка ў пры­глу­ша­ным асвят­лен­ні, цём­ных та­нах, бляс­ку му­зыч­ных ін­стру­мен­таў — у гэ­тым раз­ві­ва­ец­ца ідэа­льнае ў сва­ім эма­цый­ным па­сы­ле су­праць­ста­ян­не Энд­ру і яго на­стаў­ні­ка. Жыц­цё без су­до­ты­ку з удар­най уста­ноў­кай — у яр­кай ка­вяр­ні, пры дзён­ным свят­ле — зу­сім ін­шы свет, ад яко­га га­лоў­ны ге­рой га­то­вы ад­мо­віц­ца дзе­ля ад­пра­цоў­кі так­ту, тэм­пу, гу­ку…

Пе­рад Флэт­ча­рам дры­жаць усе сту­дэн­ты і ба­яц­ца яго на­столь­кі ж, на­коль­кі хо­чуць лі­чыц­ца му­зы­ка­мі яго ар­кест­ра. Гэ­тая га­ма па­чуц­цяў раз­бу­рае, і Тэ­рэнс дасць зра­зу­мець тое Энд­ру, з яко­га ці то здзе­ку­ец­ца, ці то рых­туе з яго най­леп­ша­га. Флэт­чар — не­прад­ка­заль­ны вы­клад­чык-псіх — кі­дае ў бок Энд­ру крэс­ла так, што хло­пец ледзь па­спя­вае ўхі­ліц­ца.

Шэ­раг пе­ра­мог і прой­гры­шаў у су­праць­ста­ян­ні сту­дэн­та і вы­клад­чы­ка толь­кі па­каз­вае, на­коль­кі тры­умф — мі­ма­лёт­ная ілю­зія, якая не па­слаб­ляе шлях да на­ступ­на­га тры­ум­фу. Але ўпар­тасць Энд­ру, з якой ён вы­дае не­ве­ра­год­нае со­ла на сцэ­не, з ар­кест­рам, пе­рад шмат­лі­кай пуб­лі­кай, з кры­вёй і по­там — ужо не ілю­зія — пе­ра­мо­га…

Да­вай­це без ля­та­ю­чых над га­ло­ва­мі крэс­лаў зна­хо­дзіць той ня­бач­ны «піс­та­лет», што пры­му­сіць нас ра­біць больш, чым маг­чы­ма. Джа­за­вая энер­гія «Апан­та­нас­ці» пад­штурх­не гле­да­чоў пры­ста­віць яго да га­ла­вы.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.