Вы тут

Мы ўсе калісьці чакалі «Зорьку»


Ад­но з най­ста­рэй­шых бе­ла­рус­кіх вы­дан­няў для дзя­цей — га­зе­та «Зорь­ка» — свят­куе 70-год­дзе з дня вы­ха­ду свай­го пер­ша­га ну­ма­ра. У Доме прэсы ад­бы­ла­ся юбі­лей­ная су­стрэ­ча-свя­та, пад­час якой га­зе­ту він­ша­ва­лі жур­на­ліс­ты, чы­та­чы са­мых роз­ных па­ка­лен­няў, прад­стаў­ні­кі дзяр­жаў­ных ве­дам­стваў.

[caption id="attachment_68067" align="alignnone" width="600"]Павіншаваць газету «Зорьку» з юбілеем прыехалі старшыня Цэнтральнага савета ГА «БРПА», сакратар ЦК ГА «БРСМ» Вікторыя Мянанава і першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Павіншаваць газету «Зорьку» з юбілеем прыехалі старшыня Цэнтральнага савета ГА «БРПА», сакратар ЦК ГА «БРСМ» Вікторыя Мянанава і першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.[/caption]


Ар­га­ні­за­та­ра­мі свя­та вы­сту­пі­лі ця­пе­раш­нія су­пра­цоў­ні­кі га­зе­ты — яе юн­ка­ры.

Вы­ступ­лен­ні твор­чых ка­лек­ты­ваў, апа­вя­дан­ні ко­ліш­ніх юн­ка­раў, якія су­пра­цоў­ні­ча­лі з га­зе­тай у роз­ныя га­ды, і, без­умоў­на, він­ша­ван­ні — так пра­хо­дзі­ла свя­точ­нае ме­ра­пры­ем­ства ў До­ме прэ­сы. Він­ша­ван­ні га­зе­це ад Прэ­зі­дэн­та кра­і­ны Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі і мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі Лі­ліі Ана­ніч за­чы­таў Ігар Луц­кі, пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі.

— Я ў свой час так­са­ма быў пі­я­не­рам і «Зорь­ку» па­мя­таю як га­зе­ту, якую мы заўж­ды з не­цяр­пен­нем ча­ка­лі, якую пра­сі­лі вы­пі­саць, — ус­пом­ніў у сва­ёй пра­мо­ве Ігар Луц­кі. — Сён­ня іс­нуе шмат кры­ніц атры­ман­ня ін­фар­ма­цыі, усе яны роз­ныя, але «Зорь­ка» з'яў­ля­ец­ца пры­кла­дам та­го, як гэ­та трэ­ба ра­біць. Мы ўпэў­не­ныя, што га­зе­та і на­да­лей бу­дзе вы­хоў­ваць на­шых дзя­цей са­праўд­ны­мі ін­тэ­лі­ген­та­мі, якія лю­бяць сваю Ра­дзі­му — Бе­ла­русь.

Сло­вы па­дзя­кі га­зе­це вы­ка­за­лі прад­стаў­ні­кі ін­шых ве­дам­стваў: га­лоў­ны спе­цы­я­ліст упраў­лен­ня агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Ан­жэ­ла Ку­да­я­ра­ва, сак­ра­тар Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та БРСМ, стар­шы­ня Цэнт­раль­на­га са­ве­та БРПА Вік­то­рыя Мя­на­на­ва, прэс-сак­ра­тар Мі­ніс­тэр­ства энер­ге­ты­кі Жа­нна Зянь­ке­віч, прэс-сак­ра­тар Мі­ніс­тэр­ства спор­ту і ту­рыз­му Ула­дзі­мір Не­сця­ро­віч і ін­шыя.

17-35

«Звяз­да» да­лу­ча­ец­ца да він­ша­ван­няў і шчы­ра зы­чыць сва­ім ка­ле­гам пос­пе­хаў на ні­ве жур­на­ліс­ты­кі.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.