Вы тут

Прайсціся ў паланэзе


На ба­лі ў Вя­лі­кім тэ­ат­ры на­зва­лі най­леп­шых ар­тыс­таў краіны

На Ста­ры Но­вы год сю­ды пры­хо­дзяць на­тхніц­ца і па­ра­да­вац­ца. Які ж баль без доб­ра­га на­строю? Вось на­па­чат­ку яго і ства­ра­юць: на­зы­ва­юць най­леп­шых ар­тыс­таў за мі­ну­лы год, а гэ­та, між ін­шым, вы­ра­ша­ец­ца ўнут­ры са­мо­га тэ­ат­ра ар­тыс­та­мі, ка­ле­га­мі, што асаб­лі­ва каш­тоў­на (у твор­чым ася­род­ку атры­маць ад­зна­ку — да­ра­го­га вар­та). Уз­на­га­ро­ды зна­хо­дзяць ге­ро­яў дзя­ку­ю­чы ме­цэ­на­там. У На­цы­я­наль­ным ака­дэ­міч­ным Вя­лі­кім тэ­ат­ры опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі прэ­міі най­леп­шым ар­тыс­там уру­чае Бе­ла­рус­ка-Швей­цар­скі Банк. У 2014 го­дзе най­леп­шым са­ліс­там опе­ры на­зва­ны на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Пят­роў. Ся­род ар­тыс­таў ба­ле­та твор­чы ка­лек­тыў вы­лу­чыў так­са­ма на­род­на­га ар­тыс­та — Кан­стан­ці­на Куз­ня­цо­ва. Але ж ба­лет — вя­лі­кая скла­да­ная з'я­ва, дзе знач­ную ро­лю іг­рае кар­дэ­ба­лет. Най­леп­шы ся­род тых, хто да­па­ма­гае ства­рыць ха­рэа­гра­фіч­ны воб­раз у спек­так­лі, — Дзміт­рый Шэ­мет. Вя­лі­кі твор­чы ка­лек­тыў — хор. І тут ёсць най­леп­шыя! У мі­ну­лым го­дзе гэ­та Але­ся Вяп­рын­ская. Клар­не­тыст Дзя­ніс Па­рэ­чын — леп­шы ў ар­кест­ры.

І вось пас­ля та­кіх на­він, ка­лі ўсе па­ра­да­ва­лі­ся за ар­тыс­таў, доб­ра і па­тан­чыць. Па­ла­нэз, на­прык­лад. Дзе­ля та­го, каб на­ву­чыц­ца пра­віль­на вы­кон­ваць ру­хі гэ­та­га і ін­шых ста­ра­даў­ніх тан­цаў, асаб­лі­ва ах­вот­ныя да ба­ляў спе­цы­яль­на на­вед­ва­лі ўро­кі, ар­га­ні­за­ва­ныя пры тэ­ат­ры. Але ж ёсць ужо і асы ў гэ­тым, якія даў­но хо­дзяць на ба­лі, вель­мі іх лю­бяць і з за­да­валь­нен­нем ста­но­вяц­ца пры­кла­дам для ін­шых, дэ­ман­стру­ю­чы ча­раў­ніц­тва ў дзе­ян­ні.

Гэ­та ча­раў­ніц­тва бы­ло пад­ма­ца­ва­нае ідэ­яй свя­та, за­кла­дзе­най ар­га­ні­за­та­ра­мі (на ча­ле з рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам Воль­гай Бу­раў­лё­вай). Сё­ле­та пры­ду­ма­лі «На­ва­год­ні экс­прэс», ка­лі фае тэ­ат­ра пе­ра­тва­ры­ла­ся ў ву­лі­цы га­ра­доў роз­ных кра­ін і стан­цыі вак­за­лаў. Та­му і баль­ныя тра­ды­цыі ў гэ­тую ат­мас­фе­ру ўпіс­ва­лі­ся ар­га­ніч­на: рус­кі баль, на­прык­лад, ці вен­скі. А то і пад'­ехаць у аст­ра­ла­гіч­ны са­лон «Ко­ла фар­ту­ны» мож­на бы­ло. Нель­га ска­заць, што стра­ці­ла свае па­зі­цыі тра­ды­цыя паэ­тыч­ных са­ло­наў, дзе­ля ча­го так­са­ма ар­га­ні­за­ва­лі гас­цёў­ню «Слу­жэн­не муз». Ці вось яшчэ маг­чы­масць за­ка­заць свой парт­рэт у мас­та­ка — і тут жа яго атры­маць. Па­слу­хаць спе­вы, па­гля­дзець на фо­кус­ні­каў. І ўсё — для лю­бі­май пуб­лі­кі. Та­му што атрыс­ты на­ват на та­кіх ме­ра­пры­ем­ствах звы­чай­на пра­цу­юць. За што са­праў­ды іх важ­на ад­зна­чаць роз­ны­мі прэ­мі­я­мі.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.