Вы тут

Тэатр, які пачынаецца з вуліцы


У кра­і­не з'я­ві­ла­ся ла­ба­ра­то­рыя, дзе ву­чаць на ву­ліч­ных ар­тыс­таў

Са­ні трэ­ба рых­та­ваць ле­там — да зі­мы. А тут усё на­ад­ва­рот: зі­мой па­чы­на­юць рых­та­вац­ца да лет­ня­га се­зо­на. Та­му што га­вор­ка пра се­зон для ву­ліч­ных тэ­ат­раў. З'я­ва, якую жы­ха­ры на­шай кра­і­ны ад­кры­лі для ся­бе, мо­жа, не так даў­но — уся­го не­каль­кі га­доў та­му. І ўжо двой­чы ў ста­лі­цы пра­хо­дзі­лі між­на­род­ныя фо­ру­мы ву­ліч­ных тэ­ат­раў, што пры­цяг­ну­лі ўва­гу і жы­ха­роў го­ра­да, і гас­цей.

17-20

Цяж­ка бы­ло не ўцяг­нуц­ца, ка­лі прый­шоў на гэ­та па­гля­дзець ці на­ват прос­та пра­хо­дзіў мі­ма. Ну як жа? Ву­ліч­ны тэ­атр так ці інакш чап­ляе — са­ма па са­бе дзея ці­ка­вая: што гэ­та і чым скон­чыц­ца? Акра­мя та­го, во­ка ад­ра­зу вы­хоп­лі­вае яр­кіх, ад­мет­ных пер­са­на­жаў ці ге­ро­яў: ад­куль яны тут у та­кіх кас­цю­мах на пра­мых і вель­мі пра­віль­ных мін­скіх ву­лі­цах? І цяж­ка не ўцяг­нуц­ца, ка­лі ло­гі­ка дзеі, якую па­каз­ва­юць ар­тыс­ты, на­кі­ра­ва­ная на ця­бе кан­крэт­на — яны звяр­та­юц­ца і пра­цу­юць на ця­бе. Ці на су­се­да, ці на сяб­ра, з якім ідзеш, ка­ра­цей, на кож­на­га, хто по­бач. Та­му што тэ­атр гэ­ты па сут­нас­ці сва­ёй ін­тэр­ак­тыў­ны, гэ­та зна­чыць, скі­ра­ва­ны на ўцяг­ван­не ў дзею лю­дзей збо­ку.

Ця­пер у нас ёсць маг­чы­масць на­ву­чыц­ца пра­ца­ваць у та­кім тэ­ат­ры. Тут мож­на ўклю­чаць ура­чыс­тыя фан­фа­ры: у ся­рэ­дзі­не снеж­ня ў Цэнт­ры су­час­ных мас­тац­тваў ад­кры­ла­ся ла­ба­ра­то­рыя ву­ліч­на­га тэ­ат­ра, дзе на пра­ця­гу 4 ме­ся­цаў ву­чыц­ца гэ­та­му май­стэр­ству бу­дуць 60 ча­ла­век, якія са­мі та­го па­жа­да­лі. І гэ­тае на­ву­чан­не для іх ар­га­ні­за­ва­лі аб­са­лют­на бяс­плат­на.

Ву­чыць бу­дуць тыя, хто ўжо на­быў пэў­ны во­пыт та­кой пра­цы на ву­лі­цах ста­лі­цы. На­прык­лад, акт­ры­сы ін­тэр­ак­тыў­на­га «Тэ­ат­ра 42» пра­хо­дзі­лі пад­рых­тоў­ку па­вод­ле еў­ра­пей­скай шко­лы ву­ліч­ных тэ­ат­раў. А мэ­та ўся­го гэ­та­га кур­су ў тым, каб ця­гам за­ня­ткаў пад­рых­та­ваць не­каль­кі спек­так­ляў, што аку­рат па­спе­юць да па­чат­ку вяс­но­ва-лет­ня­га пе­ры­я­ду тэ­ат­раль­на-ву­ліч­на­га жыц­ця.

Ула­дзі­мір Га­лак, су­пра­цоў­нік Цэнт­ра су­час­ных мас­тац­тваў, які пры­чы­ніў­ся да ар­га­ні­за­цыі Мінск­ага фо­ру­му ву­ліч­ных тэ­ат­раў, а ця­пер яшчэ і да ўтва­рэн­ня гэ­тай ла­ба­ра­то­рыі, раз­ва­жае:

— Ву­ліч­ныя тэ­ат­ры — тое, што мо­жа ўпры­го­жыць жыц­цё го­ра­да. Са­праў­ды, гэ­та ж ці­ка­ва, ка­лі лю­дзі мо­гуць не прос­та прай­сці­ся па ву­лі­цы, а атры­маць там маг­чы­масць да­лу­чыц­ца да твор­час­ці. Трэ­ба ад­зна­чыць, што лю­дзі жы­ва ад­гу­ка­юц­ца на на­шы вы­ступ­лен­ні, якія скі­ра­ва­ныя на тое, каб раз­ва­ру­шыць мін­чан. Але гэ­та не скла­да­на, та­му што яны на­са­мрэч га­то­выя і ча­ка­юць ад га­рад­ско­га жыц­ця ў тым лі­ку жы­вых эмо­цый, якія да­рыць ву­ліч­ны тэ­атр. На­шы лю­дзі вель­мі доб­ра ад­гу­ка­юц­ца на гэ­тую гуль­ню. На пры­кла­дзе дру­го­га фо­ру­му ву­ліч­ных тэ­ат­раў я ба­чу, што і мо­ладзь, і лю­дзі ста­ла­га па­ка­лен­ня вель­мі ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­лі ў спек­так­лях. Гэ­та га­во­рыць пра тое, што бе­ла­рус­ка­му гле­да­чу не ха­пае свя­та. А ў ву­ліч­ным маш­та­бе, ка­лі шмат фар­баў на­во­кал, гэ­та яшчэ па­він­на быць па-мас­тац­ку аформ­ле­на і па­да­дзе­на. Та­му я вель­мі ўдзяч­ны на­шай бе­ла­рус­кай, асаб­лі­ва мін­скай пуб­лі­цы за тое, што яна ад­гу­ка­ец­ца на на­шы пра­па­но­вы прый­сці на фо­рум і ства­рыць спек­такль ра­зам з на­мі.

— Та­кая з'я­ва, як ву­ліч­ныя тэ­ат­ры, — ама­тар­ская. Ад лю­дзей, якія гэ­тым зай­ма­юц­ца, у ней­кім сэн­се па­тра­бу­ец­ца са­ма­ах­вяр­насць.

— Так, у Бе­ла­ру­сі гэ­та ама­тар­ская з'я­ва, та­му што ні­вод­ная на­ву­чаль­ная ўста­но­ва не мае спе­цы­яль­нас­ці «ву­ліч­ны тэ­атр». Ім зай­ма­юц­ца лю­дзі, якія ма­юць ін­шыя пра­фе­сіі, але ў той жа час за­хоп­ле­ныя ву­ліч­ным жыц­цём. І ёсць пры­кла­ды пра­фе­сій­ных ак­цё­раў, што знай­шлі ся­бе як­раз у ву­ліч­ным фар­ма­це.

— А як вы прый­шлі ў гэ­ты рух?

— Я фі­ло­лаг, вы­клад­чык фран­цуз­скай і ня­мец­кай моў і лі­та­ра­тур. За­ха­піў­ся, зай­маў­ся ама­тар­скім тэ­ат­рам яшчэ са шко­лы. У 2011 го­дзе да нас у Мінск пры­еха­ла сла­вен­ская тру­па «Kud Ljud», я ўба­чыў тое, што яны ра­бі­лі, па­зна­ё­міў­ся з імі. Гэ­тае зна­ём­ства змя­ні­ла маё жыц­цё. І я стаў зай­мац­ца тым, што раб­лю за­раз.

— Вы ла­дзі­це гэ­тую ла­ба­ра­то­рыю. Ці ад­чу­ва­е­це ці­ка­васць з бо­ку па­тэн­цый­ных удзель­ні­каў?

— Так, ці­ка­васць ёсць і яна да­во­лі вя­лі­кая. Мы ду­ма­лі на­браць у ла­ба­ра­то­рыю 60 ча­ла­век, але атры­ма­лі 70 за­явак. Зна­чыць, бы­лі лю­дзі, якіх мы прос­та фі­зіч­на не змаг­лі ўзяць, бо не ха­па­ла ча­су з імі пра­ца­ваць. Але гэ­та свед­чыць, што лю­дзі хо­чуць зай­мац­ца, для іх з'я­ві­лі­ся но­выя маг­чы­мас­ці, но­выя ўра­жан­ні, што вель­мі пры­ваб­лі­вае мо­ладзь. Гэ­та яшчэ і ці­ка­вы спо­саб ба­віць час. Усіх удзель­ні­каў мы па­дзя­ля­ем на тры гру­пы. Гэ­та азна­чае, што ка­лі скон­чыц­ца ла­ба­ра­то­рыя, то па вы­ні­ках з'я­вяц­ца тры но­выя спек­так­лі, ство­ра­ныя ты­мі гру­па­мі. Гэ­тыя спек­так­лі мы бу­дзем пра­соў­ваць на бе­ла­рус­кія фес­ты­ва­лі, а мо­жа, і на за­меж­ныя. Сён­ня ў кра­і­не ка­ля 15 ву­ліч­ных тэ­ат­раў, боль­шасць зна­хо­дзіц­ца ў ста­лі­цы. Але коль­касць ву­ліч­ных тэ­ат­раў за гэ­тыя ча­ты­ры ме­ся­цы за­ня­ткаў у ла­ба­ра­то­рыі мо­жа па­вя­лі­чыц­ца на тры. Яшчэ тры спек­так­лі, тры ка­лек­ты­вы, ство­ра­ныя людзь­мі, якія хо­чуць па­дзя­ліц­ца з ін­шы­мі сва­і­мі ідэ­я­мі і энер­гі­яй.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».